Віцебская Вясна – Telegram
Віцебская Вясна
244 subscribers
4.14K photos
8 videos
4.36K links
Падзеі, працэсы, здарэнні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.
Download Telegram
Дзяржаўная прапаганда імкнецца пераканаць беларусаў у тым, што яны жывуць заможна. Вось і "Аршанская газета" размясціла фотарэпартаж з аграгарадка Заполле, імкнучыся паказаць "росквіт" мясцовага жыцця. Атрымалася з дакладнасцю наадварот.

Шкада, фотаздымкі не падпісаныя. Да прыкладу, будынак на 1-м - зачыненая ў сярэдзіне 2010-х школа, якую безвынікова спрабуюць прадаць. На 2-м - асартымент лекаў у мясцовым ФАПе. На 3-м - помнік загінулым аднасяльчанам, на добраўпарадваканне якога, падобна, бракуе сіл і сродкаў.

Статус аграгародка – адзінае, што ўдалося захаваць Заполлю, якое некаль было цэнтрам Запольскага сельсавета. Яго ліквідавалі ў 2004-м, і цяпер аграгарадок, па сутнасці, звычайная "неперспектыўная веска". Толькі ў дзяржаўным СМІ пра такое не пішуць. Але фотаздымкі гавораць праўду.
👍3😁2
Віцебская пракуратура пахвалілася змаганнем з экстрэмізмам

Маўляў, ажно тры “информационных канала, имеющие явную экстремистскую направленность” на працягу лістапада былі прызнаны “экстрэмісцкімі”. Але чамусьці гэтыя інтэрнэт-рэсурсы засталіся не названымі. Што нават насцярожвае: ведамства, якое мусіць сачыць за выкананнем заканадаўства, хавае ад грамадзянаў інфармацыю, своечасовае веданне якой можа застрахаваць ад адміністрацыйнага пакарання....

Пры больш уважлівым аналізе выявілася, што пракратура г.Віцебска і перабольшыла-такі свае заслугі. ➡️https://tinyurl.com/3wsr3mvx
🤬1🖕1
Квартиру политика Евгения Вильского в Новополоцке не удалось продать: цену снижают

Если в первый раз трехкомнатную квартику и. о. председателя «Народной громады» Евгения Вильского выставляли за 142 тысяч рублей, то теперь стартовую цену для повторного аукциона снизили до 113 тысяч рублей.

Напомним, политик был заочно осужден в прошлом году на 12-летний срок со штрафом в 480 тысяч рублей. В лоте указано, что в квартире зарегистрировано трое.
🤬2
Наталля Макавецкая, маці экс-палітвязня з Віцебска, просіць дапамогі

Наталля Макавецкая была вымушана выехаць з Беларусі год таму – пасля шасцігадзінавага допыту і чарговага ператрусу. На той час яе сын Уладзіслаў Макавецкі, былы палітзняволены, які цалкам адбыў прызначаны судом тэрмін, ужо жыў у Польшчы. Наталля таксама падала дакументы на міжнародную абарону, але польскія улады, кіруючыся дублінскім пагадненнем, вырашылі перадаць яе справу ў Чэхію, якая выдала жанчыне шэнгенскую візу. У Чэхіі ў Наталлі нікога няма, таму яна падала апеляцыю. Працаваць у Польшчы ў гэты час яна не мае права.

Грошы на юрыдычнае суправаджэнне Наталля была вымушана пазычыць. Яшчэ адна вострая неабходнасць – гэта набыццё слыхавога апарату, бо пасля перанесенага грыпу ў яе адбылося значнае пагаршэнне слыху.

Жанчына просіць фінансавай дапамогі - €2000. Яна распавяла сваю гісторыю на сайце BYSOL, праз яго можна падтрымаць адважную жанчыну-віцяблянку, якая аддана падтрымлівала свайго сына і іншых палітвязняў у зняволенні.
5😢1
Вайскова-патрыятычны клуб у дзіцячым доме

Менавіта так: адзіная падобнага кшталту структура створана на Віцебшчыне. Вайскова-патрыятычны клуб “Ніка” дзейнчае на базе Сенненскага дзіцячага дома. Умовы для ідэалагічнага выхавання проста ідэальныя: выхаванцаў клубу навучаюць проста на месцы, таму заняткі не прагуляеш. Два разы на тыдзень па паўтары гадзіны хлопцаў вучаць маршырываць, збіраць і разбіраць зброю, займаюцца з імі фізічнай падрыхтоўкай і ўсё гэта – па адмысловых метадычках МУС на падвышаным узроўні.

