dissidentby – Telegram
dissidentby
1.26K subscribers
1.25K photos
44 videos
4 files
1.45K links
⚠️Калі вы ў БЕЛАРУСІ - дбайце пра бяспеку.
Абараняем правы чалавека, дапамагаем палітычным вязням.
Наш БОТ: @dissidentby_bot

По всем вопросам:
@Dahary_nahami

🖤Сайт: dissidentby.com
Зеркало сайта: https://stayrebel.fun/
Download Telegram
#dissidentby

🙌 Нашы вынікі ў траўні:

👉 35 чалавек атрымалі падтрымку:
- 34 кг аднеслі валанцеры/кі вязням;
- 16 вязняў знайшлі сваіх Вартаўнікоў/ніц;
- 7 разоў вы дапамаглі нематэрыяльна вязням;
- 27 чалавек атрымалі прамую дапамогу ад dissidentby;
👉 317 лістоў вы пацвердзілі праз наш сайт;
👉 2422 BYN вы пацвердзілі праз наш сайт;
👉 132,7 кг вы пацвердзілі праз наш сайт;
👉 314 запытаў мы атрымалі ў Тэлеграм-бот;
👉 88 лістоў мы атрымалі на сайт і даслалі;
👉 160 чалавек мы дадалі на сайт за месяц;
👉 у дачыненні да 140 (мінімум) чалавек адбыліся судовыя паседжанні па крымінальных справах.

Як дапамагчы з перадачамі палітвязням?
▪️ Стаць Вартаўніком/ніцай і падтрымліваць канкрэтнага вязня/вязынку рэгулярна;
▪️ Зрабіць разавы данат ад 15$ і атрымаць торбу (вельмі хутка новый рэліз мерча!);
▪️ Падпісацца на Patreon (гэта важна! грошы ідуць на перадачкі);
▪️ Разава падтрымаць вязняў;
▪️ Наш бот: @dissidentby_bot

🖤 Дзякуй!
8👍3🔥1
#dissidentby

🗓 11 чэрвеня
12.00
📌 Hoża 41, lok 2, Варшава, прастора "Пад Жырандоляй"
💎 Панэльная дыскусіяПалітзняволеныя ў Беларусі для беларусаў і беларусак, сусвету, праваабаронцаў і СМІ
💡 Удзельнікі і ўдзельніцы панэлі: Аліна Коўшык (прадстаўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні), Аляксандр Кабанаў (блогер, былы палітычны зняволены), Раман Усцінаў (журналіст BELSAT і Радые Ўнэт), Іна Каваленак (праваабаронца з ініцыятывы Politzek.me) і Славамір Серакоўскі (вядомы польскі журналіст, публіцыст).

🙌 Сучасны свет перапоўнены навінамі і падзеямі, якія абвальваюцца на чалавека як сапраўдная лавіна.

Чаму важна не заблукаць сярод гэтых інфармацыйных плыняў і памятаць пра палітычных зняволеных нашай краіны, якія працягваюць сваю ўласную барацьбу ўжо ўнутры засценак дыктатуры?

Як падтрымліваць тую дапамогу, якая ўжо наладжана і сістэматызавана, а таксама якія новыя стратэгіі і тактыкі выкарыстоўваць для пашырэння і паглыблення працэсу салідарнасці з ахвярамі рэжыму?

Запрашаем абмеркаваць усё гэта разам на адкрытай дыскусіі!

🗝 Акрамя таго, прастора будзе функцыянаваць да 18.00, дзе вы зможаце пазнаеміцца з беларускімі ініцыятывамі дапамогі палітычным зняволеным.
👍5🔥32
#dissidentby

🚪 Палітзняволеная шукае кватэру!

🪄 Давайце дапаможам жанчыне знайсці 1-пакаёвую кватэру ў савецкім раёне ў Мінску.

Калі вы маеце прапанову, вы можаце адгукнуцца на запыт у нашым раздзеле "Аб'яўленні".
16
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤩 НЕ ТРЫМАЙЦЕ СЯБЕ Ў РУКАХ, БО Ў НАС НОВЫ МЕРЧ!

Пераасэнсоўваючы мінулае, змагаючыся ў сучасным, без страху і сораму зазіраючы ў будучыню!

🖤 Калі вы набываеце цішотку, усе сродкі ідуць на падтрымку беларускіх палітзняволеных!

Як набыць:
🖥 З 8 чэрвеня на сайце dissidentby.com
🗓 11 чэрвеня з 12 да 18 па ул. Hoża 41, lok 2, Варшава, прастора "Пад Жырандоляй".

