Бел.Read – Telegram
Бел.Read
756 subscribers
598 photos
8 videos
324 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
Даўне не было ў стужцы нашай рубрыкі #годнаяцытата 🤔
Трэба аднаўляць...
👍19🔥10😁4🍓1
📆 Сёння спаўняецца 125 год з дня нараджэння Кузьмы Чорнага - празаіка, драматурга, перакладчыка

📚 Яго творчасць адметная глыбокім псіхалагізмам і філасофскімі развагамі пра чалавека і яго месца ў свеце

✍️ Аўтар раманаў "Пошукі будучыні", "Вялікі дзень", "Млечны Шлях", дзе разважаў пра лёс беларусаў у складаныя гістарычныя перыяды

📖 Кузьма Чорны перакладаў творы рускіх класікаў, што яшчэ раз падкрэслівае яго глыбокае разуменне літаратуры
14🔥9👍1
Сёння святкуе дзень нараджэння яшчэ адзін цудоўны чалавек - Алесь Ждановіч, Маляваныч 🥳🎂🎊

Мабыць няма сэнсу апісваць, на колькі спадар Алесь шчыры, светлы і прыязны чалавек - усе гэта ведаюць і так. Таму ад усяго сэрца жадаем Алесю доўгіх гадоў жыцця, плёну і бясконцага натхнення! 🎉🎉🎉
Падпісвайцеся на яго каналы ў Ютубе:
Маляваныч: https://www.youtube.com/@malyavanych_official 👈
Бэйбус: https://www.youtube.com/@baybusby 👈

А яшчэ сёння на яго старонцы ў Фэйсбук будзе прамы кЭфір 😅
🥰34🔥8
✍️ Выраз Дня з 🇪🇸: Un loco hace ciento - кажуць пра нешта дрэннае, што псуе ўсю справу, шкодзіць наваколлю. "Адзін вр'ят робіць сто"

- Праз аднаго Іванка ўсім заганка
- Праз аднаго барана увесь статак паганы
- Дурны баран усю чараду збянтэжыдь

👉 Падрабязней - на нашым Патрыёне 👈

Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы - будзем разбіраць і спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы #esp
🥰12🔥54👍2
🚂 Андрэй Горват едзе да чытачоў!

📚 Другі наклад «Дома» Андрэя Горвата ўжо гатовы, і 27 чэрвеня аўтар асабіста прывязе кнігі ў Хельсінкі

📆 27 чэрвеня, 18.00 - 20.00

📌 Esplanadipuisto, лаўка ля помніка Тапеліюсу, побач са Шведскім тэатрам (Svenska teatern).
👍1812
📆 27 чэрвеня 1925 года нарадзілася Лідзія Арабей - пісьменніца, літаратуразнавец, перакладчыца

📚Яе шматгранны талент праявіўся ў празаічных творах для дзяцей і дарослых, а таксама ў навуковых даследаваннях

🌍 Пераклала на беларускую рамана эстонскага аўтара Хінта "Бераг вятроў"
11👍9
🧐 Гарадское кіраванне Мінска:

🗳 Абранне кіраўніка горада - што магло пайсці не так?
💰 Хто апошні за грашыма, а каму толькі спытаць?
😿 Чаму, нягледзячы на ​​вялізныя капіталы, даўгі Мінска толькі растуць?

На гэты раз пагаворым аб гарадскім кіраванні, працэдуры абрання кіраўніка і памерах бюджэту 🤗
▶️ https://www.youtube.com/watch?v=72XnZf5vJr4 ▶️

Падтрымайце нас
на Buy Me A Coffee: https://buymeacoffee.com/belread
на Patreon: https://www.patreon.com/c/belread/membership
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
10🥰5🔥4👍1
126👍6
🧐 Яны абрыналі банкі, уздымалі біржы і рабілі імперыі з смецця 🗑

📖 “Фінансіст” — гэта гісторыя пра тое, як нараджалася сучасная фінансавая сістэма
11 частка перакладу ўжо на нашым Патрыёне 👈
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
9👍6🔥6
📆 1 ліпеня 1927 года нарадзілася Зора Кіпель - грамадская дзеячка, літаратуразнавец, публічыстка

💖 Усё жыццё прысвяціла беларускай справе за мяжой
📌 Адыграла ключавую ролю ў стварэнні беларускіх бібліятэк у лагерах для перамешчаных асоб, а потым – у Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы 📚
📖 Разам з мужам яна сабрала бясцэнную калекцыю беларускіх выданняў, якая цяпер даступная для шырокага кола даследчыкаў
✍️ Пераклала на англійскую мову "Беларускага Трышчана"
31
🌛 Чароўныя "Беларускія Калыханкі" для вашых дзяцей!

🎻 Музыка Сяржук Доўгушаў стварыў унікальны праект: кнігу з калыханкамі з розных рэгіёнаў, ілюстраваную Tikava_studio, ды альбом ад VOLYA.
🎵 Аўтэнтычныя запісы і ноты — усё ў адным выданні.

