Беларусь: эмиграция – Telegram
Беларусь: эмиграция
94 subscribers
364 photos
94 videos
6 files
559 links
Для беларусов за рубежом и тех, кто хочет уехать

Внимание! Наши проекты находятся в списке экстремистских материалов

Чат для обсуждения: @emigration97pro_chat

Наши проекты: t.me/ideas97pro/12318

https://patreon.com/ideas97pro
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў, якія сёння святкуюць Вялікдзень

«Гэты Вялікдзень трэці, калі мы з Сяргеем вымушана знаходзімся ў розных краінах і ў розных умовах. І зараз такіх сем’яў, як нашая, якія рэжым падзяліў, вельмі шмат.

Сем’і падзяліліся, бо мама ці тата, сын ці дачка за кратамі па палітычных прычынах. Сем’і падзяліліся, бо бабуля ці дзядуля глядзяць тэлевізар, вераць кожнаму слову і не хочуць разумець, што іх пенсіі змяншаюцца не праз «бразгат гусеніц» на Захадзе, а таму што рэжым уступіў у вайну. Яны кажуць, нібыта дзяржава абараняе іх і «ў нас няма вайны», пакуль рэжым дамаўляецца пра размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі.

Але ўсё ж Вялікдзень мусіць аб’ядноўваць сем’і. Як аб’ядналіся ў 2020 годзе беларусы, якія сталі адной вялікай сям’ёй. І сем’і, якія падзяліў рэжым, таксама аб’яднаюцца. Людзі выйдуць з-за кратаў, а бабулі з дзядулямі будуць ведаць праўду, бо мы не апусцім рукі.

Я зычу кожнай сям’і міру і дабрабыту. Беражыце сябе і сваіх родных».
3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Што можна зрабіць, каб дэпутаты Сейма Літвы прынялі мяккі варыянт закона з абмежаваннямі для беларусаў?

Сёння прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа наклаў вета на закон аб увядзенні абмежавальных мераў у дачыненні да ваеннай агрэсіі супраць Украіны, які быў прыняты літоўскім Сеймам у двух чытаннях з мяккімі фармулёўкамі ў дачыненні да беларусаў.

Дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр расказвае пра тое, як праходзіць законатворчы працэс у Літве і распавядае пра наступныя крокі, якія будзе рабіць Офіс, каб змяніць законапраект:

«За рэдакцыю закона з больш мяккімі ўмовамі для беларусаў прагаласавалі больш паловы дэпутатаў. Права вета можа быць пераадоленае, калі захаваецца гэтая колькасць галасоў. Вельмі важным з'яўляецца грамадскі ўдзел. Варта камунікаваць з дэпутатамі Сейма і пераконваць іх прагаласаваць за мяккі варыянт законапраекта. Мы працуем з дэпутатамі Сейма і тлумачым, што ўвядзенне больш жорсткіх абмежаванняў у дачыненні да беларусаў непрымальна».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў, якія сёння святкуюць Вялікдзень

«З дзяцінства ў мяне, як і ў многіх беларусаў, пра Вялікдзень цёплыя ўспаміны. Гэта святочныя яйкі і паскі, гэта бабуля і дзядуля, якія ўсміхаюцца, гэта ўся сям’я за адным сталом. За гэтым сталом не прынята размаўляць пра ядзерную зброю ці вайну, бо абмяркоўваюць больш датычныя да сям’і рэчы. Але справа ў тым, што вайна ўжо побач, а ядзерную зброю хутка могуць размясціць у Беларусі. І цяпер гэта датычыцца ўсіх беларусаў.

І таму трэба размаўляць са сваімі роднымі пра гэта. Тлумачыць бабулям і дзядулям, якія вераць тэлебачанню, што ўсе праблемы Беларусі цяпер не праз тое, што «калектыўны Захад» нападае – а таму што рэагуе на дзеянні Лукашэнкі, які захапіў уладу, рэпрэсуе людзей, дазволіў Расіі напасці на Украіну з нашай зямлі. Гэтыя праблемы ідуць менавіта ад яго. Гэта цяжка, але трэба, каб людзі ведалі праўду і не дазвалялі сябе ашукваць – нават у святочны дзень.

І нягледзячы ні на што – са святам вас, беларусы! Хрыстос уваскрос!»
6
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Канферэнцыя беларусаў свету II: для чаго яна і што там будзе?

Нагадваем, што 22-23 красавіка ў Вільні адбудзецца Канферэнцыя беларусаў свету II для арганізацый, суполак і ініцыятываў беларусаў замежжа, ініцыяваная Святланай Ціханоўскай. У гэтым відэа Данііл Гаркавы, каардынатар Офіса Святланы Ціханоўскай па працы з дыяспарай і кантактная асоба Канферэнцыі, расказвае падрабязней пра яе:

«У Вільні мы збяром да 150 чалавек з арганізацый грамадзянска-палітычнага кірунку, структураў фінансавай і прававой дапамогі, профільных абʼяднанняў, культурных, адукацыйных, гістарычных ініцыятываў, суполак, якія абʼядноўваюць беларусаў па краінах ці рэгіёнах, каб абмеркаваць, як усе мы можам дапамагаць беларусам і Беларусі».

Іншыя падрабязнасці – у відэа.

