Інстытут гісторыі НАН Беларусі апублікаваў навіну пра рэканструкцыю аблічча дзяўчыны, якая жыла пад Мінскам каля 500 гадоў таму. Паведамляецца, што беларускія вучоныя аднавілі аблічча жыхаркі Гарадзішча пад Мінскам, якая жыла ў XIV–XVI стст.
Відавочна, што гэтая рэканструкцыя была зробленая ў межах праекта «Биоархеологическая реконструкция образа жизни и физических характеристик средневекового населения Беларуси и европейской части России», які фінансуецца дзяржаўным Расійскім навуковым фондам. Пра яго мы ўжо пісалі ў сувязі з выхадам кнігі «Население Беларуси. Альбом в лицах – взгляд в прошлое». Таму ўзнікае пытанне: наколькі гэта вынік працы беларускіх вучоных, бо вядучай установай у праекце з’яўляецца Цэнтр фізічнай антрапалогіі Інстытута этналогіі і антрапалогіі РАН, дзе працуе лабараторыя антрапалагічнай рэканструкцыі, якая якраз і займаецца 3D-аднаўленнем вобразаў. Хаця, безумоўна, археалагічны матэрыял для даследавання прадставілі беларускія даследчыкі.
⏬Працяг ніжэй

🤔9👍2❤1🕊1
⏫Пачатак вышэй
Галоўная ж праблема гэтай шчыльнай навуковай супрацы беларускіх і расійскіх даследчыкаў палягае ў тым, што на яе падставе робяцца высновы, у якіх, з улікам актуальнай сітуацыі ў рэгіёне, лёгка чытаецца яўны палітычны падтэкст:
Цытата ўзятая з артыкула на сайце Расійскага навуковага фонду, дзе расійскія кіраўнікі праекта распавядаюць пра яго ход і вынікі.

"И пожалуй, вот этот наш проект стал самым масштабным за последнее время по изучению «ископаемого» средневекового населения Восточной Европы. По антропологическим данным русские, украинцы, белорусы очень близки. Это единый пласт со своими локальными вариантами, но корни общие, и единство налицо. Об этом свидетельствуют результаты нашего проекта. Он позволяет показать разнообразие облика древних людей, населявших территории Беларуси и восточно-европейской части России и подчеркнуть их единство в целом, – отмечает Е. Веселовская [рэд.: адна з кіраўніц праекта]".
Цытата ўзятая з артыкула на сайце Расійскага навуковага фонду, дзе расійскія кіраўнікі праекта распавядаюць пра яго ход і вынікі.
rscf.ru
Одни корни: ученые России и Беларуси восстанавливают облик и образ жизни древних людей
Как выглядели и сколько жили наши предки, много ли работали, чем болели и что ели? Ответы на эти вопросы совместно ищут российские и белорусские ученые. Работа ведется в рамках международного проекта фундаментальных и поисковых научных исследований, поддержанного…
🤬9🤡8🤮3💩1🤪1🤷1
Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя
📌 2 лютага 1838 года ў Мастаўлянах нарадзіўся Кастусь Каліноўскі — палітычны дзеяч, публіцыст і кіраўнік паўстання 1863–1864 гадоў.
🔻 У 1862 годзе Каліноўскі распачаў выпуск газеты «Мужыцкая праўда», якая стала голасам беларускіх сялян.
🎤 Пра значэнне гэтай гістарычнай постаці для сённяшняй Беларусі гаворыць дырэктар Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі.
https://racyja.com/by/kultura/2-ljutaha-dzen-naradzennja-kastusja-kalinouskaha-2/

❤🔥8👍8❤2
Forwarded from Наша Ніва
У Мінску пасля рэканструкцыі адкрылі Гістарычную майстэрню са схованкай, у якой спрабавалі выратавацца вязні гета
Напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту ў сталіцы сімвалічна адчыніла дзверы для наведвальнікаў пасля маштабнай і неадназначнай рэканструкцыі Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна.
https://nashaniva.com/387133
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/387133

❤8🤔2💔2👍1🙏1
Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя
📚 У Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі адбылася сустрэча з гісторыкам Алесем Смаленчуком «Забаронена чытаць: чаму ўлады баяцца кніг».
🎤 Гасцей падзеі чакаў выступ прафесара, а таксама дыскусія пры ўдзеле зала.
https://racyja.com/by/kultura/u-muzei-volnaj-belarusi-adbylasja-sustreca-z-historykam-alesem-smalencukom/

