#радашкавічы #sacral_graveyard #sacral_catholic
Не так даўно наракаў, што даўно трапляліся сапраўды атмасферныя старыя могілкі. Адзін з чытачоў спытаў, а ці не наведваў адмэн Радашкавічы? Сапраўды, чаму дагэтуль не наведаў? Тым больш, што даехаць вельмі зручна. Тым яшчэ больш, што могілкавая праграма будзе адпрацаваная, як мае быць! Папярэдні допіс пачаў гэта пацвярджаць.
А вось працяг: вайсковае пахаванне жаўнераў польскага войска, што загінулі ў 1919-20 гадах падчас вайны з бальшавікамі, сярод якіх, вядома, хапала і беларусаў. Святлейшыя крыжы ўсталявалі прыкладна ў 2013 годзе, калі добраўпарадкоўвалі пахаванні, але файна, што каля іх паклалі старыя паламаныя крыжы.
Працяг будзе.

🔥48👍9❤4🤮2
#радашкавічы #sacral_graveyard #sacral_catholic #sacral_photo
Працяг агляду каталіцкіх могілак у Радашкавічах.
На самым узгорку стаіць капліца ХІХ стагоддзя. Цікава, што ў муры ўсталяваны кавалкі старых надмагілляў. На адным з іх можна заўважыць лік падобны на 1804.
Яшчэ з цікавага: капліца асвечана ў гонар Яна Непамуцкага - чэшскага каталіцкага святога, што прыняў мучаніцкую смерць у выніку разборак з каралём Вацлавам IV у канцы XIV стагоддзя. У сеціве капліца часам завецца ў скарочаным варыянце - Яна Непамука (Непамук - чэшскі горад, радзіма святога). З гэтай нагоды гугл пазнаёміў мяне з асобай Яна Непамука Умінскага - польскага генерала, што ўдзельнічаў у паўстанні Касцюшкі, кампаніях Напалеона (у тым ліку рускай 1812 года), паўстанні 1830-31 гадоў.
Што тут думаць? Магчыма не ўсё тут так проста...🧐
Ну і не забываем, што акрамя сціплай дамінанты, на могілках шмат цікавых помнікаў. Ёсць на што падзівіцца.
Шмат здымкаў у альбоме.

👍49❤7🔥2
Такая справа, хлопчыкі ды дзяўчаткі.
Гэта магіла Анэлі Чаховіч;
Анэля Чаховіч – гэта жонка Зігмунта Чаховіча;
А Зігмунт Чаховіч – адзін з кіраўнікоў паўстання Каліноўскага і нават трошкі гуру маладога Янкі Купалы.
Дакладна незразумела дзе ён пахаваны (верагодна, побач з жонкай і недалёка ад капліцы), ёсць сумны здымак разбуранага помніка з прастораў сеціва.
Таму, даражэнькія турысты-авантурысты, калі зберацеся шпацыраваць па Радашкавічах, можаце зладзіць квэст па пошуку пахавання годнага сына беларускай зямлі. Куфар гонару і павагі, таму хто знойдзе, гарантаваны!

❤99👍5🔥4
Добрай раніцы, спадарства!
Бадзёрага панядзелка ды плённага тыдня жадае дарагая рэдакцыя.
Як адпачылі ў выходныя?

👍46❤22