dissidentby – Telegram
dissidentby
1.26K subscribers
1.25K photos
44 videos
4 files
1.44K links
⚠️Калі вы ў БЕЛАРУСІ - дбайце пра бяспеку.
Абараняем правы чалавека, дапамагаем палітычным вязням.
Наш БОТ: @dissidentby_bot

По всем вопросам:
@Dahary_nahami

🖤Сайт: dissidentby.com
Зеркало сайта: https://stayrebel.fun/
Download Telegram
#dissidentby

☀️Калі першы блін - не камяком, а як трэба!

З 9 па 11 чэрвеня ў Варшаве наша праваабарончая кааліцыя сабрала сяброў, сябровак, калег і калежанак.

Па-першае, многія з нас нарэшце развіртуаліліся, змаглі ўбачыць адзін аднаго ўжывую і насамрэч зразумець, чым мы жывем і ў якіх перспектывах бачым нашу агульную працу па дапамозе палітычным зняволеным, ды і свет у цэлым.

Прыемныя знаёмствы, плённыя зносіны, а галоўнае - прадуктыўная на 200% праца ў напрамку каардынацыі і паглыбленні нашых агульных намаганняў у рамках падтрымкі палітычных зняволеных і іх сем'яў, блізкіх.

🌦 Выклікі, якія кідаюць нам постсавецкія аўтакраты могуць быць наколькі заўгодна жахлівымі. Аднак у гэтыя дні мы дакладна зразумелі, што нам насамрэч ёсць што супрацьпаставіць ім.

Дзякуй кожнаму і кожнай, хто далучыўся да нас у гэтыя дні ❤️

Фота:"Белсат", "Пад Жырандоляй".
🔥154👍4
#dissidentby

🌞 18 траўня на волю выйшаў Арцём Анішчук!

Арцём Анішчук знаходзіўся ў зняволенні з 2020. Першапачаткова ен быў асуджаны на 2 гады зняволення за пашкоджанне машыны начальніка ДВП. Пры затрыманні ўсіх фігурантаў жорстка катавалі. Яго адправілі адбываць тэрмін у магілёўскую калонію № 15, дзе ён зноў зазнаў катаванні і збіццё. Там супраць яго заводзілі крымінальную справу па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) і аказваўся ціск. Дзякуючы працы адваката і жонцы, артыкул знялі.

Арцём мусіў выйсці на свабоду напрыканцы чэрвеня 2022, адбыўшы цалкам тэрмін, але яго зноў затрымалі і асудзілі па новай крымінальнай справе па арт. 369 КК за абразу міліцыянта ў закрытым тэлеграм-чаце да яго затрымання. Яму прысудзілі яшчэ 1 год зняволення.

Акрамя таго, пераслед зазнала і яго жонка ў межах помсты за тое, што змагалася за правы мужа. Вольгу арыштавалі 4 лістапада 2022 за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Пасля гэтага яна была асуджана яшчэ два разы па адміністрацыйных справах.

Зараз Арцём знаходзіцца ў бяспецы і вельмі ўдзячны ўсім, хто падтрымліваў яго і ягоную сям'ю ўвесь гэты час. Салідарнасць - гэта тое, што дапамагае трымацца ў невыносных умовах і не зламацца.
21🔥6
#dissidentby

Сябры, ад зараз і да 18 мы будзем у Варшаве на Беларускім Моладзевым Хабе! Прыходзьце падтрымаць палітвязняў у Беларусі!
👍17🔥5
#dissidentby

🕊 Пакуль усе не будуць вольныя! Працягваем з Фондам "Краіна для Жыцця" шукаць новых вядомых беларусаў і беларусак, і распавядаць большай колькасці людзей пра тых, хто зараз за кратамі!

💎 Ганна Краўчанка - актывістка і менеджэрка ініцыятывы Движбот.

Ганна будзе асвятляць лёс палітзняволенай Ганны Пышнік.

🔻 Ганна Пышнік - жыхарка Мазыра, мае непаўнагадовую дачку. Ганна была затрымана і асуджана на 3 гады пазбаўлення волі за відэа з перасоўваннем вайсковай тэхнікі і перадачу яго ў тэлеграм-канал.

📝Падтрымаць Ганну вы можаце даслаўшы ЛІСТ АНЛАЙН або па адрасе:
Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Ганна Генадзеўна Пышнік
15👍1
#dissidentby

У межах міжнароднага тыдня супраць катаванняў мы запрашаем вас на сустрэчу, каб чарговы раз нагадаць пра важнасць падтрымкі палітычных вязняў у Беларусі, а таксама вяршэнства натуральных правоў чалавека.

Спынім катаванні разам!

📍Познань, Польшча
22 чэрвеня, 18.00
💎 Клубакавярня "MY" (Fredry 5/3a)
14👍3
#dissidentby
Нядаўна памілаванаму Раману Пратасевічу сёння ўстановяць прэвентыўны нагляд.

Прэвентыўны нагляд прадугледжвае забарону на выезд з Беларусі, рэгулярныя адзнакі ў свайго інспектара, забарону пакідаць ў пэўны час месца жыхарства і наведваць мерапрыемствы.
🤔10👍4🤬1🎉1
#dissidentby

Праваабаронцу Насту Лойка асудзілі на 7 гадоў калоніі

Насту абвінавацілі па ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) за падрыхтоўку даклада «Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі» (2017-жнівень 2018 года). Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці невядомыя.

