Бел.Read – Telegram
Бел.Read
756 subscribers
598 photos
8 videos
324 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
😁15🔥6
✍️ Выраз Дня з 🇬🇧: Scrooge - скнара, скупы (ад Скруджа з «Каляднай песні» Дзікенса)

📖 Беларускі адпаведнік:
- ВАДЫ ПРАМЫТАЕ НЕ ДАЦЬ
"Табе яны вады прамытае не дадуць: што зробіш — “не так!”, што скажаш — “не тое!”, падумаеш — “няпраўда!”"
(Крыніца: Фёдар Янкоўскі, "Беларуская фразеалогія")

Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на любой мове - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы #eng
11😁5🤣5
У каментарах было пытанне хто такі Заблоцкі

На гэты конт ёсць шмат версій, і некаторыя з іх сабраны ў артыкуле Радыё Свабода

А паслухаць можна на Палічцы - Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі
12🔥9🥰6👍1
🥰138👍4🤔1🫡1
Мілыя, цудоўныя, натхняльныя беларускі! 🌸

З Днём 8 Сакавіка вас – са святам жаночай моцы, прыгажосці і светлай надзеі. Вы – сэрца і душа Беларусі, вы – яе голас, яе пяшчота і яе адвага 🌼

Гэтыя гады паказалі, якая ў вас сіла: любіць нягледзячы ні на што, падтрымліваць нават праз адлегласці, заставацца нязломнымі, калі здаецца, што сілы ўжо на зыходзе. Вы ствараеце вялікія справы і моцныя супольнасці, дзе кожны знаходзіць падтрымку і цеплыню. Вы натхняеце, захапляеце і дорыце надзею 🌹

Няхай вас заўсёды атачаюць людзі, якія вас цэняць, любяць і падтрымліваюць. Няхай у вашых вачах заўсёды зіхаціць шчасце, а ў сэрцы жыве вясна, незалежна ад надвор’я за вакном. Памятайце, што вы неверагодныя! 💐

Жыве Беларусь і жыве каханне!
🤍❤️🤍
🥰199
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіцца раніцай панядзелка, патрэніруем інтуіцыю!

Традыцыйна, адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: вельмі злы, сварлівы чалавек (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
7%
"Як кот, што ў ваду зваліўся" (Бурчыць, гырчыць, лютуе - як кот, што ў ваду зваліўся)
22%
"Як воўк на ланцугу" (Заўсёды раздражнёны на ўсіх, як воўк на ланцугу)
10%
"Злосці як у мядзведзя без лапы" (Ходзіць злы, як мядзведзь у якога ўвесну лапу адабралі)
61%
"Злосці поўныя косці" (У яе злосці поўныя косці: як пачне сварыцца, аж слінаю пырскае)
👍1264
✍️ Выраз Дня з 🇬🇧: By hook or by crook - усё роўна якім шляхам, не зважаючы ні на што / выбіраць з шэрагу аднолькава дрэнных варыянтаў (аксіёма Эскабара 🙃)

📖 Беларускі адпаведнік:
- НЕ КІЕМ, ДЫК ПАЛКАЮ — АДНОЙ ПАГАНЯЛКАЮ
- НЕ КІЕМ, ТО ПАЛЕНАМ — УСЁ Ж ТЫМ САМЫМ ДРЭВАМ
- КАЛІ НЕ ДУБЧЫКАМ, ТО БІЗУНЧЫКАМ

(Крыніца: З.Санько, "Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем")

Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на любой мове - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы #eng
11😁8🤣3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
А ў нас на Ютубе ўсё падрыхтавана каб цікава правесці вечар пятніцы ці нават усе выходныя 🍿
11🥰7🔥5
12🤔8😁6🤯1
✍️ Выраз Дня з 🇬🇧: Do it now or regret it later - "Зрабі зараз, ці шкадуй потым" - пра тое, што трэба даводзіць справы да канца адразу

📖 Беларускі адпаведнік:
- АДКЛАД НЕ ЙДЗЕ Ў ЛАД
- 3 АДКЛАДУ НЯМА ЛАДУ
- ЛЕПЕЙ ЦЯПЕР, ЧЫМ У ЧАЦВЕР

(Крыніца: З.Санько, "Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем")

Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на любой мове - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы #eng
👍14🥰53🔥3
9🥰7👍4👏4
Ваша ўлюбёная замежная кніга можа выйсці па-беларуску!

