Forwarded from Фонд «Краіна для Жыцця»
Лагер "Крывічы": cправа ідзе!
Вы ахвяруеце, робіце рэпосты публікацый, згадваеце збор у сторыз. А якая ў нас набралася каманда валанцёраў!..❤️
Мы дзякуем за гэта кожнаму з вас. А яшчэ мы ўдзячныя:
🔸фонду Паўла Латушкі і Народнаму антыкрызіснаму ўпраўленню: вы надзейныя партнёры!
🔸Аліцыі Ляпкоўскай-Голаш, дэпутатцы Сейма Польшчы: Вашая ўвага да дзяцей і гатоўнасць завітаць у лагер ёсць важнай!
🔸аб'яднанню беларусаў Філадэльфіі: вы самі зладзілі збор, і ён стаў вялікім унёскам у справу!
Праз падтрымку партнёраў агульная сума збору зменшылася да 19 440 еўра. А з улікам данатаў засталося сабраць крыху больш за 5 000 еўра.
Паднаціснем, сябры!
🔔 Збор "Крывічы"

👍2
Глядзіце новы выпуск на канале "Ласкатухі" пра тое, як беларускі Сіэтла зладзілі жаночы рэтрыт ля самага высокага вулкана ў ЗША.
https://youtu.be/pjyjPYzOIsQ?si=f5gyYwcVAQG_PNe9

YouTube
Як рэтрыты зьмяняюць жыцьцё. Трансфармацыі й інсайты.
Глядзіце новы выпуск Ласкатух, у які мы запрасілі беларусак Сіэтлу, якія зладзілі жаночы рэтрыт ля падножжа вулкана Рэйнір - самага высокага вулкана ў ЗША.
Зьмест:
0:00 тызер
0:38 прывітаньне й прадстаўленьне гасьцей
2:33 як узьнікла ідэя стварыць рэтрыт…

❤2👍2
Расклад для беларусаў ЗША!
🗓 08.08.2025(пятніца)
🇺🇸 Сіэтл, 19:00, Live art performance "Belarus: 5 years of mass repression", Bellevue Downtown Park, Bellevue, WA
Дэталі
🗓 09.08.2025 (cубота)
🇺🇸 Сан Францыска, ЗША, 12:00, Huddarat park, Woodside Ca, штат Каліфорнія
Дэталі
🇺🇸 Чыкага, 13:00, Раллі ў гонар пратэстаў і ў падтрымку свабоды і дэмакратыі ў Беларусі, 435 N Michigan Ave
Дэталі
🇺🇸 Шарлат, Паўночная Караліна, 19:30, Elizabeth Park (101 N Kings Dr, Charlotte, NC 28204)
Інсталяцыя-перформанс
Дэталі
🇺🇸 Філадэльфія, 15:00, Philadelphia, Pennsylvania, Philadelphia Love Park
Дэталі
🇺🇸 Нью-Ёрк, ЗША,13:00,мітынг насупраць штаб-кватэры AAН, Ralph Bunche Park 1st Avenue(at East 43 rd Street)New York,NY10017
Дэталі
🤍❤️🤍 Будзьма беларусамі і наша абавязкова возьме!

👍7❤2🔥2
Запрашаем вас на онлайн сустрэчу ў Zoom з беларускай паэткай Настай Кудасавай.
🗓 10 жніўня
⏰ 20.00 Менск/ 19.00 Варшава/ 13.00 Нью-Ёрк/ 10.00 Сан Францыска
На сустрэчы вы зможаце задаць пытаньні й паслухаць вершы ў выкананьні аўтаркі.
🔔 Цісьніце "цікава" у Facebook event, каб не прапусьціць

❤3👍3
Forwarded from Фонд «Краіна для Жыцця»
‼️Гэта апошняя магчымасць дапамагчы зладзіць "Крывічы"
Без 5 000 еўра, якіх не стае, мы рызыкуем адмяніць лагер. Як патлумачыць дзецям, што іх надзеі і чаканне лагеру могуць не спраўдзіцца?
У лагеры — дзеці палітвязняў, добраахвотнікаў і актывістаў. Яны вартыя найлепшага адпачынку. І вы можаце спрычыніцца да нашага збору!
💛 Падтрымайце лагер «Крывічы»
Разам мы можам зрабіць усё, што ставім на мэце. Цяпер — самы час дзейнічаць.

