10 000 крокаў і хуткая хада абароняць розум і сэрца.
Міжнародная група навукоўцаў выявіла, што паніжэньне рызыкі дэменцыі і хвароб сэрца мае сувязь не толькі з колькасьцю крокаў за дзень, але і з тэмпам хады. То бок, каб атрымаць найбольшую карысьць для здароўя, трэба не толькі імкнуцца да 10 000 крокаў за дзень, але і хадзіць жвавей.
Аўтары адзначылі, што для мала актыўных людзей станоўчы ўплыў будзе назірацца нават пры 3 800 крокаў за дзень, а аптымальным паказьнікам для ўсіх, навукоўцы назвалі 9 800 крокаў.
У дасьледваньні выкарыстоўваліся дадзеныя 78 500 жыхароў Вялікабрытаніі ва ўзросьце ад 40 да 79 гадоў. Усе яны насілі адмысловыя бранзалеты для маніторынга фізычнай актыўнасьці мінімум тры дні. Дадзеныя з бранзалетаў потым былі зьвязаныя са зьвесткамі пра здароўе, а ў выніковую ацэнку трапілі толькі першапачаткова здаровыя людзі.

👍12❤2😢1
Людзям дагэтуль складана пазнаць знаёмых у масках.
Можна было падумаць, што з цягам часу мы пачнем лепей пазнаваць людзей ў масках, але новае дасьледваньне навукоўцаў з Канады ды Ізраілю сьведчыць пра адваротнае.*
Навукоўцы знайшлі больш за 2000 дарослых людзей і шмат разоў паказвалі ім серыю фотаздымкаў твараў з медыцынскімі маскамі і без. Падобнае тэставаньне ладзілі і на піку пандэміі, і калі ўсё крыху сьцішылася. У выніку адмыслоўцы прыйшлі да высновы, што здольнасьць пазнаваць твары ў дарослых не павысілася. То бок, распазвнаваньне твараў, прынамсі ў дарослых асоб, не характарызуецца нейкай пластычнасьцю. Гэта строга фіксаваны механізм.
* - лічыцца, што наяўнасьць маскі на твары ўскладняе пазнаваньне на 15%.

👍7🤔5😢1
Вырашальны ген.
ARHGAP11B - менавіта такую назву мае ўнікальны для чалавека ген, адказны за разьвіцьцё неакортэкса - часткі мазгоў, дзякуючы якой мы маем высокія разумовыя здольнасьці. Зараз група нямецкіх навукоўцаў удакладніла ролю ARHGAP11B у эвалюцыйным разьвіцьці чалавека.
Для гэтага каманда ўпершыню дадала ген, уласьцівы толькі чалавеку, у трохмерныя структуры мазгоў шымпанзэ (арганоіды), выгадаваныя ў лабараторыі. Прысутнасьць згадана гена прывяла да павялічэньня колькасьці ствалавых клетак, неабходных для роста мозагу, а таксама павялічэньню колькасьці нэўронаў.
Калі ж дасьледнікі выключалі ген ARHGAP11B ў арганоідах чалавечых мазгоў, то адбываўся адваротны працэс. Такім чынам, навукоўцы паказалі, што ген ARHGAP11B адыграў вырашальную ролю ў эвалюцыі мазгоў ад нашых продкаў да сучаснага чалавека.

👍15🤔3🔥1
Акулы ў таямнічых карагодах шукаюць сабе пару.
Гіганцкія акулы Cetorhinus maximus - другія па велічыне рыбы ў сьвеце - перыядычна траплялі ў аб’ектывы камер падчас таямнічых карагодаў. Колькась асобінаў у такіх рытуалах магла перавышаць тысячу, але мэта мерапрыемства заставалася невядомай.
Тлумачэньне знайшлі адмыслоўцы з Марской біялагічнай асацыяцыі Вялікабрытаніі.
З 2016 года яны перыядычна назіралі за акуламі каля берагоў Ірляндыі з суднаў і дронаў, а потым дадалі яшчэ і падводныя камеры. Такім чынам высьветліліся цікавыя падрабязнасьці.
Па-першае, у карагодах акулы не сілкуюцца планктонам, хаця яго можа быць шмат навокал.
Па-другое, падобныя скопішчы акул рухаюцца вельмі павольна і на глыбіні да 16 м.
Па-трэцяе, у кожным такім рытуале ўдзельнічала прыблізна аднолькавая колькасьць самцоў і саміц. Перыядычна некаторыя акулы выплывалі з карагодаў парамі і дэмантравалі ўзаемную цікавасьць.
На падставе гэтых фактаў дасьледнікі мяркуюць, што, хутчэй за ўсё, такія карагоды зьяўляюцца часткай шлюбнага перыяда.

