Бел.Read – Telegram
Бел.Read
756 subscribers
598 photos
8 videos
324 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
🌛 Чароўныя "Беларускія Калыханкі" для вашых дзяцей!

🎻 Музыка Сяржук Доўгушаў стварыў унікальны праект: кнігу з калыханкамі з розных рэгіёнаў, ілюстраваную Tikava_studio, ды альбом ад VOLYA.
🎵 Аўтэнтычныя запісы і ноты — усё ў адным выданні.

🤗 "Беларускія Калыханкі" ўжо тут. Занурыцеся ў свет беларускіх сноў
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
9🔥9
✍️ "Дзённік": асабістае сведчанне эпохі ад беларускай аўтаркі

"Пакуль на волі, пакуль не затрымалі..." 🕊 Так пачынаецца "Дзённік" — кніга пра жыццё беларускі ў 2021–2022 гадах.
📖 Гэта адкрытая размова пра боль, любоў, мары і (не)бяспеку. Псіхалагічная ломка краіны, дзе голас адной аўтаркі гучыць як голас усіх.
📌 Замоўце свой асобнік зараз
10👍8
✍️ Выраз Дня з 🇵🇱 : Brzmi głośno próżna beczka - кажуць пра тых, хто валодае найменшымі ведамі, але праяўляюць найбольшую самаўпэўненасць і гаварлівасць "пустая бочка голасна гучыць"

- Парожняя бочка гучыць, а поўная маўчыць
- Пустую бочку далёка чуваць
- Колас, што зярнят не мае, угару лоб задзірае
- Пустыя каласы высока трымаюцца

👉 Падрабязней - на нашым Патрэоне 👈

Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы - будзем разбіраць і спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы #pol
11🥰8🔥6
🎉 "Неўпрыкмет": шосты зборнік вершаў Алеся Камоцкага

Навіна для аматараў паэзіі! Выдавецтва "Прынтбук" выпусціла шосты зборнік вершаў Алеся Камоцкага — "Неўпрыкмет"
📖 Кніга здзіўляе спалучэннем глыбокіх разважанняў і арыгінальных пераасэнсаванняў казак

📌 Ужо ў продажы! Не прапусціце!
👍7🔥64
📖 "Анатомія" ад Камароўскага: прэм'ера на фестывалі Tutaka

Гатовы да паэтычнага падарожжа? 💫
📆 Артур Камароўскі прэзентуе "Анатомію" на Tutaka 11 ліпеня!
📚 Гэты зборнік-лабірынт запрашае паблукаць сярод настальгіі і памяці, даследуючы, як месцы становяцца целам.

📌 Далучайцеся да сустрэчы з аўтарам на фестывалі Tutaka
👍107
🗺 "Дзясяты паверх": падарожжа ў свет Аляксандра Лукашука

📚 Выйшаў "Дзясяты паверх" — новая кніга ад Аляксандра Лукашука!
🤩 Вядомы журналіст, публіцыст і перакладчык сабраў пад адной вокладкай мастацкія ўспаміны, недакументальныя эсэ, літаратурныя сны і вершы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
8👍8🥱1
Вітаем, даражэнькія! Панядзелак прыйшоў - квіз прывёў. Патрэніруем інтуіцыю?

Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: хваліць, гаварыць прыемнае (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
21%
"Катаць сонейка па вачах" ("Пакацілі сонейка па вачах, а той і змяк")
25%
"Сыпаць маліну ў кішэню" ("Ёт так сыпаў маліну ў кішэню, ажно мне салодка стала")
31%
"Залаціць слых" ("Не трэба мне слых залацяць, я ведаю чаго ты хочаш")
23%
"Падпускаць лётачкі" ("Ды яна падпускала лётачкі праз слова — не здолеў адмовіць")
97🔥7
📚 Новыя кнігі ўжо ў друку: Kamunikat.org з папаўненнем!

