Бел.Read – Telegram
Бел.Read
756 subscribers
598 photos
8 videos
324 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
📆 5 чэрвеня 1942 нарадзіўся Вячаслаў Рагойша — філолаг, доктар навук, прафесар

📚 Даследаваў рукапісы Янкі Купалы, знайшоў 10 невядомых твораў класіка.
📖 Аўтар 800+ навуковых прац, у т.л. 16 манаграфій па гісторыі і тэорыі беларускай літаратуры, вершазнаўству, праблемах тэорыі і практыкі мастацкага перакладу ✍️
👍16113
🫣 Ці прадказвае Начная Газета канец рэальнасці, ці стварае яго? 👻

🤯 Гарадскія легенды ў сучаснай інтэрпрэтацыі. Працяг 8 часткі ўжо на нашым Ютубе:

https://www.youtube.com/watch?v=YeuUcwsAifo
🔥96🥰3
Славацкая містыка пра нашыя мясціны!

"Шаптухі" Алены Сабухавай — містычны раман-лаўрэат прэміі Anasoft Litera цяпер па-беларуску!
▫️ Таямніцы Грабаркі і шаптух
▫️ Мова язычніцкіх абрадаў
▫️ Спляценне рэальнасці і магіі

Перадзаказ ад "Тэхналогія" ўжо адкрыты!
👍166🔥6
📆 8 чэрвеня 1895 года нарадзіўся Ігнат Дварчанін — паэт, навуковец, перакладчык

📖 Дэпутат польскага сейма, арганізатар беларускіх школ. Арыштаваны ў 1933 і асуджаны на 10 гадоў лагераў, расстраляны ў 1937 😢
✍️ Аўтар «Хрэстаматыі новай беларускай літаратуры» — ключавога дапаможніка для школ Заходняй Беларусі

📚 Пераклаў на беларускую паэму Блока «Дванаццаць»
😢10💔63🍓1
💪 Сага пра Ведзьмара працягваецца: "Хрышчэнне агнём" ужо тут!

😎 Аматары фэнтэзі, рыхтуйцеся! Пятая кніга Анджэя Сапкоўскага пра Ведзьмара — "Хрышчэнне агнём" — ужо даступна для папярэдняга заказу! 🔥

📆 Замоўце да 17 чэрвеня са зніжкай і далучайцеся да прыгод Геральта! ⚔️
❤‍🔥16🔥6👍5
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіцца раніцай панядзелка, патрэніруем інтуіцыю!

Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: чалавек замаркоціўся, засумаваў, занудзіўся (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
37%
"Нэндза заела" ("Бяда за бядою - нэндза заела")
17%
"Блукае воўкам па пашы" ("Блукае воўкам па пашы, галаву павесіўшы")
23%
"Каменем прыціснула" ("Людзі святкуюць, а ён — бы жабу каменем прыціснула")
23%
"Сумны, як з пахавання" ("Сумны, як з пахавання: ходзіць з кута ў кут ценню")
107🔥6😱5
📖 "Адам Клакоцкі і яго цені" – прэзентацыя ў Вільні 📯

🤔 Цікавіць беларускі магічны рэалізм? Тады вам на прэзентацыю кнігі Ігара Бабкова "Адам Клакоцкі і яго цені"!
Плануецца дыскусія з аўтарам, выдаўцом і нават некаторымі персанажамі рамана 📚

📌 Вільня 13 чэрвеня а 18:30 (Vilniaus g. 20)
🔥7👍65
Андрэй Хадановіч ва Уроцлаве: Караткевіч і шахматы са смерцю

📆 13 чэрвеня а 18:00 паэт Андрэй Хадановіч прачытае лекцыю "Ці можна перамагчы смерць у шахматы: Уладзімір Караткевіч і яго творы".
📖 Вас чакае размова пра цэнзуру, экранізацыі і "Дзікае паляванне".
📌 Месца: Уроцлаў, клуб Proza (Przejście Garncarskie, 2). Далучайцеся афлайн ці анлайн!
Уваход вольны!
🔥8👍75🍓2
📖 “Хобіт” па-беларуску: перадзамова!

🎉 Цудоўная навіна для аматараў Толкіна! Ініцыятары “Кніжнага рыся” абвясцілі перадзамову на новы пераклад “Хобіта” Францам Корзунам.
📆 Выхад 1 верасня 2025 года. Замовіць па выгаднай цане можна на hobit.by. Выдатны падарунак да пачатку навучальнага года! ✍️
❤‍🔥18👍7🥰64🔥4
✍️ Сустрэча з Нобелеўскай лаўрэаткай у Варшаве!

📆 16 чэрвеня а 19:00 Новы Тэатр (ul. Madalińskiego 10/16) запрашае на сустрэчу са Святланай Алексіевіч
📚 Даведайцеся больш пра яе творчасць, якая адлюстроўвае гісторыю праз пачуцці. Нобелеўская лаўрэатка па літаратуры падзеліцца сваімі думкамі
Сустрэча на рускай/беларускай з польскім перакладам.

Уваход вольны
👍11🔥6🥰6
Вершы, санскрыт, Iron Maiden 🇬🇧

📆 Не прапусціце ўнікальную падзею!
📌 14 чэрвеня а 16:00 ў Віленскім беларускім музеі імя Луцкевіча Ігар Кулікоў прэзентуе сваю кнігу «Нетутэйшая далечыня».
📖 Вас чакаюць арыгінальныя вершы, пераклады з санскрыту і нават лірыка Iron Maiden. І, вядома, працяг "Вялікага Княства"!