❤16👍1
Хутчэй за ўсё, вы неаднаразова чулі пра праблему мікраплястыку ў акіяне і глебе, што ён рана ці позна трапіць да нас у арганізм і невядома як гэта адгукнецца нам. Зараз зьявілася цікавае дасьледваньне пра прыгоды мікрапластыку ад навукоўцаў з Эўропы: яны ў лабараторных умовах паказалі як часьцінкі плястыку перамяшчаюцца па ланцужку харчаваньня.
Спачатку аўтары пасадзілі латук (Lactuca sativa) у глебу з часьцінкамі плястыка (полістырол і полівінілхларыд), сярэднім памеам 250 нм. Праз 14 дзён сьвежую зеляніну скармілі лічынкам мухі Hermetia illucens, а яшчэ праз 5 дзён лічынкамі пачалі карміць плотку Rutilus rutilus.
Каб пераканацца ў прысутнасьці мікраплястыку ў ланцужку харчаваньня і ўвогуле вызначыць, дзе менавіта ён назапашваецца, усе згаданыя віды былі прэпараваныя.
У выніку плястык, што не дзіва, знайшоўся ў тканках лістоў латука, а таксама ў жабрах, печані і кішачніку рыб. Гучыць не вельмі, але аўтары адзначылі, што біялягічнага ўзмацненьня не адбывалася, то бок часьцінкі плястыку не набывалі канцэрагенныя ўласьцівасьці.
Яшчэ цікава, што два згаданыя віды плястыку, перамяшчаюцца па харчовым ланцужку з рознай хуткасьцю. Так, латук атрымаў з глебы крыху меней полістырола і, натуральна, яго выявіла меней і ў астатніх жывых істот.

👍9😢8😱3👏2
Пацыентка адной дублінскай бальніцы вырашыла падзарадзіцца глынула "невядомую колькасьць" цыліндрычных батарэек, пасьля чаго зразумела сваю памылку.
Жанчыне зрабілі рэнтген, які выявіў нейкую колькасьць батарэек ў поласьці жывата. Батарэйкі (АА, ААА), на шчасьце, не перашкаджалі рабоце страўнікава-кішачнага тракту і ўсе былі цэлыя. Лекары вырашылі паназіраць за пацыенткай і пачакаць, так бы мовіць, натуральнаяга вызваленьня ад батарэек.
Пяць батарэек выйшлі цягам тыдня, а вось большасьць засталася ў страўніку: орган проста расьцягнуўся ўніз пад цяжарам іншародных цел.
У выніку, пасьля хірургічных маніпуляцый, было выцягнута ажно 55 батарэек.

😱12🤯7👍1🤔1
Навукоўцы апублікавалі вынікі мадэляваньня элімінацыі адру і чырвонкі з 2020 па 2100 год пры розных сцэнарах вакцынацыі. І калі з чырвонкай яшчэ штосьці можна зрабіць, то адзёр з намі надоўга.
У рабоце вывучаліся два асноўныя падыходы: стандартны - уключае павольную планавую вакцынацыю з перыядычнымі кампаніямі па папулярызацыі прышчэпак - і новы інтэнсіўны падыход, які, як мяркуецца, значна пашырыць ахоп вакцынацыяй у будучыні.
Мадэляваньне паказала, што калі прытрымлівацца стандартнага сцэнара, то абедзьве інфэкцыі будуць цыркуляваць у чалавечай папуляцыі без асаблівых абмежаваньняў. То бок, будуць адбывацца перыядычныя ўспышкі і эпідэміі рознага маштабу. Пры разьвіцьці падзей па другім сцэнары стане магчымай элімінацыя чырвонкі, прынамсі ў краінах, якія былі ў мадэляваньні, а вось адзёр можна будзе спыніць толькі ў некаторых выпадках.
Аўтары кажуць, што адным з фактараў такіх несуцяшальных прагнозаў стаў COVID-19, які паламаў наладжаныя сыстэмы вакцынацыі шмат якіх краін. Так, у 2017-м годзе 118 краін дасягнулі ахопа вакцынацыі першай дозай каля 90% (мэта на 2020 год), за час пандэміі гэты паказьнік зьнізіўся да 81%. Другім фактарам стала незвычайная кантагіёзнасьць адру.

