Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
"Беларускія сцежкі Каралін" запрашаюць на Гуканне вясны!

8 сакавіка, на мяжы дзьвух Каралін, на гары Kings Mountain, адбудзецца сапраўдная сустрэча з вясной — “Гуканне вясны ў Караліне”!

Сакавік, час, калі ўсё ажывае, а разам з ёй — і нашыя старадаўнія традыцыі.

У праграме — абрады на дабрабыт і шчасце, зазыванне вясны праз спевы, танцы, вясёлыя гульні і творчыя майстар-класы. Будзем ладзіць карагоды, частаваць адзін аднаго смакоццем і проста цешыцца цёплай атмасферай.

Мерапрыемства будзе камерным, у коле сяброў і блізкіх, а значыць — утульным і па-сапраўднаму хатнім.

“Гуканне вясны ў Караліне” — гэта сапраўдная магчымасць стаць часткай традыцыйнага беларускага вясновага свята!
https://www.facebook.com/share/15sRGppBfH/
7
Жанчынам патрэбныя не кветкі, а роўнасць і павага. Паштоўкі да 8 сакавіка.
🔥42
8 сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасьці жанчын у барацьбе за свае правы.

І ў гэты дзень мы хочам ушанаваць памяць усіх выбітных беларускіх жанчын, якія пакінулі сьлед у гісторыі Беларусі. А таксама падзякваць тым, хто робіць свой унёсак у змаганьне за свабоду ў Беларусі і ў развіцьцё беларушчыны. І, канешне, выказаць сваю салідарнасьць усім палітзьняволеным жанчынам.

Каб таксама выказаць сваю салідарнасьць, у гэты дзень вы можаце:
🔻 Падзяліцца ў сваіх сацсетках гісторыямі беларускіх жанчын з мінулага ці нашых дзён, якія вас натхняюць
🔻 Расказаць пра факты дыскрымінацыі супраць жанчын як у Беларусі так і па ўсяму сьвету
🔻 Расказаць пра беларускіх палітзьняволеных жанчын
🔻Падтрымаць збор Хуткай гуманітарнай дапамогі для беларускіх жанчын https://www.stranafund.org/kampanii/zbor-na-padtrymku-zhanchyn
4👍2
👩Сумесны дабрачынны збор у падтрымку палiтзняволеных беларусак

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на сёння ў Беларусі за кратамі знаходзяцца каля 150 палітзнвяоленых жанчын. Напярэдадні 8 сакавіка некалькі ініцыятыў аб'ядналіся і распачалі збор у падтрымку беларусак.

На кожную жанчыну плануецца выдаткаваць каля €150. Калі атрымаецца сабраць больш — падтрымка будзе больш шырокай, і яшчэ больш жанчын яе атрымаюць.

Падтрымаць збор
👍41
Forwarded from Дом Творцаў
🇺🇸 Падтрымаем адкрыццё Беларускага цэнтру ў Мінесоце!
Зараз вельмі важны момант для беларускай супольнасці ў ЗША! Дапаможам атрымаць падатковыя льготы для Беларускага цэнтру ў Мінесоце, каб ён мог развівацца і аб'ядноўваць беларусаў.
💡 Усяго трэба сабраць 10 000 подпісаў!

Як дапамагчы:
1️⃣ Перайдзіце па спасылцы 👉 change.org
2️⃣ Увядзіце імя, прозвішча (можна не сапраўднае) і e-mail
3️⃣ Пацвердзіце подпіс у пошце
⚠️ Сайт можа прапаноўваць данат – гэта не абавязкова!

Кожны голас важны! 🙌 #БеларусыРазам
👍7
✍️ Два моўныя курсы з хуткім стартам: ангельская для творцаў і беларуская для беларусаў(-к)

1️⃣ Бясплатны анлайн-#курс ангельскай мовы для творцаў ад American Center

▫️ Калі: 20 сакавіка - 22 траўня (па чацвяргах, 18:00 па Мінску).

Праграма:
- Прафесійная лексіка і прэзентацыя сваёй творчасці
- Напісанне біяграфій, матывацыйных лістоў, грантавых заявак
- Прасоўванне ў сацсетках
- Бізнэс-камунікацыя ў свеце мастацтва.

▫️ Курс вядзе выкладчыца з ЗША Лоры Кабрэра.
▫️ Умовы: узровень ангельскай мовы A2–B1 і вышэй.

❤️‍🔥 Ддл: 16 сакавіка.
🔗 Даведацца больш


2️⃣ Вясновы набор на анлайн-курсы беларускай мовы “Пакрысе“ (платны)

▫️Для каго:
беларускі і беларусы, якім не стае моўнай практыкі, размоваў на актуальныя тэмы, беларускамоўнага асяроддзя.

Ёсць два ўзроўні, кожны мае ранішнія і вечаровыя групы па панядзелках і серадах:
▫️“Мова штодзённасці” — базавы ўзровень, каб пачаць размаўляць па-беларуску, засвоіць базавую лексіку і граматыку.
▫️Паглыблены курс «Мова стасункаў» паглыблены ўзровень для тых, хто ўжо размаўляе ці піша па-беларуску.

🔗 Запісацца

***
Збіраем
курсы на sekktor.online.
Расказваем, як даслаць свае абвесткі, вось
тут.

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1
Атланта
🗓Дата: 23 сакавіка
🕰Час: з 14:00 EST
📌Bethel Park Cumming

Вашынгтон, Акруга Калюмбія
🗓Дата: 23 сакавіка
🕰Час: 12:30 EST
📌Месца: Quincy Park (1021 N Quincy St, Arlington)

Сан Францыска
🗓Дата: 23 сакавіка
🕰Час: з 12:00-17:00 PST
📌Месца: Sugarloaf Open Space
2161 Youngs Valley Road, Walnut Creek, 94596

Лос-Анджэлес
🗓Дата: 23 сакавіка
🕰Час: з 12:00 PST
📌Месца: Griffith Park, Crystal Springs picnic area

Raleigh (Ролі), Паўночная Караліна
🗓Дата: 23 сакавіка
🕰Час: з 12:00 да 13:00 EST
📌Месца: Moore Square (201 S Blount St, Raleigh)

Сіэтл
🗓Дата: 23 сакавіка
🕰Час: з 15:00 да 18:00 PST
📌Месца: Kelsey Creek Park

Бостан
🗓Дата: 25 сакавіка
🕰Час: з 12:30 да 13:00 EST
📌Месца: Boston City Hall

Філадэльфія
🗓Дата: 29 сакавіка
🕰Час: з 16:00 да 22:00 ЕST
📌Месца: Associated Polish Home

Саўт Рывер, Нью Джэрсі
🗓Дата: 29 сакавіка
🕰Час: 12:00 ЕST
📌Месца: 284 Whitehead Ave, South River,

Осцін, Тэхас
🗓Дата: 30 сакавіка
🕰Час: з 16:00 да 19:00 CDT
📌Месца: 12300 River Bend, Austin
🔥72👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Да Міжнароднага Дня Паэзіі беларусы ЗША зачыталі разам верш Сяржука Сокалава-Воюша
10👍1
Будзьце ўважлівымі, сябры.
Forwarded from STRYZHAK
Новая тактыка спецслужбаў пра якую нам стала вядома. Сябры і знаёмыя актывістаў дыяспары сталі ахвярамі шантажу і ціску з боку сілавікоў. Спецура прымушае блізкіх актывістаў уступаць з імі ў актыўныя кантакты і выведваць крытычна значную інфармацыю пра жыццё беларускай эміграцыі. За адмову пагражаюць турмой і пераследам.

Такія незаконныя дзеянні ня толькі нясуць значную пагрозу зліцця інфармацыі сілавікам, але яшчэ і падвышаюць недавер паміж людзьмі.

Простыя метады як знізіць рызыку і не ўваліцца з параною:
- звяртайце ўвагу на сяброў, што праз доўгі перапынак раптам сталі камунікаваць з вамі;
- звяртайце ўвагу на характар пытанняў што вам задаюць людзі з Беларусі (праз небяспеку, мала хто з староннікаў перамен унутры Беларусі будзе шмат казаць на палітычныя тэмы);
- будзьце асцярожныя ў абмеркаванні падрабязнасцяў вашай працы, калі вы працуеце ў грамадскіх і палітычных структурах.

Беражыце сябе і будзьце асцярожныя ў кантактах.
👍32
📢 Запісвайцеся ў Беларускі сямейны летнік!

Хочаце правесці тыдзень у цудоўнай кампаніі беларусаў з цікавымі актыўнасцямі і утульнымі вечаровымі гутаркамі?
💫Ці можа вы хочаце, каб дзеці даведаліся больш пра беларускія традыцыі і культуру?

Запрашаем вас у Беларускі сямейны летнік у штаце Масачусэц, які пройдзе з 5-га па 12 ліпеня 2025

❗️На другі заезд запісаліся толькі 2 сям'і. Каб летнік адбыўся патрэбна яшчэ як мінімум 3 сям'і ❗️

📍Фармат летніка - сямейны лагер
📍Заняткі па беларускай мове для дзяцей
📍Воркшопы і актыўнасьці ад саміх бацькоў для дарослых і дзяцей на беларускай і ангельскай мовах
📍Святкаванне Купальля
📍Прыгожая прырода, лес, возера
📍Басейн, спартовыя пляцоўкі
📍Атмасфера беларушчыны
📍 Утульныя вечаровыя размовы і гульні для дарослых
📍Асобныя пакоі з душам
📍Трохразовае харчаванне

Каб запісацца, запоўніце форму

🤗 Бярыце сваіх сяброў і далучайцеся!
🙌🏼 Будзем удзячныя, калі падзеліцеся допісам, каб як мага больш беларусаў даведаліся пра летнік.
7👍1
Ужо заўтра дэмакратычныя беларусы па ўсяму сьвету будуць адзначаць Дзень Волі.
Летась Да Дня Волі беларусы ЗША разам зачыталі Ўстаўную грамату
👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Да 106 гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі беларусы ЗША чытаюць Трэцюю Ўстаўную Грамату.

З Днём Волі, сябры!
Жыве Беларусь!
8🔥3👍1
ЗАЯВА АСАЦЫЯЦЫІ БЕЛАРУСАЎ АМЭРЫКІ
з нагоды Дня Волі


Сёньня, 25 сакавіка, дэмакратычная беларуская супольнасьць ва ўсім сьвеце адзначае Дзень Волі — дзень абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе. Гэтая дата сымбалізуе непахіснае імкненьне беларусаў да свабоды, дэмакратыі і нацыянальнай самастойнасьці.

Асацыяцыя Беларусаў Амэрыкі далучаецца да ўсіх, хто адзначае гэтае сьвята, і падкрэсьлівае, што ідэалы Дня Волі сёньня актуальныя як ніколі. Беларусь заслугоўвае быць незалежнай і дэмакратычнай краінай, дзе паважаюцца правы чалавека, дзе народ мае права вольна выбіраць сваю будучыню, а палітычныя вязьні — вызваленыя.

Мы выказваем салідарнасьць з усімі, хто змагаецца за свабоду Беларусі, з тымі, хто сутыкаецца з рэпрэсіямі і несправядлівасьцю. Мы заклікаем міжнародную супольнасьць працягваць падтрымліваць беларускі народ у яго імкненьні да дэмакратычных пераменаў.

Няхай Дзень Волі будзе днём надзеі і натхненьня для ўсіх беларусаў!

Жыве Беларусь!
11🔥5👍1
Падарунак на Дзень Волі!

Дзякуючы беларускай блогерцы з Вісконсіна Яне Карслян у Captions зьявілася магчымасьць дадаваць субтытры да відэа па-беларуску!
Яна запусціла галасаваньне аб даданьні беларускай мовы, якое падтрымалі беларусы па ўсяму сьвету.
І вось сёньня Captions разаслалі лісты аб зьяўленьні беларускай мовы ў студыі!
15👏4👍3