Бел.Read – Telegram
Бел.Read
758 subscribers
598 photos
8 videos
324 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіцца раніцай панядзелка, патрэніруем інтуіцыю!

Традыцыйна, адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: ніколі, у дзень які не наступіць (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
32%
"На вераб’іныя калядкі" (Пазычыў грошы? Вярне, як раз на вераб’іныя калядкі!)
35%
"На святыя Ніколі" (Ты калі ажэнішся ўжо? На святыя Ніколі!)
18%
"Як рэпка зацвіце" (Прыедзе да цябе сват? Хіба як рэпка зацвіце!)
15%
"На вяселле камара з камарыхай" (А калі дождж будзе? Ну, пасля вяселля камара з камарыхай!)
😁65👍4
💯76👍4😢3
Forwarded from bellitinfo
🍁 8-10 лістапада ў Катавіцах адбудзецца Кніжны кірмаш, удзел у якім прымуць беларускія пісьменнікі і пісьменніцы, а таксама выдавецтвы.

пятніца, 8 лістапада
✔️16.00-16.50, Forum A
Размова з Андрэем Хадановічам пра кнігу "Дзікае паляванне караля Стаха. Вершы да оперы” (Gutenberg Publisher).

✔️17.00-17.50, стэнд “Вольная Беларусь” (№58)
Прэзентацыя кнігі "Чалавек шматпавярховы" Чэслава Мілаша па-беларуску (Gutenberg Publisher)

субота, 9 лістапада
✔️17.00-17.50, Forum A
“Па што ідеш, воўча?”. Размова Яаны Бэрнатовіч пра польскае выданне кнігі з аўтаркай Святланай Курс (Евай Вежнавец).

📍Адрас: Międzynarodowe Centrum Kongresowe w Katowicach (plac Sławika i Antalla 1)
Час працы: пт 8.11 — 11:00-19:00, сб 9.11 — 10:00-19:00, ндз 10.11 — 10:00-17:00.

📚 На стэндзе можна будзе набыць кнігі выдавецтваў “Gutenberg Publisher”, “Мяне няма”, “Вясна”, “Янушкевіч”, “SkarynaPress”, “Słowianka”, Фонду Kamunikat і інш.

🤝Арганізатар беларускага стэнду — Інстытут беларускай кнігі.

Квіткі на кірмаш 👈
10🔥4
А вы ведалі, што ў будзе ў Вільні? 🥰
Ініцыятыва Let’s Wiki пры падтрымцы Science at Risk запрашае на варкшоп па працы з Вікіпэ(е)дыяй “Кнігі і кніжны сьвет у Вікіпэдыі”.
📍 Мы будзем ствараць, перакладаць і дапаўняць артыкулы пра кнігі і іх гісторыю, пра стваральнікаў, сюжэты і персанажы самых важных і нашых самых любімых кнігаў, а таксама падзеі, якія ня здарыліся б бяз кнігаў.
💡 Прыходзьце, нават калі вы яшчэ толькі думаеце над тым, як пачаць працу над артыкуламі Вікіпэдыі, наш эксперт, Ігар Іваноў — бібліятэкар і выдавец, які рэдагуе і Вікіпедыю, і Вікіпэдыю, а таксама напаўняе сумежныя праекты — Вікісховішча, Вікіцытатнік і Віківандроўкі, ўсё растлумачыць, пакажа і раскажа.
📅 Запрашаем 7 лістапада а 18:30 у Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Вільня, вул. Віленская, 20) ці анлайн. Рэгістрацыя - па спасылцы.
14👍1
✍️ Выраз дня: Be Snowed Under – калі нечакана з'явілася шмат працы (якую вы абавязкова адолеце 🤗)

📖 Беларускія адпаведнікі:
- ЧОРНЫ ВОЛ НАСТУПІЎ НА НАГУ
(Крыніца: "Фёдар Янкоўскі. Беларуская фразеалогія")

Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на ангельскай ці беларускай - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы
6👍6🥰4
📆 7 лістапада 1896 нарадзіўся Міхась Чарот — паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадскі дзеяч.

