Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
Forwarded from dissidentby
Штодзень людзі паведамляюць, што да іх сваякоў у Беларусі прыходзяць з вобшукамі і допытамі. Справа тычыцца як тых, хто ўдзельнічаў у акцыях за межамі Беларусі (іх абвінавачваюць па артыкуле 361-4 КК РБ), так і тых, хто быў удзельнкам пратэстаў у 2020 годзе (іх абвінавачваюць па арт. 342 КК РБ або 293 КК РБ).

Некалькі новых фактаў з таго, як шукаюць удзельнікаў акцый пратэсту ў 2020:
- на каналах спецслужбаў выкладаюць фотаздымкі з акцыі для апазання ўдзельнікаў пратэстаў. Таксама вельмі шмат матэрыялаў для апрацоўкі знаходзіцца на тэлефонах і кампутарах ужо затрыманых (вы маглі трапіць на чужую камеру).
- апрацоўваюцца фотаздымкі з кнігі "Marsz Białorusi. Sierpień–grudzień 2020" (112 старонак).

Што гэта значыць?
1. Рэпрэсіі не спыніліся. Устрымайцеся ад паездкі ў Беларусь або любую іншую краіну, якая супрацоўнічае з беларускім рэжымам.
2. Пракансультуйце сваіх блізкіх, што рабіць у выпадку, калі да іх прыходзяць спецслужбы:
- не панікаваць і прасіць прадставіць дакументы, якія пацвярджаюць іх асобы
- не захоўваць дома каштоўных рэчаў або вялікія сумы грошаў, якія могуць забраць надоўга пры вобшуке
- не пагаджацца даваць паказанні супраць сваіх блізкіх, то бок вас (мы раім спасылацца на арт. 27 Канстытуцыі РБ) --> канешне, тут залежыць ад гатоўнасці самаго чалавека, але паспрабуйце разам выпрацаваць стратэгію на такі выпадак, якая будзе вам падыходзіць і не зробіць нікому горш.
3. Паведамляйце нам пра палітычны пераслед праз кантакты ў апісанні каналу або ананімна праз сайт stayrebel.fun (даступны без vpn).
👍3
🏃‍♀️🏃‍♂️ Шукаем бегуноў!

Калі ты любіш бегаць для ўласнага задавальнення і гатовы да прыгод, далучайся да каманды беларусаў!

3–4 кастрычніка — Relay Ragnar road Kentucky 🏞

Гэта будзе незабыўная камандная эстафета з гумарам, падтрымкай і прыгожымі пейзажамі Кентукі.

Па дэталях звяртайцеся да Masha Kavetskaya

Далучайцеся да 🤗 Sport for Solidarity - Team Belarus in US
1👍1
Forwarded from Наша Ніва
ЗША прызначылі новага часовага паверанага ў Беларусі

У ліпені 2025 года ў Беларусь прызначылі новага часовага паверанага ў справах ЗША — Майкла Крэйдлера. Пра гэта паведамляецца на сайце амерыканскай дыпламатычнай місіі, якая цяпер афіцыйна працуе не ў Мінску.

https://nashaniva.com/374833

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374833
👍5😢1
🔔 Сябры, нагадайка. Сустрэча ўжо сёньня.
👍1
📢 Запрашаем вас на онлайн лекцыю ў Zoom беларускай мастачкі, літаратурнай дзеячкі й дасьледніцы беларускай міфалогіі й сьмяротных абрадаў Тацьцяны Калач

🗓️ 16 жніўня (субота)
20.00 Менск/ 19.00 Варшава/ 13.00 Нью-Ёрк/ 10.00 Сан Францыска

Тэма сьмерці нават у сёньняшні час даволі моцна табуіравана. Але вельмі цікавая для тых, хто гатовы паслухаць страшныя цікавосткі, разбірацца й аналізаваць дэталі, прагледжваць сувязі.

