Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
26 жніўня паэтка Юля Цімафеева ў жывым эфіры на сваім канале прадставіць сваю новую паэтычную кнігу "Крозварот", якая тры месяцы таму выйшла ў варшаўскім выдавецтве "Янушкевіч"

Падчас імпрэзы і перад ёй у чытачоў будзе магчымасць задаць пытанні аўтарцы.
https://www.youtube.com/live/Kvq5qFNMnBQ?si=iHxJL-tUdIV-5oVu
👍2
Сяргей Ціханоўскі ў ЗША і Канадзе 🇺🇸 🇨🇦

У верасьні–кастрычніку вядомы беларускі блёгер, апазыцыйны палітык і былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі наведае ЗША й Канаду, каб сустрэцца з беларусамі Паўночнай Амэрыкі й паспрыяць вызваленьню ўсіх беларускіх палітвязьняў падчас сустрэч з амэрыканскімі палітыкамі й СМІ

Расклад сустрэч:

09/04 - Бостан
09/05 - Нью-Ёрк
09/06-07 - Філядэльфія
09/08-12 - Вашынгтон, ДыСі
09/14-15 - Маямі
09/17 - Тампа
09/18 - Атланта
09/20-25 - Нью-Ёрк (генасамблея ААН)
09/26 - Портланд
09/27 - Сан Дыега
10/10 - Чыкага
10/11 - Дэтройт
10/12 - Таронта
10/13 - Атава
10/14 - Мінеапаліс
10/16-17 - Вашынгтон, ДыСі
10/18 - Осцін
10/19 - Сан Францыска

Дэталі сустрэч будуць апублікаваныя ў сацсетках вашых лякальных суполак. А таксама сачыце за сацсеткамі АБА і СДЖ

На YouTube канале АБА можна паглядзець інтэрв'ю з Сяргеем Ціханоўскім пра візыт у ЗША
👍6🔥31
Forwarded from dissidentby
30 жніўня адзначаецца Міжнародны дзень ахвяр гвалтоўных знікненняў.

📌 У Беларусі {як мінімум} 10 асобаў знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада. Інкамунікада - гэта знаходжанне асуджанага без права перапіскі і спатканняў са сваякамі і абаронцам. У практыцы міжнародных праваабарончых механізмаў ён стаіць у адным шэрагу з гвалтоўнымі знікненнямі - адным з самых цяжкіх парушэнняў правоў чалавека.

На сёняшні дзень у такім рэжыме знаходзяцца:
🔴 Марыя Калеснікава (930 дзён)
🔴 Алена Гнаук (433 дні)
🔴 Аляксандр Францкевіч (311 дзён)
🔴 Андрэй Навіцкі (529 дзён)
🔴 Мікалай Банькоў (571 дзень)
🔴 Максім Знак (934 дні)
🔴 Уладзімір Кніга (725 дзён)
🔴 Віктар Бабарыка (936 дзён)
🔴 Ігар Лосік (923 дні)
🔴 Мікалай Статкевіч (934 дні)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3😢2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ласкатухі — беларускі відэа-падкаст, які вядуць Воля і Яна. Яны балбочуць, ласкочуць і разважаюць на тэмы, што насамрэч хвалююць і зачапаюць.

🎥 Апошнія выпускі:

• TrashSmash: арыентацыя, гэндар і раса зь гледзішча біялёгіі
• Як рэтрыты зьмяняюць жыцьцё: трансфармацыі і інсайты
• Сяброўства: як яно мяняецца з узростам і пераездам, мужчынскае vs жаночае, і ці патрэбна яно нам
• Гутарка з беларускай фудблогеркай: хуткія, смачныя і здаровыя рэцэпты без цукру
• Мацоўня, азэмпік і бумеры: размова з трэнеркай здаровага ладу жыцьця
• Лепш за плёткі: сэксуальнае жыцьцё мужчын і жанчын

💡 Калі хочаце пасмяяцца, падумаць і натхніцца — глядзіце і слухайце размовы Волі і Яны.

🔗 Спасылка на YouTube Ласкатух
6👍3
Запрашаем на Кінаклуб 🎬

📌 Фільм глядзіцца загадзя, а на сустрэчы - толькі абмеркаванне.