Пісаць пачаў у трынаццацігадовым узросце. У 1922 выдаў першы зборнік твораў 📚

✍️ Да 30-х гадоў творчасць была напоўнена патрыятычным гучаннем. У вершы «Ахвярую беларускаму хору Тэраўскага» паэт заклікаў да абуджэння краю, духоўнага і гістарычнага адраджэння. У вершы «На шляху адраджэння» спрабаваў зазірнуць у будучыню і прадказваў цяжкі шлях і вялікія ахвяры. Кампазітар У.Тэраўскі, пазней - А.Туранкоў стварылі на тэкст п’есы «На Купалле» оперу «Кветка шчасця» 🌹

Арыштаваны ў 1937 годзе. Расстраляны ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года 🥀
😢145
📆 9 лістапада 1908 нарадзіўся Міхась Багун — паэт, празаік, перакладчык.

📖 Пачаў друкавацца ў 1925 годзе. Некаторыя яго вершы, пакладзеныя на музыку, увайшлі ў фальклорныя запісы, лічыліся народнымі. 🥰

📚 Пераклаў на беларускую мову «Як гартавалася сталь», «Ваколіцы», «Брускі», вершы Пушкіна, Маякоўскага, Багрыцкага і інш.

Арыштаваны ў 1936 годзе, прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волі. Памёр у перасылцы 😢
😢20
💯13🔥5👍2
📆 Учора, 8 лістапада 1883 года нарадзіўся Вацлаў Ластоўскі — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, пісьменнік, літаратуразнавец, этнограф 🏞

Друкаваўся з 1909. Аўтар фантастычнай аповесці «Лабірынты». Апрацоўваў гістарычныя легенды. Аўтар «Беларускай Гісторыі».

Вацлаў Ластоўскі быў аўтарам-складальнікам шэрага «чытанак» для дзяцей. На думку гісторыка Алега Ліцкевіча, яны былі яго ўласнымі творамі, сюды адносіцца і вядомая песня пра бітву пад Оршай («Слава Воршы ўжо не горша…») 💪😎

Перакладаў з рускай, англійскай, польскай, дацкай і іншых моў 📚

Арыштаваны ў 1930, высланы на 5 гадоў у Саратаў. Паўторна арыштаваны ў 1937, расстраляны ў 1938 😢
😢10💔7
✍️ Выраз дня: (be) In The Red – анічога не мець, знаходзіцца ў даўгах, калі выдаткі перавышаюць даходы

📖 Беларускія адпаведнікі:
- НІ ВАЛА НІ КАЛА
(Крыніца: "Фёдар Янкоўскі. Беларуская фразеалогія")

Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на ангельскай ці беларускай - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы
9🥰6🔥4👍1
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіцца раніцай панядзелка, патрэніруем інтуіцыю!

Традыцыйна, адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: хлусня, плявузганне, пустыя словы (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
23%
"Бульбу віламі перабіраць" ("Хопіць бульбу віламі перабіраць! Усё адно не паверу!")
12%
"Прусаку вушы драпаць" ("Ты ідзі прусаку вушы драпай, а ў мяне спраў па карак")
51%
"Сон рабое кабылы" ("Ці я - дурны, ці тое, што ты вярзеш - сон рабое кабылы")
14%
"Баран дзюбой рыбу ловіць" ("Вой, мастак! Ты яшчэ распавядзі, як баран дзюбой рыбу лавіў!")
7🥰42🔥1
📆 12 лістапада 1823 нарадзіўся Павел Міхайлавіч Шпілеўскі — этнограф, фалькларыст, публіцыст, пісьменнік і перакладчык

📖 Літаратурную дзейнасць пачаў у 1846 годзе. Вывучаў гісторыю, побыт, вусную народную творчасць і мову беларусаў. Апублікаваў шмат этнаграфічных артыкулаў («Беларускія народныя паданні», «Народныя прыказкі з тлумачэннем паходжання і значэння іх», «Даследаванне пра ваўкалакаў: На падставе беларускіх павер’яў» і інш.). Некаторыя творы мелі аўтабіяграфічны характар 📚