👍13🙏2👏1
🕯 Косаўскі расстрэл — 99 гадоў таму
3 лютага 1927 г. у Косаве (цяпер Івацэвіцкі раён) каля паўтары тысячы людзей, пераважна сялян, выйшлі на дэманстрацыю ў падтрымку Беларускай сялянска-работніцкай грамады — на фоне ўзмацнення рэпрэсій у Заходняй Беларусі пасля перавароту Пілсудскага і напярэдадні забароны БСРГ. Калі пасля мітынгу ў калоне з’явіліся чырвоныя сцягі, паліцыя адкрыла агонь: шэсць чалавек загінулі, дзясяткі былі параненыя. Пахаванне забітых ператварылася ў новую хвалю пратэстаў, але ў адказ ціск толькі ўзмацніўся.
Сёння гэты эпізод ахвотна выкарыстоўваюць дзяржаўная прапаганда і праўладныя медыі Беларусі, каб дэманізаваць міжваенную Польшчу і абяліць саветызацыю — маўкліва абмінаючы тое, чым скончылі многія ўдзельнікі беларускага руху ўжо ў СССР. Лёс лідараў БСРГ у БССР паказвае, што гісторыя зусім не адназначная: адзін з заснавальнікаў Грамады, мовазнаўца Браніслаў Тарашкевіч, быў расстраляны НКУС у 1938-м.
🔗 Больш пра падзею на BGmedia

🤬8😢8❤3
Сёння 280 гадоў з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі
4 лютага 1746 г. у фальварку Мерачоўшчына (сёння Івацэвіцкі раён) нарадзіўся Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка. Ён вучыўся ў Варшаве і Парыжы, удзельнічаў у Вайне за незалежнасць ЗША як вайсковы інжынер, а ў 1794 годзе ўзначаліў паўстанне супраць Расійскай імперыі, што закранула і нашы землі. Параза не знішчыла ягонага сімвала: ідэі свабоды і роўнасці вярталіся ў наступных пакаленнях, у тым ліку ў традыцыі паўстанцаў Каліноўскага. Пасля 1991-га Касцюшка зноў стаў часткай беларускай публічнай памяці: у 2004-м у Мерачоўшчыне адкрылі музей-сядзібу, а ў 2018-м у Косаве з’явіўся першы ў Беларусі помнік Касцюшку – яго ўсталявалі на сродкі грамадскага збору, да якога далучыліся больш за 700 ахвярадаўцаў.
Рэкамендуем прачытаць з гэтай нагоды тэкст «Люстэрка»: ён збірае ў адну гісторыю мясціны, звязаныя з Касцюшкам на беларускіх землях, ягоны амерыканскі і паўстанцкі досвед і тое, як сёння працуе і перапісваецца памяць пра яго.
🔗Чытаць цалкам на Zerkalo

❤15❤🔥5👍3🙏1
Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя
📖 На Падляшшы праходзіць прэзентацыя кнігі «Перасяленцы ці бежанцы? Пра беларусаў, пераселеных з Польшчы ў Беларусь у 1944 – 1948 гадах»
📚 Першая прэзентацыя адбылася ў вёсцы Тапілец, што на Беласточчыне, адкуль выехала ў той час у БССР і далей углыб СССР да 80 адсоткаў мясцовых беларусаў.
Больш на: https://racyja.com/by/kultura/perasjalency-ci-bezancy-pra-belarusau-peraselenych-z-polscy-u-belarus-u-1944-1948-hadach/

❤7👍6
Вынікі "плённай" супрацы беларускіх і расійскіх вучоных, якія мы надоечы ўзгадвалі, па заслугах ацаніла і прапагандысцкая СБ."Беларусь сегодня". Дазволім сабе прывесці допіс з іх канала, дзе цытуюцца словы дырэктара Інстытута гісторыі Вадзіма Лакізы, якія ён выказаў сёння на прэзентацыі кнігі «Население Беларуси. Альбом в лицах – взгляд в прошлое»:
⚡️Белорусские ученые опровергли муссируемые четверть века назад прозападными оппозиционерами псевдонаучные измышления о чуждости белорусского и российского народов друг другу.
— Мы в этой книге показываем население Беларуси в разных исторических периодах. Понятно, что сегодня проводится и ДНК-анализ, но он весьма дорогостоящий, требует лабораторной чистоты. Однако и без него полученные нами результаты в исторической и антропологической науке никоим образом не подтверждают, а именно отрицают такого рода утверждения. Кроме того, в последние годы вышла одна из первых книг о населении городов Беларуси и России — и в ней подчеркивается схожесть таких горожан. То есть мы говорим о древневосточнославянской цивилизации и определенных общих корнях, — пояснил директор Института истории НАН Беларуси Вадим Лакиза.
Telegram
SB.BY Беларусь сегодня
⚡️Белорусские ученые опровергли муссируемые четверть века назад прозападными оппозиционерами псевдонаучные измышления о чуждости белорусского и российского народов друг другу.
— Мы в этой книге показываем население Беларуси в разных исторических периодах.…