🎉 Вялікая навіна! Kamunikat.org аддаў у друк АЖО 4 новыя кнігі!
📖 Гэта: палітычны трылер "Беларускі снайпер" Лешэка Шэрэпкі, новыя фрашкі "Мы ідзём на марш" Севярына Квяткоўскага, другое выданне "Быў у пана верабейка гаварушчы..." Змітра Бартосіка і дзіцячыя вершы "Мзія і Сонейка" Васіла Гулеуры

📌 Набывайце на Tutaka (11-13.07), Piknik Letucień (26.07) ці Kamunikat.shop
👍8🔥65
📆 7 ліпеня адзначаецца Дзень Нараджэння Тытана беларускай культуры, літаратуры і духа - Янкі Купалы.
📚 Мабыць, самы буйны пісьменнік свайго часу, які пакінуў вялізарную спадчыну. "Гэта крык, што жыве Беларусь" - яго радок. Як і радок "Хто не разумее беларускай мовы, той не павінен займаць урадавай пасады ў Беларусі".

Што тут казаць! Пра Купалу напісана шмат, але ўсё роўна не дастаткова. Віры падзей, з якімі ён сутыкнуўся за сваё яскравае жыццё не дрэнна паказаны ў стужцы, прысвечанай Класіку. Вядома, што ў той стужцы не адлюстравана і паловы велічы такой магутнай асобы.
Аднак усё наперадзе...
🥰209🔥7
🎉 Навінка ад выдавецтва Цымбераў: кніга пра гісторыю Мінскіх могілак

🕊 Новая кніга Юрыя Тамковіча і Паўла Каралёва "Вайсковыя могілкі Ў МІНСКУ" даступная для папярэдняга замаўлення. Гэта першае грунтоўнае вывучэнне гісторыі славутага некропаля.

✍️ Усе дэталі шукайце на сайце выдавецтва Цымбераў
11👍9
📆 8 ліпеня 1949 года нарадзіўся Уладзіслаў Завальнюк - каталіцкі святар, рэлігійны і культурны дзеяч, перакладчык

🕊 Магістр тэалогіі і кандыдат гістарычных навук, айцец Уладзіслаў адыграў ключавую ролю ў адраджэнні каталіцкіх парафій і беларусізацыі Касцёла ў Беларусі з пачатку 1990-х гадоў
📖 Завальнюк удзельнічаў у выпуску такія кнігі, як "Катэхізм" (на чатырох мовах), "Святы Ружанец" і "Будслаўскі касцёл – святыня Беларусі". Яго перакладчыцкая праца ўключае ўдзел у адаптацыі "Імшала" і "Рытуала" 📚
👍108
❗️ Новае выдавецтва Surma стартуе з перакладам літоўскага бестселера!

Вялікая навіна! 🎉
📚 Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў запускае сваё выдавецтва Surma!
🕊 Першай ластаўкай стаў пераклад рамана літоўскага пісьменніка Гінтараса Граяўскаса "Гісторыі пра адважнага рыцара Тэнксалота і дракона містара Кайндлі" - кніга, поўная гумару і філасофіі, ужо даступна на Kamunikat.shop! 🔥
11🔥10
📖 Павал Касцюкевіч: "Нічога святога" ў тралейбусе №29!

🚌 Гатовы да незвычайнага падарожжа? Новая кніга Паўла Касцюкевіча "Тралейбус №29" ужо хутка! Гэта зборнік апавяданняў-падслуханых гісторый з мінскага тралейбуса, дзе гумар пераплятаецца з абсурдам. Падрабязней - на сайце выдавецтва Цымбераў Р.М.
🔥 Будзе горача!
👍13🔥76🙏1
🧐 Як далёка можна зайсці ў пагоні за ўладай і багаццем?
🤔 Ці варта ісці на канфрантацыю, калі сустракаеш больш магутных людзей?