Праграму Канферэнцыі можна паглядзець тут, а задаць пытанні тут: @conf_bel_diaspora

Далучыцца да супольнасцяў беларусаў замежжа, якія ўжо існуюць, можна праз сайты: dze.chat, «Новая Беларусь», «Ініцыятыва».
👍3
Святлана Ціханоўская: «Толькі што Сейм Літвы прагаласаваў за законапраект з больш мяккімі ўмовамі для беларусаў. 99 дэпутатаў прагаласавалі за, 7 супраць і 2 устрымаліся. Цяпер закон будзе прыняты і прэзідэнт Літвы абавязаны яго падпісаць. Я дзякую ўсім дэпутатам, якія нас падтрымалі! Мы вельмі цэнім усю падтрымку, якую Літва аказвае ў нашай барацьбе за еўрапейскую будучыню свабоднай Беларусі, і ніколі гэтага не забудземся».
👍6
Беларусы замежжа, выходзьце на Чарнобыльскі шлях у сваіх гарадах 26 красавіка!

Святлана Ціханоўская:
«Вы, напэўна, як і я – дзіцё Чарнобыля. І вы ўжо ведаеце, што зараз дыктатары збіраюцца размясціць у Беларусі расійскую ядзерную зброю. Таму я заклікаю ўсіх, хто цяпер знаходзіцца ў фізічнай бяспецы. Палітыкі, актывісты, журналісты, прадпрымальнікі, айцішнікі, студэнты і пенсіянеры, – выходзьце на акцыі 26 красавіка, у дзень Чарнобыльскай трагедыі, у сваім горадзе. Вялікія акцыі ўжо запланаваныя ў Вільні і Варшаве. Далучайцеся да акцыяў у гэтых гарадах ці арганізоўвайце іх у сваіх, каб гучна і публічна заявіць – беларусы супраць ядзернай зброі».

https://www.youtube.com/watch?v=NoCe0dhZjRI
👍2
Суб’ектнасць, уплыў дыяспары, адказнасць рэжыму, палітвязні. Ціханоўская агучыла чатыры прыярытэты працы Офіса і Кабінета

Сёння Святлана Ціханоўская выступіла на Канферэнцыі беларусаў II, дзе агучыла галоўныя прыярытэты працы Офіса і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета:

1. Адбудоўванне беларускай суб'ектнасці

«Гэта няпроста, таму што мы ва ўнікальнай сітуацыі: мы народ краіны, якая нам не належыць. Мы змагаліся за тое, каб беларусаў і рэжым падзялялі, і ў нас ёсць поспехі. Але цяпер перад намі яшчэ большы выклік. Менавіта для гэтага існуе Офіс, Аб'яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйная Рада. Гэта структуры, якія ўзмацняюць палітычную суб'ектнасць беларусаў».

2. Павелічэнне ўплыву дыяспары на падзеі і працэсы ў Беларусі

«Я думаю, мы з вамі разумеем, што разрыў паміж беларусамі ўнутры краіны і звонку павялічваецца. Многія праекты, медыя, ініцыятывы паступова становяцца ўсё больш скіраваныя на абмеркаванне і вырашэнне нашых мясцовых праблемаў, з-за чаго расце гэтая адлегласць. Але ў Беларусі ўсё так жа шмат людзей, якія хочуць пераменаў. Але ці лічаць гэтыя людзі, што мы з вамі прадстаўляем іх інтарэсы? Нашая з вамі праца – адказаць на гэтае пытанне, даць беларусам у краіне пачуццё пляча, быць крыніцай веры ў будучыню, інфармаваць і дапамагаць».

3. Прыцягненне рэжыму да адказнасці і ціск

«Мы пакуль далёкія ад пачатку трыбуналу па Беларусі для Лукашэнкі і прадстаўнікоў ягонага рэжыму. Але рыхтуем да гэтага глебу ўжо сёння. Бо сілавікі, суддзі, пракуроры, чыноўнікі пры ўладзе павінны адчуваць, што ў іх дзеянняў будуць наступствы. Што кожны прысуд на гады нявінным людзям – гэта злачынства, за якое ў будучыні давядзецца адказаць. Перамовы пачнуцца толькі тады, калі гэтыя людзі адчуюць, што пагроза панесці пакаранне, быць прыцягнутым да адказнасці рэальная».

4. Вызваленне палітзняволеных і дапамога іх сем‘ям

«Мы разумеем, што трэба шукаць спосабы вызваляць людзей ужо зараз. Мы ўздымаем гэтае пытанне кожны дзень. Нам трэба дабівацца паляпшэння ўмоваў у турмах. Лабіяваць дапамогу для рэпрэсаваных і іх сем'яў. Шукаць спосабы вызвалення цяжка хворых і ўразлівых групаў».

Увесь выступ можна прачытаць па спасылцы.
👍5
Беларусы замежжа, выходзьце заўтра на Чарнобыльскі шлях у сваіх гарадах!

Заўтра, 26 красавіка, беларусы па ўсім свеце выйдуць на Чарнобыльскі шлях, каб гучна і публічна заявіць – беларусы супраць ядзернай зброі.

Усе акцыі пазначаныя на мапе dze.chat. Далучайцеся да гэтых акцыяў ці арганізоўвайце свае. Убачымся заўтра на акцыі ў Вільні!

Выявы: @motolkohelp
👍4
Святлана Ціханоўская: «Дзякуй усім беларусам, хто ўчора выйшаў на акцыі, прысвечаныя Чарнобыльскаму шляху! Дзякуй беларусам Бельгіі, Германіі, Грузіі, Даніі, ЗША, Канады, Літвы, Польшчы і іншых краінаў. Дзякуючы вам усім голас беларусаў чуваць па ўсім свеце – і гэты голас кажа «НЕ ядзернай зброі ў Беларусі»!»

Фота: @motolkohelp
5🔥1