Польскія аповесці – Telegram
Польскія аповесці
824 subscribers
480 photos
12 videos
136 links
У гэтым канале дзялюся з Вамі рознымі цікавінкамі, інфармацыяй і гісторыяй Польшчы, Варшавы ды часам (су)свету.
Ад паляка, па-беларуску, для (не толькі) беларусаў!
Прыват: @abletr
Download Telegram
Толькі што ўчора я закончыў чытаць кнігу пра 80-я гады ў Польшчы. Гэта збор падзеяў і ўспамінаў удзельнікаў, галоўных архітэктараў перамен, у храналагічным парадку.
І ведаю, што можа некаторыя з вас стаміліся параўноўваць рэвалюцыю 2020 да Салідарнасці, таму не буду параўноўваць, бо і я лічу, што кожнае паўстанне іншае.

Польшчы ўдалося, Беларусі таксама ўдасца. Я ў гэта веру. І ў гэтай веры ўпэўнены. З перспектывы 1985 года пратэсты ў верфі ў Гданьску здаваліся бязглуздымі. Нават у 1989 чальцы дэмакратычных сілаў баяліся, што вольныя выбары будуць правалам і ўзмоцняць камуністаў. Выйшло інакш. А потым мы забылі пра 80-я, так як ніхто не зумеў расказаць пра поспехі. Гэта ўрок, які майму пакаленню, народжанаму пасля 1989, трэба прыняць, а нават стварыць. Уласна ў часы моцнай палярызацыі і дэзінфармацыі. Мала хто ў Польшчы сёння ганарыцца Салідарнасцю ці 1989, што можа падавацца дзіўным - гэта ж адно з двух пераможных паўстанняў. Хоць і трывала яно амаль дзесяцігоддзе.

Сёння ягоныя ўдзельнікі - правадыры грамадскіх канфліктаў, кіраўнікі буйных партый і рухаў, якія ўзмацняюць падзелы ў грамадстве. Хтосьці скажа, што гэта таму, што адчулі прывабнасць улады і гатовыя для яе здабыцця аддаць усё. А няпраўда, кругі Салідарнасці падзеленымі былі з самога пачатку, хоць у крытычны момант умелі аб'яднацца і рызыкаваць. Ці перавярнуліся ў сваіх катаў? Наўрадці. Польшча развквітала апошнія 35 гадоў і гэта дзякуючы мірнай трансфармацыі, дзякуючы засяроджанасці на супольным дабры.

Таму рабіце сваё, развівайцеся, будуйце свае групоўкі, аб'ядноўвайцеся, сварыцеся, баніце і кэнселуйце. З гэтага нешта выйдзе. Галоўнае - не шкадаваць таго, што можаце людзьмі звацца.

Вось мой пасыл на 5-ю гадавіну моманту, з якога пачалася мая зрэлая любоў да Беларусі і беларусаў.
51👍2
Два эмацыйныя пасты ў адзін дзень? Спакойна. Сусвет вытрымае.

Я стаміўся і не буду рабіць больш беларускіх экскурсій. Акрамя заяўленых 23.08 у Пултуск і доўгачаканай (ці напраўду?) 30.08 па Жалібожы. Як доўгім будзе перапынак - не ведаю.

Ведаю, што за апошнія месяцы кожны раз калі я планаваў беларускія экскурсіі, мяне даводзіла ледзь не да плачу тое, што на дзень перад запісаліся 3, 4, часам 6 асоб. Гэта кепска ўплывала на маё псіхічнае становішча і нават калі шпацыр адбываўся, я быў прыбіты фактам, што нікаму не цікава, а я цэлы дзень думаю, як яшчэ заклікаць людзей прыйсці.

На заўтра на Стары горад запісаліся 5 асоб - не так кепска. На Парк скарышэўскі - 0. Прыходзіцца адмяніць.

І гэта не прэтэнзія да вас. Кожны мае сваё жыццё, свае абавязкі і я спадзяюся, што за гэты час вы проста зжыліся з горадам, ходзіце на шпацыры да маіх калег або ўвогуле на польскамоўныя экскурсіі да легендаў варшаўскай гідаўскай сцэны.

Таму спыняю актыўнасць у гэтым напрамку, каб засяродзіць свае прафесійныя абавязкі на нечым іншым. Падрыхтоўка, даезд, правядзенне шпацыру - гэта ўсё ж такі шмат гадзін у маштабе месяца. Я надалей працую гідам і калі раптам вы захочаце наняць мяне на правядзенне шпацыру для вас, вашых знаёмых, супрацоўнікаў - я адкрыты на супрацу. Пішыце.