🗓 12 верасня
🕗 20:00 па менскім часе
🎥 Фільм: Горад 44
🔗 Глядзець можна тут

Падзеі фільма адбываюцца падчас Варшаўскага паўстання 1944 года і паказаныя праз лёс маладога хлопца Стэфана. Пачатак паўстання супадае з першым каханнем у ягоным жыцці. Стужка апавядае пра групу блізкіх сяброў, якія працуюць, сустракаюцца, мараць і дапамагаюць у паўстанцкай барацьбе супраць немцаў. Стэфан працуе на шакаладнай фабрыцы, утрымлівае маці і малодшага брата. Хлопец марыць пра час, калі зможа адпомсціць гітлераўцам. І вось ён уступае ў шэрагі Арміі Краёвай. Падчас канспірацыйных сустрэч Стэфан знаёміцца з Бедронкай. Маладыя людзі пазнаюць свет першага кахання. Але калі смерць пагражае на кожным кроку, каханне не можа быць шчаслівым.

Абмеркаванне пройдзе ў гэтым чаце 💌
👍1
Шаноўнае спадарства!

Мы (група аўтараў беларускага кантэнту ў тэлеграме) стварылі тэчку беларускіх тэлеграм-каналаў „Кантэнт 2.0“.

Тут вы знойдзеце цікавае на самыя розныя тэмы: мемы, этнаграфія, архітэктура, сэкс-асвета, беларуская мова і шмат чаго яшчэ.

Давайце разам падтрымліваць годны беларускамоўны змест!

https://news.1rj.ru/str/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi

Калі вы таксама ствараеце нешта цікавае па-беларуску і жадаеце далучыцца да падборкі, звяртайцеся ў „Прышпільныя коміксы“: @pryshpilny_bot
2👍1
🗓Сустрэчы беларускай дыяспары з Сяргеем Ціханоўскім у ЗША ў наступныя 2 тыдні

📍09/05 - Нью-Ёрк

📍09/06 - Філядэльфія

📍09/12 - Вашынгтон, акруга Калюмбія
👍8
🎓 Стыпендыя Getty Pre- і Postdoctoral Fellowships 2026-2027 | #ЗША

→ Getty Research Institute (Лос-Анджэлес) адкрыў прыём заявак на даследчыя #рэзідэнцыя для маладых даследчыкаў і даследчыц у сферы мастацтвазнаўства. Праграма падтрымлівае PhD-студэнтаў/-к і нядаўніх выпускнікоў/-ц для працы над дысертацыямі ці іх публікацыяй.

▫️ Для каго:
- Predoctoral (PhD-кандыдаты, якія ўжо здалі кваліфікацыйныя экзамены і плануюць скончыць дысертацыю падчас стыпендыі)
- Postdoctoral (PhD атрыманы пасля 1 верасня 2022 года)
- Для тых, хто атрымаў PhD раней, адкрыты Getty Scholars Program ці Getty Scholars Program at the Villa.

Тэма 2026-2027: Provenance (паходжанне мастацкіх аб’ектаў). Праграма запрашае даследаванні ў галіне гісторыі калекцыянавання, мастацкага рынку, уласнасці, рэстытуцыі і этыкі калекцыянавання. Асобная ўвага — афраамерыканскаму мастацтву (AAAHI Fellowships).

Прапануецца:
- 9-месячная рэзідэнцыя (канец верасня 2026 – канец чэрвеня 2027).
- Стыпендыя: 30000 USD (Predoctoral), 35000 USD (Postdoctoral).
- Жыллё ў scholar housing complex у Лос-Анджэлесе
- Працоўнае месца ў Getty Center або Getty Villa
- Транспартная стыпендыя для пераезду + опцыя медыцынскай страхоўкі.

Ддл: 1 кастрычніка.
🔗 Даведацца больш

🆕 навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Лявон Вольскі ў ЗША 🇺🇸
🎸Акустычны тур - Back to the USA!

Прыходзьце на канцэрты й сьпявайце ўлюбёныя хіты разам 🎶

🔻09/20 - Чыкага
🔻09/21 - Мінесота
🔻09/26 - Атланта
🔻09/27 - Хьюстан
🔻09/28 - Осцін
🔻10/04 - Сан Дыега
🔻10/05 Дэнвер
🔻10/09 - Сіэтл
🔻10/11 - Тампа
🔻10/18 - Вашынгтон, акруга Калюмбія
🔻10/24 - Нью-Ёрк
🔻10/25 - Бостан
4👍2🔥2
Forwarded from Дом Творцаў
Ад вас падтрымка — ад нас падарункі!

