ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі) – Telegram
ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі)
300 subscribers
138 photos
2 files
76 links
Афіцыйны канал аргкамітэта Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі
Download Telegram
Гэта былі некалькі надзвычай насычаных і прадуктыўных дзён. Да наступных сустрэч у Коўна!
Паведамляем, што да 25 красавіка працягнуты збор намінацый на Прэмію Кангрэса за лепшыя навуковыя публікацыі ў дзвюх катэгорыях:

1. Лепшая польскамоўная манаграфія замежнага аўтара на беларускую тэматыку (2016-2021 гады);
2. Лепшы англамоўны артыкул замежнага аўтара пра Беларусь сацыяльна-палітычнай праблематыкі (2019-2021 гады).

Збор намінацый на Прэмію Кангрэса ў традыцыйных катэгорыях для беларускіх аўтараў (гісторыя; гуманітарныя навукі, сацыяльна-палітычныя навукі) будзе цягнуцца да 10 красавіка.
Нагадваем, што да 15 мая цягнецца рэгістрацыя індывідуальных заявак для ўдзелу ў Х Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі! А каб лягчэй было прыняць рашэнне, прапануем вам азнаёміцца з канцэпцыямі панэляў, што будуць прадстаўленыя на Кангрэсе!
На вялікі жаль, вайна працягваецца. Таму нагадваем пра зварот Аркамітэта Кангрэса з асуджэннем расійскай вайсковай агрэсіі ва Украіне, і разлічваем на падтрымку ўдзельнікамі Кангрэса такой пазіцыі .
Удзельнікам Кангрэса з Украіны з нашага боку будзе вылучаная максімальная матэрыяльная падтрымка.
ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі) pinned «На вялікі жаль, вайна працягваецца. Таму нагадваем пра зварот Аркамітэта Кангрэса з асуджэннем расійскай вайсковай агрэсіі ва Украіне, і разлічваем на падтрымку ўдзельнікамі Кангрэса такой пазіцыі . Удзельнікам Кангрэса з Украіны з нашага боку будзе вылучаная…»
Адкрыта для падпісання і распаўсюду!
Навукоўцы, даследчыкі, прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці і дзеячы культуры звяртаюцца да беларускага суда ў сувязі са "справай" Уладзіміра Мацкевіча.
🔊 "Мы хочам быць упэўнены, што рашэнне суда будзе вынесена аб’ектыўна і ў адпаведнасці з прынцыпам In dubio pro reo. Улічваючы ўсё вышэй выкладзенае, высокую грамадскую значнасць будучага судовага працэсу, з’яўляючыся прыхільнікамі прынцыпаў і міжнародных рэгламентацый у дачыненні да свабоды думкі, свабоды сходаў, справядлівага суда, мы перакананы ў тым, што справа Уладзіміра Мацкевіча павінна быць разгледжана ў адкрытым судовым пасяджэнні, доступ зацікаўленай грамадскасці на судовае пасяджэнне павінен быць забяспечаны і гарантаваны".
Падпісаць зварот
Поўны тэкст звароту
Дыскусія “Гісторыкі і гістарычная навука ва ўмовах палітычнага крызісу ў Беларусі і вайны ва Украіне”
10 мая 2022, 16.00, ZOOM.

Удзельнікі: Алег Дзярновіч, Алесь Краўцэвіч, Ірына Раманава. Мадэратары: Аляксей Ластоўскі, Андрэй Казакевіч.
Дыскусія ладзіцца ў рамках падрыхтоўкі юбілейнага 10-ага Міжнароднага кангрэсу даследчыкаў Беларусі і стане першай з цыклу абмеркавання стану сацыяльных і гуманітарных навук ва ўмовах палітычнага крызісу ў Беларусі і вайны ва Украіне.
Гісторыкі і гістарычная навука не існуюць у палітычным вакууме, іх развіццё і творчую дзейнасць вызначаюць актуальныя грамадскія падзеі. За апошнія гады Беларусь і Цэнтральна-Усходняя Еўропа перажылі рэвалюцыйныя змены, якія істотна павысілі цікавасць да беларускіх даследаванняў, і разам з тым сфармавалі новыя выклікі.
Палітычныя рэпрэсіі супраць навукоўцаў, новыя міжнародныя магчымасці, санкцыі супраць Беларусі, вайна Расіі ва Украіне – тэмп грамадска-палітычных зменаў ашаламляе і патрабуе асэнсавання, патрабуе і новай ступені адказнасці для гісторыкаў як навукоўцаў, інтэлектуалаў і грамадзян.
На дыскусіі прапануецца абмеркаваць наступныя праблемы:
- Што адбылося з беларускімі гісторыкамі і гістарычнай навукай ва ўмовах палітычнага крызісу і вайны ва Украіне?
- Наколькі разбуральнымі былі дзеянні дзяржавы ў дачыненні навукоўцаў ва ўмовах палітычнага крызісу, як гэта паўплывала на працу гістарычнай супольнасці ў дзяржаўных і недзяржаўных інстытутах?
- Як уплывае на беларускую гістарычную навуку змены ў гістарычнай палітыцы і ўзмацненне расійскага ўплыву на дзяржаўную ідэалогію?
- Ці існаванне навукі ў выгнанні можа быць эфектыўным? Наколькі дзейсныя праграмы дапамогі, наколькі эфектыўныя альтэрнатыўныя інстытуцыі?
- Якім мусіць быць адказ беларускай гістарычнай навукі на вайну ў Украіне? Як захоўваць беларуска-украінскае паразуменне сярод гісторыкаў?

Для рэгістрацыі на дыскусію звяртайцеся па адрасу: icbs@palityka.org.
Шаноўныя калегі!
Нагадваем, што 15 траўня завяршаецца збор індывідуальных заявак для ўдзелу ў 10-м (юбілейным) Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі.