Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
15 ліпеня — дзень нараджэньня Ўладзімера Дубоўкі.

Ён ня толькі надзвычай цікавы паэт, але і крэатыўны мовазнаўца і моватворца: мы часам не падазраем, колькім звыклым сёньня і патрэбным словам даў жыцьцё ў літаратурнай мове Дубоўка. А яшчэ ён і моўны тэарэтык, і стваральнік новых літараў. Калі б не антыбеларускія рэпрэсіі, што пачаліся ў 1930-я, магчыма, Дубоўкаў уплыў на беларускую мову быў бы яшчэ мацнейшы.
1👍1
🎉 Даражэнькія, нам 4 гады!

Учора вы напісалі нам шмат прыемных і цёплых словаў — вялікі дзякуй за іх! А мы таксама маем для вас падарунак, і гэта…

🥁 стыкерпак з цытатамі беларускіх паэтаў і паэтак, пісьменнікаў і пісьменніц!

Мы вельмі стараліся, каб ён атрымаўся троху смешным, троху іранічным, троху ўзнёслым — усё, як мы любім. Карыстайцеся на здароў’ечка: запампаваць стыкерпак можна па спасылцы. Пакуль ён існуе толькі ў Telegram, але мы працуем над тым, каб неўзабаве з'явіўся і фізічна 😉

👇 Распавядайце ў каментарах, як вам падаруначак, і ці пазналі вы творы, якія мы ў ім выкарысталі!
4
Зьбяром дзяцей палітвязьняў у дзіцячы садок і школу!

У траўні АБА і беларуская дыяспара ЗША сабралі $1,566 і дапамаглі закрыць збор на летнія вакацыі для дзяцей палітвязьняў 💛
Дзякуй кожнаму, хто далучыўся!

А цяпер новы крок: дапаможам дзецям пачаць навучальны год з неабходным. Некаторыя з іх не бачылі бацьку ці маці гадамі. Іншыя жывуць у страху, бо пераследуюць абодвух. Хтосьці разлучаны з бацькамі мяжой. І ўсё гэта адбываецца ў самы важны перыяд жыцьця калі фармуецца пачуцьцё бясьпекі, любові і даверу.

У падтрымку збора фонда BYSOL Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы запускае свой збор для ЗША, каб дапамагчы дзецям палітвязьняў пачаць навучальны год з рэчамі, якія ім патрэбныя: вопраткай, абуткам, школьнымі прыладамі, заплечнікамі. Кожнае дзіця ва ўзросце да 16 гадоў атрымае 100 € дапамогі.

💸 Усе сабраныя сродкі будуць перададзеныя на афіцыйны збор BYSOL.

AБA - афіцыйна зарэгістраваная некамерцыйная 501(c)(3) арганізацыя ў ЗША, таму вашыя ахвяраванні падлягаюць падатковаму адлічэнню (tax-deductible)

🤝 Далучайцеся! Салідарнасьць - наша моц!
👉 https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=RVS42KK55Z6Y2
4👍2
Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы pinned «Зьбяром дзяцей палітвязьняў у дзіцячы садок і школу! У траўні АБА і беларуская дыяспара ЗША сабралі $1,566 і дапамаглі закрыць збор на летнія вакацыі для дзяцей палітвязьняў 💛 Дзякуй кожнаму, хто далучыўся! А цяпер новы крок: дапаможам дзецям пачаць навучальны…»
Запрашаем вас на онлайн сустрэчу ў Zoom з беларускім выдаўцом, заснавальнікам Skaryna Press, бібліятэкарам і перакладнікам Ігарам Івановым

🗓 20 ліпеня, нядзеля
20.00 Менск/ 18.00 Лёндан / 13.00 Нью-Ёрк/ 10.00 Сан Францыска

Далучайцеся, запрашайце сяброў і гатуйце пытаньні

Цісніце "цікава" у Facebok event, каб не прапусьціць
👍3🔥31
Сябры, нагадайка 🔔
Ужо сёньня сустрэча з Ігарам Івановым у Zoom
20.00 Менск/ 18.00 Лёндан / 13.00 Нью-Ёрк/ 10.00 Сан Францыска
👍2
Амэрыканская сэнатарка заклікала да вызваленьня Лосіка

Сэнатарка адзначае і выказваепавагу Ігару Лосіку. Яна падкрэсьлівае, што Ігар рызыкаваў сваім жыцьцём і свабодай, каб даносіць праўдзівую інфармацыю да беларускага народа напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, якія былі, паводле яе слоў, сфальсыфікаваныя рэжымам Лукашэнкі.

