#радашкавічы #sacral_catholic
«Касцёл у вас працуе ўвогуле?» – абышоў вакол, усё зачынена, нават у дворык не патрапіць.
«Канешне працуе! Па пятніцах служба, у суботу ды нядзелю». – кажа бабуля на вуліцы.
Халера, сёння ж серада. З іншага боку, можа, і не страшна. Класічныя храмы даволі строгія ўнутры, звычайна. Не барока, дзе вочы разбягаюцца ад звілістых узораў. А вось экстэр'ер! Двухвежавая базіліка – гэта заўсёды ўражвае, які б стыль не быў.
Траецкі касцёл пабудаваны ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя і ён пераемнік драўлянага, як гэта часта было.
Пасля Другой сусветнай у пасёлку збудавалі завод керамікі, а храм стаў яго часткай. То нядзіўна, што зараз ён месціцца ў нейкім тупіку мясцовай промкі. Высокі будынак, але зараз не з усіх бакоў заўважны.
А яшчэ ў гэтым касцёле Янку Купалу хрысцілі. Толькі тады ён яшчэ быў Іванам Луцэвічам.

👍61❤15🤔1😢1
#радашкавічы #sacral_jews #sacral_graveyard #sacral_photo
Шалом, шабат!
Змрочнае, адвечнае, маўклівае прывітанне з высокага берага ракі Гуйкі.
Заўважыў на мацэвах (надмагіллях) цікавыя ўзоры. Спачатку думаў нейкая кабалістычная вязь. Прыгледзеўся – дык гэта ж менора – сямісвечнік, што ўласцівы для жаночых пахаванняў, бо ўяўляе сімвал хатняга агмяню і дабрабыту. А вось з зоркай Давіда – хутчэй за ўсё, пахаванне мужчынскае. Пры гэтым гексаграма з'явілася на помніках, толькі ў канцы ХІХ-пачатку ХХ стагоддзяў, з ростам папулярнасці сіянісцкага руху.
На апошнім здымку былая меркаваная ці то сінагога, ці то ешыва.
Больш здымкаў у альбоме.
Каардынаты: 54.161473, 27.240439

❤57👍9🔥6👎2
#радашкавічы #sacral_graveyard #sacral_catholic
Не так даўно наракаў, што даўно трапляліся сапраўды атмасферныя старыя могілкі. Адзін з чытачоў спытаў, а ці не наведваў адмэн Радашкавічы? Сапраўды, чаму дагэтуль не наведаў? Тым больш, што даехаць вельмі зручна. Тым яшчэ больш, што могілкавая праграма будзе адпрацаваная, як мае быць! Папярэдні допіс пачаў гэта пацвярджаць.
А вось працяг: вайсковае пахаванне жаўнераў польскага войска, што загінулі ў 1919-20 гадах падчас вайны з бальшавікамі, сярод якіх, вядома, хапала і беларусаў. Святлейшыя крыжы ўсталявалі прыкладна ў 2013 годзе, калі добраўпарадкоўвалі пахаванні, але файна, што каля іх паклалі старыя паламаныя крыжы.
Працяг будзе.

🔥48👍9❤4🤮2