У клубе займаюцца 14 хлопцаў. Апрача заняткаў непасрэдна на месцы, у іх “фармуюць актыўную грамадскую пазіцыю”, запрашаючы на ўнутраныя імпрэзы ў міліцэйскіх структурах. Выхаванцаў клуба бяруць на патрыятычныя аўтапрабегі і правлдзяць “профарыентацыю”, агітуючы паступаць на службу ў міліцыю і ў ведамасныя навучальныя ўстановы.
🤬1😡1
🌿10 снежня — Дзень правоў чалавека

10 снежня 1948 года Генеральная Асамблея ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека. З тых часоў гэтая дата з’яўляецца штогадовай магчымасцю ацаніць вартасць правоў чалавека, звярнуць увагу на нейкі канкрэтны аспект гэтых правоў і падняць голас у імя таго, каб кожны, дзе б ён ні знаходзіўся, карыстаўся ўсімі правамі чалавека.

Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека — гэта самая важная заява пра правы і свабоды кожнага чалавека. Гэты асноватворны дакумент складаецца з прэамбулы і 30 артыкулаў, у якіх пералічана шырокае кола асноўных правоў і свабодаў, неад'емна ўласцівых усім мужчынам і жанчынам ва ўсім свеце, без якіх-небудзь адрозненняў.

Унікальнасць дакумента ў тым, што ён перакладзены на найбольшую колькасць моў і дыялектаў у свеце — больш за 400. Такім чынам, яна з'яўляецца самым перакладзеным і, сапраўды, самым «універсальным» дакументам у свеце.
2
Полацкі суд прызнаў “экстрэмісцкім” Тік-Ток- акаўнт прыхільнікаў Лукашэнкі

Паводле рашэння суда Полацкага раёна і г.Полацка ад 3 снежня у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключаны Тік-Ток- акаўнт "novaya_belarus". Рэсурс мае ўсяго 475 падпісчыкаў Што з ім не так?

Магчыма, полацкую пракуратуру, якая займаецца маінторынгам інтэрнэту, збянтэжыла сама назва. Бо “Новая Беларусь” – гэта назва штогадовай канферэнцыі дэмакратычных сіл.

Але, калі адчыніць акаўнт, у вочы кідаецца безліч чырвона-зялёных сцягоў у відэароліках, знятых падчас патрыятычных аўтапрабегаў і іншых ідэалагічных мерапрыемстваў. Хэш-тэгі таксама не пакідаюць сумнёваў у “арыентацыі” стваральнікаў: ЗаБеларусь /ямыбатька / митинг /лучшие /лукашенко. Праўда, выглядае, што аўтары крыху перастараліся, дэманструючы сваю адданасць. Пэўная колькасць відэаролікаў прысвечана разгонам мірных пратэстаў 2020 г. А на іх - тысячы людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі. Ці не за гэта прыхільнікі Лукашэнкі трапілі ў “экстрэмісты”.
😁41
Павел Левінаў стаў лаўрэатам сёлетняй Праваабарончай прэміі ў намінацыі “Праваабаронца года”

Сёлета пераможцамі ў гэтая намінацыі прызнаныя адразу тры чалавекі, вядомыя сваёй праваабарончай дзейнасцю: Павел Левінаў, Алена Маслюкова і Таццяна Нядбай.

“Я шчаслівы аказацца сёння ў гэтай кампаніяй з двума праўкраснымі жанчынамі, павіншаваць іх з гэтай узнагародай. І наш агульны шэраг сёння выразна дэманструе, што мы не адны, што мы – каманда і ўто мы рушым у правільным накірунку. І гэта дае надзею, што правы чалавека ў Беларусі будуць адноўленыя”, сказаў Павел Левінаў падчас уручэння прэміі.

Нацыянальная праваабарончая прэмія была заснаванная ў 2008 годзе. Яна ўручаецца штогод за дасягненні ў галіне правоў чалавека ў некалькіх намінацыях. На намінацыю «Праваабаронца года» вылучаецца асоба, чые дзеянні за мінулы і папярэднія гады найбольш яскрава, выразна, эфектыўна спрыялі прасоўванню і/ці абароне правоў чалавека ў Беларусі.
5👍5
Лаўрэаткай Праваабарончай прэміі ў намінацыі «Праваабарончая салідарнасць» стала палітзняволеная Вольга Брыцікава

На гэтую намінацыю вылучаецца асоба, якая пацярпела ад рэпрэсіяў і ціску сёлета і/ці ў папярэднія гады за сваю дзейнасць па прасоўванні і/ці абароне правоў чалавека ў Беларусі.

Вольга Брыцікава актыўна абараняла правы рабочых у Наваполацку, кіравала незалежным прафсаюзам «Нафтана», дзе працавала 16 гадоў. Калі ў жніўні 2020 года работнікі «Нафтана» выйшлі на мітынг, высунулі палітычныя патрабаванні — іх публічна агучыла Вольга.

