Forwarded from ТБМ імя Ф. Скарыны
☕️ Анлайн-кавярня — прастора для жывых гутарак
Хочаш:
• размаўляць па-беларуску,
• знаёміцца з цікавымі людзьмі?
Тады табе да нас!
📆 Пачынаем 31 жніўня
У верасні ты пагутарыш з 4 рознымі людзьмі, кожны тыдзень — новы суразмоўца.
✅ Як гэта працуе?
• Мы падбіраем табе суразмоўцу на тыдзень.
• Вы дамаўляецеся пра зручны час размовы.
• І размаўляеце! Кожны тыдзень - новы чалавек.
💬 Каб далучыцца, напішы сюды

👍3❤1
Запрашаем паглядзець запіс онлайн сустрэчы з беларускай паэткай Настай Кудасавай
https://youtu.be/RH5dSeatDlA?feature=shared

YouTube
Сустрэча з Настай Кудасавай
Запрашаем паглядзець запіс онлайн сустрэчы з беларускай паэткай Настай Кудасавай
0:07 прывітаньне
0:40 пра каву
2:13 чым зараз займаецца Наста Кудасава
5:00 ці цяжка зараз пішуцца вершы
7:50 пра сучасных аўтараў
12:43 як ацэньваць вершы
19:22 пра прэмію…
0:07 прывітаньне
0:40 пра каву
2:13 чым зараз займаецца Наста Кудасава
5:00 ці цяжка зараз пішуцца вершы
7:50 пра сучасных аўтараў
12:43 як ацэньваць вершы
19:22 пра прэмію…
❤5👍2
Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
"Навошта трымаць мяне тут?" Беларускую актывістку могуць дэпартаваць з ЗША
Беларуска, якая з 2017 года легальна пражывала ў ЗША, апынулася ў цэнтры ўтрымання (detention center — месца ўтрымання нелегальных мігрантаў). Побач з ёй — людзі, якія нават не ведаюць англійскай. Вераніку трывожыць, што ў выпадку дэпартацыі яе чакае турма — у адрозненне ад сукамернікаў, якім на радзіме нічога не пагражае.
Гісторыю Веранікі чытайце тут: https://euroradio.fm/navoshta-trymac-myane-tut-belaruskuyu-aktyvistku-moguc-departavac-z-zsha

Шмат хто з іх знаходзіўся ў ЗША нелегальна! Яны прыходзяць, пералазяць цераз мяжу, іх ловяць, дэпартуюць — і яны вяртаюцца. А я баюся вярнуцца ў Беларусь праз рэжым. І ўсё роўна я тут, а яны проста ходзяць туды-сюды. Я ў шоку, калі чую іх гісторыі…
Гісторыю Веранікі чытайце тут: https://euroradio.fm/navoshta-trymac-myane-tut-belaruskuyu-aktyvistku-moguc-departavac-z-zsha
😢5
Forwarded from Страна Для Жизни
Сегодня в 18:00 стрим Сергея Тихановского на Ютуб-канале Страна Для Жизни:
https://youtube.com/live/jvAd3-v3qv8
https://youtube.com/live/jvAd3-v3qv8
YouTube
Тихановский в стриме в четверг в 18:00
Сергей Тихановский в стриме на ютуб-канале Страна Для Жизни 21.08.2025 в 18:00 по минскому времени.
Что в стриме?
Важная информация о Стране Для Жизни! Движение, которое родилось - будет жить! https://sdzh.org/ - официальный сайт движения СДЖ!
Как вступить…

👍2
Запрашаем вас паглядзець запіс онлайн лекцыі беларускай мастачкі, літаратурнай дзеячкі й дасьледніцы беларускай міфалогіі й сьмяротных абрадаў Тацьцяны Калач https://youtu.be/ef2Haz3Y_5k?feature=shared
YouTube
Сьмяротныя прыкметы павер'і й іх тлумачэньні
Запрашаем вас паглядзець запіс онлайн лекцыі беларускай мастачкі, літаратурнай дзеячкі й дасьледніцы беларускай міфалогіі й сьмяротных абрадаў Тацьцяны Калач
Сацсеткі Тацьцяны:
Інстаграм: https://www.instagram.com/vkusicvet_kalach/
Тыкток: https://www.t…

