Беларусь: эмиграция – Telegram
Беларусь: эмиграция
94 subscribers
364 photos
94 videos
6 files
559 links
Для беларусов за рубежом и тех, кто хочет уехать

Внимание! Наши проекты находятся в списке экстремистских материалов

Чат для обсуждения: @emigration97pro_chat

Наши проекты: t.me/ideas97pro/12318

https://patreon.com/ideas97pro
Download Telegram
«Толькі аб'яднаўшы намаганні, мы зможам дапамагчы такой вялікай колькасці людзей»

Прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Вольга Гарбунова абвясціла аб стварэнні платформы для аказання дапамогі палітзняволеным, іх сем'ям і іншым уразлівым сацыяльным групам беларускага грамадства, якая будзе дзейнічаць па прынцыпе «аднаго вакна».

Вольга Гарбунова распавяла пра тое, чаму яна вырашыла адчыніць «адно вакно»:

«Я памятаю як гэта — выйсці з зняволення ў поўнай разгубленасці, страху, дэзарыентацыі. Кожны дзень я сустракаю людзей, якія не могуць зразумець у вялікай плыні інфармацыі і новых назваў, дзе шукаць падтрымку. Многія застаюцца сам-насам са сваімі праблемамі, адчуваюць сябе забытымі. Падобныя пачуцці перажываюць іх сем'і.

З 2020 года шмат арганізацый і ініцыятыў уключаны ў дапамогу рэпрэсаваным беларусам. Аднак мы не былі гатовы да такой колькасці пацярпелых, мы не ўлічылі стан, у якім знаходзяцца людзі, мы не ведалі, што за два гады можна так хутка разбурыць у краіне ўсю сацыяльную інфраструктуру, якую дзесяцігоддзямі выбудоўвалі недзяржаўныя арганізацыі. Арганізацыі, фонды часта працуюць вельмі адасоблена, не ведаюць аб рэсурсах адзін аднаго. Толькі аб'яднаўшы намаганні, мы зможам дапамагчы такой вялікай колькасці людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе.

Нашае рашэнне - стварэнне аператыўнага і інклюзіўнага інфармацыйнага рэсурсу, які збярэ ўсю даступную актуальную інфармацыю пра арганізацыі, фонды, ініцыятывы, дыяспары, якія дапамагаюць людзям, што сутыкнуліся з рознымі сацыяльнымі праблемамі»

Вольга Гарбунова запрашае запоўніць анкету не толькі прадстаўнікам ініцыятыў, якія дапамагаюць, але і тым, хто карыстаўся іх дапамогай.

Акрамя таго, прадстаўніца па сацыяльных пытаннях запрашае ў сваю каманду валанцёраў: тэхнічных спецыялістаў (back end i front end, ux/ui дызайн), спецыялістаў па маркетынгу, капірайтараў, перакладчыкаў — пішыце на пошту v.harbunova@by.social
з пазнакай «валанцёрства» ў тэме ліста.

Падрабязней — на канале прадстаўніцтва па сацыяльных пытаннях.

@CabinetBelarus
👍3
«Законапраект не закранае рэжым Лукашэнкі, але стварае значныя цяжкасці для законапаслухмяных і лаяльных Літве грамадзян Беларусі»

Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі прыняў заяву, у якой выказвае сваю пазіцыю адносна абмежаванняў для грамадзян Беларусі, якія прадугледжаны новым законапраектам, прынятым Літоўскім Сеймам у першым чытанні:

«Фактычнае раўнаванне грамадзян Беларусі і Расіі не мае пад сабой падстаў. Большасць беларусаў не падтрымлівае агрэсію супраць Украіны. Відавочна і тое, што рашэнне нелегітымнага дыктатарскага рэжыму падтрымаць расійскую агрэсію супярэчыць волі беларускага народа, які з 2020 года аказвае супраціў рэжыму, дамагаецца спынення ўдзелу ў ваеннай агрэсіі і аднаўлення дэмакратыі.
<...>
Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі будзе актыўна працаваць з заканадаўчай і выканаўчай уладай Літоўскай Рэспублікі з тым, каб дамагчыся справядлівага стаўлення да законных правоў грамадзян Беларусі, і разлічвае на канструктыўнае ўзаемадзеянне»

