Бел.Read – Telegram
Бел.Read
756 subscribers
598 photos
8 videos
324 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
«Гопнікі» Уладзіміра Казлова — цяпер па-беларуску 🎉

📖 Гэта падлеткавы раённы эпас Магілёва 80-х — з усім, што з гэтым звязана
👉 Перадзамовіць можна ўжо, а сустрэцца з аўтарам — 20 чэрвеня ў Варшаве ў @bukinistka_pl (ul. Wieniawskiego, 5j) 📆
9👍9😁3🤮1
📆 8 чэрвеня 1970 нарадзіўся Дзьмітрый Плакс — мастак, паэт, перакладчык

📻 Пасля пераезду ў Стакгольм працаваў на Шведскім радыё — заснаваў Беларускую службу (радыё), быў прадзюсарам і драматургам

📚 Пераклаў “Піпі Доўгаяпанчоха” Ліндгрэн, вершы Фростэнсан, Данііла Хармса і іншых, што зрабіла яго ключавым мастаком беларуска-шведскіх літаратурных сувязяў 🤝
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
14👍13
🤔 Ці сапраўды сённяшняя Польшча — «польская»?

🔥 Скандальная, глыбокая, інтэлектуальная: “Няпольская Польшча” Томаша Камусэлы — цяпер па-беларуску ✍️
📖 Пераклад — Мар’ян Гарэвіч. Набыць можна на сайце Тэхналогіі ці ў Менску (Ляўкова, 19)
👍107🤔1
💰 Фінансавы ўздым Мінска: як горад стаў сэрцам фінансаў і гандлю, як у ім зараджаліся манаполіі і з кім вёўся лясны гандаль! 🌲
🧐 Гэтым разам пра прадпрымальнасць, уплыў і ролю Мінска ў развіцці ўсяго рэгіёну.

▶️ Новая гісторыя пра Мінск канца 19 стагоддзя ўжо на нашым Ютубе:

https://www.youtube.com/watch?v=7FGye0jB7U8
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥136🥰5👍2
Даражэнькія, у нас для вас цудоўная навіна! 🤗
Нашая ўнікальная "рубрыка" #устойлівыявыразы атрымала лагічнае развіццё 🎉

🔎 Проста шукаць адпаведнікі беларускім устойлівым выразам на розных мовах - гэта добра, але ўвесь час мы прагнулі большага

📚 І вось, праз доўгія спробы пагуляць з фарматамі, і зместам, пасля кансультацый з дасведчанымі людзьмі, прадстаўляем вашай увазе больш глыбокі аналіз і параўнанне адпаведных устойлівых выразаў з розных моў, падмацаваных тлумачэннямі і гістарычным кантэкстам, дзе гэта магчыма

📌 Артыкул ужо даступны на нашым Патрыёне


Калі ласка, падтрымайце нас падпіскай на Патрыёне, калі нашая дзейнасць адгукаецца ў вас. Вялікі дзякуй! 🤗

✍️ І пакідайце свае каментары, меркаванні і прапановы па паляпшэннях - мы ўсё чытаем і ўдасканальваемся
11🔥7👍6
"ЛІТАРАТУРА І КАВА": СУСТРЭЧА №2!

Асацыяцыя беларусаў Амерыкі запрашае на анлайн-сустрэчу з Сяргеем Шупам
⚠️ Гарачыя тэмы, ад перакладаў да Беларусі
📆 15 чэрвеня, 20:00 (Мінск)
📌 Месца: Zoom. Далучайцеся бясплатна!
🎤 Мадэратар: Надзея Нортан
9👍9
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіцца раніцай панядзелка, патрэніруем інтуіцыю!

Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: так кажуць пра дарогу з глыбокімі выбоінамі і ямамі, няроўнасцямі. (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
23%
"Там бы і аглобля пагнулася" ("Ты б ведаў, дзе мы ехалі! Там бы і аглобля пагнулася")
25%
"Галаву зламаеш раней за ногі" ("Не хадзі па той дарозе - галаву зламаеш раней за ногі")
19%
"Дзікі звер - і той абыходзя" ("Дзікі звер - і той абыходзя, а ты нават кійка не ўзяў")
34%
"Па гэтай дарозе збанкі вазіць" ("Па гэтай дарозе збанкі вазіць тым майстрам, што яе выпрасталі")
15👍8😁5
☝️Адкрыта перадзамова на новую кнігу Святланы Воцінавай "Астроўскі. Сонечны круг"

🧪 Даведайцеся пра жыццё Юрыя Астроўскага — выбітнага беларускага біяхіміка, заснавальніка Інстытута біяхіміі
✍️ Аўтарка выкарыстала архіўныя матэрыялы і асабістыя рэчы, каб стварыць глыбокі псіхалагічны партрэт

📌 Умовы - на сайце выдавецтва Рамана Цымберава
👍127
Адкрыйце для сябе новы раман Змітра Вішнёва "Я – тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер"! 🎉

🗺 Гэта захапляльны раман-лабірынт, дзе герой сустракае памерлых сяброў і вядомых асоб, шукаючы выйсце і спазнаючы сябе

📚Вішнёў — адзін з найярчэйшых галасоў сучаснай беларускай літаратуры

👉 Азнаёміцца з ўрыўкам і замовіць можна ў выдавецтва Skaryna Press
11👍8🔥6
✍️ Выраз Дня з 🇬🇧: Every stick has two end - кажуць калі нешта мае адначасова як станоўчыя, так і адмоўныя наступствы, або можа быць выкарыстана як на карысць, так і на шкоду. "У кожнай палкі два канцы"

- У кія два канцы, і абодва б’юць
- Грошык такі: у ім два бакі
- Мае манета і той бок, і гэты
- Такая справа — і ўлева, і ўправа

👉 Падрабязней - на нашым Патрыёне 👈

Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы - будзем разбіраць і спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗
🥰15🔥5😁5👍2
📚 АНДРЭЙ ГОРВАТ У ТАЛІНЕ!
⚠️ Аўтар бестселера "Радзіва Прудок" прэзентуе новую кнігу "Дом".

📆 26 чэрвеня, 18-20 гадзін
📌 Tallinn's Tammsaare Park

🏠 "Дом" - гэта новы этап творчасці аўтара, які ўжо скарыў тысячы сэрцаў. Замаўляйце кнігу і атрымайце яе асабіста ад Андрэя! Размова, аўтографы і незабыўныя ўражанні гарантаваны
9👍7🔥6
Ранішнія навіны 📖

🎉 На нашым Ютубчыку выйшла 9 частка Начной Газеты - цяпер у новым фармаце!
✍️ Калі ласка, дзяліцеся сваімі думкамі, меркаваннямі і каментарамі - ці працягваць у новым фармаце?

▶️ Запрашаем да прагляду ▶️

👻 Начная Газета - сучасная містыка ад гішпанскага аўтара Фернанда Іглесіяса Мелендаса
📚 (у тэкставым выглядзе пераклад можна пачытаць на нашым Патрыёне - там ёсць усе часткі)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥108🥰6👍1
💰 Імкненне да магутнасці, вялікія грошы, грамадзянская вайна, сустрэча з гістарычнай асобай - як там бавіць час Фінансіст Фрэнк Каўпервуд? Працяг рамана - на нашым Патрыёне 👈

❗️ Нагадваем, што вы можаце падтрымаць нас падпіскай на Патрыёне
ці разавым данатам на Buy Me A Coffee ☕️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍98🔥5
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіцца раніцай панядзелка, патрэніруем інтуіцыю!

Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: так кажуць пра тое, што слаба грэе (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
30%
"Падбіты ветрам" ("Такая зараз мода - кашуля падбітая ветрам вось і ўсё адзенне")
25%
"Павуціннем накрывацца" ("Заблукаў у лесе - ледзь не сканаў, павуціннем накрываўся")
31%
"Месяц сагрэе" ("Ты яшэ да ночы пачакай - там месяц сагрэе")
13%
"Надзеяй сагрэты" ("Што за длета? Дажджы сцяной. Во адно надзеяй сагрэтыя")
8🔥6👍53
☝️ Эксклюзіўная магчымасць: атрымайце "Дом" ад Горвата ў Таліне

📌 Рыга! 25 чэрвеня з 18:00 да 20:00, каля фантан «Німфа» насупраць Латвійскага опернага тэатра, адбудзецца сустрэча з Андрэем Горватам! 🤩

👉 Замоўце "Дом" да 24 чэрвеня ўключна, і атрымайце яе з аўтографам з рук аўтара!
Не прапусціце магчымасць паразмаўляць з пісьменнікам!
15👍2
Даўне не было ў стужцы нашай рубрыкі #годнаяцытата 🤔
Трэба аднаўляць...
👍19🔥10😁4🍓1
📆 Сёння спаўняецца 125 год з дня нараджэння Кузьмы Чорнага - празаіка, драматурга, перакладчыка

📚 Яго творчасць адметная глыбокім псіхалагізмам і філасофскімі развагамі пра чалавека і яго месца ў свеце

✍️ Аўтар раманаў "Пошукі будучыні", "Вялікі дзень", "Млечны Шлях", дзе разважаў пра лёс беларусаў у складаныя гістарычныя перыяды

📖 Кузьма Чорны перакладаў творы рускіх класікаў, што яшчэ раз падкрэслівае яго глыбокае разуменне літаратуры
14🔥9👍1
Сёння святкуе дзень нараджэння яшчэ адзін цудоўны чалавек - Алесь Ждановіч, Маляваныч 🥳🎂🎊

Мабыць няма сэнсу апісваць, на колькі спадар Алесь шчыры, светлы і прыязны чалавек - усе гэта ведаюць і так. Таму ад усяго сэрца жадаем Алесю доўгіх гадоў жыцця, плёну і бясконцага натхнення! 🎉🎉🎉
Падпісвайцеся на яго каналы ў Ютубе:
Маляваныч: https://www.youtube.com/@malyavanych_official 👈
Бэйбус: https://www.youtube.com/@baybusby 👈

А яшчэ сёння на яго старонцы ў Фэйсбук будзе прамы кЭфір 😅
🥰34🔥8
✍️ Выраз Дня з 🇪🇸: Un loco hace ciento - кажуць пра нешта дрэннае, што псуе ўсю справу, шкодзіць наваколлю. "Адзін вр'ят робіць сто"

- Праз аднаго Іванка ўсім заганка
- Праз аднаго барана увесь статак паганы
- Дурны баран усю чараду збянтэжыдь

👉 Падрабязней - на нашым Патрыёне 👈

Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы - будзем разбіраць і спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы #esp
🥰12🔥54👍2
🚂 Андрэй Горват едзе да чытачоў!

📚 Другі наклад «Дома» Андрэя Горвата ўжо гатовы, і 27 чэрвеня аўтар асабіста прывязе кнігі ў Хельсінкі

📆 27 чэрвеня, 18.00 - 20.00

📌 Esplanadipuisto, лаўка ля помніка Тапеліюсу, побач са Шведскім тэатрам (Svenska teatern).
👍1812
📆 27 чэрвеня 1925 года нарадзілася Лідзія Арабей - пісьменніца, літаратуразнавец, перакладчыца

📚Яе шматгранны талент праявіўся ў празаічных творах для дзяцей і дарослых, а таксама ў навуковых даследаваннях

🌍 Пераклала на беларускую рамана эстонскага аўтара Хінта "Бераг вятроў"
11👍9