Уваход вольны
👍108
✍️ Выраз Дня з 🇬🇧: Every dog has its day - кажуць таму, хто прычыніў каму-небудзь крыўду. "Кожная сабака мае свой дзень"

- Колькі б воўк ні валок, павалакуць і воўка
- Няхай паны не радуюцца — прыйдзе й на іх радуніца
- Цяпер нас катуеш, можа, калі і сам патанцуеш
- Сірочыя слёзы дарма не мінуцца

Калі ласка, пакідайце свае думкі на конт новай рубрыкі, формы, падачы ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы - будзем разбіраць і спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы #eng
16👍4🥰4😁4🤣4
«Гопнікі» Уладзіміра Казлова — цяпер па-беларуску 🎉

📖 Гэта падлеткавы раённы эпас Магілёва 80-х — з усім, што з гэтым звязана
👉 Перадзамовіць можна ўжо, а сустрэцца з аўтарам — 20 чэрвеня ў Варшаве ў @bukinistka_pl (ul. Wieniawskiego, 5j) 📆
9👍9😁3🤮1
📆 8 чэрвеня 1970 нарадзіўся Дзьмітрый Плакс — мастак, паэт, перакладчык

📻 Пасля пераезду ў Стакгольм працаваў на Шведскім радыё — заснаваў Беларускую службу (радыё), быў прадзюсарам і драматургам

📚 Пераклаў “Піпі Доўгаяпанчоха” Ліндгрэн, вершы Фростэнсан, Данііла Хармса і іншых, што зрабіла яго ключавым мастаком беларуска-шведскіх літаратурных сувязяў 🤝
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
14👍13
🤔 Ці сапраўды сённяшняя Польшча — «польская»?

🔥 Скандальная, глыбокая, інтэлектуальная: “Няпольская Польшча” Томаша Камусэлы — цяпер па-беларуску ✍️
📖 Пераклад — Мар’ян Гарэвіч. Набыць можна на сайце Тэхналогіі ці ў Менску (Ляўкова, 19)
👍107🤔1
💰 Фінансавы ўздым Мінска: як горад стаў сэрцам фінансаў і гандлю, як у ім зараджаліся манаполіі і з кім вёўся лясны гандаль! 🌲
🧐 Гэтым разам пра прадпрымальнасць, уплыў і ролю Мінска ў развіцці ўсяго рэгіёну.

▶️ Новая гісторыя пра Мінск канца 19 стагоддзя ўжо на нашым Ютубе:

https://www.youtube.com/watch?v=7FGye0jB7U8
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥136🥰5👍2
Даражэнькія, у нас для вас цудоўная навіна! 🤗
Нашая ўнікальная "рубрыка" #устойлівыявыразы атрымала лагічнае развіццё 🎉

🔎 Проста шукаць адпаведнікі беларускім устойлівым выразам на розных мовах - гэта добра, але ўвесь час мы прагнулі большага

📚 І вось, праз доўгія спробы пагуляць з фарматамі, і зместам, пасля кансультацый з дасведчанымі людзьмі, прадстаўляем вашай увазе больш глыбокі аналіз і параўнанне адпаведных устойлівых выразаў з розных моў, падмацаваных тлумачэннямі і гістарычным кантэкстам, дзе гэта магчыма

📌 Артыкул ужо даступны на нашым Патрыёне


Калі ласка, падтрымайце нас падпіскай на Патрыёне, калі нашая дзейнасць адгукаецца ў вас. Вялікі дзякуй! 🤗

✍️ І пакідайце свае каментары, меркаванні і прапановы па паляпшэннях - мы ўсё чытаем і ўдасканальваемся
11🔥7👍6
"ЛІТАРАТУРА І КАВА": СУСТРЭЧА №2!

Асацыяцыя беларусаў Амерыкі запрашае на анлайн-сустрэчу з Сяргеем Шупам
⚠️ Гарачыя тэмы, ад перакладаў да Беларусі
📆 15 чэрвеня, 20:00 (Мінск)
📌 Месца: Zoom. Далучайцеся бясплатна!
🎤 Мадэратар: Надзея Нортан
9👍9
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіцца раніцай панядзелка, патрэніруем інтуіцыю!

Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: так кажуць пра дарогу з глыбокімі выбоінамі і ямамі, няроўнасцямі. (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
23%
"Там бы і аглобля пагнулася" ("Ты б ведаў, дзе мы ехалі! Там бы і аглобля пагнулася")
25%
"Галаву зламаеш раней за ногі" ("Не хадзі па той дарозе - галаву зламаеш раней за ногі")
19%
"Дзікі звер - і той абыходзя" ("Дзікі звер - і той абыходзя, а ты нават кійка не ўзяў")
34%
"Па гэтай дарозе збанкі вазіць" ("Па гэтай дарозе збанкі вазіць тым майстрам, што яе выпрасталі")
15👍8😁5
☝️Адкрыта перадзамова на новую кнігу Святланы Воцінавай "Астроўскі. Сонечны круг"

🧪 Даведайцеся пра жыццё Юрыя Астроўскага — выбітнага беларускага біяхіміка, заснавальніка Інстытута біяхіміі
✍️ Аўтарка выкарыстала архіўныя матэрыялы і асабістыя рэчы, каб стварыць глыбокі псіхалагічны партрэт

📌 Умовы - на сайце выдавецтва Рамана Цымберава
👍127
Адкрыйце для сябе новы раман Змітра Вішнёва "Я – тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер"! 🎉

🗺 Гэта захапляльны раман-лабірынт, дзе герой сустракае памерлых сяброў і вядомых асоб, шукаючы выйсце і спазнаючы сябе

📚Вішнёў — адзін з найярчэйшых галасоў сучаснай беларускай літаратуры

👉 Азнаёміцца з ўрыўкам і замовіць можна ў выдавецтва Skaryna Press
11👍8🔥6