❤3😢2👍1
Заява Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы да 5-й гадавіны пратэстаў 2020-га года ў Беларусі.
Пяць гадоў таму, у жніўні 2020 года, народ Беларусі выйшаў на вуліцы на мірныя пратэсты, патрабуючы свабоды, дэмакратыі й чалавечай годнасьці. Сёньня мы ўшаноўваем мужнасьць тых, хто паўстаў і працягвае стаяць супраць дыктатуры. Іх адданасьць застаецца непахіснай нават перад масавымі рэпрэсіямі: гвалтоўнымі разгонамі, арыштамі, катаваньнямі й вымушанай эміграцыяй.
Як Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы, мы працягваем выказваць нашу падтрымку мірных дэмакратычных пераменаў у Беларусі. Мы патрабуем неадкладнага й безумоўнага вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных (1 187 чалавек станам на 8 жніўня 2025 года) і спыненьня працяглай хвалі рэпрэсій. Мы заклікаем міжнародную супольнасьць прыцягнуць рэжым Лукашэнкі да адказнасьці за захоп улады, фальсыфікацыю выбараў, грубыя парушэньні правоў чалавека й за яго ролю ў падрыве рэгіянальнай бясьпекі.
З 2020 года больш за 7 100 чалавек былі асуджаныя па палітычна матываваных крымінальных справах, у тым ліку 33 – падвергнутыя прымусоваму псыхіятрычнаму ўтрыманьню. Праваабарончы цэнтар «Вясна» працягвае сваю жыцьцёва важную працу па дакумэнтаваньні гэтых злачынстваў, нават калі некалькі яго супрацоўнікаў, у тым ліку ляўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, застаюцца несправядліва зьняволенымі й пазбаўленымі голасу.
Мы ўдзячныя дыпляматам ЗША й Дзярждэпартаменту за іх адданую працу, якая паспрыяла вызваленьню й дэпартацыі прынамсі 14 палітвязьняў у гэтым годзе, сярод якіх журналіст Ігар Карней, апазыцыйны дзеяч Сяргей Ціханоўскі, актывіст Акіхіра Хаеўскі-Канада, навукоўка Натальля Дуліна, а таксама грамадзяніне ЗША – Настасься Нуфэр і Юрась Зянковіч.
Нават адзначаючы гэтыя рэдкія моманты надзеі, мы не павінны забываць пра тысячы тых, хто застаецца за кратамі. Рэпрэсіі не спыняюцца: толькі сёлета зафіксавана больш за 1 700 затрыманьняў. Журналісты, актывісты грамадзянскай супольнасьці й звычайныя грамадзяне працягваюць арыштоўвацца й карацца за рэалізацыю сваіх базавых правоў.
Рэжым Лукашэнкі застаецца ключавым саўдзельнікам расейскай агрэсіі: садзейнічае ўварваньню ва Ўкраіну, разьмяшчае на сваёй тэрыторыі расійскія войскі й ядзерную зброю, пагражае бясьпецы ўсходніх межаў НАТА. Ён цесна зьвязаны з ваенна-палітычнай павесткай Крамля.
Мы заклікаем Злучаныя Штаты й іх саюзьнікаў заставацца пільнымі:
🔻стрымліваць Беларусь ад далейшага ўдзелу ў расейскай вайне супраць Украіны;
🔻узмацняць ціск дзеля вызваленьня палітвязьняў і спыненьня рэпрэсій;
🔻быць гатовымі да значных мераў у адказ, калі рэжым працягне свой цяперашні курс.
Барацьба за вольную і незалежную Беларусь працягваецца. Мы застаёмся адданымі падтрымцы беларускага народа й заклікаем міжнародную супольнасьць працягваць гэтую падтрымку да таго часу, пакуль не будуць дасягнутыя трывалыя дэмакратычныя перамены й свабода.

