dissidentby – Telegram
dissidentby
1.26K subscribers
1.25K photos
44 videos
4 files
1.44K links
⚠️Калі вы ў БЕЛАРУСІ - дбайце пра бяспеку.
Абараняем правы чалавека, дапамагаем палітычным вязням.
Наш БОТ: @dissidentby_bot

По всем вопросам:
@Dahary_nahami

🖤Сайт: dissidentby.com
Зеркало сайта: https://stayrebel.fun/
Download Telegram
#dissidentby

🕊 Пакуль усе не будуць вольныя!

🌆 Надзея Нортан - палiтычная i грамадская актывiстка, лiдарка беларусаў Сан Францыска, сябра Каардынайцыйнай Рады i Асацыяцыi беларусаў у Амэрыцы.

Надзея будзе асвятляць лёс палітзняволенай Анастасіі Ганчарэвіч.

🔻 Анастасія Ганчарэвіч - маці дваіх дзяцей. Яе затрымалі, калі яна з мужам збіралася на працу. У выніку закрытых паседжанняў Анастасію асудзілі на 4,5 гады зняволення.

📝 Падтрымаць Анастасію Ганчарэвіч вы можаце лістамі анлайн або па адрасе:
Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Анастасія Леанідаўна Ганчарэвіч
13👍3
#dissidentby

🫶 Любая ваша дапамога - каштоўная.

⚡️ Мы атрымалі вестачку ад палітвязня пасля таго, як ён пачуў прысуд: "После суда волонтеры передавали передачи (может как утешительные) и денег на счет закинули, внимание незнакомых людей всегда приятно. Это как очередной стимул продолжать бороться и не сдаваться".

Гэта значыць, што вашыя дзеянні выратоўваюць людзей і дапамагаюць ім трымацца ў самыя складаныя часы. Бязмерна ўдзячны ўсім, хто дапамагае палітвязням, і нагадваем пра спосабы падтрымкі:

▪️ Напісаць ліст. Вы гэта можаце зрабіць бясплатна праз наш сайт анлайн. Як правільна пісаць лісты, чытайце тут;
▪️ Адправіць пасылку. Варта памятаць, што гэта можна зрабіць толькі тады, калі прысуд не набыў моц. У якія СІЗА можна дасылаць без праблемаў і што лепей выслаць, чытайце ў нашым адказе;
▪️ Пакласці грошы на рахунак. Гэта можна зрабіць праз аддзяленне белпошты, а таксама с беларускай карткі. Усе рэквізіты есць на картках палітвязняў на нашым сайце. Важна тое, што грошы заўседы ідуць за чалавекам, а пры вызваленні яму аддаюць іх на рукі;
▪️ Дапамагчы наўпрост сям'і. Вы можаце адгукнуцца на запыт пра дапамогу тут або праз Аб'яўленні. Гэта вельмі добры спосаб дапамагчы разава, калі вы не маеце сталага рэсурса;
▪️ Стаць Вартаўніком/цай. Націсніце пад фота выбранага вязня кнопку і пачынайце дапамагаць рэгулярна. На сёння больш за 120 вязняў маюць такую падтрымку!
▪️ Зрабіць данат на любыя рэквізіты. Усё сабраныя грошы ідуць на падтрымку палітзняволеных у Беларусі.

▪️ Наш бот: @dissidentby_bot
👍95
‼️ ПОДАРИ ЛЕТО ДЕТЯМ ПОЛИТЗАКЛЮЧЕННЫХ

Международный день защиты детей — это, прежде всего, напоминание взрослым о необходимости соблюдения прав детей: на жизнь, на свободу мнения и религии, на образование, отдых и досуг, на защиту от физического и психологического насилия. На сегодняшний момент, в Беларуси 1 774 политических заключенных, более 300 детей лишены возможности воспитываться в полных семьях из-за непрекращающихся репрессий. Чем мы можем помочь в этой ситуации? Мы можем поддерживать всеми возможными способами такие семьи и, в первую очередь, детей. Ведь детство нельзя вернуть или компенсировать. Дети всегда остаются детьми, невзирая на все сложности, через которые они сейчас проходят наравне со взрослыми.

В предверии Международного дня защиты детей фонд Беларусской Солидарности BYSOL, благотворительный фонд «Страна для Жизни», инициатива помощи политическим заключенным в Беларуси Dissidentby, благотворительная организация Littowin LIONS CLUB запускают акцию «ПОДАРИ ЛЕТО ДЕТЯМ ПОЛИТЗАКЛЮЧЕННЫХ».

🔺 Какая сумма необходима?