Поўны тэкст заявы чытайце па спасылцы:

https://telegra.ph/Zayava-da-prynyaccya-Sejmam-L%D1%96tvy-zakona-yak%D1%96-abmyazho%D1%9Evae-pravy-gramadzyan-Belarus%D1%96-03-22

@CabinetBelarus
👍2
Што рабіць на Дзень Волі? Глядзіце на standwithbelarus.org

Да 2020 года кожны год 25 сакавіка праводзіліся акцыі пратэсту, шэсці і канцэрты. Людзі выходзілі на шматтысячныя мітынгі пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Гэты дзень стаў сімвалам барацьбы беларусаў за свабоду. Пасля 2020 года масавыя дэманстрацыі на Дзень Волі ў Беларусі не праводзіліся. Але беларусы ўсяго свету працягваюць яго адзначаць, арганізуюць розныя мерапрыемствы, акцыі салідарнасці.

Як можна адзначыць Дзень Волі?

1. Далучыцеся да «Галасоў Беларусі» – пакіньце свае віншаванні са святам суайчыннікам на halasy.info. Калі вы за мяжой, далучыцеся да адной з акцыяў у вашым горадзе/краіне (мапа на standwithbelarus.org).

2. Калі вы ў бяспецы, зрабіце пасты/твіты віншаванні з Днём Волі па-беларуску і на мове краіны, дзе вы знаходзіцеся. А таксама падзяліцеся гісторыяй свята з вашымі сябрамі і знаёмымі.

3. Перайдзіце на беларускую мову. Перавядзіце сацсеткі на беларускую. Паспрабуйце гаварыць па-беларуску дома, з суседзямі, са сваякамі, на працы.

4. Праявіце салідарнасць з беларусамі. Ахвяруйце грошы на адну з беларускіх ініцыятываў. А таксама напішыце некалікі лістоў палітвязням.

5. Даведайцеся больш пра Беларусь і пра Дзень Волі. Што паглядзець ці пачытаць шукайце на сайце standwithbelarus.org.

6. У камунікацыі выкарыстоўвайце хэштэг #StandWithBelarus.

Больш прапановаў як адсвяткаваць Дзень Волі, глядзіце на сайце standwithbelarus.org. Далучайцеся!
3
«Калі мы дазволім дыктатарам тэрарызаваць свой народ, яны пачнуць пагражаць усяму свету»: выступ Ціханоўскай на канферэнцыі Каліноўскага

Канферэнцыя Каліноўскага прайшла ў Вашынгтоне ў будынку Кангрэса ЗША. У сваёй прамове нацыянальная лідарка ўзгадала

«Барацьбу за дэмакратыю часта рамантызуюць. Але ёсць і іншая, больш змрочная карціна нашай барацьбы – шлях да дэмакратыі выбрукаваны болем, слязамі і пакутамі. У барацьбе з тыраніяй не існуе срэбнай кулі. Для перамогі патрэбны цэлы набор розных інструментаў. Дыктатура Лукашэнкі падобная да крэсла з трыма ножкамі: рэпрэсіі, грошы і Расія. Калі адна ножка адваліцца, крэсла ўпадзе.

Мы чакаем, што Кангрэс Злучаных Штатаў і прэзідэнт Байдэн стануць лідарамі ў глабальнай барацьбе супраць тыраніі. Мы бачым ролю Злучаных Штатаў у абароне незалежнасці Беларусі і Украіны і ў пабудове адзінства дэмакратычных дзяржаваў вакол гэтай справы. Для нас важна мець скаардынаваную стратэгію паміж ЕС, ЗША, Вялікабрытаніяй і Канадай».

Уся прамова – на сайце Святланы Ціханоўскай.
👍5
З Днём Волi, сябры!

Дзе будуць святкаваць беларусы за мяжою — https://standwithbelarus.org/
7
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Часовы павераны ў справах Амбасады ЗША ў Мінску Рубен Аруцюнян вiншуе беларусаў
3👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
✌️Павіншуйце беларусаў усяго свету з Днём Волі

Галасы Беларусі зноў на сувязі і сёння святкуем 105 год БНР разам!

Пакідайце свае віншаванні з Днём Волі на інтэрактыўнай мапе думак беларусаў — Галасы Беларусі.

Для ўдзелу проста напішыце сваё віншаванне ці думку праз бот @halasy_bot і вашыя словы з’явяцца на мапе, дзе іх пабачыць кожны беларус і беларуска.

Адзначым, што ўдзел максімальна бяспечны, а лепшыя каментары апублікуем у нас на канале.

⚔️ Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.
#StandWithBelarus
👍5
Канферэнцыя дазволіць дыяспары і палітычным цэнтрам абмеркаваць набалелыя пытанні

22-23 красавіка ў Вільні адбудзецца Канферэнцыя беларусаў свету II для арганізацый, суполак і ініцыятываў беларусаў замежжа, ініцыяваная Святланай Ціханоўскай. Першая Канферэнцыя такога фармату прайшла ў верасні 2021 года і сабрала прадстаўнікоў 40 арганізацый беларускай дыяспары з 26 краінаў. Чакаецца, што ў красавіцкай двухдзённай Канферэнцыі прымуць удзел больш за 100 беларусаў і беларусак ад дыяспараў, а таксама прадстаўнікі структураў дэмакратычных сілаў.

Каардынатар Офіса Святланы Ціханоўскай па працы з дыяспарамі і кантактная асоба Канферэнцыі Данііл Гаркавы распавядае падрабязнасці:

«Канферэнцыя – гэта адказ на агучаную нам дыяспарай неабходнасць абмеркаваць набалелыя пытанні. Мы і самі заўважаем, што не хапае каардынацыі паміж палітычнымі структурамі і грамадзянскімі ініцыятывамі. Нам усім важна вучыцца слухаць і чуць адно аднаго.

У сакавіку каманда арганізатараў Канферэнцыі, якая складаецца з прадстаўнікоў Офіса, Аб'яднанага пераходнага кабінета і Каардынацыйнай Рады, збірала зваротную сувязь ад прадстаўнікоў дыяспары. Самай важнай тэмай, якая трапіла ў праграму менавіта з ініцыятывы дыяспары, стала пытанне спосабаў інстытуцыйнай падтрымкі дыяспаральных арганізацый, многія з якіх, па сутнасці, да гэтага часу існуюць на валанцёрскіх асновах. Мы сфармавалі 4 тэматычныя напрамкі, якія цяпер удакладняем і дапрацоўваем. Падрабязная праграма канферэнцыі будзе паведамленая пазней. Сачыце за абнаўленнямі на сайце bydiaspora.net».

Нагадваем, каб узяць удзел у Канферэнцыі, вы як прадстаўнік ці прадстаўніца арганізацыі беларускай дыяспары павінны даслаць заяўку да 9 красавіка ўключна па гэтай спасылцы: https://forms.gle/WCL9zo4Eo63NhejY8. Калі заяўка будзе ўхваленая, вам прыйдзе пацверджанне. Таксама вы можаце задаць пытанні наконт Канферэнцыі тут: @conf_bel_diaspora

Будзем радыя бачыць беларусаў і беларусак замежжа!
👍3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў, якія сёння святкуюць Вялікдзень

«Гэты Вялікдзень трэці, калі мы з Сяргеем вымушана знаходзімся ў розных краінах і ў розных умовах. І зараз такіх сем’яў, як нашая, якія рэжым падзяліў, вельмі шмат.

Сем’і падзяліліся, бо мама ці тата, сын ці дачка за кратамі па палітычных прычынах. Сем’і падзяліліся, бо бабуля ці дзядуля глядзяць тэлевізар, вераць кожнаму слову і не хочуць разумець, што іх пенсіі змяншаюцца не праз «бразгат гусеніц» на Захадзе, а таму што рэжым уступіў у вайну. Яны кажуць, нібыта дзяржава абараняе іх і «ў нас няма вайны», пакуль рэжым дамаўляецца пра размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі.

Але ўсё ж Вялікдзень мусіць аб’ядноўваць сем’і. Як аб’ядналіся ў 2020 годзе беларусы, якія сталі адной вялікай сям’ёй. І сем’і, якія падзяліў рэжым, таксама аб’яднаюцца. Людзі выйдуць з-за кратаў, а бабулі з дзядулямі будуць ведаць праўду, бо мы не апусцім рукі.

Я зычу кожнай сям’і міру і дабрабыту. Беражыце сябе і сваіх родных».
3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Што можна зрабіць, каб дэпутаты Сейма Літвы прынялі мяккі варыянт закона з абмежаваннямі для беларусаў?