чытаць цалкам
7👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Крывічы" набліжаюцца!
Дзеці ўжо збіраюцца,
Людзі адгукаюцца,
Валанцёры набіраюцца...

... а грошай не стае.

Мы просім далучыцца да збору на летнік "Крывічы".
Ты станеш часткай вялікага цуда для дзяцей. Бо яны ўжо спяць і бачаць, як будуць бавіць час ў кампаніі аднадумцаў, аднагодкаў, аднаплемянных сяброў. А вакол іх будуць таленавітыя, адказныя і годныя дарослыя.

Відэа: «Раніца з Белсатам»
👍1
Магчымасць для візуальных #мастакі/-чкі — выкладанне і персанальная выстава ў Сэнт-Луісе, #ЗША

Henry L. and Natalie E. Freund Teaching Fellowship ад WashU (Sam Fox School) і Saint Louis Art Museum спалучае выкладанне, рэзідэнцыю і персанальную выставу.

▫️ Калі: восень 2026 (рэзідэнцыя + выкладанне) і восень 2027 (выстава).
▫️ Для каго: #мастакі/-чкі з MFA (ступень магістра), мін. 5 гадоў пасля выпуску з вопытам выстаў. Не абавязкова мець выкладчыцкі досвед, але трэба ведаць, што хацелі б выкладаць.

Прапануецца:
- 45000 USD (у тым ліку на пералёты, арэнду, пражыванне, харчаванне)
- 1 семестр у Вашынгтонскім універсітэце: выкладанне аднаго курса і студыйная праца
- Студыя на кампусе і поўны доступ да рэсурсаў
- Супрацоўніцтва з музеем Saint Louis Art Museum і грант на вытворачасць персанальнай выставы ў 2027
- Публічныя выступы і падтрымка куратарскай каманды.

Ддл: 1 верасня.
🔗 Даведацца больш

🆕 навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1
Ужо хутка: «Сабакі Эўропы» на audiobooks.by!

Гэты раман называюць magnum opus Альгерда Бахарэвіча — і недарма. «Сабакі Эўропы» — гэта сапраўдны лабірынт гісторый, сюжэтаў і вобразаў. Кніга, для якой пісьменнік сканструяваў штучную мову. Другое месца Прэміі Гедройця і аснова для некалькіх спектакляў. 

📢 А ў (вельмі) хуткім часе — яшчэ і аўдыякніга! Сачыце за навінамі ў нашых сацсетках, каб не прапусціць рэліз.
👍42
Forwarded from Volya Broughman
Запрашаем вас на стрым з Міхаілам Волчакам - беларускім дасьледчыкам і сацыятэхнікам, які ўжо 20 гадоў займаецца развіцьцём беларускіх супольнасьцей.

🗓️ 26-га ліпеня, субота
18.30 Менск/ 17.30 Варшава/ 11.30 Нью-Ёрк

Міхась зараз гутуе да выданьня ўласную кнігу “Сацыятэхніка. Пачаткі” пра стварэньне нефармальных калектываў https://book.talash.by

На стрыме мы паразмаўляем пра беларускае грамадзтва, і як будаваць і развіваць суполкі і калектывы.

Рыхтуйце свае пытаньні і далучайцеся да стрыму па спасылцы https://www.youtube.com/live/mpok0ijfAq8?si=7GB9Su7UfFssS0ap

🔔 Падпісвайцеся на канал “Ласкатухі”, каб не прапусьціць https://www.youtube.com/@Laskatuchi
👍1
Памёр Вячка Станкевіч, былы дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода

У Злучаных Штатах завяршыўся зямны шлях Вячкі Станкевіча, аднаго з найстарэйшых актывістаў беларускай дыяспары ў Амэрыцы, паведаміла Рада БНР.

Вяска Станкевіч нарадзіўся ў Вільні ў 1932 годзе ў сям’і выбітнага мовазнаўцы Яна Станкевіча. Выехаў зь Беларусі разам з бацькамі ў час II усясьветнай вайны. З 1949 году — у ЗША. Атрымаў ступень магістра па спэцыяльнасьці «электрамэханіка». Працаваў інжынэрам у карпарацыях «ITT» і «Western Union».