😊 Нам вельмі цікава, якія гістарычныя падзеі вы ўбачылі, таму пішыце ў каментах! А заўтра мы распавядзем падрабязна :)
🔥175👍5
#dissidentby

▪️С ▪️Т▪️ А▪️ Р ▪️Т ▪️

1️⃣ Pahonia
Абнаўленні і змены - гэта неад'емная частка працэсу развіцця. Сучасны глабальны свет ставіць перад чалавецтвам новыя задачы і кідае нам усім выклікі, з якімі раней ніхто не сутыкаўся. Мы скідваем з плячэй пыл закасцянелага і нерухомага традыцыяналізму і з надзеяй імчымся ў будучыню, абапіраючыся на новыя каштоўнасці і актуальныя сучаснасці ідэі.

2️⃣ Partyzany
Сёння свабоды няма. Пакуль ёсць дзяржава мы не можам быць вольныя. Але можна дакрануцца да яе, адчуць яе дыханне, змагаючыся за яе. Барацьба прыносіць у жыццё ўсе тыя пачуцці і думкі, якія прыгнечаныя дзяржаўнай дысцыплінай. У барацьбе за свабоду мы не толькі набліжаем жаданы дзень трыумфу справядлівасці, але і ратуем сваю ўласную асобу ад шэрасці быцця і дэградацыі. Любы акт вызвалення мае сэнс Тут і Зараз” (Ігар Аліневіч “Еду ў Магадан”).

Малюнак прысвечаны героям беларускага супраціву, анархістам: Ігару Аліневічу, Сяргею Раманаву, Дзмітрыю Дубоўскаму і Дзмітрыю Разановічу.

3️⃣ Ni chałopaŭ ni panoŭ
Папулярны лозунг сярод змагароў за вызваленне ва ўсім свеце "No gods no masters", з беларускім каларытам. Арт - наш мастацкі погляд на падзеі "Невядомай вайны" 1654-1667 гадоў.

4️⃣ Bahdanoŭščyna
Унікальны і абсалютна невядомы факт з біяграфіі класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. У школьныя гады Максім быў адным з арганізатараў падпольнага анархічнага гуртка, удзельнікі якога здзейснілі паспяховую атаку на адміністрацыю гімназіі, узарваўшы лесвіцу. Максім паказаў характар і не выдаў сваіх таварышаў. Акрамя гэтага, слова "Багданоўшчына" з'яўляецца адсылкай да такіх магутных і гістарычна значных рухаў, як Махноўшчына, звязанае з імем Нестара Махно ва Украіне, і Каліноўшчына, якая атрымала сваю назву ў гонар Кастуся Каліноўскага. Такім чынам, мы прыадкрываем чарговую гістарычную старонку гісторыі Беларусі, прысвечаную бескампраміснай і рэвалюцыйнай барацьбе за вызваленне.

🖌 Мастачка: Святлана Воўчак.
🔥 Усе сродкі ідуць на падтрымку палітзняволеных у БЕЛАРУСІ!

НАБЫЦЬ ТУТ
11🔥6👍3
#dissidentby

🕊 Пакуль усе не будуць вольныя!

🧘🏻‍♀️ Іна Шырокая - выкладчыца ёгі, былая палітзняволеная па арт. 342.1, вымушаная эмігрантка.

Іна будзе асвятляць лёс палітзняволенай Таццяны Бірулі.

🔻 Таццяна Біруля - жыхарка Салігорска, якая была асуджана разам са сваім мужам за тое, што рабіла палітычныя надпісы фарбай, а таксама распаўсюджвала ўлеткі і іншую друкаваную прадукцыю. Таццяну асудзілі на 6 гадоў пазбаўлення волі. Яе муж Аляксандр атрымаў такі ж тэрмін.

📝 Падтрымаць Таццяну вы можаце даслаўшы ЛІСТ АНЛАЙН або па адрасе:
Таццяна Мікалаеўна Біруля
Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
10👍4😢3
#dissidentby

☀️Калі першы блін - не камяком, а як трэба!

З 9 па 11 чэрвеня ў Варшаве наша праваабарончая кааліцыя сабрала сяброў, сябровак, калег і калежанак.

Па-першае, многія з нас нарэшце развіртуаліліся, змаглі ўбачыць адзін аднаго ўжывую і насамрэч зразумець, чым мы жывем і ў якіх перспектывах бачым нашу агульную працу па дапамозе палітычным зняволеным, ды і свет у цэлым.

Прыемныя знаёмствы, плённыя зносіны, а галоўнае - прадуктыўная на 200% праца ў напрамку каардынацыі і паглыбленні нашых агульных намаганняў у рамках падтрымкі палітычных зняволеных і іх сем'яў, блізкіх.

