Бел.Read – Telegram
Бел.Read
760 subscribers
599 photos
9 videos
326 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
8👍8😢7
Мінск 100 гадоў таму. Пажары 🔥

Галоўны вораг людзей і жытла - агонь. Ён дае цяпло, але можа і натварыць шкоды 😈
Якіх памераў шкоду ён прынёс Мінску?
Калі агонь паспрыяў узбуйненню мураванай забудовы? 🏭
Хто і як супрацьстаяў гэтай стыхіі?
Дазнаецеся ў гэтым відэа! 🍿

👉 https://www.youtube.com/watch?v=jA-81D95qIA
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
7❤‍🔥5🔥5👍4😢2
Час падвесці вынікі гэтага года разам! 🍾

1️⃣Першае і галоўнае дасягненне: у выдавецтве Gutenberg выйшаў наш пераклад Лаўкрафта 🎉
2️⃣ Правялі 2 глабальных апытанні сярод беларускіх дыяспар Свету на конт таго, які твор вы б хацелі прачытаць на роднай мове (удзельнічалі 700+ чалавек) 📖
3️⃣ Пераклалі 3 паўнавартасных раманы (больш за 1.500 старонак) 📚
4️⃣ Відэа на верш Ніла Гілевіча "Замірае. сціхае..." стала фіналістам у намінацыі "Мастацкае Відэа" на Дне Роднай Мовы 🏆
5️⃣ 140+ нашых відэа ў Ютуб праглядзелі 116.219 разоў ▶️
6️⃣ Патрыён: 43 публікацыі праглядзелі 8.387 разоў 🧐
7️⃣ Тікток: 180+ відэа праглядзелі 97.000 разоў 📸

Віншуем вас з надыходзячым Новым Годам і шчыра зычым самага найлепшага! 🥳🥳🥳
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎉13🥰9❤‍🔥6👍1
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіць свае сілы ў панядзелак, патрэніруем інтуіцыю!

Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: кпіць з каго-небудзь, смяяцца з кагосьці (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
29%
"Пацешкі з пустой мешкі" ("Прыехаў у чужым кунтушы — пайшлі смешкі з пустой мешкі")
17%
"Пасмейкі з худой лейкі" ("Вам пасмейкі з худой лейкі, а ў мяне плот разваліўся")
36%
"Смешкі з бабінае плешкі" ("Гавару брыдка, а вам смешкі з бабінае плешкі")
18%
"Плытыкі з крывой матыкі" ("Фанабэрыцца, а розуму не надбаў — вось і прытыкі з крывой матыкі")
😁75👍53
📆 8 студзеня 1911 года нарадзіўся Уладзімір Дудзіцкі — паэт, публіцыст і перакладчык з неверагодна складаным лёсам
🖋 Прайшоўшы праз сталінскія лагеры і віхуру Другой сусветнай вайны, стаў адным з самых яркіх галасоў беларускай эміграцыі
🌍 Яго творчасць прасякнута глыбокай настальгіяй па Радзіме
Дудзіцкі быў сапраўдным паліглотам: ведаў іспанскую, англійскую і нямецкую мовы. Гэта дазволіла яму плённа займацца перакладамі і ўзначальваць беларускую рэдакцыю радыё «Вызваленне».
📖 Ягоная спадчына "Напярэймы жаданням" — гэта споведзь чалавека, які шукаў Беларусь па ўсім свеце
15👍7🔥1
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіць свае сілы ў панядзелак, патрэніруем інтуіцыю!

Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: спаць, але чуйна, "адным вокам" (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
14%
"Спаць і сена вязаць" ("Яны толькі і маглі, што спаць і сена вязаць")
40%
"Куняць і каня трымаць" ("Дзед так прывык да дарогі, што мог куняць і каня трымаць")
30%
"Спаць і куры бачыць" ("Нават не думай ноччу гуляць - ён спіць і куры бачыць")
15%
"Спаць і подых лічыць" ("Маці так і не адпачыла: спала і подых лічыла")
11👍6🔥43
📆 14 студзеня 1942 нарадзілася Вера Вярба — паэтэса і перакладчыца ✍️

🤗 Адна з яркіх прадстаўніц плеяды жанчын-паэтэс, разам з Е. Лось, Я. Янішчыц, Н. Мацяш, Т. Бондар, Р. Баравіковай, Г. Каржанеўскай і іншымі, якія творчасцю ўзбагацілі беларускую літаратуру другой паловы ХХ стагоддзя.