Зараз актывістка незалежнага праваабарончага руху знаходзіцца ў зняволенні: Віцебскі абласны суд двойчы судзіў яе па палітычна матываваных крымінальных артыкулах, па сукупнасці ёй прызначана 6 год пазбаўлення волі. ➡️https://tinyurl.com/ybxry99v
👍7
У віцебскім касцёле святога Антонія замалявалі фігуру на адной з фрэсак

З алтарнай фрэскі знікла фігура жанчыны, якая навярнулася да Бога, заўважыла анлайн-выданне KATOLIK.LIFE.

Фрэскі ў гэтым касцёле ў 2017 годзе стварыў мастак Уладзімір Кандрусевіч. Яны адразу сталі сенсацыяй: анёлы тут граюць на бас-гітары і саксафоне, а разам з біблейскімі персанажамі намаляваны вайскоўцы ў камуфляжы і мужчыны ў дзелавых строях. Але найбольшую ўвагу прыцягвае сюжэт глыбокай пашаны валхвоў нованароджанаму Ісусу. Перад Паннай Марыяй і немаўлём выкладаюць дары людзі, вельмі падобныя да Уладзіміра Пуціна, былога прэзідэнта ЗША Барака Абамы і Далай-ламы.
🤬2
Сачыце за рукамі)

У аршанскім педагагічным каледжы па-новаму прадэманстравалі патрыятызм. Тут прайшла дыялогавая пляцоўка «Патриот XXI века», і ўсім прысутным загадалі не толькі прыйсці ў форме "цёмны ніз, белы верх", але і завязаць на рукі чырвоныя і зялёныя стужкі
💩2
У Польшчы Анджэя Пачобута прызналі «Абаронцам правоў чалавека 2025 года»

Палітвязень, журналіст і актывіст неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі, якога трымаюць у Наваполацкай ПК-1, «за мужнасць і стойкасць» удастоены прэміі «Абаронца правоў чалавека 2025 года», заснаванай Заходне-Паморскім ваяводствам Польшчы. Яна з 2021 года прысуджаецца асобе (або групе асоб) за іх жыццёвую пазіцыю і актыўныя намаганні па прасоўванні і забеспячэнні правоў чалавека.

Узнагарода была ўручаная 10 снежня, у Міжнародны дзень абароны правоў чалавека, у канцылярыі маршала. Ад імя лаўрэата яе прыняў Барташ Веліньскі, намеснік галоўнага рэдактара “Газеты Выборчай”, карэспандэнтам якой быў Пачобут. Статуэтку, якая сімвалізуе зламаныя кайданы, уручыла яму намеснік маршала Ганна Банькоўска.

16 снежня ў Еўрапарламенце дачцэ Анджэя Пачобута будзе ўручаная прысуджаная журналісту прэмія “За свабоду думкі” імя Сахарава. Таксама селета палітвязень быў удастоены ордэна Белага Арла — найвышэйшай дзяржузнагароды Польшчы.

8 лютага 2023 г. Анджэя Пачобута асудзілі на 8 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму, абвінаваціўшы паводле двух крымінальных артыкулаў: арт. 361 КК — заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы РБ; арт. 130 КК — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці.
2👍2
Віцебск упрыгожылі да Новага года

Блакітнае - сімволіка Славянскага базару, астатняе - зразумела.
У дадатак да ідэалагічна-правільнай гарадской ёлкі.
👍1💩1
13 снежня на волю выйшлі 123 палітычных зняволеных. З іх 109 грамадзян Беларусі прымусова вывезлі ва Ўкраіну.

Апублікаваны поўны спіс гэтых людзей. Сярод іх

- вядомы палітык Павел Севярынец , ураджэнец Оршы, затрыманы ў чэрвені 2020г. і асуджаны на 7 гадоў зняволення па ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках).

- жыхар Віцебска Ерванд Марцірасян , у жніўні 2024 г. асуджаны на 2 гады за абразу Аляксандра Лукашэнкі. Пазней, яму, верагодна, дадалі тэрмін зняволення за непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі.

- жыхар Віцебска Сяргей Тулінаў, асуджаны на 2 гады і 3 месяцы па 4-х палітычных артыкулах: за распальванне варожасці, за абразу Лукашэнкі, суддзі і прадстаўніка ўлады.

-жыхар пасёлка Ула Бешанковіцкага раёна Ігар Сімашковіч, асуджаны па 5-ці крымінальных артыкулах, з які 4 – палітычна матываваныя: абраза Лукашэнкі, абраза прадстаўніка ўлады, удзел у экстрэмісцкім фармаванні, распальванне варожасці.

