Бел.Read – Telegram
Бел.Read
758 subscribers
598 photos
8 videos
324 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
📆 20 верасня 1903 года нарадзілася Наталля Арсеннева - выбітная беларуская паэтка, перакладчыца, драматург
Яна заставалася шчырай патрыёткай, што выявілася ў яе вершах з нацыянальнымі і гістарычнымі матывамі. Менавіта яна напісала "Малітву", якая стала асновай для знакамітага гімна "Магутны Божа"
📚 Акрамя паэзіі, Наталля Арсеннева была выдатнай перакладчыцай. Яна пераклала на беларускую мову лібрэта да опер "Кармэн", "Вяселле Фігаро", "Цыганскага барона" і шмат іншых
19👍7🕊6
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіць свае сілы ў панядзелак, патрэніруем інтуіцыю!

Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: уразіцца, моцна здзівіцца (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
28%
"Ногі змяклі" ("Як пачуў пра яе заручыны, дык аж ногі змяклі")
8%
"Гланды паказаць" ("Яна аж гланды паказала, убачыўшы яго ў новай вопратцы")
37%
"Выкаціць кругі" ("Як убачыў цану каня, дык кругі выкаціў")
26%
"Паўвальваць вочы" ("А людзі Паўвальвалі вочы на тое, як яна сена грабе")
👍1095
🌴 Пасля невялікіх вакацый мы паступова вяртаемся ў нашае звычайнае рэчышча
📆 І сёння будзем радаваць вас працягам культавага рамана Тэадора Драйзера "Фінансіст"
👉 Ужо на нашым Патрыёне 🍿
9🥰9🔥5👍3
📆 23 верасня 1924 года нарадзіўся Артур Вольскі - пісьменнік, драматург і перакладчык

🗺 Ягоны творчы шлях ахопліваo мноства жанраў: ад паэзіі да дзіцячай літаратуры. Ён аўтар паэтычных зборнікаў, якія адлюстроўваюць жыццёвы досвед, у тым ліку і ваенны. Таксама вядомы як адзін з заснавальнікаў беларускай дзіцячай аперэты
Артур Вольскі перакладаў з рускай, украінскай, літоўскай, латышскай, нямецкай моў, а таксама з іўрыту 🌍
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
23👍11
📚 Скарбы сусветнай лірыкі: зборнік Мідзьені папоўніў серыю «Паэты планеты»

✍️ Серыя «Паэты планеты» папоўнілася творамі Мідзьені! Выдатны пераклад Лявона Баршчэўскага робіць магчымым для беларускага чытача дакрануцца да албанскай лірыкі.
Замовіць кнігу можна праз сайт Kniger.by
11👍7
📖 «Нуль»: Жорсткая праўда пра вайну ад Шчэпана Твардаха

📚 Выдавецтва «Янушкевіч» анансавала выхад рамана Шчэпана Твардаха «Нуль»
👉 Гэта жорсткі і праўдзівы тэкст пра вайну ва Украіне. Пераклала навінку Кацярына Маціеўская. Аўтар абяцае разарваць «зручныя ілюзіі»
Продажы пачнуцца ў канцы кастрычніка
16👍8
Бел.Read pinned a photo
📖 Выбітныя беларускія жанчыны: новы зборнік ад ByProsvet

📚 Выйшаў першы том «Патаемная спадчына. Казкі пра беларускіх жанчын» ад ініцыятывы ByProsvet! Гэта 7 казак пра выбітных, але амаль забытых беларусак. Сярод аўтараў — Уладзімір Арлоў і Святлана Бень.
📌 Замовіць кнігу можна праз Kirma.sh
12👍5
📌 Ластоўскі як сацыялінгвіст і філосаф: новы зборнік матэрыялаў канференцыі

