Беларускі інстытут публічнай гісторыі – Telegram
Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.29K subscribers
1.41K photos
95 videos
2 files
859 links
Download Telegram
Робім Вікіпедыю найлепшай крыніцай ведаў разам з экспертам Аляксеем Ластоўскім, сацыёлагам і гісторыкам, знаўцам мастацтва, вандроўнікам, які пастанавіў адведаць увесь спіс культурнай спадчыны UNESCO і паспяхова набліжаецца да мэты, аўтарам шматлікіх артыкулаў у Вікіпедыі

📍Якія крыніцы надзейныя для будучага артыкула і якія - не?
📍На якія крыніцы варта спасылацца пры напісанні артыкула ў беларускай Вікіпедыі і на якія - пры напісанні артыкулаў у англамоўнай?
Пачуем адказы на гэтыя пытанні і шмат цікавых гісторый правак і ўдакладненняў у Вікіпедыю

Сустрэча адбудзецца:
🌐анлайн 27 чэрвеня ў 18:30 (па Мінску і Вільні), 17:30 (па Варшаве) і 19:30 (па Тбілісі)
🎉афлайн 27 чэрвеня ў 18:30 ў Create Culture Space (Вільня)

💻 Бярыце з сабой лэптопы і добры настрой. Каб мы маглі зразумець колькасць удзельнікаў, зарэгіструйцеся, калі ласка, тут

🇪🇺Сустрэча адбудзецца ў межах праекта Social Camp, які рэалізуецца Гётэ-Інстытутам у Варшаве пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза
🔥20👍73👎1😁1
Алесь Міхалевіч : "Без адказнасці не бывае прымірэння"
Фармавання культуры памяці ў сучаснай Беларусі і ўзаемаадносіны з мінулым. У гэтай няпростай размове нам дапаможа разабрацца доктар палітычных навук, вядомы беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, юрыст і адвакат Чэшскай палаты адвакатаў, кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 года, Алесь Міхалевіч. Мы пагаворым аб тым, як гістарычныя падзеі ўплываюць на сучаснае грамадства у розных краінах Эўропы і якія ўрокі можна атрымаць з мінулага для будучыні нашай краіны.
👍192👎1🤡1
Расея робіць націск на беларускую гісторыю – тут вядзецца сістэматычная праца па прасоўванні наратываў «рускага міру»: перапісваюцца падручнікі па гісторыі, праводзіцца рэвізія гістарычных «міфаў», якія маглі б надаваць антырасейскі накірунак. У гэтым перакананы акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі. На яго думку, у моладзі сёння ёсць альтэрнатыўныя крыніцы гістарычных ведаў – гэта інтэрнэт, але «уплыў расейскага інтэрнэту на моладзь можа быць нашмат большым, чым праз ініцыятывы кшталту глобусаў і падручнікаў»
👍20💯11🤡1
25 чэрвеня 2003 года адбылося пахаванне Васіля Быкава на Усходніх могілках Менску. Народны пісьменнік Беларусі памёр за тры дні да гэтага - у дзень нападу нацысцкай Нямеччыны на СССР.

Гэты здымак 17 чэрвеня зрабіў журналіст, біёграф Васіля Быкава Сяргей Шапран. На ім тры беларускіх класіка: Васіль Быкаў і ягоныя два сябры Генадзь Бураўкін і Рыгор Барадулін. Іх таксама ўжо няма.

Вось допіс Сяргея Шапрана на старонцы ў фэйсбук: "А вы, Сережа, наверное, хотите сфотографировать?” — запытаўся Васіль Быкаў, калі мы з Рыгорам Барадуліным і Генадзем Бураўкіным былі на парозе бальнічнай палаты. Хоць мы прабылі тут цэлую гадзіну, але я бачыў, у якім Васіль Уладзіміравіч стане, і таму не наважыўся дастаць фотаапарат. А цяпер Быкаў сам запытаўся. “Снимок на смертном одре”, -- казаў. Вочы ў яго былі зусім іншыя, не быкаўскія. Хоць ён ні на што не скардзіўся, толькі аднойчы прызнаўся: перад тым два дні пачуваўся настолькі дрэнна, што думаў, што сканае…
Так яны, сябры, па-ранейшаму гутарылі, а я здымаў — то аднаго Быкава, то ўсіх разам. Ужо на развітанне Васіль Уладзіміравіч казаў: “Вы напомнiлi мне маё здаровае мiнулае”.