Не хачу каб гэты пост выглядаў як відэа Ціханоўскага пра збор грошай. Я не абвінавачваю нікога. Проста не хацеў зноў кінуць сціплага "з-за нізкай зацікаўленасці ўдзелам у шпацырах, яны адмяняюцца" - не перанёс бы гэтага. А зараз я хоць выдаў, што мяне баліць.

На гэтым канале будзе тое, для чаго ён быў створаны - цікавосткі пра Польшчу. Экскурсіі калісьці вярнуцца. Калі набяруся сілаў і буду гатовы прыняць чарговую нізкую запатрабаванасць.

ПС. АЛЕ! Спадзяюся, што Пултуск і Жалібож стануць добрым завяршэннем. На першы засталіся яшчэ месцы, на другі чакайце запісаў у апошнім тыдні жніўня.

ППС. І яшчэ, калі ў вас ёсць нейкія каментары, ідэі - што пайшло не так або як паправіць, звяртайцеся. Можна і ў каментах і з крытыкай. Гэта вельмі важна, каб мець вобраз на будучыню.

ПППС. Часткова спадзяюся, што я з вусатых, якія кажуць: "я устал я ухажу" а потым вяртаюцца.
💔5910😢8👍1🙏1
Мінулай пятніцай Польшча масава пачала смяяцца над тым, куды накіруюцца мільёны злотых, якія прызналі прапрымальнікам па усёй краіне.

У рамках Краёвага плана абдудовы (KPO) было выдзелена 1,2 мільярда злотых на падтрымку сектара гатэлярства, харчавання і катэрынгу (HoReCa), які пацярпеў падчас пандэміі. Мэтай было дыверсіфікаваць і мадэрнізаваць дзейнасць кампаній.

Аднак было выяўлена мноства спрэчных інвестыцый, што фінансуюцца за кошт гэтых сродкаў. Сярод прыкладаў былі між іншым яхты (разам з іншымі плывучымі прыладамі іх больш за сто), раскошная мэбля, сауны, віртуальны цір, катэдж на вадзе, піцэрыя з салярыем, паб "Ministerstwo Śledzie i Wódki" у Лодзі, клуб для свінгераў ў Сілезіі, Музей бульбы ў Варшаве, або шашлычная з прапановай начлегу.

Сітуацыю пад люпу адразу ўзяла рэгіянальная пракуратура ў Варшаве, а прэм'ер-міністр Дональд Туск заявіў аб недапушчальнасці растраты сродкаў. Польскае агенцтва па развіцці прадпрымальніцтва пачало праверку праектаў, якое, як чакаецца, завершыцца ў верасні. Гэтую дзейнасць таксама падтрымлівае Еўрапейская пракуратура, якая расследуе патэнцыйныя злоўжыванні сродкамі ЕЗ.

Гэта калі пра тое, што гуляе ў сацсетках. А насамрэч? Польшча ў рамках KPO атрымала 254 мільярды злотых, таму гэтая галіна складае менш чым 0,5% усіх выдзеленых грошай. Як працуе фінансаванне? На аснове звароту. То-бок спачатку трэба дадзены прадмет набыць ці правесці рамонт, дастасаванне месца да новай функцыі і гэтак далей. Толькі потым дзяржава грошы вяртае. З таго, што чытаў у абвяшчэннях некаторых меншых прадпрыемстваў, якія былі адабраны ў рамках конкурсу - у іх на гэта сродкаў і так няма.

Шчасліва потым прыехаў Корж і ўсе пачалі ўкраінцаў на фронт слаць, таму афёра крыху прыстарэла, хаця яна нарадзілася ўсяго 4 дні таму.

PS. Тут вельмі добры пост, у якім Browar Lubrow, адні з бенефіцыентаў кажуць, што хоць ім прызналі грошы на стварэнне новага піва, ім гэта не ўдасца, бо праграма для багатых.
😱6🤯4👍3😁2
Учора адбыўся матч кваліфікацыі Лігі Канферэнцыі ў якім згулялі Ракаў Чэнстахова з Ізраільскім Макабі Хайфа.

У апошніх хвілінах спаборніцтваў ізраільскія фанаты выступілі з транспарантам у бок палякаў з надпісам: "забойцы ад 1939". Гэта быў адказ на мінулаіыднёвы выступ фанатаў Ракава, якія вывесілі сцяг з надпісам "Ізраіль забівае, а свет маўчыць".