З 1990 па 1998 год быў дырэктарам Беларускай службы Радыё Свабода.

Вячка Станкевіч быў сябрам Рады БНР і пэўны час намесьнікам старшыні, уваходзіў у склад кіраўніцтва Беларускай фундацыі Крачэўскага (Нью-Ёрк). Таксама ўзначальваў Галоўную ўправу Беларуска — Амэрыканскага Задзіночаньня.
😢7
Сёння дзень памяці Наталлі Арсенневай.

Гэта жанчына, якая прайшла праз вайну, арышты, эміграцыю – і ўсё роўна пісала пра Беларусь, малілася за яе і жыла ёй нават за тысячы кіламетраў ад дому. Яна нарадзілася ў Баку, жыла ў Яраслаўлі, а па-сапраўднаму стала беларускай у Віленскай беларускай гімназіі. Яна не ведала беларускай мовы, але сама вывучыла яе.

Наталлю вучылі Максім Гарэцкі, Браніслаў Тарашкевіч, Антон Луцкевіч, Аркадзь Смоліч і іншыя дзеячы беларускага нацыянальнага адраджэння. Ужо ў 14 гадоў яна пісала вершы, але па-руску. Наталля Арсеннева пазней адзначала: «Па праўдзе, я стала беларускай паэткай толькі ўвосень 1920 года». У 1927-м годзе выйшаў першы зборнік – «Пад сінім небам».

Яе жыццё такое ж трагічнае, як гісторыя ўсёй Беларусі XX стагоддзя. У 1940-м яе арыштоўвае НКУС і ссылае ў Казахстан. Потым яна вяртаецца, жыве ў Мінску падчас нямецкай акупацыі, перакладае класіку, піша тэксты да беларускіх операў, губляе сына ў 1943. Менавіта тады з-пад яе пяра выходзіць «Магутны Божа». Гэта не проста верш – гэта твор, які стаў народным малітоўным гімнам. У незалежнай Беларусі яго выбралі нацыянальным гімнам, але ў 1995 годзе пракамуністычны парламент адмовіўся зацвердзіць «Магутны Божа».

У 1944-м яна зноў вымушаная бегчы – спачатку ў Германію, потым у ЗША. Там Арсеннева працуе на заводзе, піша ў газеты, удзельнічае ў жыцці беларускай дыяспары, стварае новыя вершы і пераклады, працуе на Радыё Свабода. Яна не забылася Беларусь ні на дзень. Хаця яе намагаліся выкрасліць з беларускага жыцця: яе творы былі забароненыя падчас савецкай акупацыі, а ў беларускай школьнай праграме зараз яе проста не існуе. Прапаганда спрабавала ачарніць яе і назваць калабаранткай – як і любых апанентаў савецкай дзяржавы, якія марылі пра незалежную Беларусь.

Наталля Арсеннева – гэта голас, які прабіваецца праз забароны, праз страх, праз чужыну. Яе творчасць – гэта туга па Беларусі. Гэта мова, што не зламалася нават у выгнанні. І калі сёння гучыць «Магутны Божа», гэта значыць, што яна ўсё яшчэ з намі.

💫 Наш Patreon
💫
Наш Buymeacoffee
4
Лагер "Крывічы": cправа ідзе!

Вы ахвяруеце, робіце рэпосты публікацый, згадваеце збор у сторыз. А якая ў нас набралася каманда валанцёраў!..❤️

Мы дзякуем за гэта кожнаму з вас. А яшчэ мы ўдзячныя:

🔸фонду Паўла Латушкі і Народнаму антыкрызіснаму ўпраўленню: вы надзейныя партнёры!
🔸Аліцыі Ляпкоўскай-Голаш, дэпутатцы Сейма Польшчы: Вашая ўвага да дзяцей і гатоўнасць завітаць у лагер ёсць важнай!
🔸аб'яднанню беларусаў Філадэльфіі: вы самі зладзілі збор, і ён стаў вялікім унёскам у справу!

Праз падтрымку партнёраў агульная сума збору зменшылася да 19 440 еўра. А з улікам данатаў засталося сабраць крыху больш за 5 000 еўра.

Паднаціснем, сябры!

🔔 Збор "Крывічы"
👍2