Захаваўся рукапіс, дзе Шпілеўскі спрабаваў стварыць слоўнік і граматыку беларускай мовы ✍️

Творы Шпілеўскага, прысвечаныя Беларусі, сцвярджалі нацыянальную самабытнасць беларусаў, садзейнічалі фарміраванню нацыянальнай культуры і літаратуры 🤗
🥰95👍5
Forwarded from bellitinfo
Фрагмент “Па што ідзеш, воўча?” надрукавалі ў літоўскім часопісе 📗

У адзінаццатым нумары літоўскага літаратурнага часопіса “Metai” выйшаў фрагмент аповесці Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?” (Ko ieškai, vilke?) у перакладзе на літоўскую мову Юргіты Яспаніце (Jurgita Jasponytė).

Падрабязней ⬅️
14👍4
✍️ Выраз дня: Take a Rain Check – не тарапіцца, адкласці справы на потым

📖 Беларускія адпаведнікі:
- ДОЖДЖ ЗА КАЎНЕР НЕ КАПАЕ
(Крыніца: Алесь Зайка, "Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны")

Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на ангельскай ці беларускай - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы
🔥6🥰6👍42
14 лістапада нарадзіўся Янка Золак — паэт, журналіст, перакладчык, грамадскі дзеяч.

Заснаваў Беларускае культурна-мастацкае і навуковае таварыства. Адзін з заснавальнікаў і ў 1960—1983 гадах галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка».

Пачынаў сваю паэтычную дзейнасць на радзіме. У Амерыцы ім напісана вялікая колькасць вершаў. Акрамя вершаў пісаў апавяданні, аповесці. Аўтар успамінаў «Мая сустрэча з Якубам Коласам у 30-я гады», крытычных артыкулаў, даследавання «На 500-годдзе з дня нараджэння Міколы Гусоўскага».
9👍6
Forwarded from РазМова
Цяжка ўтрымаць гэты свет на плячах – нават волатам.
Тут хоць маленькі свой лёс паспрабуй данясі…
Верасень б’е капытком і бясконцае золата
Сыпле на вуліцы... Хопіць нарэшце на ўсіх!
Хопіць на кожнага гэтае крохкасці горкае…
Памяць сціскае ў кішэні каштан-маячок.
Вецер нябачны спагадліва золатам шорхае,
Верасень – цёплы алень – ліжа соль з маіх шчок.

Наста Кудасава
#паэзія
6🥰5👍3
Forwarded from bellitinfo
Сёння ў Варшаве пачынаецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA 📖

А 18.00 у Музеі вольнай Беларусі (ul. Foksal,11) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фестывалю, а ў 18.30 адбудзецца дыскусія пра Васіля Быкава, у якой будуць удзельнічаць Святлана Курс, Андрэй Хадановіч, Адам Міхнік, Андрэй Масквін і Марына Казлоўская.

Пасля арганізазары запрашаюць на канцэрт з удзелам гуртоў РСП, Trava, Harotnica і Кміт-ансамбля (Klub Scena CHMIELNA, Nowy Świat, 27A)🔥

Фестываль будзе доўжыцца 4 дні: 15-18 лістапада.

Уся праграма фестывалю тут 👈
👍6🔥6
📆 14 лістапада 1812 нарадзіўся Паўлюк Багрым — беларускі паэт, каваль.

Вучыўся ў пачатковай парафіяльнай школе, дзе пазнаёміўся з вальнадумнай паэзіяй і пачаў пісаць сам. У сувязі з сялянскімі хваляваннямі 1828 года прыцягваўся да следства 😢

Ад літаратурнай спадчыны паэта захаваўся толькі адзін верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы…». Упершыню верш апублікаваў у сваіх успамінах, выдадзеных у Лондане, навагрудскі адвакат Ігнацы Яцкоўскі 📖

Паводле Зямкевіча і Гарэцкага, Багрыму належыць і аўтарства ананімнага верша «Гутарка Данілы з Сцяпанам» 🫣

Даследчык Ігар Запрудскі мяркуе, што Паўлюк Багрым — літаратурная містыфікацыя 🤔
9🔥5🤔3