🤗 "Беларускія Калыханкі" ўжо тут. Занурыцеся ў свет беларускіх сноў
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
9🔥9
✍️ "Дзённік": асабістае сведчанне эпохі ад беларускай аўтаркі

"Пакуль на волі, пакуль не затрымалі..." 🕊 Так пачынаецца "Дзённік" — кніга пра жыццё беларускі ў 2021–2022 гадах.
📖 Гэта адкрытая размова пра боль, любоў, мары і (не)бяспеку. Псіхалагічная ломка краіны, дзе голас адной аўтаркі гучыць як голас усіх.
📌 Замоўце свой асобнік зараз
10👍8
✍️ Выраз Дня з 🇵🇱 : Brzmi głośno próżna beczka - кажуць пра тых, хто валодае найменшымі ведамі, але праяўляюць найбольшую самаўпэўненасць і гаварлівасць "пустая бочка голасна гучыць"

- Парожняя бочка гучыць, а поўная маўчыць
- Пустую бочку далёка чуваць
- Колас, што зярнят не мае, угару лоб задзірае
- Пустыя каласы высока трымаюцца

👉 Падрабязней - на нашым Патрэоне 👈

Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы - будзем разбіраць і спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы #pol
11🥰8🔥6
🎉 "Неўпрыкмет": шосты зборнік вершаў Алеся Камоцкага

Навіна для аматараў паэзіі! Выдавецтва "Прынтбук" выпусціла шосты зборнік вершаў Алеся Камоцкага — "Неўпрыкмет"
📖 Кніга здзіўляе спалучэннем глыбокіх разважанняў і арыгінальных пераасэнсаванняў казак

📌 Ужо ў продажы! Не прапусціце!
👍7🔥64
📖 "Анатомія" ад Камароўскага: прэм'ера на фестывалі Tutaka

Гатовы да паэтычнага падарожжа? 💫
📆 Артур Камароўскі прэзентуе "Анатомію" на Tutaka 11 ліпеня!
📚 Гэты зборнік-лабірынт запрашае паблукаць сярод настальгіі і памяці, даследуючы, як месцы становяцца целам.

📌 Далучайцеся да сустрэчы з аўтарам на фестывалі Tutaka
👍107
🗺 "Дзясяты паверх": падарожжа ў свет Аляксандра Лукашука

📚 Выйшаў "Дзясяты паверх" — новая кніга ад Аляксандра Лукашука!
🤩 Вядомы журналіст, публіцыст і перакладчык сабраў пад адной вокладкай мастацкія ўспаміны, недакументальныя эсэ, літаратурныя сны і вершы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
8👍8🥱1
Вітаем, даражэнькія! Панядзелак прыйшоў - квіз прывёў. Патрэніруем інтуіцыю?

Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: хваліць, гаварыць прыемнае (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
21%
"Катаць сонейка па вачах" ("Пакацілі сонейка па вачах, а той і змяк")
25%
"Сыпаць маліну ў кішэню" ("Ёт так сыпаў маліну ў кішэню, ажно мне салодка стала")
31%
"Залаціць слых" ("Не трэба мне слых залацяць, я ведаю чаго ты хочаш")
23%
"Падпускаць лётачкі" ("Ды яна падпускала лётачкі праз слова — не здолеў адмовіць")
97🔥7
📚 Новыя кнігі ўжо ў друку: Kamunikat.org з папаўненнем!

🎉 Вялікая навіна! Kamunikat.org аддаў у друк АЖО 4 новыя кнігі!
📖 Гэта: палітычны трылер "Беларускі снайпер" Лешэка Шэрэпкі, новыя фрашкі "Мы ідзём на марш" Севярына Квяткоўскага, другое выданне "Быў у пана верабейка гаварушчы..." Змітра Бартосіка і дзіцячыя вершы "Мзія і Сонейка" Васіла Гулеуры

📌 Набывайце на Tutaka (11-13.07), Piknik Letucień (26.07) ці Kamunikat.shop
👍8🔥65
📆 7 ліпеня адзначаецца Дзень Нараджэння Тытана беларускай культуры, літаратуры і духа - Янкі Купалы.
📚 Мабыць, самы буйны пісьменнік свайго часу, які пакінуў вялізарную спадчыну. "Гэта крык, што жыве Беларусь" - яго радок. Як і радок "Хто не разумее беларускай мовы, той не павінен займаць урадавай пасады ў Беларусі".

Што тут казаць! Пра Купалу напісана шмат, але ўсё роўна не дастаткова. Віры падзей, з якімі ён сутыкнуўся за сваё яскравае жыццё не дрэнна паказаны ў стужцы, прысвечанай Класіку. Вядома, што ў той стужцы не адлюстравана і паловы велічы такой магутнай асобы.
Аднак усё наперадзе...
🥰209🔥7
🎉 Навінка ад выдавецтва Цымбераў: кніга пра гісторыю Мінскіх могілак

🕊 Новая кніга Юрыя Тамковіча і Паўла Каралёва "Вайсковыя могілкі Ў МІНСКУ" даступная для папярэдняга замаўлення. Гэта першае грунтоўнае вывучэнне гісторыі славутага некропаля.

✍️ Усе дэталі шукайце на сайце выдавецтва Цымбераў
11👍9
📆 8 ліпеня 1949 года нарадзіўся Уладзіслаў Завальнюк - каталіцкі святар, рэлігійны і культурны дзеяч, перакладчык

🕊 Магістр тэалогіі і кандыдат гістарычных навук, айцец Уладзіслаў адыграў ключавую ролю ў адраджэнні каталіцкіх парафій і беларусізацыі Касцёла ў Беларусі з пачатку 1990-х гадоў
📖 Завальнюк удзельнічаў у выпуску такія кнігі, як "Катэхізм" (на чатырох мовах), "Святы Ружанец" і "Будслаўскі касцёл – святыня Беларусі". Яго перакладчыцкая праца ўключае ўдзел у адаптацыі "Імшала" і "Рытуала" 📚
👍108