#радашкавічы #sacral_graveyard #sacral_catholic #sacral_photo
Працяг агляду каталіцкіх могілак у Радашкавічах.
На самым узгорку стаіць капліца ХІХ стагоддзя. Цікава, што ў муры ўсталяваны кавалкі старых надмагілляў. На адным з іх можна заўважыць лік падобны на 1804.
Яшчэ з цікавага: капліца асвечана ў гонар Яна Непамуцкага - чэшскага каталіцкага святога, што прыняў мучаніцкую смерць у выніку разборак з каралём Вацлавам IV у канцы XIV стагоддзя. У сеціве капліца часам завецца ў скарочаным варыянце - Яна Непамука (Непамук - чэшскі горад, радзіма святога). З гэтай нагоды гугл пазнаёміў мяне з асобай Яна Непамука Умінскага - польскага генерала, што ўдзельнічаў у паўстанні Касцюшкі, кампаніях Напалеона (у тым ліку рускай 1812 года), паўстанні 1830-31 гадоў.
Што тут думаць? Магчыма не ўсё тут так проста...🧐
Ну і не забываем, што акрамя сціплай дамінанты, на могілках шмат цікавых помнікаў. Ёсць на што падзівіцца.
Шмат здымкаў у альбоме.

👍49❤7🔥2
Такая справа, хлопчыкі ды дзяўчаткі.
Гэта магіла Анэлі Чаховіч;
Анэля Чаховіч – гэта жонка Зігмунта Чаховіча;
А Зігмунт Чаховіч – адзін з кіраўнікоў паўстання Каліноўскага і нават трошкі гуру маладога Янкі Купалы.
Дакладна незразумела дзе ён пахаваны (верагодна, побач з жонкай і недалёка ад капліцы), ёсць сумны здымак разбуранага помніка з прастораў сеціва.
Таму, даражэнькія турысты-авантурысты, калі зберацеся шпацыраваць па Радашкавічах, можаце зладзіць квэст па пошуку пахавання годнага сына беларускай зямлі. Куфар гонару і павагі, таму хто знойдзе, гарантаваны!

❤99👍5🔥4
Добрай раніцы, спадарства!
Бадзёрага панядзелка ды плённага тыдня жадае дарагая рэдакцыя.
Як адпачылі ў выходныя?

👍46❤22
А сёння, спадарства, у мяне для вас аповед з тых часоў, калі трава была зелянейшая, сонейка ярчэйшае і каленкі мацнейшыя. То-бок месяцы тры назад. Трэ ўжо расчахліць і гэты пыльны кейс.
Карацей, наведаў сёлета анімэ-сталіцу Беларусі. Так я ў сваёй галаве тытулаваў гарадскі пасёлак (і райцэнтр☝️🤨) Ушачы, бо гучыць, як назва ролаў ці імя героя мангі.
На самой справе, верагодна, назва мае фіна-вугорскае паходжанне і азначае нешта тыпу «хуткая вада» (назва мястэчка пайшла ад назвы рэчкі).
Ва Ўшачы патрапіў на маршрутцы. За плячыма намёт, спальны мяшок і іншыя рэчы бамжа-непаседы, таму што галоўнай мэтай былі ўсё ж мясціны па-за межамі пасёлку:
- вёска Селішча. 15 км на захад. Сабраў некалькі сур'ёзных руінаў. Частку гэтага шляху пакрыў пешшу (бо сумна было чакаць аўтобус больш за гадзіну). Заночыў.
Раніцай вярнуўся на аўтобусе ва Ўшачы, каб рушыць у іншы бок – Арэхаўна, іншая вёска, іншыя руіны. 6 км, таксама ходзіць аўтобус.
З-за такога роскіду абʼектаў меркаваў, што прыйдзецца двойчы ночыць, але паспеў за два дні. Іншая рэч, што на наступны дзень высветліў, што невядома на чым уехаць з Ушачаў. Маршрутак мала і ўсё забраніравана. Побач Лепель, але туды няма зручнага транспарту. Ёсць аўтобусы на Полацк, але гэта толькі аддаляе мяне ад дому. Атрымаўся кампрамісны варыянт: маршрутка Полацк-Менск, але падабрала мяне на дароге Р46 побач з Сарочына.
Гэтым разам без асаблівых падрабязнасцяў, тыпу час адʼезду, кошт праезду, бо ўжо сам не памятаю, даўно справа была. Але далей будуць падрабязнасці пра тое, чаго ўвогуле туды папёрся. Таму працяг будзе.

❤63👍14🔥2