🌦 Выклікі, якія кідаюць нам постсавецкія аўтакраты могуць быць наколькі заўгодна жахлівымі. Аднак у гэтыя дні мы дакладна зразумелі, што нам насамрэч ёсць што супрацьпаставіць ім.

Дзякуй кожнаму і кожнай, хто далучыўся да нас у гэтыя дні ❤️

Фота:"Белсат", "Пад Жырандоляй".
🔥154👍4
#dissidentby

🌞 18 траўня на волю выйшаў Арцём Анішчук!

Арцём Анішчук знаходзіўся ў зняволенні з 2020. Першапачаткова ен быў асуджаны на 2 гады зняволення за пашкоджанне машыны начальніка ДВП. Пры затрыманні ўсіх фігурантаў жорстка катавалі. Яго адправілі адбываць тэрмін у магілёўскую калонію № 15, дзе ён зноў зазнаў катаванні і збіццё. Там супраць яго заводзілі крымінальную справу па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) і аказваўся ціск. Дзякуючы працы адваката і жонцы, артыкул знялі.

Арцём мусіў выйсці на свабоду напрыканцы чэрвеня 2022, адбыўшы цалкам тэрмін, але яго зноў затрымалі і асудзілі па новай крымінальнай справе па арт. 369 КК за абразу міліцыянта ў закрытым тэлеграм-чаце да яго затрымання. Яму прысудзілі яшчэ 1 год зняволення.

Акрамя таго, пераслед зазнала і яго жонка ў межах помсты за тое, што змагалася за правы мужа. Вольгу арыштавалі 4 лістапада 2022 за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Пасля гэтага яна была асуджана яшчэ два разы па адміністрацыйных справах.

Зараз Арцём знаходзіцца ў бяспецы і вельмі ўдзячны ўсім, хто падтрымліваў яго і ягоную сям'ю ўвесь гэты час. Салідарнасць - гэта тое, што дапамагае трымацца ў невыносных умовах і не зламацца.
21🔥6
#dissidentby

Сябры, ад зараз і да 18 мы будзем у Варшаве на Беларускім Моладзевым Хабе! Прыходзьце падтрымаць палітвязняў у Беларусі!
👍17🔥5
#dissidentby

🕊 Пакуль усе не будуць вольныя! Працягваем з Фондам "Краіна для Жыцця" шукаць новых вядомых беларусаў і беларусак, і распавядаць большай колькасці людзей пра тых, хто зараз за кратамі!

💎 Ганна Краўчанка - актывістка і менеджэрка ініцыятывы Движбот.

Ганна будзе асвятляць лёс палітзняволенай Ганны Пышнік.

🔻 Ганна Пышнік - жыхарка Мазыра, мае непаўнагадовую дачку. Ганна была затрымана і асуджана на 3 гады пазбаўлення волі за відэа з перасоўваннем вайсковай тэхнікі і перадачу яго ў тэлеграм-канал.

📝Падтрымаць Ганну вы можаце даслаўшы ЛІСТ АНЛАЙН або па адрасе:
Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Ганна Генадзеўна Пышнік
15👍1
#dissidentby

У межах міжнароднага тыдня супраць катаванняў мы запрашаем вас на сустрэчу, каб чарговы раз нагадаць пра важнасць падтрымкі палітычных вязняў у Беларусі, а таксама вяршэнства натуральных правоў чалавека.

Спынім катаванні разам!

📍Познань, Польшча
22 чэрвеня, 18.00
💎 Клубакавярня "MY" (Fredry 5/3a)
14👍3
#dissidentby
Нядаўна памілаванаму Раману Пратасевічу сёння ўстановяць прэвентыўны нагляд.

Прэвентыўны нагляд прадугледжвае забарону на выезд з Беларусі, рэгулярныя адзнакі ў свайго інспектара, забарону пакідаць ў пэўны час месца жыхарства і наведваць мерапрыемствы.
🤔10👍4🤬1🎉1
#dissidentby

Праваабаронцу Насту Лойка асудзілі на 7 гадоў калоніі

Насту абвінавацілі па ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) за падрыхтоўку даклада «Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі» (2017-жнівень 2018 года). Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці невядомыя.

У 2022 годзе Насту неаднаразова затрымлівалі па адміністрацыйных артыкулах. Раней яна таксама праходзіла падазраванай па справе ПЦ "Вясна".

🙌 Каб падтрымаць Насту, вы можаце даслаць ліст або тэлеграму, пакласці грошы на яе асабісты рахунак або даслаць невялікую пасылку (🌱 Наста - веганка, таму кладзіце для яе толькі прадукты, якія не ўтрымліваюць малака ды яек).

📝 Напісаць ліст анлайн або па адрасе:
СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030
Анастасія Юр'еўна Лойка
🤬144😢3👍1