Сёння прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа наклаў вета на закон аб увядзенні абмежавальных мераў у дачыненні да ваеннай агрэсіі супраць Украіны, які быў прыняты літоўскім Сеймам у двух чытаннях з мяккімі фармулёўкамі ў дачыненні да беларусаў.

Дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр расказвае пра тое, як праходзіць законатворчы працэс у Літве і распавядае пра наступныя крокі, якія будзе рабіць Офіс, каб змяніць законапраект:

«За рэдакцыю закона з больш мяккімі ўмовамі для беларусаў прагаласавалі больш паловы дэпутатаў. Права вета можа быць пераадоленае, калі захаваецца гэтая колькасць галасоў. Вельмі важным з'яўляецца грамадскі ўдзел. Варта камунікаваць з дэпутатамі Сейма і пераконваць іх прагаласаваць за мяккі варыянт законапраекта. Мы працуем з дэпутатамі Сейма і тлумачым, што ўвядзенне больш жорсткіх абмежаванняў у дачыненні да беларусаў непрымальна».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў, якія сёння святкуюць Вялікдзень

«З дзяцінства ў мяне, як і ў многіх беларусаў, пра Вялікдзень цёплыя ўспаміны. Гэта святочныя яйкі і паскі, гэта бабуля і дзядуля, якія ўсміхаюцца, гэта ўся сям’я за адным сталом. За гэтым сталом не прынята размаўляць пра ядзерную зброю ці вайну, бо абмяркоўваюць больш датычныя да сям’і рэчы. Але справа ў тым, што вайна ўжо побач, а ядзерную зброю хутка могуць размясціць у Беларусі. І цяпер гэта датычыцца ўсіх беларусаў.

І таму трэба размаўляць са сваімі роднымі пра гэта. Тлумачыць бабулям і дзядулям, якія вераць тэлебачанню, што ўсе праблемы Беларусі цяпер не праз тое, што «калектыўны Захад» нападае – а таму што рэагуе на дзеянні Лукашэнкі, які захапіў уладу, рэпрэсуе людзей, дазволіў Расіі напасці на Украіну з нашай зямлі. Гэтыя праблемы ідуць менавіта ад яго. Гэта цяжка, але трэба, каб людзі ведалі праўду і не дазвалялі сябе ашукваць – нават у святочны дзень.

І нягледзячы ні на што – са святам вас, беларусы! Хрыстос уваскрос!»
6
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Канферэнцыя беларусаў свету II: для чаго яна і што там будзе?

Нагадваем, што 22-23 красавіка ў Вільні адбудзецца Канферэнцыя беларусаў свету II для арганізацый, суполак і ініцыятываў беларусаў замежжа, ініцыяваная Святланай Ціханоўскай. У гэтым відэа Данііл Гаркавы, каардынатар Офіса Святланы Ціханоўскай па працы з дыяспарай і кантактная асоба Канферэнцыі, расказвае падрабязней пра яе:

«У Вільні мы збяром да 150 чалавек з арганізацый грамадзянска-палітычнага кірунку, структураў фінансавай і прававой дапамогі, профільных абʼяднанняў, культурных, адукацыйных, гістарычных ініцыятываў, суполак, якія абʼядноўваюць беларусаў па краінах ці рэгіёнах, каб абмеркаваць, як усе мы можам дапамагаць беларусам і Беларусі».

Іншыя падрабязнасці – у відэа.

Праграму Канферэнцыі можна паглядзець тут, а задаць пытанні тут: @conf_bel_diaspora

Далучыцца да супольнасцяў беларусаў замежжа, якія ўжо існуюць, можна праз сайты: dze.chat, «Новая Беларусь», «Ініцыятыва».
👍3
Святлана Ціханоўская: «Толькі што Сейм Літвы прагаласаваў за законапраект з больш мяккімі ўмовамі для беларусаў. 99 дэпутатаў прагаласавалі за, 7 супраць і 2 устрымаліся. Цяпер закон будзе прыняты і прэзідэнт Літвы абавязаны яго падпісаць. Я дзякую ўсім дэпутатам, якія нас падтрымалі! Мы вельмі цэнім усю падтрымку, якую Літва аказвае ў нашай барацьбе за еўрапейскую будучыню свабоднай Беларусі, і ніколі гэтага не забудземся».
👍6
Беларусы замежжа, выходзьце на Чарнобыльскі шлях у сваіх гарадах 26 красавіка!