У 2022 годзе Насту неаднаразова затрымлівалі па адміністрацыйных артыкулах. Раней яна таксама праходзіла падазраванай па справе ПЦ "Вясна".

🙌 Каб падтрымаць Насту, вы можаце даслаць ліст або тэлеграму, пакласці грошы на яе асабісты рахунак або даслаць невялікую пасылку (🌱 Наста - веганка, таму кладзіце для яе толькі прадукты, якія не ўтрымліваюць малака ды яек).

📝 Напісаць ліст анлайн або па адрасе:
СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030
Анастасія Юр'еўна Лойка
🤬144😢3👍1
#dissidentby

🫡 Як сілавікі займаюцца рэкетам?

Неаднаразова мы ўсе бачылі матэрыялы пра зачысткі ў IT, калі сілавікі вымушалі людзей плаціць у 10-кратным памеры "кампенсацыю" на рахункі дзяржаўных арганізацый.

👉 Дзелімся з вамі гісторыяй дзяржаўнага рэкету, які працягвае існаваць у татальным прававым бязмежжы.

☝️ Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам пра такія выпадкі, а таксама захоўвайце інфармацыйную гігіену, калі вы застаецеся ў Беларусі.
🤬17👍2🤔1
#dissidentby

Колькі беларускія незалежныя СМІ пішуць пра палітвязняў

Мы прааналізавалі публікацыі пяці незалежных СМІ ў Telegram за адзін з мінулых тыдняў. Колькі часу рэдакцыі прысвячаюць вязням? Давайце паглядзім.

🔎 Больш за ўсё пішуць пра рэпрэсіі ў Беларусі:

🥇 Новы Час (24% навінаў прысвечаны рэпрэсіям)
🥈 Радые Свабода (19,7% навінаў прысвечаны рэпрэсіям)
🥉 Белсат (18,4% навінаў прысвечаны рэпрэсіям)
4️⃣ Еўрарадые (13% навінаў прысвечаны рэпрэсіям)
5️⃣ Наша Ніва (9,6% навінаў прысвечаны рэпрэсіям)

🔗 А зараз паглядзім колькі навінаў выключна пра палітычных вязняў:
🥇 Радые Свабода і Новы Час (10,6% навінаў пра палітвязняў у Беларусі)
🥈 Еўрарадые і Белсат (7,9% навінаў пра палітвязняў)
🥉 Наша Ніва (4,8% навінаў пра палітвязняў)

💡 Звычайна навіны пра рэпрэсіі і палітвязняў - гэта перадрукоўкі з праваабарончых рэсурсаў. Колькасць аўтарскіх матэрыялаў мінімальна.

Мы разумеем складанасці, з якімі сутыкаюцца рэдакцыі, але мы заўседы адкрыты да супрацы з рэдакцыямі для пошукаў новых магчымасцей распавядаць пра тых, хто знаходзіцца ў закладніках, і не мае права голасу.
👍76🤔3
#dissidentby
🥰 Павіншуй вязняў з днём нараджэння!

📣 Актыўная спасылка тут.

Як можна павіншаваць?
- даслаць ліст або тэлеграму. Даслаць ліст можна праз сайт dissidentby;
- даслаць грошы на асабісты рахунак вязня;
- правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце.

☝️ Калі ласка, правярайце месцазнаходжанне вязня перад адпраўкай лістоў - яно можа змяніцца.

▪️ Наш бот: @dissidentby_bot
11👍1
#dissidentby

🕊 Пакуль усе не будуць вольныя!

🌞 Лізавета Пракопчык - актывістка Моладзевага Блоку.

Ліза будзе асвятляць лёс палітзняволенага Юрыя Касцюка.

🔻 Юрый Касцюк - маладзен, які быў асуджаны на 1 год абмежавання волі за сарваны чырвона-зялены сцяг. Пакуль Юра адбываў пакаранне ў ПУАТ, на яго наклалі спагнанні і да канца тэрміну перавялі ў калонію на 1,5 месяцы. Пасля вызвалення пакуты Юрыя не скончыліся. Яго затрымалі ў сувязі з новай справай (чат, дзе камунікавалі зняволеныя ПУАТ) супрацоўнікі КДБ і змясцілі ў ІЧУ, дзе моцна збівалі і амаль зламалі рэбры. Юра пасля вызвалення спрабаваў збегчы, але быў затрыманы на мяжы ў Расіі. Пяць месяцаў ён правеў у мясцовым СІЗА, а потым яго незаконна вывезлі ў Беларусь. Па дарозе хлопца моцна катавалі. Другі раз ён атрымаў тэрмін у 4 гады зняволення.

«Злосць і нянавісць — не лепшы сродак ад адзіноцтва» - піша Юра ў лістах.

📝Падтрымаць Юру вы можаце даслаўшы ЛІСТ АНЛАЙН або па адрасе:
ПК-8, 211388, Віцебская вобл., г. Ворша, вул. Леніна, 195А
Юрый Андрэевіч Касцюк
17😢3👍1🤔1