29 сьнежня ў Варшаве Рух беларускіх нацыяналістаў зладзіў палітычны пэрформанс на тэму ўчорашняга інцыдэнту на хакейнай гульні ў Менску. Нагадаем, падчас матчу гулец каманды Лукашэнка Яраслаў Чупрыс моцна ўехаў у нэасавецкага дыктатара, чым траўмаваў яму сьпіну.
У пэрформансу РУХ увасобіў палітычную іронію зьвязаную са здарэньнем:
| Далучыцца да РУХУ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Ахвярамі камуністычнай дыктатуры, па розных падліках, сталі ад 600.000 да 1.400.000 забітых і рэпрэсаваных беларусаў. Былі зьнішчаныя шматлікія помнікі архітэктуры і гістарычнай забудовы, прыгнечаныя нацыянальная культура і ідэнтычнасьць, праведзена татальная русіфікацыя, навязана чужая гісторыя і сьвядомасьць.
Неасуджаны ў Беларусі ў пачатку 1990-ых гадоў камунізм стаўся адным з галоўных фактараў рэнесансу ва ўладзе нэасавецкіх прарасейскіх сілаў. Наступствы гэтага мы добра бачым і па гэты дзень. Зноў забіваюць лепшых прадстаўнікоў нацыі, тысячы палітычных вязьняў катуюцца ў турмах, сотні тысячаў чалавек вымушаныя былі зьехаць у эміграцыю, унутры краіны зьнішчаецца ўсё беларускае і нацыянальнае, працягваецца русіфікацыя ўсяго грамадзтва.
Выйсьцем з дадзенай сытуацыі зьяўляюцца лягічныя крокі: усьведамленьне таго, што саветчына і расейшчына зьяўляюцца ворагамі беларушчыны; адыход у мысленьні ад савецка-расейскіх наратываў і штампаў; цікавасьць да беларускай гісторыі і культуры; паступовы пераход да карыстаньня роднай мовай; падтрымка беларускіх нацыянальных сілаў, нашых добраахвотнікаў і палітвязьняў.
Гэтыя простыя крокі, які можа зрабіць кожны, вядуць да беларускай сьвядомасьці, а сьвядомы беларус ніколі ня стане на бок злачыннай і барбарскай саветчыны і расейшчыны. Бо цывілізацыйны выбар сьвядомага беларуса – гэта незалежная, прававая і нацыянальная краіна. Менавіта ўсё гэта і зьяўляецца антыподам таго, што раней несла чырвоная зараза, а цяпер нясе нэачырвоныя лукашысцкі і рускі сьветы. Таму толькі праз беларускую сьвядомасьць мы зможам перамагчы і ня даць прыйсьці да ўлады новаму Лукашэнка.
| Далучыцца да РУХУ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤15 13🔥5👏3 3 3 3👍2💯2🫡2🏆1
Рух беларускіх нацыяналістаў працягнуў распачатую ў мінулым годзе справу па адраджэньні забытай традыцыі ў памяць герояў Слуцкага збройнага чыну. Падзея адбылася 27 сьнежня на "Беларускім доме" у Варшаве.
Па здушэньні камуністамі Слуцкага збройнага чыну, вялікая частка ваяроў апынулася ў эміграцыі. Зь цягам часу ўдзельнікамі Паўстаньня была запачатая ўнікальная традыцыя. Пры грамадзкіх месцах – часьцей царкве, рабілася сымбалічная магіла паўшага героя. Каля яе служыўся малебен, рабілася ганаровая варта, пасьля ладзіліся вечары з гістарычнымі і музычнымі выступамі. У зацемках адной з эмігранцкіх газэтаў захавалася такое апісаньне: «Зялёная сымбалічная магіла, на ёй просты драўляны крыж, вянок з сасновых галінак, на ім родныя бел-чырвона-белыя колеры».Ва двары "Беларускага дому", згодна з гістарычнымі апісаньнямі, была зроблена сымбалічнай магіла Слуцкага ваяра – насып зямлі, пакрыты сасновымі галінкамі, драўляны крыж і хвойны вянок, у атачэньні агню паходняў і лунаючых сьцягоў.
З-за адыходу ў іншы сьвет былых удзельнікаў Паўстаньня і старой генэрацыі эмігрантаў гэтая традыцыя забылася і на сёньня амаль невядомая нават знаўцам. Але яна цалкам унікальная і ня мае аналягаў для іншых адзначэньняў ці ўшанаваньняў у беларускай гісторыі. Яна нясе ў сябе моцны патрыятычны стрыжань – культ памерлых герояў. Таму гэту традыцыю ніякім чынам нельга лічыць жалобнай, бо вобраз магілы ваяра, які памёр, каб жыла Бацькаўшчына – гэта сымбаль вялікай любві, мужнасьці і няскоранасьці, які перш за ўсё ўздымае народны дух на змаганьне.
Вечар пачаўся зь вершу напісанага падчас Паўстаньня яго непасрэдным удзельнікам Алесем Змагаром (сапр. Аляксандар Яцэвіч). Пад гукі дуды яго зачытаў Дзядзька Віктусь. Пасьля чаго адбылася малітва над сымбалічнай магілаю і казаньне ксяндза Вячаслава Барка.
Вялікую цікавасьць выклікала спаборніцтва па стрэлах на трапнасьць. У якасьці мішэняў былі абраныя варожыя выявы лідараў Савецкай Расеі, якім і супрацьстаялі Случчакі. Амаль кожны з прысутных паспрабаваў растраляць Леніна, Сталіна, Троцкага, Дзяржынскага ці зорку зь сярпом і молатам. Найбольш трапныя ўдзельнікі атрымалі прызы – кубкі і шэўроны з сымболікай Слуцкіх паўстанцаў.
Другая частка вечару распачалася ў залі "Беларускага дому". Дзядзька Віктусь ўрачыста зачытаў Дэклярацыю Рады Случчыны, выдадзеную напярэдадні Паўстаньня. Пасьля экс-кіраўнік "Паспалітага рушэньня", сябра Рады РУХУ Сяржук Кедышка распавёў прысутным аб Слуцкім збройным чыне і беларускім змаганьні з бальшавікамі тых часоў.
Наступнай часткай вечару стаў розыгрыш бясплатнай тату ад Студыі нацыянальнай татуіроўкі "1863", якую правёў ейны заснавальнік і кіраўнік Віктар Цыркуновіч. Пераможца атрымаў сэртыфікат на татуіроўку з рэдкай выяваю Пагоні з гербу Слуцкіх паўстанцаў.
У заключнай частцы імпрэзы выступіў кіраўнік Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Ігар Станкевіч. Ён распавёў эксклюзіўную інфармацыю аб беларускім антысавецкім супраціве 1920-ых гадоў, які быў адкрыты ў архіве літаральна ў сьнежні гэтага году.
Адзначым, што адраджэньне такой унікальнай традыцыі мае важнае значэньне для захаваньня гістарычнай памяці і фармаваньня нацыянальнай сьвядомасьці. Гэта ўмацоўвае пераемнасьць пакаленьняў і вяртае ў сучаснасьць жывы дух беларускага супраціву. А праз пашану да сваіх герояў нацыя захоўвае сваю годнасьць і волю да змаганьня за Радзіму.
| Далучыцца да РУХУ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🖼️ На фота: сьвяточная паштоўка, прысьвечаная паваеннаму беларускаму антысавецкаму супраціву, выпушчаная ў 1947 годзе ў Нямеччыне.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤26 20 6⚡4 4 3🫡2👍1😍1🏆1🎄1