Мы получили 265 заявок. На каждого ребенка будет выделена сумма — 100 евро. Благодаря участию каждого неравнодушного человека, мы смогли собрать 21 470 и продолжаем собирать оставшуюся сумму. Нам осталось 1/5 от заявленного сбора и мы расчитываем на вашу помощь.

🔺 Собранные средства пойдут на помощь в организации летнего отдыха для детей политзаключенных и тех, кто вышел из тюрем:

▪️Экскурсии, поездки, путешествия, летние детские лагеря;
▪️Образовательные кружки по шахматам, рисованию и др.;
▪️Спортивные секции: бассейн, теннис, футбол;
▪️Снаряжение для игр: мячи, кроссовки, самокат, велосипед, ролики, кисти, ватман.

🔺 Принять участие финансово👉https://bysol.org/ru/bs/children/

Мы благодарны каждому, кто поддерживает нашу акцию информационно и финансово! Давайте все вместе подарим праздник детям!
👍117
#dissidentby

🙌 На волю сёння выйшаў Віктар Сядоў!

🔻 Віктар Сядоў - інжынер, быў затрыманы 16 кастрычніка 2020 у Мінску паводле відэа, на якім нібыта бачна, што ён кідае камяні на акцыі пратэсту каля Рыгі. Ён быў асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі за тое, што прымаў удзел ва ўзвядзенні барыкад і кінуў пры гэтым два прадметы на праезную частку. У сям'е трое дзяцей.

Сёння Віктар вызваліўся, цалкам адбыўшы тэрмін.

⚡️ Сябры, калі вам вядома пра затрыманых і вызваліўшыхся, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам для таго, каб мы маглі зафіксаваць усе выпадкі палітычных рэпрэсій, а таксама аказаць неабходную дапамогу і падтрымку.
15👍9
#dissidentby

🎧 1,5 гадзіны шчырых размоваў, запрашаем!

🏆 Стас Шашок - актывіст Legalize Belarus і "Моладзевага блоку", экс-кандыдат у дэпутаты. Стас вядомы ўдзельнік такіх гучных перфомансаў, як "Канапляныя Каляды" і "Танец з труной", а таксама заўзяты аматар Акрэсціна :)

🧘‍♂️Разам са Стасам мы паразмаўлялі пра ягоны шлях у актывізме, актывісцкі вайб, пра тое, чаму канапля = свабода, пра стыгматызацыю, беларускае падполле і грунтоўны законапраект для сапраўды свабоднай Беларусі.

🤝 Сачыце за крутой і прагрэсіўнай ініцыятывай @legalizebelarus
Падтрымлівайце моладзь: @moladzbel
🥇 У выглядзе пасхалачкі перадаем прывітанне м і л і ц ы я н е р у Сяргею Астафьеву 🙃

Слухаць: https://www.youtube.com/watch?v=BDeUofhpS3s
👍1210🔥2
#dissidentby

🙌 1 чэрвеня - міжнародны дзень абароны дзяцей!

Як мінімум 337 чалавек, пераследуемых па крымінальных артыкулах, маюць дзяцей;
7 непаўнагадовых знаходзіцца ў выхаваўчай калоніі;
Больш за 100 сямей пераследуецца па палітычных матывах.

265 заявак мы атрымалі ў межах акцыі "Падары лета дзецям палітзняволеных" і сёння закрылі збор ❤️ Дзякуй @stranafund, @bysol і Littouwin Lions Club.

🙏 Падтрымлівайце палітвязняў і іх сем'і, мы будзем побач, пакуль усе не будуць вольныя.

Наш бот: @dissidentby_bot
19👍3
#dissidentby

🕊 Пакуль усе не будуць вольныя!

📽 Аляксандр Ждановіч - вядомы беларускі актор тэатру, кіно і тэлебачання. Той самы Маляваныч з "Калыханкі".

Аляксандр будзе асвятляць лёс палітзняволенай Кацярыны Бахвалавай.

🔻 Кацярына Бахвалава - журналістка тэлеканала "Белсат. Разам з журналісткай Дар'яй Чульцовай была асуджана за вядзенне прамога эфіру з месца жорсткага разгону сілавікамі дэманстрантаў на "Плошчы Пераменаў" у Мінску. Дар'я і Кацярына атрымалі па 2 гады зняволення. Але пераслед Кацярыны на тым не скончыўся. У 2022 стала вядома, што журналістцы выстаўлена новае абвінавачванне — у "здрадзе дзяржаве". Суд праходзіў у закрытым рэжыме. У выніку Кацярына Бахвалава атрымала 8 гадоў і 3 месяцы зняволення.

📖 У Кацярыны есць апублікаваныя вершы з-за кратаў. Акрамя таго, пра пераслед журналістак выйшаў фільмNa żywo” ад польскай рэжысёркі Мары Тамковіч.

📝 Падтрымаць Кацярыну вы можаце даслаўшы ліст АНЛАЙН або па адрасе:
Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Кацярына Андрэеўна Бахвалава
25👍1
#dissidentby

🙌 Нашы вынікі ў траўні:

👉 35 чалавек атрымалі падтрымку:
- 34 кг аднеслі валанцеры/кі вязням;
- 16 вязняў знайшлі сваіх Вартаўнікоў/ніц;
- 7 разоў вы дапамаглі нематэрыяльна вязням;
- 27 чалавек атрымалі прамую дапамогу ад dissidentby;
👉 317 лістоў вы пацвердзілі праз наш сайт;
👉 2422 BYN вы пацвердзілі праз наш сайт;
👉 132,7 кг вы пацвердзілі праз наш сайт;
👉 314 запытаў мы атрымалі ў Тэлеграм-бот;
👉 88 лістоў мы атрымалі на сайт і даслалі;
👉 160 чалавек мы дадалі на сайт за месяц;
👉 у дачыненні да 140 (мінімум) чалавек адбыліся судовыя паседжанні па крымінальных справах.

Як дапамагчы з перадачамі палітвязням?
▪️ Стаць Вартаўніком/ніцай і падтрымліваць канкрэтнага вязня/вязынку рэгулярна;
▪️ Зрабіць разавы данат ад 15$ і атрымаць торбу (вельмі хутка новый рэліз мерча!);
▪️ Падпісацца на Patreon (гэта важна! грошы ідуць на перадачкі);
▪️ Разава падтрымаць вязняў;
▪️ Наш бот: @dissidentby_bot

🖤 Дзякуй!
8👍3🔥1
#dissidentby

🗓 11 чэрвеня
12.00
📌 Hoża 41, lok 2, Варшава, прастора "Пад Жырандоляй"
💎 Панэльная дыскусіяПалітзняволеныя ў Беларусі для беларусаў і беларусак, сусвету, праваабаронцаў і СМІ
💡 Удзельнікі і ўдзельніцы панэлі: Аліна Коўшык (прадстаўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні), Аляксандр Кабанаў (блогер, былы палітычны зняволены), Раман Усцінаў (журналіст BELSAT і Радые Ўнэт), Іна Каваленак (праваабаронца з ініцыятывы Politzek.me) і Славамір Серакоўскі (вядомы польскі журналіст, публіцыст).

🙌 Сучасны свет перапоўнены навінамі і падзеямі, якія абвальваюцца на чалавека як сапраўдная лавіна.

Чаму важна не заблукаць сярод гэтых інфармацыйных плыняў і памятаць пра палітычных зняволеных нашай краіны, якія працягваюць сваю ўласную барацьбу ўжо ўнутры засценак дыктатуры?

Як падтрымліваць тую дапамогу, якая ўжо наладжана і сістэматызавана, а таксама якія новыя стратэгіі і тактыкі выкарыстоўваць для пашырэння і паглыблення працэсу салідарнасці з ахвярамі рэжыму?

Запрашаем абмеркаваць усё гэта разам на адкрытай дыскусіі!

🗝 Акрамя таго, прастора будзе функцыянаваць да 18.00, дзе вы зможаце пазнаеміцца з беларускімі ініцыятывамі дапамогі палітычным зняволеным.
👍5🔥32
#dissidentby

🚪 Палітзняволеная шукае кватэру!

🪄 Давайце дапаможам жанчыне знайсці 1-пакаёвую кватэру ў савецкім раёне ў Мінску.

Калі вы маеце прапанову, вы можаце адгукнуцца на запыт у нашым раздзеле "Аб'яўленні".
16
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤩 НЕ ТРЫМАЙЦЕ СЯБЕ Ў РУКАХ, БО Ў НАС НОВЫ МЕРЧ!

Пераасэнсоўваючы мінулае, змагаючыся ў сучасным, без страху і сораму зазіраючы ў будучыню!

🖤 Калі вы набываеце цішотку, усе сродкі ідуць на падтрымку беларускіх палітзняволеных!

Як набыць:
🖥 З 8 чэрвеня на сайце dissidentby.com
🗓 11 чэрвеня з 12 да 18 па ул. Hoża 41, lok 2, Варшава, прастора "Пад Жырандоляй".

😊 Нам вельмі цікава, якія гістарычныя падзеі вы ўбачылі, таму пішыце ў каментах! А заўтра мы распавядзем падрабязна :)
🔥175👍5
#dissidentby

▪️С ▪️Т▪️ А▪️ Р ▪️Т ▪️

1️⃣ Pahonia
Абнаўленні і змены - гэта неад'емная частка працэсу развіцця. Сучасны глабальны свет ставіць перад чалавецтвам новыя задачы і кідае нам усім выклікі, з якімі раней ніхто не сутыкаўся. Мы скідваем з плячэй пыл закасцянелага і нерухомага традыцыяналізму і з надзеяй імчымся ў будучыню, абапіраючыся на новыя каштоўнасці і актуальныя сучаснасці ідэі.