Напішыце ў каментарах або ў форме, які твор, на ваш погляд, мусіць перакласці ініцыятыва Бел.Read ⬇️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍128🔥3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сёння вечарам і на гэтых выходных можна пазбавіць час і паказытаць сабе нэрвы за праслухоўваннем сучаснага містычнага твора "Начная Газета" на нашым Ютубе, ці пачытаць самастойна на нашым Патрыёне
👻👻👻
🔥106👍3
🎉Пачынаючы ад сённяшняга дня і да 25 сакавіка кожны дзень мы будзем рабіць вам падарункі да Дня Волі 🎉

І першы з іх - ужо на нашым Ютубе: гэта агучаная частка з кнігі "Минскъ сто гадоў таму" за аўтарствам доктара гістарычных навук, прафесара Захара Васілевіча Шыбекі (з дазволу якога гэта стала магчыма) прысвечаная Назве горада. За такую цудоўную магчымасць хочам выказаць вялікую падзяку паважанаму Захару Васілевічу 🤝

🤖 Дзякуючы спалучэнню архіўных фота і сучасных тэхналогій (штучны інтэлект, моўшн-дызайн і іншыя) атрымалася перадаць атмасферу Мінска канца 19 - пачатку 20 стагоддзяў. Але ці сапраўды атрымалася - вы можаце вырашыць самі:
👉 заходзьце на наш Ютуб 👈, глядзіце, дзяліцеся меркаваннямі ў каментарах. Гэта - першы выпуск агучкі, і нам вельмі важна вашае меркаванне 🤗
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥239👍5
Шмат хто запытваў, чаму перасталі публікавацца пераклады на Патрыёне 🫣

😔 Справа ў тым, што, на жаль, не заўсёды стае рэсурсаў каб рабіць усё запланаванае. І апошнія 3 месяцы былі як раз вельмі напружанымі. Так напрыклад, адзін з нашых патронаў замовіў пераклад рамана "Фінансіст" Тэадора Драйзера, які быў скончаны літаральна пару тыдняў таму 📖

🤝 І патрон дазволіў апублікаваць гэты пераклад. Таму прыкладна раз на тыдзень будзе выходзіць па адной частцы рамана. І першая частка ўжо апублікавана ў бясплатным доступе. Таму падпісвайцеся на наш Патрыён каб не прапускаць новых частак 😊

🥳 І гэта - другі падарунак да Дня Волі 🤍❤️🤍

#фінансіст
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
15🥰6👍5🔥2
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіцца раніцай панядзелка, патрэніруем інтуіцыю!

Традыцыйна, адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: той хто здрадзіў, перайшоў на бок ворага (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
27%
"Пераапрануцца ў варонне пёр’е" ("Быў жа хлопчык-галубочак, але пераапрануўся ў варонне пёр’е")
31%
"Трымаць змяю ў рукаве" ("Мы ёй далі і малако, і хлеб, а яна змяю ў рукаве трымала")
23%
"Адзецца ў сабачую шкуру" ("Ён адзін быў, ды адзеўся ў сабачую шкуру і пайшоў да немцаў")
19%
"Выцерці боты аб родны парог" ("Ведаў, што робіць здраду, але выцер боты аб родны парог")
97👍6
Нарэшце надышоў час чарговага падарунка 🥳

👉 І такім стане пераклад невялічкай кнігі Тадэўша Яна Дмахоўскага "Гербы літоўскія: гербы гарадоў Вялікага Княства Літоўскага, выданай у 1910 годзе і прысвечанай гербам некаторых гарадоў Вялікага Княства Літоўскага. Абавязкова з выявамі ўсіх згаданых у кнізе гербаў 🏰

Падарунак ужо чакае вас на нашым Патрыёне 🤗
16🥰8🔥5
🥳 І нарэшце галоўны падарунак да свята ДНЯ ВОЛІ 🥳

📚 Кніга "Што трэба ведаць кожнаму беларусу?", менавіта ўзору 1918 года ў тэкставым фармаце

📖 Кніга, што адпавядае свайму часу і праз апрацоўку Вацлава Юстынавіча адлюстроўвае стан, погляды і надзеі тагачаснага грамадства, ці, прынамсі, актыўнай яго часткі. Таму гэтая кніга - добрая магчымасць пазнаёміцца з тым часам, светапоглядам і беларускай думкай.
Напрыканцы дададзены сканы старонак для самастойнага азнаямлення 📄

👉 Ужо на нашым Патрыёне 👈

Са СВЯТАМ, паважаныя! 🤍❤️🤍
18🔥7🥰6
✍️ Выраз Дня з 🇬🇧: Mistakes are proof that you are trying ("Памылкі - доказ, што ты спрабуеш") - не памыляецца той, хто нічога не робіць

📖 Беларускі адпаведнік:
- ХТО БЯЖЫЦЬ, ТОЙ І СПАТЫКАЕЦЦА

Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на любой мове - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы #eng
👍10🔥76
Фрэнк Каупэрвуд усё жыццё гнаўся за багаццем, але ці зробіць гэта яго шчаслівым? 📖

Другая частка рамана Тэадора Драйзера "Фінансіст" на нашым Патрыёне 👈😊
#фінансіст
👍76🔥5
📆 Сёння мы парадуем вас наступнай часткай апавяданняў з гісторыі Мінску пачатку 19 стагоддзя

👉Гэтым разам размова пойдзе пра час заснавання і Нямігу 🥰

Глядзіце на Ютубе, дзяліцеся меркаваннямі ў каментарах, шэрце сябрам 🤗
🥰10👍6🔥32