❤10👍3
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
‼️Пяць гадоў рэпрэсій у Беларусі: больш за 100 000 зафіксаваных фактаў пераследу
З пратэстаў 2020 года мінула ўжо пяць гадоў. Жорсткасць і бесчалавечнасць сілавікоў у ліпені і жніўні 2020-га абурыла ўсю міжнародную супольнасць, але з таго часу сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі значна пагоршылася. Рэжым працягвае адбіраць у людзей волю, здароўе, сем'і, дом, а ў некаторых нават жыццё.
Катаванні, збіванні, нечалавечыя ўмовы ўтрымання, ціск на сваякоў, прымусовая высылка палітвязняў з краіны — цяжкая рэчаіснасць, у якой вымушаны жыць беларусы кожны дзень.
За пяць гадоў праваабаронцы «Вясны» зафіксавалі больш за 100 000* фактаў рэпрэсій, колькасць якіх амаль роўная колькасці жыхароў Ліды. Сёння за кратамі — 1187 палітвязняў, яшчэ некалькі дзясяткаў чалавек утрымліваюць у ІЧУ па ўсёй краіне паводле палітычных адміністрацыйных артыкулаў.
«Вясна» распавядае ў лічбах пра пяць гадоў масавых рэпрэсій у Беларусі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118452

🤬2
Forwarded from YouTube Беларусi
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤍❤️🤍 Tor Band — «Жыве Беларусь!»
Адна з галоўных песень пратэстаў 2020 года, якая гучала на вуліцах і ў сэрцах тысяч беларусаў — слухаем.
Жыве Беларусь у маім вялізным сэрцы
Жыве Беларусь, ёй ніколі не памерці
Жыве Беларусь, ёй жадаем лепшай долі
Жыве Беларусь і будзе жыць як не жыла ніколі
Усім палітвязням - як мага хутчэй выйсці на волю✊
Падпішыся на канал ТРЭНДЫ: ПАПУЛЯРНЫЯ ВІДЭА БЕЛАРУСІ
Адна з галоўных песень пратэстаў 2020 года, якая гучала на вуліцах і ў сэрцах тысяч беларусаў — слухаем.
Жыве Беларусь у маім вялізным сэрцы
Жыве Беларусь, ёй ніколі не памерці
Жыве Беларусь, ёй жадаем лепшай долі
Жыве Беларусь і будзе жыць як не жыла ніколі
Усім палітвязням - як мага хутчэй выйсці на волю
Падпішыся на канал ТРЭНДЫ: ПАПУЛЯРНЫЯ ВІДЭА БЕЛАРУСІ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤5👍3
🔔 Нагадайка: сустрэча з беларускай паэткай Настай Кудасавай ужо сёньня ў Zoom
🗓 10 жніўня
⏰ 20.00 Менск/ 19.00 Варшава/ 13.00 Нью-Ёрк/ 10.00 Сан Францыска
На сустрэчы вы зможаце задаць пытаньні й паслухаць вершы ў выкананьні аўтаркі.
🗓 10 жніўня
⏰ 20.00 Менск/ 19.00 Варшава/ 13.00 Нью-Ёрк/ 10.00 Сан Францыска
На сустрэчы вы зможаце задаць пытаньні й паслухаць вершы ў выкананьні аўтаркі.
❤1👍1
Princeton Arts Fellowship & Hodder Fellowship 2026-2028 | #ЗША
→ Дзве фелоўшып-праграмы Прынстанскага ўніверсітэта для мастакоў/-чак і пісьменнікаў/-ц. Універсітэт прапаноўвае візавую падтрымку пры неабходнасці.
1️⃣ Princeton Arts Fellowship | 2 гады + выкладанне
▫️ Для каго: #мастакі/-чкі на раннім этапе кар’еры, якія ўжо маюць прызнанне (візуальнае мастацтва, музыка, тэатр, кіно, літаратура, дызайн, перформанс і міждысцыплінарныя формы); гатоўнасць выкладаць 1 курс кожны семестр або весці творчы праект са студэнтамі.
Прапануецца:
- 93000 USD у год (на працягу 2 гадоў)
- 5000 USD/год на даследаванні і 2000 USD/год на матэрыялы для навучання
- Доступ да офісаў і майстэрняў на кампусе
- Можна падавацца толькі 2 разы за жыццё.
2️⃣ Hodder Fellowship для рэалізацыі новага значнага праекта | 1 год
▫️ Для каго: #пісьменнікі/-цы і #мастакі/-чкі з істотнымі прафесійнымі дасягненнямі.
Прапануецца:
- 93000 USD за акадэмічны год
- 5000 USD на даследаванні
- Доступ да рэсурсаў універсітэта.
⏳ Ддл: 9 верасня, 23:59 (ET).
🔗 Даведацца больш
🆕 навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!

👍1