2️⃣ Partyzany
Сёння свабоды няма. Пакуль ёсць дзяржава мы не можам быць вольныя. Але можна дакрануцца да яе, адчуць яе дыханне, змагаючыся за яе. Барацьба прыносіць у жыццё ўсе тыя пачуцці і думкі, якія прыгнечаныя дзяржаўнай дысцыплінай. У барацьбе за свабоду мы не толькі набліжаем жаданы дзень трыумфу справядлівасці, але і ратуем сваю ўласную асобу ад шэрасці быцця і дэградацыі. Любы акт вызвалення мае сэнс Тут і Зараз” (Ігар Аліневіч “Еду ў Магадан”).

Малюнак прысвечаны героям беларускага супраціву, анархістам: Ігару Аліневічу, Сяргею Раманаву, Дзмітрыю Дубоўскаму і Дзмітрыю Разановічу.

3️⃣ Ni chałopaŭ ni panoŭ
Папулярны лозунг сярод змагароў за вызваленне ва ўсім свеце "No gods no masters", з беларускім каларытам. Арт - наш мастацкі погляд на падзеі "Невядомай вайны" 1654-1667 гадоў.

4️⃣ Bahdanoŭščyna
Унікальны і абсалютна невядомы факт з біяграфіі класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. У школьныя гады Максім быў адным з арганізатараў падпольнага анархічнага гуртка, удзельнікі якога здзейснілі паспяховую атаку на адміністрацыю гімназіі, узарваўшы лесвіцу. Максім паказаў характар і не выдаў сваіх таварышаў. Акрамя гэтага, слова "Багданоўшчына" з'яўляецца адсылкай да такіх магутных і гістарычна значных рухаў, як Махноўшчына, звязанае з імем Нестара Махно ва Украіне, і Каліноўшчына, якая атрымала сваю назву ў гонар Кастуся Каліноўскага. Такім чынам, мы прыадкрываем чарговую гістарычную старонку гісторыі Беларусі, прысвечаную бескампраміснай і рэвалюцыйнай барацьбе за вызваленне.

🖌 Мастачка: Святлана Воўчак.
🔥 Усе сродкі ідуць на падтрымку палітзняволеных у БЕЛАРУСІ!

НАБЫЦЬ ТУТ
11🔥6👍3
#dissidentby

🕊 Пакуль усе не будуць вольныя!

🧘🏻‍♀️ Іна Шырокая - выкладчыца ёгі, былая палітзняволеная па арт. 342.1, вымушаная эмігрантка.

Іна будзе асвятляць лёс палітзняволенай Таццяны Бірулі.

🔻 Таццяна Біруля - жыхарка Салігорска, якая была асуджана разам са сваім мужам за тое, што рабіла палітычныя надпісы фарбай, а таксама распаўсюджвала ўлеткі і іншую друкаваную прадукцыю. Таццяну асудзілі на 6 гадоў пазбаўлення волі. Яе муж Аляксандр атрымаў такі ж тэрмін.

📝 Падтрымаць Таццяну вы можаце даслаўшы ЛІСТ АНЛАЙН або па адрасе:
Таццяна Мікалаеўна Біруля
Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
10👍4😢3
#dissidentby

☀️Калі першы блін - не камяком, а як трэба!

З 9 па 11 чэрвеня ў Варшаве наша праваабарончая кааліцыя сабрала сяброў, сябровак, калег і калежанак.

Па-першае, многія з нас нарэшце развіртуаліліся, змаглі ўбачыць адзін аднаго ўжывую і насамрэч зразумець, чым мы жывем і ў якіх перспектывах бачым нашу агульную працу па дапамозе палітычным зняволеным, ды і свет у цэлым.

Прыемныя знаёмствы, плённыя зносіны, а галоўнае - прадуктыўная на 200% праца ў напрамку каардынацыі і паглыбленні нашых агульных намаганняў у рамках падтрымкі палітычных зняволеных і іх сем'яў, блізкіх.

🌦 Выклікі, якія кідаюць нам постсавецкія аўтакраты могуць быць наколькі заўгодна жахлівымі. Аднак у гэтыя дні мы дакладна зразумелі, што нам насамрэч ёсць што супрацьпаставіць ім.

Дзякуй кожнаму і кожнай, хто далучыўся да нас у гэтыя дні ❤️

Фота:"Белсат", "Пад Жырандоляй".
🔥154👍4