Гэта было 17 чэрвеня 2003 года. А 22-га а дзясятай гадзіне вечара патэлефанаваў Барадулін: “Васіль памёр”…
💔45😢93🫡2👍1
У Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце адкрываецца новая гістарычная праграма. Адзін са стваральнікаў праграмы «Гісторыя» Аляксей Ластоўскі, кандыдат сацыялягічных навук, акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту публічнай гісторыі, расказаў, што асноўная прычына, чаму адкрываецца праграма па гісторыі за мяжой, гэта тое, што ў Беларусі цяпер цяжка атрымаць належную гістарычную адукацыю.
👍36👏3💯3
Газета "Навіны Палесся". 25.01.1999
27👍8👏3🔥2💯2
40 гадоў назад у Менску адчынілі першую лінію метро. Гэта адбылося напярэдадні 40-годдзя вызвалення беларускай сталіцы ад нямецкіх захопнікаў – 3 ліпеня (тады ніхто не думаў называць гэты дзень Днём незалежнасці). Метро будавалі 7 гадоў. 29 чэрвеня 1984 г. адчынілі дзверы першыя 8 станцый. Праезд тады каштаваў 5 капеек. Гэта была дзявятая ў СССР сістэма рэйкавага пасажырскага транспарту. Фота: Пётр Кастрама, БДАКФФД
👍19
29 чэрвеня 1940 году савецкія ўлады здзейснілі трэцюю перадваенную дэпартацыю былых польскіх грамадзянаў з тэрыторыі Заходняй Беларусі і Украіны.

Пад час першай – 9-10 лютага 1940 года – саветы выслалі ўглыб СССР каля 140 тысяч чалавек.

У другую – 13 красавіка 1940 г. – трапілі ўрадоўцы, паліцэйскія, настаўнікі, палітычныя дзеячы і прадстаўнікі памешчыцкай шляхты. Было перавезена каля 61 000 чалавек.

Трэцяя хваля ахапіла пераважна так званых уцекачоў – бежанцаў з тэрыторыяў, акупаваных немцамі. Дзве траціны з іх складалі габрэі – яны шукалі паратунку ад нямецкіх рэпрэсій і жорсткасці ў савецкай зоне акупацыі. Але камуністы бачылі ў іх сваіх ворагаў.

Аператыўныя тройкі пад канвоем НКВД забіралі сем'і, якія спешна пакавалі свае рэчы. Арышты адбываліся зранку, калі людзі яшчэ спалі. Ахвярамі сталі прадстаўнікі інтэлігенцыі, у тым ліку лекары, навукоўцы, інжынеры.

Колькасць дэпартаваных у чэрвені 1940-га ацэньваецца ў 80 000 чалавек, у тым ліку 7 224 сямʼі (22 879 чалавек) з Заходняй Беларусі.

Людзей вывозілі ў Архангельскую, Свярдлоўскую, Новасібірскую вобласці, рэспублікі Комі, Марыінскую, Якуцію і Алтайскі край.

Умовы, у якіх праходзіла аперацыя НКВД, прынцыпова не адрозніваліся ад іншых. Медычнай дапамогі па-ранейшаму практычна не было. Ежа і вада для перасяленцаў былі зведзены да мінімуму. Аднак транспартныя ўмовы былі крыху лепшымі. Саветы выдзялялі па адным вагоне на дзве сямʼі. Апроч таго камуністы запэўнівалі, што дэпартаваныя вернуцца на акупаваныя Трэцім Рэйхам землі.
😢17🤬10
Калі яшчэ быў спадзеў на законнасць і вяршэнства Канстытуцыі, лічылі дні да канца першага тэрміну Лукашэнкі. Ён меўся скончыцца яшчэ ў 1999 годзе. Але праз рэферэндум 1996 года Лукашэнка перапісаў Канстытуцыю і накінуў сабе яшчэ два гады. Прапаганда тлумачыла, што першы тэрмін Лукашэнкі ў сувязі з прыняццем новай Канстытуцыі пачаўся ад 1996 года, а не з 94-га. Атрымалася, што замест 5 гадоў ён сядзеў у прэзідэнцкім крэсле 7 гадоў. Наступныя выбары пройдуць толькі ў 2001 годзе.