🤔5👍3🤨1
За апошнія гады якасьць паветра павысілася, але ёсьць нюанс.
Міжнародная дасьледчая група на спадарожнікавых дадзеных прадэманстравала, што з 2000 года канцэнтрацыя забруджвальных часьцінак у паветры значна паменшылася. З аднаго боку гэта станоўча ўплывае на здароўе, а з другога (ускосна) спрыяе росту сярэдняй тэмпературы.
У аналізе выкарыстоўваліся зьвесткі спадарожнікаў Terra і Aqua - яны бесперапынна сочаць за атмасферай Зямлі з 2000 г., а таксама вымяраюць уваходнае і выходнае выпраменьваньне. Менавіта з іх вынікае, што маецца пазытыўная тэндэнцыя скарачээньня аэразольнага забруджваньня над Паўночнай Амэрыкай, Эўропай і Ўсходняй Азіяй. Адначасова з гэтым выявілася, што пацяпленьне, зьвязанае з вуглякіслым газам, ад пачатку стагодзьдзя паскорылася прыблізна на 50%.
Справа ў тым, што аэразольныя часьцінкі ў паветры абумоўліваюць так званы ахалоджвальны эфэкт: сонечная энэргія разьвейваецца і адлюстроўваецца ад часьцінак і ляціць у космас. Але ж аўтары вельмі настойліва кажуць, што такія вынікі не азначаюць, што чалавецтву трэба зноў забрудзіць атмасферу, наадварот, трэба працягваць інтэнсыўна скарачаць выкіды парніковых газаў.

👍8🔥4
Каб захаваць цэласнасьць мазгоў падчас плаваньня, крупныя крывяносныя судзіны кітоў ахутаны сеткай маленькіх артэрый retia mirabilia. Такая адаптацыя дазваляе пазьбегнуць пульсацый крыві, якія б нанесьлі шкоду мазгам.
Справаў тым, што пры хуткіх рухах ў сысуноў пачынае скакаць ціск, што можа пашкодзіць мазгі. Так, у каней пры галопе адбываюцца такія пульсацыі з кожным крокам, і каб пагасіць іх існуе адмысловая адаптацыя - інтэнсіўнае дыханьне. А вось як захоўваюць цэласнасьць сваіх мазгоў падчас актыўных рухаў марскія сысуны доўгі час было таямніцай. Яшчэ цікава тое, што наяўнасьць сеткі маленькіх судзінаў вакол буйных была вядомая даўно, аднак іх прызначэньне выявілася толькі зараз.

🔥19👍6
Тэма COVID-19 сыйшла ўжо на нейкі там план і працягвае цікавіць адмыслоўцаў і пэўнае кола неабыякавых. А там, між іншым, новыя дасьледваньні ладзяцца. Напрыклад, зьявіліся зьвесткі, што тыя людзі, якія перанесьлі COVID-19, маюць высокую рызыку развіцьця неўралагічных парушэньняў цягам года пасьля хваробы. Сьпіс дастаткова вялікі: інсульт, праблемы з памяцьцю, дэпрэсія, трывожнасьць і мігрэнь.
У дасьледваньні кажуць, што большасьць пацыентаў з такімі разладамі не мелі прышчэпкі, але калі ляжыш прышчэплены і з COVID'ам - як я зараз-, то цябе гэта мала супакойвае. У такіх выпадках спрабую адцягнуцца ў тык току, альбо чытаючы "Усё пра ўсё", дзе аўтар зьбірае цікавыя навіны пра тэхналогіі і шмат чаго яшчэ. І, натуральна, усё па-беларуску ❤️