Падчас гутаркі разгледзім некаторыя беларускія павер'і й прыкметы, павязаныя з тэмай сьмерці й жыцьцёвымі поглядамі чалавека. Занурымся ў карані й паспрабуем знайсьці лёгіку, якой кіраваліся нашыя продкі. Магчыма, паўзгадваем асабістыя неспадзяванкі, з якімі хтосьці з вас сутыкаўся ў жыцьці.

🔔 Цісьніце "цікава" у Facebook event , каб не прапусьціць

Сацсеткі Тацьцяны:
Інстаграм
Тыкток

Падлеткава-дзіцячы праект па матывам беларускай міфалогіі
2👍2
Сяргей Ціханоўскі едзе ў ЗША й Канаду! 🇺🇸🇨🇦

У верасьні–кастрычніку вядомы беларускі блёгер, апазыцыйны палітык і былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі наведае ЗША й Канаду, каб сустрэцца з беларусамі Паўночнай Амэрыкі й паспрыяць вызваленьню ўсіх беларускіх палітвязьняў падчас сустрэч з амэрыканскімі палітыкамі й СМІ

Сяргей жадае пазнаёміцца як мага з большай колькасьцю беларусаў,
- каб пачуць іх гісторыі й распавесьці сваю;
- даведвацца пра патрэбы й праблемы беларускіх мігранта;
- па магчымасьці падняць праблему з затрыманьнямі беларускіх мігрантаў у ЗША на сустрэчах з амэрыканскімі палітыкамі;
- прыцягнуць увагу сусьветных СМІ да беларускай павесткі.

Прадугледжваюцца розныя фарматы сустрэч з беларусамі ад выступаў ва ўнівэрсытэтах да нефармальных пікнікоў.

📢 На паездку патрэбныя сродкі! Калі вы маеце магчымасьць і хочаце падтрымаць гэтую важную ініцыятыву, зрабіце свой унёсак па спасылках 👉PayPal | Buymecoffee

📲Сачыце за навінамі ў сацсетках Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы (АБА) - хутка мы апублікуем расклад сустрэч і гарады, дзе вы зможаце асабіста сустрэцца i пагаварыць з Сяргеем Ціханоўскім.

‼️Увага! Афіцыйныя старонкi вiзыта АБА & СДЖ
Давярайце толькі правераным крыніцам інфармацыі. Бо iснуе практыка стварэньня фэйкавых акаўнтаў, івэнтаў і збораў збоку беларускіх спецслужбаў. Пераправярайце інфармацыю.

🤝 Далучайцеся і станьце часткай дыялогу пра будучыню Беларусі!
👍65🔥1
☕️ Анлайн-кавярня — прастора для жывых гутарак

Хочаш:
• размаўляць па-беларуску,
• знаёміцца з цікавымі людзьмі?

Тады табе да нас!

📆 Пачынаем 31 жніўня
У верасні ты пагутарыш з 4 рознымі людзьмі, кожны тыдзень — новы суразмоўца.

Як гэта працуе?
• Мы падбіраем табе суразмоўцу на тыдзень.
• Вы дамаўляецеся пра зручны час размовы.
• І размаўляеце! Кожны тыдзень - новы чалавек.

💬 Каб далучыцца, напішы сюды
👍31
"Навошта трымаць мяне тут?" Беларускую актывістку могуць дэпартаваць з ЗША

Беларуска, якая з 2017 года легальна пражывала ў ЗША, апынулася ў цэнтры ўтрымання (detention center — месца ўтрымання нелегальных мігрантаў). Побач з ёй — людзі, якія нават не ведаюць англійскай. Вераніку трывожыць, што ў выпадку дэпартацыі яе чакае турма — у адрозненне ад сукамернікаў, якім на радзіме нічога не пагражае.