👉 Адказы ў XII частцы перакладу Фінансіста Тэадора Драйзера. Ужо на Патрыёне 🎉
6🔥6🥰6👍1
✍️ БСГ, Бунд, Кадэты...
Гэтыя назвы вам пра нешта гавораць? Калі так — хутчэй глядзіце наш новы выпуск пра гісторыю Мінска пачатку XX стагоддзя! Калі не — тым больш.
Бо тут мы раскрываем палітычную карту Мінска напярэдадні Вялікай вайны 💥
👇👇👇
https://www.youtube.com/watch?v=ICZ4Zd7OQP4
11🔥7❤‍🔥5
✍️ Выраз Дня з 🇬🇪 : par-khmali ar daagdo - Заклік да рашучасці і бескампраміснасці ("Не кідаць шчыт і меч")

- Як пайшоў у сварку, то не шкадуй карку
- На чужы лоб сягаючы, трэба й свой падставіць
- Дастаўшы чужога лба, трэба й свой паказаць

👉 Падрабязней - на нашым Патрэоне 👈

Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы - будзем разбіраць і спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы #ge
❤‍🔥15🥰7🔥5
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіцца раніцай панядзелка, патрэніруем інтуіцыю!

Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: жартуюць з таго, хто неспадзявана выбіўся ў начальнікі (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
8%
"Прыляпіць званочак да пеўня" ("Яшчэ ўчора лайдачыў, а сёння— прыляпілі званочак да пеўня")
12%
"Пайсці ў гору без вяроўкі" ("Пайшоў у гору без вяроўкі - як прыпоўз, так і сядзіць")
68%
"З лапцей у боты скочыць" ("Ён жа навук не атрымліваў, а цяпер - аканом. Скочыў з лапцей у боты")
12%
"На носе акуляры, а ў кішэні дзірка" ("І што, што на нос акуляры надзеў,у кішэні ўсё роўна дзірка")
8🔥6👍43🤯2
📖 Не "чарнуха", а праўда жыцця: "Цнота на потым" Барыса Пятровіча

Кніга Барыса Пятровіча "Цнота на потым" прымусіць вас задумацца. Аўтар, як вопытны хірург, "прэпаруе душу", паказваючы ўсю глыбіню існавання. 🥀 Пра "Каханне без сексу", "Наіўны дэтэктыў" і "Нічый Чарнобыль" — пра тое, што мы завём спадчыннасцю.
👉 Адкрыйце для сябе гэты майстэрскі і праніклівы твор!
👍108
✍️ Першы раман "Менскай трылогіі": "Яблычак" ад слыннага Сяргея Пясецкага

Сяргей Пясецкі зноў з намі! 📚 Выйшаў "Яблычак" — першы раман з "Менскай трылогіі". Аўтар майстэрска апісвае закрытае зладзейскае асяроддзе Менска 1918 года. 📖 Гумар і трагізм пераплецены ў захапляльным сюжэце.

☝️🧐 Рыхтуйцеся да нечаканых паваротаў!
14👍8🔥7
"Вершы на волю": голас свабоды з-за кратаў

🕊 Кніга "Вершы на волю" прадстаўляе ўнікальную традыцыю беларускай турэмнай паэзіі.
📚 Гэта вершы, напісаныя ў няволі, выгнанні і катарзе за 150 гадоў! Яны поўныя надзеі, мараў і, галоўнае, унутранай свабоды.

📖 Падрабязнасці на Kamunikat.shop
11👍9
📆 17 ліпеня 1796 года нарадзіўся Ян Чачот. Спадар "Ян з Мышы" быў Філаматам, збіральнікам беларускага фальклору, спрабаваў унармаваць беларускую граматыку
📚 Сабраў каля тысячы аўтэнтычных беларускіх народных песень і выдаў іх у шасці зборніках «Сялянскіх песень з-над Нёмана і Дзвіны» (1839) на польскай і беларускай мовах.
📖 У прадмове да гэтага зборніка заклікаў неадкладна пачаць збіранне беларускага фальклору: “…будуць некалі, праз колькі вякоў пасля нас, шкадаваць і заслужана папракаць сённяшнія часы, калі мы не збяром рупліва гэтых помнікаў і не перададзім нашчадкам”...
😢 Як мы бачым, хапіла менш за 2 стагоддзі
14😢10👍4