Святлана Ціханоўская:
«Вы, напэўна, як і я – дзіцё Чарнобыля. І вы ўжо ведаеце, што зараз дыктатары збіраюцца размясціць у Беларусі расійскую ядзерную зброю. Таму я заклікаю ўсіх, хто цяпер знаходзіцца ў фізічнай бяспецы. Палітыкі, актывісты, журналісты, прадпрымальнікі, айцішнікі, студэнты і пенсіянеры, – выходзьце на акцыі 26 красавіка, у дзень Чарнобыльскай трагедыі, у сваім горадзе. Вялікія акцыі ўжо запланаваныя ў Вільні і Варшаве. Далучайцеся да акцыяў у гэтых гарадах ці арганізоўвайце іх у сваіх, каб гучна і публічна заявіць – беларусы супраць ядзернай зброі».

https://www.youtube.com/watch?v=NoCe0dhZjRI
👍2
Суб’ектнасць, уплыў дыяспары, адказнасць рэжыму, палітвязні. Ціханоўская агучыла чатыры прыярытэты працы Офіса і Кабінета

Сёння Святлана Ціханоўская выступіла на Канферэнцыі беларусаў II, дзе агучыла галоўныя прыярытэты працы Офіса і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета:

1. Адбудоўванне беларускай суб'ектнасці

«Гэта няпроста, таму што мы ва ўнікальнай сітуацыі: мы народ краіны, якая нам не належыць. Мы змагаліся за тое, каб беларусаў і рэжым падзялялі, і ў нас ёсць поспехі. Але цяпер перад намі яшчэ большы выклік. Менавіта для гэтага існуе Офіс, Аб'яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйная Рада. Гэта структуры, якія ўзмацняюць палітычную суб'ектнасць беларусаў».

2. Павелічэнне ўплыву дыяспары на падзеі і працэсы ў Беларусі

«Я думаю, мы з вамі разумеем, што разрыў паміж беларусамі ўнутры краіны і звонку павялічваецца. Многія праекты, медыя, ініцыятывы паступова становяцца ўсё больш скіраваныя на абмеркаванне і вырашэнне нашых мясцовых праблемаў, з-за чаго расце гэтая адлегласць. Але ў Беларусі ўсё так жа шмат людзей, якія хочуць пераменаў. Але ці лічаць гэтыя людзі, што мы з вамі прадстаўляем іх інтарэсы? Нашая з вамі праца – адказаць на гэтае пытанне, даць беларусам у краіне пачуццё пляча, быць крыніцай веры ў будучыню, інфармаваць і дапамагаць».

3. Прыцягненне рэжыму да адказнасці і ціск

«Мы пакуль далёкія ад пачатку трыбуналу па Беларусі для Лукашэнкі і прадстаўнікоў ягонага рэжыму. Але рыхтуем да гэтага глебу ўжо сёння. Бо сілавікі, суддзі, пракуроры, чыноўнікі пры ўладзе павінны адчуваць, што ў іх дзеянняў будуць наступствы. Што кожны прысуд на гады нявінным людзям – гэта злачынства, за якое ў будучыні давядзецца адказаць. Перамовы пачнуцца толькі тады, калі гэтыя людзі адчуюць, што пагроза панесці пакаранне, быць прыцягнутым да адказнасці рэальная».

4. Вызваленне палітзняволеных і дапамога іх сем‘ям

«Мы разумеем, што трэба шукаць спосабы вызваляць людзей ужо зараз. Мы ўздымаем гэтае пытанне кожны дзень. Нам трэба дабівацца паляпшэння ўмоваў у турмах. Лабіяваць дапамогу для рэпрэсаваных і іх сем'яў. Шукаць спосабы вызвалення цяжка хворых і ўразлівых групаў».

Увесь выступ можна прачытаць па спасылцы.
👍5
Беларусы замежжа, выходзьце заўтра на Чарнобыльскі шлях у сваіх гарадах!

Заўтра, 26 красавіка, беларусы па ўсім свеце выйдуць на Чарнобыльскі шлях, каб гучна і публічна заявіць – беларусы супраць ядзернай зброі.

Усе акцыі пазначаныя на мапе dze.chat. Далучайцеся да гэтых акцыяў ці арганізоўвайце свае. Убачымся заўтра на акцыі ў Вільні!

Выявы: @motolkohelp
👍4