#sacral_industrial #waldmachtfrei
Наведаў днямі Радашкавічы. Але зараз гаворка не пра тое. Справа ў тым, што даехаць на маршрутцы да пасёлку – надта хутка і нецікава. Тым больш, што восень нарэшце падаравала добрае надвор'е без дажджоў у той самы момант, калі тая ж восень дорыць нам свае лепшыя фарбы. Душа патрабавала прыгажосці ды свежага паветра.
Дык вось, пачну здалёк. У 60-я гады мінулага стагоддзя стала відавочна, што прамысловасці, якая хутка расце ў Менску, не хопіць вады са Свіслачы ды падземных крыніц. Таму вырашана было выкапаць сажалку – Вілейскае вадасховішча (самае вялікае ў Беларусі) і канал ад яе да Менску (дакладней, да Заслаўскага вадасховішча). Канал атрымаўся даўжынёю 62,5 км.
Я вырашыў вывучыць невялічкі кавалачак галоўнага каналу Вілейска-Менскай воднай сістэмы. Цягнік Менск-Маладзечна менш чым за гадзіну адвёз у Вязынку (там дзе музей-сядзіба Янкі Купалы). Адтуль да Радашкавічаў прыблізна 10 км, уздоўж усяго канала ёсць зручная сцежка. На шляху трапяцца дзве помпавыя станцыі. Усяго іх шэсць. Паміж вадасховішчамі перапад вышыні – 75 метраў, таму ваду неабходна штучна пампаваць у канале, каб яна трапіла да спажыўцоў.
Але Радашкавічы – гэта не канчатковы пункт у гэтым шпацыры. Яшчэ недзе праз 3 км ад пасёлка знаходзіцца шлюз на рацэ Удранка і аднайменнае вадасховішча – месца вартае ўвагі. Шмат вады, пляж з пясочкам, лебедзі і файная аглядальная пляцоўка на шлюзе. Цікава тое, што вада ў канале не змешваецца з рачулкамі, якія ён перасякае. Ён нырае пад зямлю. Менавіта гэтая акалічнасць стварыла лакацыю з прыгажэйшым краявідам на Урдзе.
Акрамя лебедзяў сустрэў шмат качак, коцікаў і нават куніцу. Карацей, Канал Вілейска-Менскай воднай сістэмы – чароўнае спалучэнне прыроднай прыгажосці ды ўвасаблення інжынернай думкі чалавека, якое дапамагае не толькі ў гаспадарчай дзейнасці, але і дорыць эстэтычнае задавальненне.
Да дому вяртаўся ўжо з Радашкавічаў, балазе, што транспарт да сталіцы ходзіць кожныя паўгадзіны.

👍30❤19
#горадня #sacral_museum
Верагодна, самая старая аптэка ў Горадні (існуе з 1709 года ў гэтым будынку) - мясціна даволі вядомая і шмат кім агледжаная. Але ж ці гэта нагода, каб захоўваць яе здымкі ў архіве і не публікаваць? Таму вось. Музейная частка. За прагляд грошай не бяруць, а за фота - пакладзі рубель (можа ўжо і болей, інфляцыя🤷♂️).
А ніжэй пытанне паважаным знаўцам👇

👍45🔥14
Як у вас з гарадзенскай аптэкай?
Anonymous Poll
29%
Чуў\чула
43%
І нават наведваў\наведвала
24%
Ня чуў\ня чула
4%
Заходжу за глогам ці аскарбінкай
👍13❤1
#радашкавічы #sacral_catholic
«Касцёл у вас працуе ўвогуле?» – абышоў вакол, усё зачынена, нават у дворык не патрапіць.
«Канешне працуе! Па пятніцах служба, у суботу ды нядзелю». – кажа бабуля на вуліцы.
Халера, сёння ж серада. З іншага боку, можа, і не страшна. Класічныя храмы даволі строгія ўнутры, звычайна. Не барока, дзе вочы разбягаюцца ад звілістых узораў. А вось экстэр'ер! Двухвежавая базіліка – гэта заўсёды ўражвае, які б стыль не быў.
Траецкі касцёл пабудаваны ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя і ён пераемнік драўлянага, як гэта часта было.
Пасля Другой сусветнай у пасёлку збудавалі завод керамікі, а храм стаў яго часткай. То нядзіўна, што зараз ён месціцца ў нейкім тупіку мясцовай промкі. Высокі будынак, але зараз не з усіх бакоў заўважны.
А яшчэ ў гэтым касцёле Янку Купалу хрысцілі. Толькі тады ён яшчэ быў Іванам Луцэвічам.

👍61❤15🤔1😢1
#радашкавічы #sacral_jews #sacral_graveyard #sacral_photo
Шалом, шабат!
Змрочнае, адвечнае, маўклівае прывітанне з высокага берага ракі Гуйкі.
Заўважыў на мацэвах (надмагіллях) цікавыя ўзоры. Спачатку думаў нейкая кабалістычная вязь. Прыгледзеўся – дык гэта ж менора – сямісвечнік, што ўласцівы для жаночых пахаванняў, бо ўяўляе сімвал хатняга агмяню і дабрабыту. А вось з зоркай Давіда – хутчэй за ўсё, пахаванне мужчынскае. Пры гэтым гексаграма з'явілася на помніках, толькі ў канцы ХІХ-пачатку ХХ стагоддзяў, з ростам папулярнасці сіянісцкага руху.
На апошнім здымку былая меркаваная ці то сінагога, ці то ешыва.
Больш здымкаў у альбоме.
Каардынаты: 54.161473, 27.240439

❤57👍9🔥6👎2