Дом Творцаў у Варшаве — гэта прастора, дзе жыве беларуская культура. Месца, дзе творцы могуць часова спыніцца, стварыць новы праект, знайсці паплечнікаў і сяброўства, адпачыць, заняцца любімай справай і набрацца сіл, каб рушыць далей.

Але наш Дом мае патрэбу ў падтрымцы. Каб працягваць працу, трэба пакрываць асноўныя выдаткі: камунальныя паслугі, утрыманне прасторы, прыём рэзідэнтаў.
Штомесяц — каля 3000 злотых(820$).

🎁 За ваш удзел прапануем розныя цікавыя лоты:
— набор паштовак з працамі нашых мастакоў
— удзел у майстар-класах
— віншавальнае відэа на свята
— запрашэнне на цёплую сустрэчу ў Доме
— карціну ў падарунак
і яшчэ шмат усяго рознага!


💛 Далучайцеся. Абярыце свой спосаб удзелу — падрабязней
3👍1
3 верасня — афіцыйны дзень народзінаў Алеся Адамовіча

Насамрэч беларускі пісьменнік нарадзіўся на 13 месяцаў раней, 3 жніўня 1926 года, але бацькі змянілі дату, каб немцы не забралі сына на прымусовыя працы.

📝 У святочны дзень Беларускі ПЭН абвесціў кароткі спіс прэміі Алеся Адамовіча:

📕 «Ад двух да пятнаццаці: Мая мама ў турме» – Вольга Вялічка (выдавецтва «Gutenberg Publisher»);

📕 «Фэмінізацыя беларускай мовы: Сацыялінгвістычнае дасьледаваньне» – Уладзіслаў Гарбацкі (выдавецтва «Skaryna Press»);

📕 «Эвридика, проверь, выключила ли ты газ» – Таццяна Заміроўская (выдавецтва «Мяне няма»);

📕 «Цела таксама архіў» – Наста Манцэвіч, Алок Вайд-Мэнан (выдавецтва «Пфляўмбаўм»);

📕 Сайт праваабарончага цэнтра «Вясна» – праваабарончы цэнтр «Вясна»;

📕 «Нічога нястрашнага» – Сяргей Прылуцкі (выдавецтва «hochroth minsk»);

📕 «Солидарность потрясённых. Эссе о Беларусской революции» – Таццяна Шчытцова (выдавецтва «Логвінаў»).

Падрабязная інфармацыя па спасылцы:
👉 https://penbelarus.org/2025/09/03/belaruski-pen-abvyashchae-karotki-spis-naminantau-na-premiyu-imya-alesya-adamovicha-za-2024-god.html

Глядзім выпуск пра Алеся Адамовіча і іншых аўтараў, якія пісалі ў жанры постапакаліптыкі:
https://youtu.be/AS2WDj3RsNc

Выпуск пра беларускую ваенную літаратуру на канале CHADANOVIČ тут:
https://youtu.be/txiMqpreUpQ
👍2
Forwarded from Palunisa Vycinanka
Шаноўныя мае падпішчыкі!
У мяне для вас тры важныя абвесткі!
Я напішу іх адным пастом, але пасля зраблю асобны на кожную таксама.

1-я 🦚
я нарэшце скончыла пераклад кнігі “Мая выцінанка” на ангельскую мову. Кнігу палепшыла і дапоўніла новымі матэрыяламі. Кніга лічбавая. І гэта значна паляпшае працу з ёй, бо вы можаце друкаваць шаблоны наўпрост і ў добрай якасці.
Набыць можна на Etsy https://palunisaus.etsy.com
3 5 верасня па 5 кастрычніка аккурат месяц да майго Дня народзінаў, калі мне споўніцца 51 год, на кнігу і іншыя лічбавыя матэрыялы будзе дзейнічаць зніжка ў 51% па спецыяльнаму коду: PALUNISA51
альбо пераходзьце па гэтаму лінку
https://palunisaus.etsy.com?coupon=PALUNISA51

