Трансляцыя падсумавання вынікаў Кангрэса будзе адбывацца ў адкрытым рэжыме. Падключайцеся ў 12.00!
Zoom Video
Join our Cloud HD Video Meeting
Zoom is the leader in modern enterprise video communications, with an easy, reliable cloud platform for video and audio conferencing, chat, and webinars across mobile, desktop, and room systems. Zoom Rooms is the original software-based conference room solution…
Гэта былі некалькі надзвычай насычаных і прадуктыўных дзён. Да наступных сустрэч у Коўна!
Вітаем! Арганізацыйны камітэт рады паведаміць пра збор заявак на арганізацыю панэляў на юбілейным (!) дзясятым Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які адбудзецца з 30 верасня па 2 кастрычніка 2022 года ў Коўна, Літва. Больш падрабязная інфармацыя https://www.icbs.by/post/10th-icbs-call-for-panels-deadline-march-20-2022-4
ICBS
Збор заявак на арганізацыю панэляў 10-ага Кангрэса (да 20 сакавіка 2022)
Арганізацыйны камітэт абвяшчае збор заявак на стварэнне панэляў у межах 10-ага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Сёлета Кангрэс адбудзецца з 30 верасня па 2 кастрычніка 2022 года ў Коўне (Літва). Панэлі могуць быць прысвечаны абмеркаванню асобных…
Тут можна паглядзець папярэдні каляндарны план 10-ага Кангрэса (тэрміны збору індывідуальных і калектыўных заявак і іншае) https://www.icbs.by/post/timeline-of-the-10th-international-congress-of-belarusian-studies-3
ICBS
План падрыхтоўкі дзясятага Кангрэса
10-ы Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі 30 верасня-2 кастрычніка 2022 года Коўна, Літва Папярэдні план падрыхтоўкі Кангрэса (абнаўляецца і карэктуецца ў навінах, апублікаваных на гэтым сайце): Збор заявак на стварэнне секцый і панэляў – да 20 сакавіка…
Шаноўнае спадарства!
Разумеем, што часы зараз цяжкія і не да акадэмічнага жыцця, але мусім нагадаць, што 20 сакавіка скончваецца прыём заявак на арганізацыю панэляў і секцый Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі.
Разумеем, што часы зараз цяжкія і не да акадэмічнага жыцця, але мусім нагадаць, што 20 сакавіка скончваецца прыём заявак на арганізацыю панэляў і секцый Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі.
ICBS
Збор заявак на арганізацыю панэляў 10-ага Кангрэса (да 20 сакавіка 2022)
Арганізацыйны камітэт абвяшчае збор заявак на стварэнне панэляў у межах 10-ага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Сёлета Кангрэс адбудзецца з 30 верасня па 2 кастрычніка 2022 года ў Коўне (Літва). Панэлі могуць быць прысвечаны абмеркаванню асобных…
Паведамляем, што да 25 красавіка працягнуты збор намінацый на Прэмію Кангрэса за лепшыя навуковыя публікацыі ў дзвюх катэгорыях:
1. Лепшая польскамоўная манаграфія замежнага аўтара на беларускую тэматыку (2016-2021 гады);
2. Лепшы англамоўны артыкул замежнага аўтара пра Беларусь сацыяльна-палітычнай праблематыкі (2019-2021 гады).
Збор намінацый на Прэмію Кангрэса ў традыцыйных катэгорыях для беларускіх аўтараў (гісторыя; гуманітарныя навукі, сацыяльна-палітычныя навукі) будзе цягнуцца да 10 красавіка.

Працяг конкурсаў на Прэмію Кангрэса для замежных аўтараў да 25 красавіка
Паведамляем, што да 25 красавіка працягнуты збор намінацый на Прэмію Кангрэса за лепшыя навуковыя публікацыі ў дзвюх катэгорыях: 1. Лепшая польскамоўная манаграфія замежнага аўтара на беларускую тэматыку (2016-2021 гады); 2. Лепшы англамоўны артыкул замежнага…
Нагадваем, што да 15 мая цягнецца рэгістрацыя індывідуальных заявак для ўдзелу ў Х Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі! А каб лягчэй было прыняць рашэнне, прапануем вам азнаёміцца з канцэпцыямі панэляў, што будуць прадстаўленыя на Кангрэсе!
ICBS
ПАПЯРЭДНЯЯ ПРАГРАМА
ПАПЯРЭДНЯЯ ПРАГРАМА
Дзясяты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі
30 верасня – 2 кастрычніка 2022, Коўна (Літва)

На вялікі жаль, вайна працягваецца. Таму нагадваем пра зварот Аркамітэта Кангрэса з асуджэннем расійскай вайсковай агрэсіі ва Украіне, і разлічваем на падтрымку ўдзельнікамі Кангрэса такой пазіцыі .
Удзельнікам Кангрэса з Украіны з нашага боку будзе вылучаная максімальная матэрыяльная падтрымка.

