Белліт – Telegram
Белліт
1.27K subscribers
1.28K photos
42 videos
2 files
897 links
📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
Download Telegram
#беларусьулітаратуры

Tomasz Siekielski «Zapach suszy».
11👍4😱1
Forwarded from Мода На Мову
🖌 Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Надзеяй, праўдай, мужным парываннем,
Высакародным, дружным намаганнем,
Што потым зоркай у вяках гарыць.
Тварыць!

💐 У гэты чацьвер 5 траўня (18:30) ў “Кавярні над Нямігай” адбудзецца вечар памяці жыццясцьвярджальнага паэта, драматурга, былога галоўнага рэдактара газэты “Літаратура і мастацтва”, публіцыста, крытыка, дэпутата Вярхоўнага Савету 12 склікання АНАТОЛЯ ВЯРЦІНСКАГА

📆 5 траўня

18:30

📫 Няміга 5, ГК "Метраполь", 3 паверх, "Кавярня над Нямігай"

🔗 крыніца

📡 Калі Вы лічыце гэты пост вартым увагі, зрабіце рэпост!
43
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 71. Падарожжа на край ночы і кніжныя навінкі красавіка У новым выпуску выправімся ў падарожжа па розных кантынентах разам з французскім хлопцам, зазірнём унутр аднаго правальнага стартапа, пераплывём Балтыйскае мора, каб…»
Актуальныя эпідэміялагічныя рэаліі пачынаюць з'яўляцца і ў беларускай літаратуры. Першым з беларускіх пісьменнікаў слова «каранавірус» ужыў у кнізе Альгерд Бахарэвіч («Апошняя кніга пана А.»). Цяпер сустрэла яго і ў Маргарыты Латышкевіч у кнізе «Уласны крыж».
🔥20👍10😱1
Беларускамоўных падкастаў становіцца ўсё больш. Не магу не падзяліцца чарговай знаходкай — падкастам «Беларускія байкі». Так яго апісвае аўтар — Алесь Калбаска, прафесар ЕГУ і дзеда ўнукі сваёй:

«Ствараю байкі для ўнукі маёй далёкай і для вас. Тым, хто апынуўся за мяжой — дапамагаю не згубіць карані і повязь са сваю радзімаю. Тым, хто нарадзіўся далёка — адчуць гаману продкаў. Тым жа, хто зараз жыве на Беларусі... можа не дапаможа, але не пашкодзіць.

Беларускія байкі – падкаст, у якім знаёмлю з мясцінамі, асобамі і прадметамі ўнікальнымі.»


Далучайцеся да тэлеграм-каналу «Беларускія байкі» і слухайце аднайменны падкаст:

https://news.1rj.ru/str/belarusianfables
👍478
#беларусьулітаратуры

З кнігі Джона Марса «The Minders».
🔥21😁10👍1
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 72
. «Не зрабіўшы нічога благога, ён трапіў пад арышт»

Новы выпуск прысвечаны раману Франца Кафкі «Працэс»

Дзе паслухаць?

🆕 Youtube

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: https://www.patreon.com/bellit
👍572💩1
#цытаты

Чытаю ўспаміны Адама Багдановіча, у якіх сустрэла цікавы фразеалагізм са значэннем «збяднець»:

«Поэтому у нас признаком крайней бедности считалось отсутствие огорода, как, например, у дя- дины Юльки, у ее сестры Анти, у Мартечки, ее сестры Ксени, у пастушихи Масенхи и многих других, вдовых с малыми ребятами, или безмужних, которые могли кормиться только заработком в усадьбе или стирая на евреев белье, или нося им воду. Поэтому-то у нас говорили вместо “обеднел” — “пашоў жыдам ваду насіць”.»
😁36👍154😢1
У беларускай літаратуры таксама ёсць свая «паляниця» 😉

Іван Шамякін «Сэрца на далоні».
88😱6👍5
🔥Гарадзенец Віктар Сазонаў атрымаў прэмію "Гліняны Вялес" за лепшую кнігу 2021 года.
Ёй стаў раман "Генетычны алфавіт", выдадзены ў мінулым годзе Праграмнай рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы – „Ніва”.

👉Прэмія "Гліняны Вялес" - заснаваная ў 1993 годзе членамі Таварыства Вольных Літаратараў (старшыня арганізацыйнага камітэта Алесь Аркуш.)
Прысуджаецца за лепшую мастацкую беларускамоўную кнігу года. Лаўрэат атрымлівае сімвалічную ўзнагароду — гліняны стод апекуна мастацтва. Паводле статута прэміі - стаць лаўрэатам прэміі можна толькі аднойчы.

Віншуем пераможцу!⭐️

#хроніка
52👍16
128👍14🔥11💩3
У панядзелак мы адкрываем новую кнігарню. Пад назвай «Кнігаўка».

Будзем працаваць кожны дзень:
— панядзелак-субота з 11 да 20;
— нядзеля з 12 да 18.

Кнігарня знаходзіцца зусім недалёка ад таго месца, дзе мы працавалі раней, — вул. З. Бядулі, 6. Перадусім гэта будзе выдавецкая кнігарня, дзе мы будзем прадаваць свае кнігі і кнігі нашых блізкіх партнёраў.

Мы не плануем гучнага адкрыцця, але падрыхтавалі некалькі цікавостак для нашых чытачоў. На адкрыцці кнігарні вы зможаце купіць некаторыя кнігі, якія ўжо скончыліся ў нас у продажы: «Вядзьмар, які рабіўся ваўком» і «Кот Шпрот і зніклы мышамабіль» Ганны Янкуты, а таксама дадатковы наклад кнігі «Гары Потэр і філасофскі камень» у мяккай вокладцы.

Чакаем вас на новым месцы з панядзелка!
🎉14146👍17💩2
Дачыненне - (рас.) отношение.
#слоўнік
💩893👍1
Апытанка: толькі адна з гэтых кніг займала цэнтральную паліцу і была ў продажы ў "Кнігаўцы", якая раптоўна зачынілася.

Чакаем вас у каментарах, сябры😁
🔥347💩72👍10👎21