👍12🤬2
Шматразовыя кантактныя лінзы павялічылі рызыку рэдкай інфекцыі.
Людзі, якія карыстаюцца шматразовымі кантактнымі лінзамі амаль у чатыры разы часьцей сутыкаюцца з кератытам - запаленьнем рагавіцы вока, якое пагражае зроку.
Для дасьледваньня навукоўцы набралі больш за 200 пацыентаў, сярод якіх 83 чалавекі мелі кератыт, і правялі анкетаваньне. Пад назіраньне трапіла не толькі паўторнае выкарыстаньне лінз, але і нашэньне іх на ноч, а таксама прыняцьцё душа ў лінзах.
Апынулася, што людзі, якія карысталіся шматразовымі лінзамі, у 3,8 раза часьцей пакутавалі ад кератыту, у параўнаньні з тымі, хто насіў аднаразовыя лінзы. Душ павялічваў рызыку ў 3,3 раза, а пакіданьне лінз на ноч - у 3,9 раза. Прыблізна такія ж паказьнікі былі і сярод аматараў выкарыстоўваць аднаразовыя лінзы паўторна.
Зладзіўшы далейшы аналіз, навукоўцы падлічылі, што 30-62% выпадкаў у Вялікабрытаніі і, магчыма, у іншых краінах можна прадухіліць, калі адмовіцца ад выкарыстаньня шматразовых лінз.

😢11😱2👍1
Хутка можна будзе назіраць сутыкненьне апарата NASA з астэроідам. Падзея стане першым выпрабаваньнем тэхнікі перанакіраваньня небясьпечных для Зямлі касьмічных аб'ектаў.
Місія DART пачалася 24 лістапада 2021 з мэтай сутыкнуцца з двайным астэроідам 65803 Didymos на адлегласьці 11 млн км. ад Зямлі.
https://youtu.be/-6Z1E0mW2ag

YouTube
Watch a Live Feed from NASA’s DART Spacecraft on Approach to Asteroid Dimorphos
NASA’s Double Asteroid Redirection Test (DART) has one single instrument onboard – the Didymos Reconnaissance and Asteroid Camera for Optical Navigation, aka the DRACO camera. DRACO serves as the spacecraft’s eye and will guide DART to its final destination:…
👍13😱6🔥1
Наша здольнасьць думаць, прымаць рашэньні і запамінаць нядаўнія падзеі абумоўліваецца нэакортэксам - новай карой мозага. Цяпер навукоўцы выявілі ключавыя механізмы, якія ляжаць у аснове згаданых функцый. У будучыні гэта дапаможа палепшыць метады лекаваньня некаторых псыхічных разладаў і чэрапна-мазгавых траўм.
Навукоўцам даўно вядома, што нэакортэкс аб'ядноўвае так званыя прамыя і зваротныя інфармацыйныя плыні. Прамыя дадзеныя перадаюцца сэнсарнымі сыстэмамі мазгоў ад нашых органаў пачуцьцяў вышэй па новай кары, дзе адбываецца частковая апрацоўка інфармацыі. Потым яны пасылаюцца ўніз для карэктыроўкі і ўдакладненьня (зваротная плынь). Такі механізм дазваляе мазгам "звяртаць увагу", а таксама захоўваць кароткачасовыя ўспаміны і ўвогуле прымаць рашэньні.
Самым простым прыкладам зьяўляецца пераход ажыўленай дарогі, дзе акрамя машын могуць быць дрэвы, людзі, сьветлафоры і шмат чаго яшчэ. У такой сітуацыі нэакортэкс паведамляе нашай сэнсарнай сыстэме на што зьвярнуць увагу і дзе што знаходзіцца. Калі б у нас не было такога ўзаемадзеяньня паміж рознымі ўзроўнямі нэакортэкса, то мы б проста стаялі і глядзелі ў розныя бакі.
Механізмы такіх складаных працэсаў дагэтуль былі невядомымі, аднак зараз высьветлілася, што прамыя і зваротныя плыні сыходзяцца к пэўным нэўронам цемянной зоны нэакортэкса. Таксама знайшліся нэўроны кары, якія аб'ядноўваюць дзьве інфармацыйныя плыні розных часовых маштабаў.
Разуменьне апісаных працэсаў мае вялікае значэньня для распрацоўкі методык лячэньня шызафрэніі, сындрома парушэньня актыўнасьці і ўвагі, а таксама наступстваў інсультаў.