Зварот Аргкамітэта Кангрэса датычна вайсковай агрэсіі супраць Украіны
Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі рашуча асуджае вайсковую агрэсію Расіі супраць незалежнай і суверэннай Украіны. Расія парушае міжнароднае права, зневажае агульначалавечыя каштоўнасці. Нашы думкі і сэрцы разам з украінскім…
ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі) pinned «На вялікі жаль, вайна працягваецца. Таму нагадваем пра зварот Аркамітэта Кангрэса з асуджэннем расійскай вайсковай агрэсіі ва Украіне, і разлічваем на падтрымку ўдзельнікамі Кангрэса такой пазіцыі . Удзельнікам Кангрэса з Украіны з нашага боку будзе вылучаная…»
Адкрыта для падпісання і распаўсюду!
Навукоўцы, даследчыкі, прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці і дзеячы культуры звяртаюцца да беларускага суда ў сувязі са "справай" Уладзіміра Мацкевіча.
🔊 "Мы хочам быць упэўнены, што рашэнне суда будзе вынесена аб’ектыўна і ў адпаведнасці з прынцыпам In dubio pro reo. Улічваючы ўсё вышэй выкладзенае, высокую грамадскую значнасць будучага судовага працэсу, з’яўляючыся прыхільнікамі прынцыпаў і міжнародных рэгламентацый у дачыненні да свабоды думкі, свабоды сходаў, справядлівага суда, мы перакананы ў тым, што справа Уладзіміра Мацкевіча павінна быць разгледжана ў адкрытым судовым пасяджэнні, доступ зацікаўленай грамадскасці на судовае пасяджэнне павінен быць забяспечаны і гарантаваны".
Падпісаць зварот
Поўны тэкст звароту

Google Docs
Address/ Зварот / Обращение
Поўная версія на беларускай і рускай мове: http://fly-uni.org/novosti/zvarot-akademichnaj-supolnasci-z-nagody-suda/
To the Supreme Court of the Republic of Belarus
To the Minsk District Court
We, scientists, researchers, representatives of the academic…

Дыскусія “Гісторыкі і гістарычная навука ва ўмовах палітычнага крызісу ў Беларусі і вайны ва Украіне”
10 мая 2022, 16.00, ZOOM.
Удзельнікі: Алег Дзярновіч, Алесь Краўцэвіч, Ірына Раманава. Мадэратары: Аляксей Ластоўскі, Андрэй Казакевіч.
Дыскусія ладзіцца ў рамках падрыхтоўкі юбілейнага 10-ага Міжнароднага кангрэсу даследчыкаў Беларусі і стане першай з цыклу абмеркавання стану сацыяльных і гуманітарных навук ва ўмовах палітычнага крызісу ў Беларусі і вайны ва Украіне.
Гісторыкі і гістарычная навука не існуюць у палітычным вакууме, іх развіццё і творчую дзейнасць вызначаюць актуальныя грамадскія падзеі. За апошнія гады Беларусь і Цэнтральна-Усходняя Еўропа перажылі рэвалюцыйныя змены, якія істотна павысілі цікавасць да беларускіх даследаванняў, і разам з тым сфармавалі новыя выклікі.
Палітычныя рэпрэсіі супраць навукоўцаў, новыя міжнародныя магчымасці, санкцыі супраць Беларусі, вайна Расіі ва Украіне – тэмп грамадска-палітычных зменаў ашаламляе і патрабуе асэнсавання, патрабуе і новай ступені адказнасці для гісторыкаў як навукоўцаў, інтэлектуалаў і грамадзян.
На дыскусіі прапануецца абмеркаваць наступныя праблемы:
- Што адбылося з беларускімі гісторыкамі і гістарычнай навукай ва ўмовах палітычнага крызісу і вайны ва Украіне?
- Наколькі разбуральнымі былі дзеянні дзяржавы ў дачыненні навукоўцаў ва ўмовах палітычнага крызісу, як гэта паўплывала на працу гістарычнай супольнасці ў дзяржаўных і недзяржаўных інстытутах?
- Як уплывае на беларускую гістарычную навуку змены ў гістарычнай палітыцы і ўзмацненне расійскага ўплыву на дзяржаўную ідэалогію?
- Ці існаванне навукі ў выгнанні можа быць эфектыўным? Наколькі дзейсныя праграмы дапамогі, наколькі эфектыўныя альтэрнатыўныя інстытуцыі?
- Якім мусіць быць адказ беларускай гістарычнай навукі на вайну ў Украіне? Як захоўваць беларуска-украінскае паразуменне сярод гісторыкаў?
Для рэгістрацыі на дыскусію звяртайцеся па адрасу: icbs@palityka.org.

Шаноўныя калегі!
Нагадваем, што 15 траўня завяршаецца збор індывідуальных заявак для ўдзелу ў 10-м (юбілейным) Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі.

Post | ICBS