Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Каманда Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы віншуе Украіну з Днём Незалежнасці! І зычыць перамогі, свабоды і росквіту!
🤍❤️🤍🤗🩵💛
13
25 жніўня 1991 г Вярхоўны Савет надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР статус канстытуцыйнага закона.

Чаму гэта дата важная для беларусаў і многія лічаць яе сапраўдным Днём Незалежнасьці?

Напрыканцы 80х гг. для краін, якія ўваходзілі ў склад СССР, стала зразумела, што распад Саюза непазьбежны.

У Беларусі ініцыятыву абвяшчэньня незалежнасьці выказаў БНФ. У ліпені дэпутаты БНФ распрацавалі праэкт Дэклярацыі аб суверэнітэце.
Але большасьць дэпутатаў прагаласавала тады за іншы праект Дэклярацыі, дзе адным з пунктаў быў удзелу БССР у падрыхтоўцы новага Саюзнага дагавору. Пад час прыняцьця гэтага артыкула прадстаўнікі апазіцыі дэманстратыўна пакінулі залю пасяджэньняў.

27 ліпеня 1990 была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.
З 1991 па 1996 г Дзень Незалежнасьці сьвяткавалі менавіта 27 ліпеня.

22 жніўня 1991 адбылася спроба дзяржперавароту ў СССР (жнівеньскі путч). Скарыстаўшыся гэтай сітуацыяй дэпутаты БНФ ізноў выступілі з ініцыятывай.
За 23 жніўня дэпутаты ад БНФ пасьпелі падрыхтаваць два дзесяткі законапраектаў — пастановы аб наданьні Дэклярацыі аб суверэнітэце статусу канстытуцыйнай сілы, аб забароне дзейнасці КПБ-КПСС і нацыяналізацыі маёмасьці, аб дэпартызацыі, аб падпарадкаваньні МУС, КДБ і пракуратуры Вярхоўнаму Савету і Саўміну Беларусі
24 жніўня была склікана сесія дэпутатаў Вярхоўнага Савета.
25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет пасля доўгіх дэбатаў і спрэчак прыняў прапановы дэпутатаў БНФ і абвясьціў незалежнасьць Беларусі, надаўшы Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага закону.

Нажаль зараз Беларусь па факту не зьяўляецца незалежнай дзяржавай. У ёй пануе антыбеларускі дыктатарскі рэжым і расейскі ўплыў. Таму мы ўсе разам павінны працаваць над тым, каб дэмакратычныя перамены ў Беларусі адбыліся як мага хутчэй, і Беларусь сапраўды стала незалежнай і свабоднай.
7👍2🔥2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сюрпрыз ад Volha Palunisa!

🧩 Драўляны пазл “Зубр Беларускі”
500 элементаў, 38х52см.
Выцінанкі і дызайн выканала сама Вольга.
Лімітаваны наклад 100 пранумараваных асобнікаў з аўтарскім подпісам.
$75 + перасылка (перадзамова, дастаўка чакаецца праз 2-4 тыдні).
📩 Для заказу пішыце ў прыват @Palunisa.

Яна плануе яшчэ некалькі арыгінальных дызайнаў.
Якія яны будуць? Цікавыя дакладна!
Наступны на 1000 элементаў будзе круглы і з Дрэвам Жыцця.

Сачыце за навінамі ў сацсетках Вольгі
🔥52👍2
26 жніўня паэтка Юля Цімафеева ў жывым эфіры на сваім канале прадставіць сваю новую паэтычную кнігу "Крозварот", якая тры месяцы таму выйшла ў варшаўскім выдавецтве "Янушкевіч"

Падчас імпрэзы і перад ёй у чытачоў будзе магчымасць задаць пытанні аўтарцы.
https://www.youtube.com/live/Kvq5qFNMnBQ?si=iHxJL-tUdIV-5oVu
👍2
Сяргей Ціханоўскі ў ЗША і Канадзе 🇺🇸 🇨🇦

У верасьні–кастрычніку вядомы беларускі блёгер, апазыцыйны палітык і былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі наведае ЗША й Канаду, каб сустрэцца з беларусамі Паўночнай Амэрыкі й паспрыяць вызваленьню ўсіх беларускіх палітвязьняў падчас сустрэч з амэрыканскімі палітыкамі й СМІ

Расклад сустрэч:

09/04 - Бостан
09/05 - Нью-Ёрк
09/06-07 - Філядэльфія
09/08-12 - Вашынгтон, ДыСі
09/14-15 - Маямі
09/17 - Тампа
09/18 - Атланта
09/20-25 - Нью-Ёрк (генасамблея ААН)
09/26 - Портланд
09/27 - Сан Дыега
10/10 - Чыкага
10/11 - Дэтройт
10/12 - Таронта
10/13 - Атава
10/14 - Мінеапаліс
10/16-17 - Вашынгтон, ДыСі
10/18 - Осцін
10/19 - Сан Францыска

Дэталі сустрэч будуць апублікаваныя ў сацсетках вашых лякальных суполак. А таксама сачыце за сацсеткамі АБА і СДЖ

На YouTube канале АБА можна паглядзець інтэрв'ю з Сяргеем Ціханоўскім пра візыт у ЗША
👍6🔥31
Forwarded from dissidentby
30 жніўня адзначаецца Міжнародны дзень ахвяр гвалтоўных знікненняў.