🤬13🤣8❤🔥1❤1🤮1
Застаецца толькі павіншаваць Інстытут гісторыі НАН Беларусі і асабіста Вадзіма Лакізу, якія за грошы крамлёўскага Расійскага навуковага фонду «паспяхова» працуюць над абгрунтаваннем прапагандысцкай канцэпцыі «Триединого русского народа» ўжо на сучасным метадалагічным узроўні — з ДНК-аналізамі і 3D-рэканструкцыяй.
Варта, аднак, прыгадаць тут і «поспехі» нямецкай дзяржаўнай навукі пры нацыстах у пошуках «навуковых доказаў» арыйскіх каранёў нямецкай нацыі. Пры наяўнасці добрага фінансавання такія тэмы заўжды будуць запатрабаваныя ў рэжымах падобнага кшталту.

😁24👍4🔥1🤡1
Як чыноўнікі выбралі "генацыд" замест Касцюшкі
З нагоды 280-годдзя Касцюшкі нагадаем, як летась чыноўнікі прыбралі бюст героя паўстання 1794 г., усталяваны каля гісторыка-краязнаўчага музея ў Малых Сяхновічах (Жабінкаўскі р-н). Гэта стала відавочна пасля адкрыцця 7 мая 2025 г. адрамантаванай залы, прысвечанай Другой сусветнай вайне: на месцы бюста — клумба. Яшчэ нядаўна ў музеі была асобная зала пра жыццё і дзейнасць Касцюшкі, але цяпер яе месца заняла экспазіцыя «Злачынствы фашызму. Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» — такія выставы пачалі масава з’яўляцца па ініцыятыве генпракурора А. Шведа.
Відавочна, што памяць пра нацыянальных герояў — Касцюшку, а таксама іншых паўстанцаў, у тым ліку Каліноўскага, у афіцыйнай прасторы мэтанакіравана выціскае ўніфікаваная гісторыя ВАВ з савецкімі наратывамі і акцэнтам на тэме так званага «генацыду».
🔗Паводле матэрыялу BGmedia

🤬11😁3👍1
Forwarded from Будзьма беларусамі!
Пра лёс адной з найстаражытнейшых і найбагацейшых бібліятэк з Беларусі, якая была вывезеная ў Расію пасля таго, як у 1939 годзе ў Заходнюю Беларусь увайшла Чырвоная армія, піша даследчык-беларус з Масарыкавага ўніверсітэта ў чэшскім горадзе Брно Андрэй Калавур на сваёй старонцы ў Фэйсбук.
Гэтай восенню мне ўдалося пазнаёміцца з нашчадкам Фелікса Яневіча (1762–1848) — знакамітага кампазітара з ВКЛ, які эміграваў у Англію і зрабіў там паспяховую кар’еру. Джозі Дзіксан, яго праўнучка ў чацвёртым пакаленні, паказала мне каталог з фотаздымкамі рэчаў Яневіча і расказала пра папулярызацыю яго творчасці.
Падрабязней.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍12😢5🤬3❤1
Самы магутны чалавек ВКЛ быў атручаны ртуццю. Мікалай Радзівіл Чорны
У «Вусах Скарыны» выйшаў выпуск пра Мікалая Радзівіла Чорнага — чалавека, якога сучаснікі называлі «некаранаваны кароль ВКЛ». Пачынаецца выпуск з, на першы погляд, простага, але цікавага пытання: чаму яго называлі Чорным — і што за гэтай мянушкай стаіць. А інтрыгуючую тэму атручвання аўтары раскрываюць толькі напрыканцы: гісторыю “лячэння” ртуццю — і пытанне пра тое, як гэта магло паўплываць на апошнія дні аднаго з самых уплывовых палітыкаў XVI стагоддзя.
Па ходу выпуску — вялікая палітыка і «алігархія» ВКЛ, адносіны з Жыгімонтам II Аўгустам, вайна з Масковіяй і барацьба за Інфлянты, а таксама рэформы, якія змянялі краіну. Асобная лінія — Берасцейская друкарня і выданні, што сталі сімваламі эпохі: Радзівілаўская Біблія і «Катэхізіс» Сымона Буднага па-беларуску. Вядзе выпуск Цімафей Акудовіч.
🎬 Глядзець: https://www.youtube.com/watch?v=MjYlKn-f7Xo