👍3❤2
Глядзіце інтэрв'ю з Сяргеем Ціханоўскім напярэдадні яго візыту ў ЗША і Канаду пра мэты й чаканьні ад паездкі, магчымую сустрэчу з Трампам і вызваленьне 1300 беларускіх палітвязьней
https://youtu.be/9CFYBWeTt9g?feature=shared
https://youtu.be/9CFYBWeTt9g?feature=shared
YouTube
Візыт у ЗША і Канаду, вызваленьне 1300 палітвязьняў, магчымая сустрэча з Трампам
Напярэдадні візыту Сяргея Ціханоўскага ў ЗША і Канаду мы задалі яму некалькі пытаньняў пра мэты й чаканьні ад паездкі, пра магчымы візыт у Белы Дом і пра сустрэчу з беларусамі Амэрыкі.
Зьмест:
0:00 тызер
0:43 прывітаньне
1:47 мэты візыту ў ЗША
5:48 навошта…
Зьмест:
0:00 тызер
0:43 прывітаньне
1:47 мэты візыту ў ЗША
5:48 навошта…
👍8🔥2❤1👏1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Каманда Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы віншуе Украіну з Днём Незалежнасці! І зычыць перамогі, свабоды і росквіту!
🤍❤️🤍🤗🩵💛
🤍❤️🤍🤗🩵💛
❤13
25 жніўня 1991 г Вярхоўны Савет надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР статус канстытуцыйнага закона.
Чаму гэта дата важная для беларусаў і многія лічаць яе сапраўдным Днём Незалежнасьці?
Напрыканцы 80х гг. для краін, якія ўваходзілі ў склад СССР, стала зразумела, што распад Саюза непазьбежны.
У Беларусі ініцыятыву абвяшчэньня незалежнасьці выказаў БНФ. У ліпені дэпутаты БНФ распрацавалі праэкт Дэклярацыі аб суверэнітэце.
Але большасьць дэпутатаў прагаласавала тады за іншы праект Дэклярацыі, дзе адным з пунктаў быў удзелу БССР у падрыхтоўцы новага Саюзнага дагавору. Пад час прыняцьця гэтага артыкула прадстаўнікі апазіцыі дэманстратыўна пакінулі залю пасяджэньняў.
27 ліпеня 1990 была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.
З 1991 па 1996 г Дзень Незалежнасьці сьвяткавалі менавіта 27 ліпеня.
22 жніўня 1991 адбылася спроба дзяржперавароту ў СССР (жнівеньскі путч). Скарыстаўшыся гэтай сітуацыяй дэпутаты БНФ ізноў выступілі з ініцыятывай.
За 23 жніўня дэпутаты ад БНФ пасьпелі падрыхтаваць два дзесяткі законапраектаў — пастановы аб наданьні Дэклярацыі аб суверэнітэце статусу канстытуцыйнай сілы, аб забароне дзейнасці КПБ-КПСС і нацыяналізацыі маёмасьці, аб дэпартызацыі, аб падпарадкаваньні МУС, КДБ і пракуратуры Вярхоўнаму Савету і Саўміну Беларусі
24 жніўня была склікана сесія дэпутатаў Вярхоўнага Савета.
25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет пасля доўгіх дэбатаў і спрэчак прыняў прапановы дэпутатаў БНФ і абвясьціў незалежнасьць Беларусі, надаўшы Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага закону.
Нажаль зараз Беларусь па факту не зьяўляецца незалежнай дзяржавай. У ёй пануе антыбеларускі дыктатарскі рэжым і расейскі ўплыў. Таму мы ўсе разам павінны працаваць над тым, каб дэмакратычныя перамены ў Беларусі адбыліся як мага хутчэй, і Беларусь сапраўды стала незалежнай і свабоднай.

❤7👍2🔥2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сюрпрыз ад Volha Palunisa!
🧩 Драўляны пазл “Зубр Беларускі”
500 элементаў, 38х52см.
Выцінанкі і дызайн выканала сама Вольга.
Лімітаваны наклад 100 пранумараваных асобнікаў з аўтарскім подпісам.
$75 + перасылка (перадзамова, дастаўка чакаецца праз 2-4 тыдні).
📩 Для заказу пішыце ў прыват @Palunisa.
Яна плануе яшчэ некалькі арыгінальных дызайнаў.
Якія яны будуць? Цікавыя дакладна!
Наступны на 1000 элементаў будзе круглы і з Дрэвам Жыцця.
Сачыце за навінамі ў сацсетках Вольгі

🔥5❤2👍2
26 жніўня паэтка Юля Цімафеева ў жывым эфіры на сваім канале прадставіць сваю новую паэтычную кнігу "Крозварот", якая тры месяцы таму выйшла ў варшаўскім выдавецтве "Янушкевіч"
Падчас імпрэзы і перад ёй у чытачоў будзе магчымасць задаць пытанні аўтарцы.
https://www.youtube.com/live/Kvq5qFNMnBQ?si=iHxJL-tUdIV-5oVu

Анлайн-прэзентацыя кнігі "Кровазварот" Юлі Цімафеевай
26 жніўня паэтка Юля Цімафеева ў жывым эфіры прадставіць сваю новую паэтычную кнігу "Крозварот", якая тры месяцы таму выйшла ў варшаўскім выдавецтве "Янушкевіч": https://knihauka.com/krovazvarot
Падчас імпрэзы і перад ёй у чытачоў будзе магчымасць задаць…