📌 У Беларусі {як мінімум} 10 асобаў знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада. Інкамунікада - гэта знаходжанне асуджанага без права перапіскі і спатканняў са сваякамі і абаронцам. У практыцы міжнародных праваабарончых механізмаў ён стаіць у адным шэрагу з гвалтоўнымі знікненнямі - адным з самых цяжкіх парушэнняў правоў чалавека.

На сёняшні дзень у такім рэжыме знаходзяцца:
🔴 Марыя Калеснікава (930 дзён)
🔴 Алена Гнаук (433 дні)
🔴 Аляксандр Францкевіч (311 дзён)
🔴 Андрэй Навіцкі (529 дзён)
🔴 Мікалай Банькоў (571 дзень)
🔴 Максім Знак (934 дні)
🔴 Уладзімір Кніга (725 дзён)
🔴 Віктар Бабарыка (936 дзён)
🔴 Ігар Лосік (923 дні)
🔴 Мікалай Статкевіч (934 дні)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3😢2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ласкатухі — беларускі відэа-падкаст, які вядуць Воля і Яна. Яны балбочуць, ласкочуць і разважаюць на тэмы, што насамрэч хвалююць і зачапаюць.

🎥 Апошнія выпускі:

• TrashSmash: арыентацыя, гэндар і раса зь гледзішча біялёгіі
• Як рэтрыты зьмяняюць жыцьцё: трансфармацыі і інсайты
• Сяброўства: як яно мяняецца з узростам і пераездам, мужчынскае vs жаночае, і ці патрэбна яно нам
• Гутарка з беларускай фудблогеркай: хуткія, смачныя і здаровыя рэцэпты без цукру
• Мацоўня, азэмпік і бумеры: размова з трэнеркай здаровага ладу жыцьця
• Лепш за плёткі: сэксуальнае жыцьцё мужчын і жанчын

💡 Калі хочаце пасмяяцца, падумаць і натхніцца — глядзіце і слухайце размовы Волі і Яны.

🔗 Спасылка на YouTube Ласкатух
6👍3
Запрашаем на Кінаклуб 🎬

📌 Фільм глядзіцца загадзя, а на сустрэчы - толькі абмеркаванне.

🗓 12 верасня
🕗 20:00 па менскім часе
🎥 Фільм: Горад 44
🔗 Глядзець можна тут

Падзеі фільма адбываюцца падчас Варшаўскага паўстання 1944 года і паказаныя праз лёс маладога хлопца Стэфана. Пачатак паўстання супадае з першым каханнем у ягоным жыцці. Стужка апавядае пра групу блізкіх сяброў, якія працуюць, сустракаюцца, мараць і дапамагаюць у паўстанцкай барацьбе супраць немцаў. Стэфан працуе на шакаладнай фабрыцы, утрымлівае маці і малодшага брата. Хлопец марыць пра час, калі зможа адпомсціць гітлераўцам. І вось ён уступае ў шэрагі Арміі Краёвай. Падчас канспірацыйных сустрэч Стэфан знаёміцца з Бедронкай. Маладыя людзі пазнаюць свет першага кахання. Але калі смерць пагражае на кожным кроку, каханне не можа быць шчаслівым.

Абмеркаванне пройдзе ў гэтым чаце 💌
👍1
Шаноўнае спадарства!

Мы (група аўтараў беларускага кантэнту ў тэлеграме) стварылі тэчку беларускіх тэлеграм-каналаў „Кантэнт 2.0“.

Тут вы знойдзеце цікавае на самыя розныя тэмы: мемы, этнаграфія, архітэктура, сэкс-асвета, беларуская мова і шмат чаго яшчэ.

Давайце разам падтрымліваць годны беларускамоўны змест!

https://news.1rj.ru/str/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi

Калі вы таксама ствараеце нешта цікавае па-беларуску і жадаеце далучыцца да падборкі, звяртайцеся ў „Прышпільныя коміксы“: @pryshpilny_bot
2👍1
🗓Сустрэчы беларускай дыяспары з Сяргеем Ціханоўскім у ЗША ў наступныя 2 тыдні

📍09/05 - Нью-Ёрк

📍09/06 - Філядэльфія

📍09/12 - Вашынгтон, акруга Калюмбія
👍8
🎓 Стыпендыя Getty Pre- і Postdoctoral Fellowships 2026-2027 | #ЗША

→ Getty Research Institute (Лос-Анджэлес) адкрыў прыём заявак на даследчыя #рэзідэнцыя для маладых даследчыкаў і даследчыц у сферы мастацтвазнаўства. Праграма падтрымлівае PhD-студэнтаў/-к і нядаўніх выпускнікоў/-ц для працы над дысертацыямі ці іх публікацыяй.