На здымку Дзятлаўскае раённае незалежнае інфармацыйнае выданне "Наша праўда". N7, травень 1999.
🔥11👍8😭32
Як лічыце, ці законна Лукашэнка дадаў сабе ў 1996 годзе 2 гады да першага прэзідэнцкага тэрміну?
Anonymous Poll
89%
Незаконна
6%
Иногда не до законов
0%
Законна
5%
Не ведаю
😡6👍2
Як і чаму Дзень вызвалення Менску ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 3 ліпеня пераўтварылася ў Дзень незалежнасці? Чаму Лукашэнка адмовіўся ад Дня незалежнасці 27 ліпеня? Аб чым сведчыць мілітарызацыя свята? 25 сакавіка, 3 ліпеня ці 27 ліпеня – калі беларусам варта адзначаць Дзень незалежнасці? На гэтыя пытанні адказвае акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту публічнай гісторыі, кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі.
🔥12👍52
3 ліпеня 1944 года пад час Менскай аперацыі ў сталіцу БССР увайшлі перадавыя часткі 3-га Беларускага фронту. Да канца дня Менск быў цалкам заняты савецкімі войскамі. Між тым саміх немцаў у горадзе ўжо не было. У ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня нацысты "здзейснілі акт добрай волі" і пакінулі Менск. Фронт каціўся на захад. Але гэта не перашкодзіла савецкай авіяцыі здзейсніць бамбардаванне гораду перад уступленнем у яго.

На здымках: вызвалены Менск 3 ліпеня 1944 і савецкія войскі на амерыканскіх цяжкавіках «студэбекер» і танку Т-34 праходзяць каля ацалелага Дому ўраду.
👍11😱10🤬3🔥2😁1🤔1🥴1
АД ДНЯ ВЫЗВАЛЕННЯ ДА ДНЯ РЭСПУБЛІКІ. ЯК МЯНЯЛІСЯ ЗНАЧЭННЕ І ЗМЕСТ 3 ЛІПЕНЯ

22 мая 1945 партыйнае кіраўніцтва вырашыла ўпершыню ўрачыста адзначыць першую гадавіну вызвалення беларускай сталіцы 3 ліпеня 1944 года і правесці яе як «усенароднае свята Перамогі і вызвалення беларускага народу ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Аднак святкаванне 3 ліпеня не стала традыцыяй: ужо ў канцы 1940-х гадоў гэты дзень адышоў на другі план і да канца 1960-х гуляў хутчэй другарадную ролю ў афіцыйнай беларускай савецкай культуры памяці.

Пра 3 ліпеня прыгадалі ў 1969 годзе, калі ў БССР адзначалася дваццаць пятая гадавіна вызвалення рэспублікі і пяць гадоў, як Менску прысвоілі званне «Горад-Герой». З 1970-х і да пачатку 1990-х свята 3 ліпеня заставалася ў першую чаргу сталічным святам – свайго роду «Днём гораду».

24 лістапада 1996 года адбыўся рэспубліканскі рэферэндум, які вызначыў аўтарытарны вектар развіцця Беларусі. На рэферэндум, вынікі якога не былі прызнаныя заходнімі краінамі, былі вынесеныя сем пытанняў. Найбольшую падтрымку, паводле афіцыйных звестак – 88%, атрымала прапанова Аляксандра Лукашэнкі аб пераносе Дня Незалежнасці з 27 ліпеня на 3 ліпеня.

Ужо ў наступным 1997 годзе Дзень незалежнасці (Дзень Рэспублікі) упершыню адзначаўся 3 ліпеня. Так Дзень Рэспублікі, які не мае прамога дачынення да ўзнікнення незалежнай беларускай дзяржавы ў 1991 годзе, прыйшоў на змену Дню Незалежнасці 27 ліпеня, які да 1996 года адзначалі ў дзень прыняцця Вярхоўным Саветам БССР Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце ў 1990 годзе.
👍10😢9