👍14🔥1👌1
Галадаваньне зьменшыла прыкметы прыдуркаватасьці ў мышэй.
Дасьледнікі выявілі, што ў мышэй, якія прайшлі некалькі цыклаў дыеты з імітаваньнем галадаваньня, сталі менш заўважнымі прыкметы хваробы Альгеймера: паменшылася запаленьне мазгоў, палепшыліся вынікі кагнітыўных тэстаў. Таксама ў грызуноў назіраўся нізкі ўзровень бэта-амілоіда і таў-бялку, якія і разбураюць мазгі.
У дасьледваньні выкарыстоўвалі адмыслова выведзеную лінію мышэй, схільных да хваробы Альцгеймера, частку з якіх пасадзілі на дыету з імітаваньнем галадаваньня, а астатнія харчаваліся стандартна. Такая дыета харатарызуецца высокай колькасьцю ненасычаных тлушчоў і нізкай каларыйнасьцю.
Абнадзейлівыя вынікі адносна бэта-амілоідаў і таў-бялку не залежылі ад тэрміна дыеты. Агулам мышы на дыеце пачувалі сябе лепей за тых, хто быў у кантрольнай групе з стандартным харчаваньнем.
Аўтары спрабуюць перанесьці вынікі свайго дасьледваньня на людзей, але пакуль нельга казаць пра нешта рэвалюцыйнае. Так, для людзей падобная дыета не нясе ніякіх пагроз, аднак чакаць пазытыўных вынікаў даводзіцца толькі ў пацыентаў з лёгкімі формамі хваробы, ці на першых этапах.

🤔11🔥4😁1
cybulinka
Хутка можна будзе назіраць сутыкненьне апарата NASA з астэроідам. Падзея стане першым выпрабаваньнем тэхнікі перанакіраваньня небясьпечных для Зямлі касьмічных аб'ектаў. Місія DART пачалася 24 лістапада 2021 з мэтай сутыкнуцца з двайным астэроідам 65803 Didymos…
Італьянскі спадарожнік LICIACube зрабіў здымкі сутыкненьня апарата DART з астэроідам Dimorphos (меншы з пары). Пра пасьпяховасьць місіі можна будзе казаць праз колькі тыдняў, але ўжо зараз можна бачыць, што сутыкненьне было даволі магутным.
Дарэчы, навукоўцы ўжо пачалі ацэньваць шчыльнасьць матэрыяла паверхні астэроіда па шлейфах, бачных на фота.

🌚13
Смартфон і сэнс жыцьця.
Наяўнасьць значнай мэты ў жыцьці зьвязана з паніжанай цікаўнасьцю да смартфонаў, у той час у людзей, якія толькі шукаюць сабе мэту жыцьця, прывязанасьць да смартфона будзе вышэйшай. У другім выпадку таксама павялічваецца час прагляду сацсетак і інтэрнэту агулам. Да такіх вынікаў прыйшлі навукоўцы, прааналізаваўшы апытанкі пра сэнс жыцьця і смартфоны 1501 амэрыканца.
Часам смартфоны для людзей становяцца не толькі памочнікамі ў важных справах, але і аб'ектамі залежнасьці. І хаця некаторыя дасьледваньні паказваюць, што час, праведзены ў смартфоне, сам па сабе не ўплывае на псыхічны стан, само адчуваньне залежнасьці можа правакаваць трывогу, стрэс і дэпрэсію. Таму вывучэньне ўзаемасувязі карыстаньня сучаснымі тэхналогіямі і ўзроўня псыхічнага дабрабыту дапамагае распрацоўваць новыя метады падтрымкі ментальнага здароўя людзей.
Амэрыканскія дасьледнікі прааналізавалі дадзеныя апытанкі сваіх суайчыньнікаў з дапамогай пэўных мадэляў. У першым выпадку выявілася, што тыя, хто ў апытаньні пазначыў, што знаходзіцца ў пошуках сэнса жыцьця, у два разы часьцей прывязваліся да сваіх смартфонаў. Апроч таго, у жанчын такі эфэкт праяўляўся крыху часьцей. Наяўнасьць працы і ўзровень адукацыі таксама крыху падвышалі рызыку залежнасьці ад тэлефона.
У наступных мадэлях аўтары выявілі - штодзённае карыстаньне інтэрнэтам мае наўпроставую сувязь з пачуцьцём прывязанасьці да смартфона і пошукам сэнсу ў жыцьці, але залежыць ад часу. Так, у людзей, якія бавілі меней за гадзіну на дзень ў інтэрнэце, рызыка сутыкнуцца з залежнасьцю была значна большай, чым у тых, хто сядзеў у інтэрнэце больш за 6 гадзін на дзень. То бок, пошук сэнса жыцьця ўзмацняе пачуцьцё залежнасьці ад смартфона толькі пры нізкіх узроўнях карыстаньня інтэрнэтам. Такая ж карэляцыя назіраецца і ў выпадку сацсетак.