Справа панясліся вялікім рэхам у медыяпрасторы, а аднесліся да яе ўжо прэзідэнт Наўроцкі, міністр абароны Касіняк-Камыш ды міністр замежных справаў Радаслаў Сікорскі. Чакана-нечакана на транспарант адрэагавала і амбасада Ізраіля ў Польшчы, якая асудзіла фанатаў сваёй каманды.

Справа ганебная, мне нават складана ўцяміць, што ў галавах у гэтых людзей. Адначасова адзін з ізраільцян імітаваў сэксуальны стасунак з лялкам абгорнутай сцягам Польшчы.

ПС. Варта адзначыць, што ўчора ўсе чатыры польскія каманды гарантавалі сабе ўдзел у апошнім раўндзе кваліфікацый еўракубкаў. Гэта першы такі выпадак у гісторыі.
😁5🤡5🤬2🤪2👎1🙈1
Добры дзень усім аматарам краязнаўства!
Ужо крыху больш чым праз тыдзень збіраемся адведаць перліну Мазоўша - горад Пултуск. Калі і вы жадаеце даведацца нешта пра гэтую недалёкую ад Варшавы мясціну, запрашаю ў групу! На цяперашні момант засталіся 2 месцы, але калі запішацца больш - да панядзелка я магу замовіць большы аўтобус, таму і дэдлайн на last minute стаўлю да панядзелка да 15:00.
Чым цікавы Пултуск?
⚪️ горад быў адным з трох мазавецкіх гарадоў з мурамі - побач з Варшавай і Плоцкам.
🔴 у свой час тут была адна з найлепшых навуковых акадэмій рэгіёну, якая супрацоўнічала з кракаўскім універсітэтам.
⚪️ у Пултуска захавалася сярэднявечная ратушовая вежа і найдаўжэйшы брукаваны рынак У СВЕЦЕ.
🔴 непадалёк адбылася адна з найважнейшых бітваў кампаніі Напалеона, які правёў у Пултуску навагоднюю ноч 1807 года.
⚪️ сам Пултуск знаходзіцца на выспе - ён акружаны ракой Нараў, па якой плаваюць гандолі.
План уступна такі:
9:00 выезд з Варшавы
10:00-13:00 - наведванне музея, разам з Баштай, каталіцкай калегіятай і езуіцкімі падзямеллямі
13:00-14:00 - абедны перапынак (калі будзе жаданне - арганізую рэзервацыю на ўсю групу)
14:00-17:00 шпацыр па горадзе
17:00-18:00 гадзінны рэйс гандоляй па рацэ Нараў
да 19:00 выезд у напрамку Варшавы
да 20:00 вяртанне ў Варшаву
Цэлы дзень абавязкова ў маёй кампаніі, з суправаджэннем на беларускай мове па ўсіх узгаданых месцах.
Кошт: 190 злотых (пры 30 ас.) - 230 злотых (пры 19 ас.)
У кошт уваходзіць: аўтобус, рэйс па Нарві, квіткі ў музей і падзямелля, экскурсавод.
Каб вызначыць канчатковыя кошты, прашу запісвацца па форме: https://forms.gle/G1MjaQJK9PHhGAyz9 ❗️❗️❗️
❗️УВАГА: Запісваемся па адной асобе. Можна на адзін адрас электроннай пошты ❗️
Пасля заканчэння запісаў скантактуюся з ахвотнымі асобна, калі буду ведаць больш дэталёва пра колькасць удзельнікаў.
13👍3
Так і жывём сёлета.

"Цудоўнае было лета"
"Ніколі не забуду"
"Гэтых двух цёплых выходных"

А вам як 2025? 11 месяцаў восені гэта занадта ці як раз?
😁25😢42🤷‍♀1😱1
А ў суботу мы ездзілі ў Пултуск ☺️

Доўгачаканы выезд па-за Варшаву здзейсніўся і разам з групай 17 асоб: удзельнікаў гэтага чату, знаёмых, сталых бывальцаў маіх шпацыраў і выпадковых гасцей з-за мяжы, мы выбраліся на поўнач, гадзіну за сталіцу, каб пазнаць новае.

За цэлы дзень у наднараўлянскім горадзе мы змаглі пабываць у базыліцы, якая нічым не адступае італьянскім (можа па-за геаметрычнымі ведамі архітэктараў), убачылі астатнія касцёлы (а іх як на 19-тысячны горад шмат), са старажытнай гісторыяй, пагаварылі пра розніцы акупацыі, калі вы апынуліся ў Генеральнай Губерні, а калі былі ўключаныя ў Рэйх (Пултуск, які 60км ад Варшавы стаў нямецкім Ostenburg) ды зайшлі на ратушную вежу, якой 8 паверхаў і з якой бачна цэлы найдаўжэйшы брукаваны рынак у Еўропе. Агулам, было пазнавальна, унікальна і ў нас атрымалася сапраўдная краязнаўчая бяседа.

