Беларускі інстытут публічнай гісторыі – Telegram
Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.29K subscribers
1.38K photos
95 videos
2 files
836 links
Download Telegram
Ці правільна зрабіла Францыя, не запрасіўшы Пуціна на 80-я ўгодкі высадкі саюзнікаў у Нармандыі?
Anonymous Poll
97%
Правільна. Пуцін і Расея - агрэсары, ім там не месца
2%
Гэта памылка. Без Расеі і Пуціна гэта - не свята
2%
Не ведаю, што адказаць
👍14🔥52
Пад час візіту ў Манголію Аляксандр Лукашэнка вельмі захапляўся заснавальнікам і першым вялікім ханам Мангольскай імперыі Чынгісханам і ягоным спосабам кіравання. Аб тым, што гэта была за імперыя, чаму шэраг народаў Азіі і Еўропы па сённяшні дзень з жахам узгадваюць мангола-татарскае нашэсце, што агульнага між Залатой Ардой і Масковіяй, распавядае кандыдат гістарычных навук, дацэнт Роза Турарбекава
👍178🔥4🤡2
ЕГУ запускае бакалаўрскую праграму па гісторыі у замежжы

«У ЕГУ, дзякуючы намаганням гісторыкаў, з гэтага года адкрываецца бакалаўрская праграма па гісторыі Ўсходняй і Цэнтральнай Еўропы. І гэта вельмі істотна», – напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку сябра Беларускага Інстытуту Публічнай Гісторыі, гісторык і вядоўца праграмы пра беларускую гісторыю «Вусы скарыны» Цімох Акудовіч.

Паводле яго, калектыў праграмы і сама праграма выглядаюць максімальна натхняльна. Там і стажыроўкі, і класныя выкладчыкі (як свае, так і замежныя), і ангельская мова, і актуальнае пазіцыянаванне. Але самае галоўнае, на думку папулярызатара беларускай гісторыі, гэта мэта. Аўтары вызначаюць яе так: падрыхтоўка крытычна думаючых спецыялістаў, гатовых да інтэграцыі ў міжнародную акадэмічную супольнасць. «Вось чытаеш і радуешся, што такое нарэшце будзе: нармальная беларуская гістарычная адукацыя з перспектывай», – адзначае Цімох Акудовіч.

Між тым праграма атрымалася нятанная. Аднак гісторык перакананы, што ў перспектыве яна мусіць акупіцца, бо ставіць на мэце менавіта падрыхтоўку даследчыкаў, якія будуць умець працаваць на еўрапейскім полі. «А еўрапейскае гістарычнае поле цалкам сабе самадастатковае. Тут патрэбныя прафесіяналы, якія даследуюць, выдаюць, шукаюць, дыскутуюць, папулярызуюць. І за якасную асэнсаваную працу тут можна атрымліваць цалкам адэкватныя грошы. Ну і кар'еру будаваць. Асабліва цяпер, калі ў гісторыі ў чарговы раз абвастраецца палітычнае вымярэнне», – перакананы аўтар «Вусоў Скарыны».

«Трэба гадаваць сваіх Цімаці Снайдэраў», – піша тэлевядоўца. Калі хто не ведае, Цімаці Снайдар – гэта амерыканскі гісторык, які спецыялізуецца на гісторыі Ўсходняй Еўропы, у прыватнасці Беларусі, Літвы, Украіны, Польшчы ды Расеі, а ягоныя працы перакладзеныя на 11 моў.
🔥54👍1410
Апублікавана амаль тры сотні ўнікальных здымкаў беларусаў Случчыны і Мазыршчыны стогадовай даўніны

Выдавецтвы «Скарына» (Лондан) і «Чабор» (Варшава) выдалі ўнікальны альбом фотаматэрыялаў «Экспедыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году: захаваная спадчына». У кнізе прадстаўлены 270 чорна-белых здымкаў, зробленых падчас этнаграфічнай экспедыцыі гісторыка і этнографа Вацлава Ластоўскага на Случчыне і Мазыршчыне ў 1928 годзе. Тут прадстаўлены ўзоры народнага адзення, дойлідства, зафіксаваны творы мастацтва, рэчы хатняга ўжытку – гэта сапраўдны скарб для этнографаў, мастацтвазнаўцаў, культуролагаў, гісторыкаў навукі, музейных супрацоўнікаў і тых, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.

Складаны і трагічны лёс напаткаў як матэрыялы экспедыцыі, так і ейных удзельнікаў падчас сталінскіх рэпрэсій і Другой сусветнай вайны. Самога Вацлава Ластоўскага камуністы арыштавалі і расстралялі ў Саратаве 23 студзеня 1938 года. Альбом экспедыцыі, аднак, захаваўся ў Лондане, у Беларускай бібліятэцы і музеі імя Францішка Скарыны.