YouTube
Самы магутны чалавек ВКЛ быў атручаны ртуццю. Мікалай Радзівіл Чорны. Вусы Скарыны
4 лютага 1515 года нарадзіўся Мікалай Радзівіл Чорны, самы магутны чалавек ВКЛ, "некаранаваны кароль". Стваральнік Берасцейскай друкарні, дзе выйшлі "Радзівілаўская Біблія" і "Катэхізіс" Буднага, правёў вялікія рэформы ў краіне. Гісторыя ад "Вусы Скарыны"…
👍16❤4👏1🙏1👌1
Як расійскі старац Арцемій, які бег з Масквы ў ВКЛ, паклаў канец беларускаму кнігадрукаванню
На «Нашай Ніве» выйшаў тэкст пра гісторыю, якая магла змяніць траекторыю беларускай культуры: у 1562 годзе ў Нясвіжы надрукавалі «Катэхізіс» Сымона Буднага – першую кнігу на старабеларускай мове, выдадзеную на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Але замест хвалі беларускага кнігадрукавання ініцыятыва хутка згасла – і аўтар тлумачыць, чаму.
Ключ да адказу – у драматычным супрацьстаянні Буднага з праваслаўным манахам-уцекачом з Масквы, старцам Арцеміем. У ВКЛ Арцемій стаў уплывовым публіцыстам і апанентам рэфармацыйных ідэй: ягоная палеміка і аўтарытэт сярод праваслаўных аказаліся настолькі моцнымі, што згортванне кірылічнага кнігадрукавання ў Нясвіжы стала адным з вынікаў гэтай барацьбы. Урэшце друкарня пераарыентавалася на польскую і лацінскую, а беларуская мова страціла шанец замацавацца як мова рэлігійнай і інтэлектуальнай дыскусіі.
🔗 Чытаць на НН

🤬18💔4❤1👍1🤔1🤯1😢1😡1
80 гадоў таму Беласток быў перададзены Польшчы
5 лютага 1946 г. уступіла ў сілу савецка-польская дамова аб дзяржаўнай мяжы. Яна замацавала ўсходнюю мяжу Польшчы па лініі Керзона з адхіленнямі на яе карысць. Паводле дамовы Беластоцкая вобласць была перададзеная Польшчы.
Гэтая падзея фактычна перакрэслівае спробы прапаганды апраўдаць уварванне СССР у Заходнюю Беларусь мэтамі «вызвалення» і «народнага яднання беларусаў». Бо пры вызначэнні мяжы ніхто ўжо не кіраваўся інтарэсамі Беларусі: падзел адбываўся выключна з геапалітычных разлікаў Сталіна.
Асаблівая іронія ў тым, што менавіта ў Беластоку 28–30 кастрычніка 1939 г. праходзіў так званы «Народны сход», які нібыта прыняў рашэнне аб далучэнні Заходняй Беларусі да СССР.
Ні інтарэсы народу, ні яго жаданні не вызначалі ні «вызваленчы паход» 1939 года, ні пасляваеннае вызначэнне мяжы, а толькі воля дыктатара. У гэтай перспектыве ўжо само рашэнне іншага дыктатара абвясціць 17 верасня дзяржаўным святам — Днём народнага адзінства — выглядае абсалютным фарсам.

🤬9😢7👍2❤🔥1❤1👏1🙏1👨💻1🤷1
Forwarded from Новы Час
Адзначым сто гадоў: Сузор’е «1926»
👉 Уладзіслаў Гарбацкі
Сёлетні год у беларускай культурнай прасторы, як ніколі, багаты на юбілеі стагадовікаў з пакаленьня загартаваных і максімалістых. Такія грандыёзныя і масавыя ўгодкі цэлай новай плеяды герояў афішуюць маштабнасьць і няўмольнасьць зьявы перагляду гісторыі і вяртаньня да таго, што было схавана ад зору людзей доўгія дзесяцігодзьдзі.
Чытаць далей
Чытаць без VPN

❤8👍4👏1🙏1
Кніга тастаментаў Ашмянскага гродскага суда цяпер у адкрытым доступе
Трохтомнае выданне «Księga Grodzka Oszmiańska z lat 1650-1719. Testamenty» цяпер у вольным доступе: спасылкі на спампоўванне тамоў 1–3 – у арыгінальным паведамленні на старонцы праекту. Гэта першая публікацыя актаў апошняй волі (тастаментаў), унесеных у кнігі Ашмянскага гродскага суда, і ўнікальны для ВКЛ прыклад кнігі, што ўтрымлівае толькі тастаменты. Укладальнікі – Volha Babkova, Piotr Łabędź, Wioletta Zielecka-Mikołajczyk – падрыхтавалі 480 раней не друкаваных завяшчанняў за 70 гадоў. Яны дазваляюць убачыць мікрагісторыю Ашмянскага павета: сямейныя адносіны і канфлікты, генеалогію і гаспадарку, цені войнаў, эпідэмій і беднасці, а таксама побыт і строі таго часу — без магнацкага бляску, але з голасам звычайных людзей.

👍26👏1🙏1