Дзякуй усім хто пабываў. За прысутнасць, за цёплыя словы, матывацыю і актыўнасць у гісторыях, смеж пры маіх жартах і пытанні там, дзе трэба было нешта абясніць.

Мне вярнулася крыху больш матывацыі працягваць беларускія праекты і хто ведае, можа неўзабаве паедзем куды яшчэ.

У суботу 30 жніўня запрашаю на (пакуль) апошні беларускамоўны шпацыр па Варшаве. Мы зведаем Жалібож! Дэталі і запісы заўтра 😊
39🔥4
Хоць сёння лічым яго адным з самых прывабных і цэнтральных раёнаў Варшавы, яшчэ 100 гадоў таму тут толькі нараджалася жыццё. Раён быў спробай увасобіць ідэальную структуру грамадства, дзе супраца, кааперацыя і клопат аб супольным дабры, прыводзяць да стварэння горада будучыні. Менавіта тут паўстаў першы “шкляны дом”, тут пасяляліся журналісты, рабочыя, афіцэры ды працаўнікі дзяржаўных установаў. Нават нямецкая акупацыя і камунізм не знішчылі духа Жалібожа, які па сутнасці выйшаў з вайны мала пашкоджаным - нават немцам не ўдалося знішчыць духа салідарнасці Жалібожа. Тут і луналі галоўныя зоркі той Салідарнасці праз вялікае “С” - Яцэк Куронь і ксёндз Ежы Папялушка.

З якой мовы прыйшла назва раёна?
Хто стварыў ідэю “шкляных дамоў”?
Дзе пачалося варшаўскае паўстанне насамрэч?
Як авангардныя архітэктары жылі ў камуністычнай Польшчы?
Дзе павінна была ісці галоўная вось Варшавы?
Чаму побач з элітарнай забудовай знаходзіліся сламсы?
Кім быў найбольш “дасведчаны” палітвязень ПНР?

Усё гэта і нават больш ужо на бліжайшай экскурсіі.

Месца сустрэчы: каля выхаду з метро Plac Wilsona (Plac Wilsona 4) (https://maps.app.goo.gl/ufsVoVAk6uXopvNy8)

Час: 30.08.2025, 14:00-16:00

Запісы: https://forms.gle/169yY42u14RTQPQh6
👍161
І як, гатовыя?
Ужо праз тры тыдні вяртаецца ў нетфлікс серыял "1670". Другі сезон афіцыйна будзе даступны ад серады 17 верасня.
Памятаю, што на гэтай групе, як і агулам сярод сустрэтых мною беларусаў серыял цешыўся папулярнасцю і ведаю таксама, што некаторых заахвоціў паглыбіцца ў польскую мову, каб усе жарты сталі зразумелымі.

Якія вашыя ўспаміны з першага сезона? Ёсць любімыя цытаты і сцэны?

Трэйлер 2 сезона тут: https://youtu.be/bcuzYOZqZvk?si=jSVrbSCGQD9IuZe3
🔥309😁1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Радоме падчас пробаў да авіяцыйных паказаў AirShow разбіўся польскі F16. Самалётам кіраваў адзін з найбольш вядомых польскіх пілотаў Мацей Краковян "SLAB", пераможца разнастайных міжнародных паказаў.
Гэта трэцяя катастрофа ў гісторыі AirShow (2007, 2009), але першая з удзелам так высокай класы самалёта.
😢33🤯3😱3
Са спатровых навінаў:
Польшча перамагла фаварызаваную Славенію ў першым матчы Еўрабаскету. За сапернікаў грае адна з зорак НБА Лука Дончыч. Вялікі поспех польскай зборнай!

Тымчасам Ракаў Чэнстахова, Лех Познань і Ягелёнія Беласток сёння гарантавалі сабе ўдзел у Лізе Канферэнцыі. Зараз за сваё месца змагаецца Легія Варшава, якая па рэзультаце двух матчаў грае ў нічыю з Хібернянам Эдынбург 4:4. Неўзабаве пачнецца дадатковы час.

Можам мець аж чатыры каманды ў лігавым этапе еўракубкаў! Ніколі не было больш чым дзве.
🔥94👍1