2-я 🦚
Мне ўдалося аднавіць доступ да майго YouTube каналу і я маю намер трансліраваць там у прамым эфіры свой звычайны працоўны дзень. То бок вы проста зможаце назіраць як праходзіць час у маёй працоўні. #antitiktok такі. Ніколі не рабіла. Паспрабую. Раскрыю вам сваю будзённасць. Зможаце самі спраўдзіць, ці насамрэч праца мастака такая крэатыўная, як прынята лічыць! Таму далучайцеся да каналу, каб зазірнуць “за кулісы” мастачкі”
https://youtube.com/@palunisa?si=Ji-9XKulrGwpy6jo

3-я 🦚
Для свайго новага праекту з выцінанкавымі пазламі я стварыла асобную старонку ў Instagram на сённяшні дзень ужо гатова 7 цікавейшых дызайнаў. І будзе больш. Галоўнае, каб пазлы народ купляў. Тады я змагу рэалізаваць і “Уладароў ВКЛ”, і “Міфалогію”, і дзіцячыя “Забаўлянкі” і яшчэ шмат-шмат іншага і прыгожага!
https://www.instagram.com/palunisa_puzzle?igsh=Mzl6YWp2b3d6a21x&utm_source=qr

Далучайцеся самі і пашэрце, калі ласка гэты пост з сябрамі!

Шчыра дзякую за падтрымку!
3👍1🔥1
Дзелімся новымі рэлізамі традыцыйнай беларускай музыкі
Новы альбом ад гурта VOLYA — Where the Year Begins!
Гэта падарожжа ў часе праз старажытныя беларускія песні: вясельныя абрады, калыханкі, казачныя істоты і нават песні пра піва 🍺.
А яшчэ — жывая энергія танцаў: «Лявоніха», «Полька-Матылёк» і іншыя хіты, што гатовыя ператварыць вечар у сапраўдную традыцыйную вечарыну.
🎶 Мы ўклалі сэрца ў гэты альбом і не можам дачакацца, калі вы пачуеце яго магію, — кажуць спявачкі з гурта VOLYA.
👉 паслухаць і набыць альбом можна тут
5👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔔 Ужо заўтра! Сустрэча з Сяргеем Ціханоўскім у Нью-Ёрку

Дэталі 👉🏼 https://fb.me/e/5Zpe9voHX
🔥6👍3
🤍❤️🤍Детский сбор завершен! Благодарим всех, кто откликнулся!

Вместе нам удалось собрать почти 20 тыс евро на помощь для 250 детей политзаключенных и освобожденных! Через платформу BYSOL мы получили более 400 донатов. К сбору присоединились беларусы Дании и Ассоциация беларусов Америки.

Мы благодарим каждого и каждую, кто внес свой вклад в этот сбор! Благодаря вам дети политзаключенных уже получили или получат в ближайшее время выплаты по 100 евро – эти деньги обычно идут на покупку школьных принадлежностей. Кроме того, мы благодарим за информационную поддержку медиа, блогеров и всех, кто делился сбором в своих соцсетях.

Конечная сумма, которая нужна для выплат по всем заявкам на получение помощи – 26 тысяч евро. Мы берем на себя обязательство найти возможность с помощью партнёров и доноров собрать полную сумму, чтобы никто из детей не остался без поддержки.


Наша акция не просто традиция. Это способ дать понять ребёнку важную вещь: он не один. Он нужен. О нём заботятся. Его будущее важно. И это ощущение останется с ним на всю жизнь.

@bysol
2👍2
Forwarded from Беларусы DMV
Вядомы беларускі блогер, актывіст і былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі наведвае ЗША і Канаду, каб сустрэцца з беларусамі Паўночнай Амерыкі, а таксама з палітыкамі і СМІ. У беларусаў Вашынгтона будзе магчымасць сустрэцца з Сяргеем у нефармальнай атмасферы. Ён вельмі хоча пазнаёміцца з беларусамі ЗША каб:

- пачуць іх гісторыі і распавесці сваю;
- даведвацца пра патрэбы і праблемы беларускіх эмігрантаў
- па магчымасці падняць праблему з затрыманнямі беларусаў у ЗША
- прыцягнуць увагу сусветных СМІ да беларускай павесткі

🗓 Дата: 10 верасня, серада (September 10th)
🕒 Час: ад 6 РМ да 8 РМ
📍 Месца: Martin Luther King Jr. Memorial Library, 901 G St NW, Washington, DC 20001 (401-A Conference Room)

🤝 Далучайцеся і станьце часткай дыялогу пра будучыню Беларусі! ❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥5👍31