Сяргей Ціханоўскі ў ЗША і Канадзе 🇺🇸 🇨🇦
У верасьні–кастрычніку вядомы беларускі блёгер, апазыцыйны палітык і былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі наведае ЗША й Канаду, каб сустрэцца з беларусамі Паўночнай Амэрыкі й паспрыяць вызваленьню ўсіх беларускіх палітвязьняў падчас сустрэч з амэрыканскімі палітыкамі й СМІ
Расклад сустрэч:
09/04 - Бостан
09/05 - Нью-Ёрк
09/06-07 - Філядэльфія
09/08-12 - Вашынгтон, ДыСі
09/14-15 - Маямі
09/17 - Тампа
09/18 - Атланта
09/20-25 - Нью-Ёрк (генасамблея ААН)
09/26 - Портланд
09/27 - Сан Дыега
10/10 - Чыкага
10/11 - Дэтройт
10/12 - Таронта
10/13 - Атава
10/14 - Мінеапаліс
10/16-17 - Вашынгтон, ДыСі
10/18 - Осцін
10/19 - Сан Францыска
Дэталі сустрэч будуць апублікаваныя ў сацсетках вашых лякальных суполак. А таксама сачыце за сацсеткамі АБА і СДЖ
На YouTube канале АБА можна паглядзець інтэрв'ю з Сяргеем Ціханоўскім пра візыт у ЗША

👍6🔥3❤1
Forwarded from dissidentby
На сёняшні дзень у такім рэжыме знаходзяцца:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤3😢2
Forwarded from ТБМ імя Ф. Скарыны
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
✨ Ласкатухі — беларускі відэа-падкаст, які вядуць Воля і Яна. Яны балбочуць, ласкочуць і разважаюць на тэмы, што насамрэч хвалююць і зачапаюць.
🎥 Апошнія выпускі:
• TrashSmash: арыентацыя, гэндар і раса зь гледзішча біялёгіі
• Як рэтрыты зьмяняюць жыцьцё: трансфармацыі і інсайты
• Сяброўства: як яно мяняецца з узростам і пераездам, мужчынскае vs жаночае, і ці патрэбна яно нам
• Гутарка з беларускай фудблогеркай: хуткія, смачныя і здаровыя рэцэпты без цукру
• Мацоўня, азэмпік і бумеры: размова з трэнеркай здаровага ладу жыцьця
• Лепш за плёткі: сэксуальнае жыцьцё мужчын і жанчын
💡 Калі хочаце пасмяяцца, падумаць і натхніцца — глядзіце і слухайце размовы Волі і Яны.
🔗 Спасылка на YouTube Ласкатух

❤6👍3
Forwarded from ТБМ імя Ф. Скарыны
Запрашаем на Кінаклуб 🎬
📌 Фільм глядзіцца загадзя, а на сустрэчы - толькі абмеркаванне.
🗓 12 верасня
🕗 20:00 па менскім часе
🎥 Фільм: Горад 44
🔗 Глядзець можна тут
Падзеі фільма адбываюцца падчас Варшаўскага паўстання 1944 года і паказаныя праз лёс маладога хлопца Стэфана. Пачатак паўстання супадае з першым каханнем у ягоным жыцці. Стужка апавядае пра групу блізкіх сяброў, якія працуюць, сустракаюцца, мараць і дапамагаюць у паўстанцкай барацьбе супраць немцаў. Стэфан працуе на шакаладнай фабрыцы, утрымлівае маці і малодшага брата. Хлопец марыць пра час, калі зможа адпомсціць гітлераўцам. І вось ён уступае ў шэрагі Арміі Краёвай. Падчас канспірацыйных сустрэч Стэфан знаёміцца з Бедронкай. Маладыя людзі пазнаюць свет першага кахання. Але калі смерць пагражае на кожным кроку, каханне не можа быць шчаслівым.
Абмеркаванне пройдзе ў гэтым чаце 💌

👍1
Forwarded from Інстытут беларускае мовы
Шаноўнае спадарства!
Мы (група аўтараў беларускага кантэнту ў тэлеграме) стварылі тэчку беларускіх тэлеграм-каналаў „Кантэнт 2.0“.
Тут вы знойдзеце цікавае на самыя розныя тэмы: мемы, этнаграфія, архітэктура, сэкс-асвета, беларуская мова і шмат чаго яшчэ.
Давайце разам падтрымліваць годны беларускамоўны змест!
https://news.1rj.ru/str/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
Калі вы таксама ствараеце нешта цікавае па-беларуску і жадаеце далучыцца да падборкі, звяртайцеся ў „Прышпільныя коміксы“: @pryshpilny_bot

❤2👍1
🗓Сустрэчы беларускай дыяспары з Сяргеем Ціханоўскім у ЗША ў наступныя 2 тыдні
📍09/05 - Нью-Ёрк
📍09/06 - Філядэльфія
📍09/12 - Вашынгтон, акруга Калюмбія
📍09/05 - Нью-Ёрк
📍09/06 - Філядэльфія
📍09/12 - Вашынгтон, акруга Калюмбія
👍8