Альбом можна набыць у Беларусі, у Варшаве ў кнігарні на Oleandrów 6/2, замовіць у кнігарні Skaryna Press. У ліпені альбом можна будзе набыць у Вільні. Ён будзе таксама на лонданскім Купаллі ў чэрвені, на фестывалі «Tutaka» пад Беластокам у ліпені і на Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі ў Таронта напрыканцы жніўня.
36👍10🔥7🙏2❤‍🔥1
Габрыеле Фрайтаг: Большасць немцаў лічылі сябе першымі ахвярамі нацыянал-сацыялізму

Як працуюць з культурай памяці ў Нямеччыне пасля Другой сусветнай вайны, чаму большасць немцаў лічылі сябе першымі ахвярамі нацыянал-сацыялізму і як такія ўспаміны сфармавалі іх нацыянальную самасвядомасць і паўплывалі на грамадскую палітыку на працягу дзесяцігоддзяў пасля другой сусветнай. Аб гэтым на канале «Оглядываясь на будущее» размова з доктарам гістарычных навук, выканаўчы дырэктар Нямецкага таварыства па вывучэнні Усходняй Еўропы (Deutsche Gesellschaft für Osteuropakunde / DGO) у Берліне Габрыеле Фрайтаг.
👍204👎2🔥2
«Дапускаю, што наданне навучальным установам імён савецкіх герояў можа быць агульнабеларускай кампаніяй», - сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі Алесь Пашкевіч разважае пра тое, чаму ліцэй БДУ цяпер носіць імя Дзяржынскага і ці дойдзе справа да дзіцячых садочкаў імя Леніна.
🤡16💯8😱7🤬5
Ці быў Фелікс Дзяржынскі беларусам? Чаму улады назвалі ліцэй БДУ імём стваральніка карных органаў савецкай улады? - адказвае кандыдат сацыялагічных навук, акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі
10🔥7👍5
Сёння беларускаму пісьменніку і грамадскаму дзеячу, удзельніку Другой сусветнай вайны Васілю Быкаву - 100 гадоў. На здымку лейтэнант Васіль Уладзіміравіч у 1944 годзе ў Румыніі
59👍7🔥7
Пра Васіля Быкава - беларускага пісьменніка, удзельніка Другой сусветнай вайны, грамадскага дзеяча, пра яго праўдзівую творчасць і цкаванне з боку савецкай, а потым і лукашэнкаўскай улады, а таксама пра шлях да нацыянальнага адраджэння распавядае Зянон Пазняк. Выступ адбыўся 18 чэрвеня 2024 г. у “Вітрыне Дому Усходняга”
22👍10🔥7
Адзін з апошніх твораў Васіля Быкава«Доўгая дарога дадому». Гэта кніга ўспамінаў, выдадзеная ў 2002 годзе, з год да смерці Васіля Уладзіміравіча. Кніга пра асабіста перажытае амаль за 70 гадоў багатага на падзеі жыцця. Тут і аповеды пра татальную калектывізацыю і рабаванне бальшавікамі беларускай вёскі, і несхаваная праўда пра вайну і франтавую рэчаіснасць, апісанне пасляваеннага жыцця. У цікавай аўтарскай манеры пісьменнік расказвае пра найбольш яскравыя старонкі сваёй біяграфіі, дае ацэнку грамадска-палітычным і культурным працэсам, што адбываліся ў Беларусі на ягоных вачах, выказвае думкі адносна будучага развіцця краіны. Паслухаць кнігу ў выкананні аўтара ў аўдыя фармаце можна тут, прачытаць тут.
38👍9🔥3🥰1
36 гадоў таму - 19 чэрвеня 1988 года - адбылося першае шэсце грамадскасці ў Курапаты, арганізаванае неўзабаве пасля публікацыі артыкула Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты-дарога смерці».

Мітынг і шэсце былі арганізаваныя актывістамі моладзевага нефармальнага аб'яднання «Талака».
Заяўку падавалі Сяргей Вітушка і Віктар Івашкевіч, але акцыю не дазволілі. Заяўнікаў выклікалі ў рэспубліканскую пракуратуру і папярэдзілі, што яны парушаюць закон.

Шэсце і мітынг прайшлі несанкцыянавана, у ім узялі ўдзел блізу 10 тысяч чалавек. Міліцыя людзей не спыняла і не арыштоўвала (у адрозненне ад наступнай акцыі на Дзяды 30 кастрычніка 1988 года). Пасля арганізатараў пакаралі штрафам - па 50 рублёў.

Збор прызначылі ў менскага трамвайнага кальца ў Зялёным Лузе. Там гарадскія ўлады і прадстаўнікі ЦК камсамола заклікалі прысутных сесці ў аўтобусы, якіх стаяла каля паўсотні, і ехаць на афіцыйны альтэрнатыўны мітынг да Опернага тэатра. Але ніхто не звяртаў на гэты заклік увагі, і неўзабаве калона, якая налічвала каля дзясятка тысяч чалавек, рушыла ў Курапацкі лес, дзе ў той дзень быў усталяваны сімвалічны помнік ахвярам сталінскага тэрору.

Адкрыў і вёў мітынг старшыня менскай "Талакі " Сяргей Вітушка. Выступілі народны пісьменнік Беларусі Іван Чыгрынаў (які быў яшчэ і старшынёй Беларускага аддзялення Савецкага фонду культуры), Зянон Пазняк, рабочы Віктар Івашкевіч, пісьменнік Канстанцін Тарасаў, дачка забітага ў Курапатах паэта Тодара Кляшторнага Мая, былы вязень ГУЛАГу паэт Павел Пруднікаў і іншыя, у тым ліку сакратар Менскага гаркаму партыі Пётр Краўчанка, які паспеў пад'ехаць з мітынгу каля Опернага тэатра.

Праз год - 29 кастрычніка 1989 года -
у Менску прайшло першае афіцыйна дазволенае (тады яшчэ савецкімі ўладамі) шэсце з Менска ў Курапаты.
Тады ў Курапатах быў усталяваны самы першы вялікі крыж, вакол якога потым вырас народны мемарыял з сотняў крыжоў у памяць аб расстраляных.

Аўтар Эдуард Глезін
🔥2510👍9