Шмат хто з іх знаходзіўся ў ЗША нелегальна! Яны прыходзяць, пералазяць цераз мяжу, іх ловяць, дэпартуюць — і яны вяртаюцца. А я баюся вярнуцца ў Беларусь праз рэжым. І ўсё роўна я тут, а яны проста ходзяць туды-сюды. Я ў шоку, калі чую іх гісторыі…


Гісторыю Веранікі чытайце тут: https://euroradio.fm/navoshta-trymac-myane-tut-belaruskuyu-aktyvistku-moguc-departavac-z-zsha
😢5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Каманда Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы віншуе Украіну з Днём Незалежнасці! І зычыць перамогі, свабоды і росквіту!
🤍❤️🤍🤗🩵💛
13
25 жніўня 1991 г Вярхоўны Савет надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР статус канстытуцыйнага закона.

Чаму гэта дата важная для беларусаў і многія лічаць яе сапраўдным Днём Незалежнасьці?

Напрыканцы 80х гг. для краін, якія ўваходзілі ў склад СССР, стала зразумела, што распад Саюза непазьбежны.

У Беларусі ініцыятыву абвяшчэньня незалежнасьці выказаў БНФ. У ліпені дэпутаты БНФ распрацавалі праэкт Дэклярацыі аб суверэнітэце.
Але большасьць дэпутатаў прагаласавала тады за іншы праект Дэклярацыі, дзе адным з пунктаў быў удзелу БССР у падрыхтоўцы новага Саюзнага дагавору. Пад час прыняцьця гэтага артыкула прадстаўнікі апазіцыі дэманстратыўна пакінулі залю пасяджэньняў.

27 ліпеня 1990 была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.
З 1991 па 1996 г Дзень Незалежнасьці сьвяткавалі менавіта 27 ліпеня.

22 жніўня 1991 адбылася спроба дзяржперавароту ў СССР (жнівеньскі путч). Скарыстаўшыся гэтай сітуацыяй дэпутаты БНФ ізноў выступілі з ініцыятывай.
За 23 жніўня дэпутаты ад БНФ пасьпелі падрыхтаваць два дзесяткі законапраектаў — пастановы аб наданьні Дэклярацыі аб суверэнітэце статусу канстытуцыйнай сілы, аб забароне дзейнасці КПБ-КПСС і нацыяналізацыі маёмасьці, аб дэпартызацыі, аб падпарадкаваньні МУС, КДБ і пракуратуры Вярхоўнаму Савету і Саўміну Беларусі
24 жніўня была склікана сесія дэпутатаў Вярхоўнага Савета.
25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет пасля доўгіх дэбатаў і спрэчак прыняў прапановы дэпутатаў БНФ і абвясьціў незалежнасьць Беларусі, надаўшы Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага закону.

Нажаль зараз Беларусь па факту не зьяўляецца незалежнай дзяржавай. У ёй пануе антыбеларускі дыктатарскі рэжым і расейскі ўплыў. Таму мы ўсе разам павінны працаваць над тым, каб дэмакратычныя перамены ў Беларусі адбыліся як мага хутчэй, і Беларусь сапраўды стала незалежнай і свабоднай.
7👍2🔥2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сюрпрыз ад Volha Palunisa!

🧩 Драўляны пазл “Зубр Беларускі”
500 элементаў, 38х52см.
Выцінанкі і дызайн выканала сама Вольга.
Лімітаваны наклад 100 пранумараваных асобнікаў з аўтарскім подпісам.
$75 + перасылка (перадзамова, дастаўка чакаецца праз 2-4 тыдні).
📩 Для заказу пішыце ў прыват @Palunisa.

Яна плануе яшчэ некалькі арыгінальных дызайнаў.
Якія яны будуць? Цікавыя дакладна!
Наступны на 1000 элементаў будзе круглы і з Дрэвам Жыцця.

Сачыце за навінамі ў сацсетках Вольгі
🔥52👍2
26 жніўня паэтка Юля Цімафеева ў жывым эфіры на сваім канале прадставіць сваю новую паэтычную кнігу "Крозварот", якая тры месяцы таму выйшла ў варшаўскім выдавецтве "Янушкевіч"

Падчас імпрэзы і перад ёй у чытачоў будзе магчымасць задаць пытанні аўтарцы.
https://www.youtube.com/live/Kvq5qFNMnBQ?si=iHxJL-tUdIV-5oVu
👍2