Яe твopы пepaклaдaлicя нa pycкyю i iншыя мoвы, i caмa янa пepaклaлa нa бeлapycкyю мoвy «Дзiкi caбaкa Дзiнгa, aльбo Aпoвecць пpa пepшae кaxaннe» Фpaepмaнa. 📚
Пaмepлa 15 лiпeня 2012 гoдa. 🥀
❤‍🔥13🥰65👍3
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіць свае сілы ў панядзелак, патрэніруем інтуіцыю!

Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: супыніць актыўнасць, супакоіць каго-небудзь. (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
27%
"Як крыцаю сесці" ("Ён супакоіўся і сеў як крыцаю")
8%
"Як у лядоўні замкнуцца" ("Пасля гэтага пытання паніч паглядзеў у акно і як у лядоўні замкнуўся")
39%
"Як вежай застыць" ("Пачуўшы сваё імя ў спісе, ён як вежай застыў пасярод двара")
26%
"Як туманам на балота лёг" (Толькі ён махаў рукамі і крычаў на ўсю карчму,як туманам на балота лёг)
9👍54🔥3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гэта - анонс даследавання аб лёсе адной з харугваў паўстанцаў 1863 года, які мы скончылі днямі. Як апынулася, гэтая харугва ацалела, і нават апынулася бліжэй, чым падаецца. Відэа будзе выкладзена ў YouTube і Tik-Tok 23 студзеня. Тэкставая версія, фотаздымкі і першакрыніцы з'явяцца на нашым Патрыёне (падпісвайцеся!🤗)

🚨 Сацсеткі Бел.Read прызнаны экстрэмісцкімі

| Patreon 📱 | Buy Me A Coffee ☕️ | YouTube 📱 | Instagram 🕊 | Telegram 📩 | Tik-Tok 📱 | Facebook 😎 |
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥125🔥4👍2😱2
Бываюць рэчы, якім лёсам наканавана вярнуцца. Нават калі іх спрабавалі сцерці ў пыл знявагай, спаліць у полымі тыраніі ці ўтапіць у забыцці.
Гэта не проста гісторыя пра кавалак тканіны - гэта дэтэктыў даўжынёй у паўтара стагоддзя 📆

Яна мяняла імёны і вандравала праз рукі тых, хто ведаў: за гэтую рэліквію можна заплаціць жыццём. Гэта частка нашай гісторыі, якая ўратавалася не цудам, а праз мужнасць і самаахвярнасць яе абаронцаў. Уратавалася, каб сёння стаць рэліквіяй міжнароднага ўзроўню. Рэліквіяй Трох Народаў — сімвалам нашай супольнай барацьбы за свабоду і годнасць 🔥

Суражская харугва: Чаму гэты артэфакт мацнейшы за імперыі? І як тое, што лічылася страчаным, вярнулася да тых, хто ўмее чакаць і змагацца? 🕊

📺 Глядзіце на Ютубе відэа — пра Рэліквію, якая адмовілася сысці ў забыццё.

📖 Прачытаць тэкстам можна на Патрыёне (з спасылкамі на крыніцы і фатаграфіямі)

Асабістыя падзякі:
Кацярыне Ваданосавай - за натхненне
Аляксею Ластоўскаму - за кансультацыю

🚨 Сацыяльныя сеткі Бел.Read прызнаны экстрэмісцкімі

| Patreon 📱 | Buy Me A Coffee ☕️ | YouTube 📱 | Instagram 🕊 | Telegram 📩 | Tik-Tok 📱 | Facebook 😎 |
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥7🥰65🔥5👍1
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіць свае сілы ў панядзелак, патрэніруем інтуіцыю!

Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: спакойна моцна спаць (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
4%
"Спаць як дуб у бары" ("Хату адбудаваў - цяпер спіць як дуб у бары")
83%
"Спаць як пшаніцу прадаўшы" ("На зіму ўсё падрыхтаваў, таму спіць як пшаніцу прадаўшы")
5%
"Спаць як долю за чуб злавіўшы" ("Гаспадар спіць як долю за чуб злавіўшы")
8%
"Спаць як віна абапіўшыся" ("Учора баню збудаваў, во і спіць як віна абапіўшыся")
9😁7👍3🔥2