🔥8👍2🤔2
Стан мазгоў зьвязалі з метабалізмам.
Кожныя тры секунды ў сьвеце дыягнастуецца прыдуркаватасьць, лекаў ад якой пакуль няма. Але трывожныя зьмены ў мазгах могуць адбыцца за гады да пастаноўкі дыягназу.
Аўстралійскія навукоўцы прааналізавалі дадзеныя 26 139 чалавек з брытанскага біябанку і высьветлілі, што ў людзей з атлусьценьнем, зьвязаным з праблемамі печані ці нырак, найгоршы прагноз наконт здароўя мазгоў. То бок, выкрылася сувязь паміж метабалізмам і паказьнікамі мозагу, непасрэдна асацыянаванымі з дэменцыяй.
Падчас дасьледваньня навукоўцы вывучалі асацыяцыі 6 метабалічных профіляў і 39 кардыёметабалічных маркераў з паказьнікамі аб'ёму мазгоў пры МРТ-сканаваньні, а таксмама шукалі сувязь паміж пашкоджаньнямі мозагу і назапашваньнем жалеза. Усё гэта рабілася каб выявіць першыя фактары рызыкі разьвіцьця дэменцыі.
Пасьля аналізу стала відавочным, што пацыенты, чый метабалічны профіль быў зьвязаны з атлусьценьнем, часьцей мелі меншы аб'ём гіпакампу і шэрага рэчыва, МРТ-дыягностыка выяўляла большы цяжар пашкоджаньняў мозагу і высокае назапашваньне жалеза. Аднак пакуль рана казаць, што пералічанае можна адназначна лічыць заўчаснымі фактарамі рызыкі разьвіцьця дэменцыі - для гэтага трэба больш дасьледваньняў.

🤔12😱4👍1
Яшчэ адзін патэнцыйна небясьпечны вірус.
Паводле новага дасьледваньня, эндэмічнае для афрыканскіх прыматаў сямейства вірусаў, якія выклікаюць сымптомы, падобныя на ліхаманку Эболу, ужо гатовае распаўсюдзіцца сярод людзей.
Артэрывірусы досыць часта сустракаюцца ў прыродзе. Яны паражаць сьвіней, коней і некаторых прыматаў, аднак дасканала яшчэ не вывучаліся.
Таму зараз навукоўцы засяродзіліся на вывучэньні віруса гемарагічнай ліхаманкі малпаў (SHFV), які ў нечалавекападобных прыматаў выклікае сьмяротную хваробу, падобную той, што разьвіваецца з вірусам Эбола.
У дасьледваньні гаворыцца, што названы вірус мае адмысловую малекулу CD163, якая дазваляе яму пранікаць у клеткі-мішэні. Серыя лабараторных досьледаў паказала, што SHFV таксама можа чапляцца і за чалавечы аналаг CD163, трапляючы ў клеткі для размнажэньня. Падобна на тое, што артэрывірусы атакуюць імунныя клеткі арганізма, выключаючы тым самым натуральныя механізмы абароны. Па такой жа схеме распаўсюджваюцца вірусы імунадэфіцыту чалавека (HIV) і малпаў (SIV), што і выклікае заклапочанасьць.
Аўтары не кажуць, што новая пандэмія непазьбежная, аднак заклікаюць больш уважліва вывучаць артэрывірусы прыматаў.

👍6🤔5
⚡️⚡️⚡️У Ніжняй Саксоніі, што ў Нямеччыне, каровы "удачарылі" парася дзікай сьвіньні. Верагодна, яно адбілася ад сваіх суродзічаў, калі тыя пераходзілі раку. Парасё прыбілася да чарады кароў, а тыя не былі супраць.
Гаспадар кароў заўважыў цікавае папаўненьне і назваў Фрыдай, а таксама папярэдзіў мясцовых паляўнічых, каб яны былі ўважлівымі. Зімаваць Фрыда будзе разам з цялятамі.

🥰20👍3