На волі – яшчэ дзве ўраджэнкі Віцебшчыны, якія пазней жылі і працавалі ў Мінску. Гэта ўраджэнка Глыбокага Алена Бадзяка, асуджаная селета ў лютым да двух гадоў зняволення за заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь і распальванне варожасці ці варажнечы. І ўраджэнка Віцебска Алена Елькіна , асуджаная за заклікі да дзеянняў , скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь і стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім. КДБ прызнаў яе ўдзельніцай “экстрэмісцкага фармавання” – Тэлеграм-канала „ШапитоДичь“.

Ва Ўкраіну быў вывезены і Андрэй Шмай , ураджэнец Чарнігава, які працаваў у Віцебскім аблвыканкаме рабочым па абслугоўванні будынкаў. Ен быў затрыманы па абвінавачанні ў шпіянажы і агентурнай дзейнасці. Нібыта ён здабываў нейкія звесткі ад супрацоўнікаў аблвыканкама і перадаваў іх ва Украіну свайму малодшаму брату Руслану, які ў той час служыў у Чарнігаўскім аператыўным упраўленні "Поўнач" і з'яўляўся намеснікам камандзіра ў аператыўных справах.

"Вызваленыя грамадзяне Беларусі пасля аказання неабходнай медыцынскай дапамогі і па іх жаданні будуць дастаўлены ў Польшчу і Літву. Пра гэта заявілі ў Каардынацыйным штабе па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі Украіны.
4
Як падтрымаць вызваленых палітзняволеных

На волю выйшлі 123 палітвязня. Цэлы шэраг арганізацый і ініцыятываў каардынуюць дзеянні на іх падтрымку

👉 BYSOL запусціў збор на патрэбы вызваленых палітзняволеных.
👉 Можна падтрымаць збор фонда «Краіна для жыцця», які таксама будзе дапамагаць вызваленым.
👉 У аднаўленні і рэсацыялізацыі палітзняволеным дапаможуць ініцыятывы «Вольныя», «Dissidientby».
👉 Палітзняволеныя змогуць размясціцца ў шэлтары «Краіны для жыцця». Можна зрабіць данат на тэрміновы збор.
👉 Праваабарончы цэнтр «Вясна» акажа дапамогу вызваленым палітвязням. Падтрымаць яго дзейнасць можна па спасылцы.

👉 У Вільні дзейнічае адмысловы гуманітарны склад. Вы можаце аднесці туды рэчы, якія спатрэбяцца вызваленым людзям.
👉 Іншыя ініцыятывы, што падтрымліваюць палітзняволеных, можаце знайсці на сайце.

❗️❗️❗️ Па пытаннях вызваленых палітзняволеных запушчаная гарачая лінія: http://t.me/hotline202512
2
Алесь Бяляцкі: «Важна дабівацца вызвалення ўсіх, каб у Беларусі не засталося ніводнага палітычнага зняволенага»

13 снежня па памілаванні былі вызваленыя адразу 123 палітвязні, сярод якіх — кіраўнік і заснавальнік Праваабарончага цэнтру «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі. Яго ўтрымлівалі за кратамі чатыры гады і пяць месяцаў.

«Вядома, я вельмі рады, што я на свабодзе. Я разумею, што каб мы апынуліся на свабодзе, трэба было зрабіць вялікую працу. І мы выйшлі на свабоду, дзякуючы намаганням многіх тысяч людзей — у першую чаргу, амерыканскіх дыпламатаў і ўрадаўцаў», - з такімі словамі Алесь Бяляцкі звярнуўся да тых, хто сустракаў яго на волі.
2
📝Заява «Вясны» з нагоды вызвалення палітвязняў 13 снежня

Праваабарончы цэнтр «Вясна» вітае вызваленне Алеся Бяляцкага, Уладзя Лабковіча і іншых беларускіх палітычных зняволеных.

Гэтая падзея стала вынікам працяглых, паслядоўных і прынцыповых намаганняў беларускага грамадства, міжнароднай дэмакратычнай супольнасці, міжнародных арганізацый і дыпламатыі ЗША і еўрапейскіх дэмакратый, якія на працягу многіх гадоў уздымают пытанне незаконнага пазбаўлення волі праваабаронцаў, журналістаў, грамадзянскіх актывістаў і іншадумцаў у Беларусі і дамагаюцца іх вызвалення.

«Вясна» выказвае шчырую падзяку ўрадам дэмакратычных краін, дыпламатам, міжнародным арганізацыям, праваабарончым сеткам і ўсім людзям, якія на працягу гадоў праяўлялі настойлівасць і салідарнасць, не дазваляючы забыць пра лёсы палітычных зняволеных у Беларусі.

«Мы заклікаем і надалей працягваць гэтую працу, дамагаючыся свабоды для кожнага і кожнай, хто быў пазбаўлены яе за свае перакананні».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119267
3👍2