📖 Выйшаў зборнік «Новым імкненьням даць новыя формы», прысвечаны Вацлаву Ластоўскаму і культурнаму дыскурсу 1920-х гадоў
Зборнік матэрыялаў лонданскай канферэнцыі ўпершыню паказвае Ластоўскага як сацыялінгвіста, мастацтвазнаўцу і філосафа.
👉 Замовіць можна ў Skaryna Press
16👍52
📷 ФШ1 і Маша Святагор: вялікая фатаграфічная падзея ў Варшаве

📆 27 верасня адбудзецца адкрыццё бібліятэкі беларускіх фотакніг ФШ1 у Варшаве
ФШ1 — гэта платформа для захавання выданняў беларускіх аўтараў. У праграме — прэзентацыя арт-кнігі Машы Святагор
📌 Duży Pokoj, ul. Warecka 4/6, Warszawa (уваход з вуліцы Kubusia Puchatka)
Пачатак а 18:00, уваход вольны
13👍4
📅 27 верасня 1909 год нарадзіўся Лукаш Калюга — беларускі празаік, перакладчык

Дэбютаваў апавяданнем «Вясна». У часопісе «Полымя» надрукавана першая частка аповесці «Нядоля Заблоцкіх». У 1974 выйшаў зборнік «Ні госць, ні гаспадар» 📚

Пераклаў раманы «Зайздрасць», «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка», з Чорным - аповесць «Блакітныя эшалоны» ✍️

😢 Арыштаваны ў 1933 у Мінску, асуджаны і сасланы на 5 гадоў на Урал. Зноў арыштаваны ў 1935, у 1936 расстраляны паводле прысуду Чалябінскага суда
10💔10👍1
🤖 Беларускі кіберпанк: новы раман «Пентаквантар» ужо хутка

📆 5 кастрычніка выходзіць дэбютны посткіберпанк-раман Арцёма Шуканава «Пентаквантар»
Гэты маштабны тэхнатрылер у 2-х тамах перанясе вас з неонавага Кіёта і Мінска-3 праз касмічны ліфт да далёкай планеты Джуніпер
📌 Перадзамовіь можна на gutenbergpublisher.eu
👍13🔥13🤔1
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіць свае сілы ў панядзелак, патрэніруем інтуіцыю!

Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: гаварыць абы-што (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
11%
"Габлюшыць лапці" ("Ён зноў габлюшыць лапці, слухаць немагчыма.")
19%
"Плясці ракітавыя пасталы" ("Што ты мне цэлы вечар ракітавыя пасталы пляцеш!")
50%
"Сеяць мак на вецер" ("Ён толькі і ўмее, што мак на вецер сеяць.")
20%
"Латаць боты лапухамі" ("Латае боты лапухамі - лепей бы маўчала.")
87👍3🥰3🤯1
📆 29 верасня 1958 года нарадзіўся Адам Глобус - выбітны пісьменнік, таленавіты мастак, выдавец
З'яўляецца адной з ключавых фігур у сучаснай беларускай прозе, вядомай сваёй лаканічнасцю і яркай вобразнасцю
📚Аўтар шматлікіх кніг, сярод якіх "Адзінота на стадыёне", "Смерць — мужчына", "Дамавікамерон"...
🏆 Яго творчасць была адзначана на міжнародным узроўні, у тым ліку двойчы - прэміяй Ежы Гедройца
14🔥9👍4
📅 30 верасня 1892 года нарадзілася Зоська Верас - пісьменніца, перакладчыца і грамадская дзяячка 🙏

Аўтарка «Беларуска-польска-расейска-лацінскага батанічнага слоўніка», кнігі вершаў і апавяданняў для дзяцей «Каласкі», напісала ўспаміны пра М. Багдановіча («Пяць месяцаў у Менску»), У. Галубка, Ядвігіна Ш., іншых. Для дзіцячага тэатра пераклала п’есы Р. Завадовіча «Князь Марцыпан», Ю. Ігарава «Сірата», «Лясныя хаткі» В. Біянкі 📚

У свае 98 гадоў Зоська Верас начамі рабіла пераклад кнігі аб лекавых раслінах на беларускую мову 💐
🥰15❤‍🔥84
📅 Сёння нарадзіўся яшчэ адзін тытан беларускай літаратуры - Ніл Сымонавіч Гілевіч (30 верасня 1931) — паэт, перакладчык, празаік, драматург... 📚

🌞 Чалавек з бясконцай энергіяй і любоўю да роднай мовы. Колькасць уласных твораў гэтага таленавітага і вельмі глыбокага літаратара перасягае ўсе ўяўныя межы: пералічваць яго раманы, зборнікі, творы, паэмы, навуковыя працы па літаратуразнаўстве - не прыстойна доўга. Да таго, Ніл Сымонавіч пераклаў на беларускую мову творы звыш 400 паэтаў і пісьменнікаў (балгарскіх, славенскіх, сербскіх, украінскіх, польскіх, рускіх, лужыцкіх...) 🤯

✍️ Як дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, быў кіраўніком працоўнай групы па падрыхтоўцы праекту Закона Беларускай ССР аб мовах, паводле якога беларуская мова вызначалася адзінай дзяржаўнай мовай у Беларусі ❤️
Крытыкаваў рэжым, за што трапляў у «чорныя спісы». На нашым Ютуб-канале ёсць агучаны верш "Замірае, сціхае..." Ніла Гілевіча, пераасэнсаваны на падзеі канца 2020-пачатка 2021 гадоў 🥰
19🔥6🥰5👍3
📆 Хутка ў продажы: новая кніга Вінцэся Мудрова

🕊 "Контуры душы" - гэта глыбокая проза пра маладосць і пошукі сябе. Тонкае псіхалагічнае даследаванне душы, напоўненай здарэннямі і недарэчнасцямі мінулых гадоў
📌 Шукайце на Kniger.by
12👍9
🗺 «Доўгая дарога дадому»: лекцыя Андрэя Хадановіча 7 кастрычніка

👉 Ва Уроцлаве адбудзецца лекцыя Андрэя Хадановіча з цыклу «Доўгая дарога дадому». Пісьменнік раскажа пра найлепшых беларускіх паэтак і паэтаў канца ХХ – пачатку ХХІ ст
📆 Пачатак а 18:00 у клубе Proza. Уваход вольны!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍149🔥5
📅 2 кастрычніка 1961 нарадзіўся Сяргей Шупа — перакладчык, журналіст, грамадскі дзеяч 🔥

🌎 Ведае не менш за 15 моў. Пераклаў асобныя творы больш за 25 пісьменнікаў, у тым ліку  Борхеса, дэ Мапасана, Маркеса, Оруэла, По, кнігу прарока Ёны.
📖 Аўтар кнігі «Падарожжа ў БНР», дзе ў гістарычным кантэксце паказаны дакументы і матэрыялы, захаваныя ў фондах Мінска і Вільні 🤍❤️🤍

1️⃣ Літаратурная прэмія імя А. Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра (2000)
2️⃣ Медаль «100 гадоў БНР» Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
3️⃣ Прэмія імя Карласа Шэрмана Беларускага ПЭН-цэнтра (2019)
🔥198🥰6👍3
🔞 Начная Газета. Частка 14: Палон 🔞
Ці хопіць сілы волі, каб выбрацца з палону ва ўласным доме?
Глядзіце на нашым Ютубе 🍿

Усе часткі можна прачытаць нашым Патрыёне 📖
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎉9🔥6🥰6👍4
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіць свае сілы ў панядзелак, патрэніруем інтуіцыю!

Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: Напоўнены, "да краёў" (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
20%
"Поўны як вока" ("Я ад сваёй каровы надойваю вядро, поўнае як вока")
21%
"Поўны як калодзеж вясной" ("Сумка была поўная як калодзеж вясной — і хлеб, і сала, і яйкі")
39%
"Поўны як карчма ў нядзелю" ("Гумно было поўнае як карчма ў нядзелю")
21%
"Поўны як дзежка цеста" ("Гаманец яго быў поўны як дзежка цеста")
86🥰6👍4