▫️ Для каго:
- Predoctoral (PhD-кандыдаты, якія ўжо здалі кваліфікацыйныя экзамены і плануюць скончыць дысертацыю падчас стыпендыі)
- Postdoctoral (PhD атрыманы пасля 1 верасня 2022 года)
- Для тых, хто атрымаў PhD раней, адкрыты Getty Scholars Program ці Getty Scholars Program at the Villa.

Тэма 2026-2027: Provenance (паходжанне мастацкіх аб’ектаў). Праграма запрашае даследаванні ў галіне гісторыі калекцыянавання, мастацкага рынку, уласнасці, рэстытуцыі і этыкі калекцыянавання. Асобная ўвага — афраамерыканскаму мастацтву (AAAHI Fellowships).

Прапануецца:
- 9-месячная рэзідэнцыя (канец верасня 2026 – канец чэрвеня 2027).
- Стыпендыя: 30000 USD (Predoctoral), 35000 USD (Postdoctoral).
- Жыллё ў scholar housing complex у Лос-Анджэлесе
- Працоўнае месца ў Getty Center або Getty Villa
- Транспартная стыпендыя для пераезду + опцыя медыцынскай страхоўкі.

Ддл: 1 кастрычніка.
🔗 Даведацца больш

🆕 навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Лявон Вольскі ў ЗША 🇺🇸
🎸Акустычны тур - Back to the USA!

Прыходзьце на канцэрты й сьпявайце ўлюбёныя хіты разам 🎶

🔻09/20 - Чыкага
🔻09/21 - Мінесота
🔻09/26 - Атланта
🔻09/27 - Хьюстан
🔻09/28 - Осцін
🔻10/04 - Сан Дыега
🔻10/05 Дэнвер
🔻10/09 - Сіэтл
🔻10/11 - Тампа
🔻10/18 - Вашынгтон, акруга Калюмбія
🔻10/24 - Нью-Ёрк
🔻10/25 - Бостан
4👍2🔥2
Forwarded from Дом Творцаў
Ад вас падтрымка — ад нас падарункі!

Дом Творцаў у Варшаве — гэта прастора, дзе жыве беларуская культура. Месца, дзе творцы могуць часова спыніцца, стварыць новы праект, знайсці паплечнікаў і сяброўства, адпачыць, заняцца любімай справай і набрацца сіл, каб рушыць далей.

Але наш Дом мае патрэбу ў падтрымцы. Каб працягваць працу, трэба пакрываць асноўныя выдаткі: камунальныя паслугі, утрыманне прасторы, прыём рэзідэнтаў.
Штомесяц — каля 3000 злотых(820$).

🎁 За ваш удзел прапануем розныя цікавыя лоты:
— набор паштовак з працамі нашых мастакоў
— удзел у майстар-класах
— віншавальнае відэа на свята
— запрашэнне на цёплую сустрэчу ў Доме
— карціну ў падарунак
і яшчэ шмат усяго рознага!


💛 Далучайцеся. Абярыце свой спосаб удзелу — падрабязней
3👍1
3 верасня — афіцыйны дзень народзінаў Алеся Адамовіча

Насамрэч беларускі пісьменнік нарадзіўся на 13 месяцаў раней, 3 жніўня 1926 года, але бацькі змянілі дату, каб немцы не забралі сына на прымусовыя працы.

📝 У святочны дзень Беларускі ПЭН абвесціў кароткі спіс прэміі Алеся Адамовіча:

📕 «Ад двух да пятнаццаці: Мая мама ў турме» – Вольга Вялічка (выдавецтва «Gutenberg Publisher»);

📕 «Фэмінізацыя беларускай мовы: Сацыялінгвістычнае дасьледаваньне» – Уладзіслаў Гарбацкі (выдавецтва «Skaryna Press»);

📕 «Эвридика, проверь, выключила ли ты газ» – Таццяна Заміроўская (выдавецтва «Мяне няма»);

📕 «Цела таксама архіў» – Наста Манцэвіч, Алок Вайд-Мэнан (выдавецтва «Пфляўмбаўм»);

📕 Сайт праваабарончага цэнтра «Вясна» – праваабарончы цэнтр «Вясна»;

📕 «Нічога нястрашнага» – Сяргей Прылуцкі (выдавецтва «hochroth minsk»);

📕 «Солидарность потрясённых. Эссе о Беларусской революции» – Таццяна Шчытцова (выдавецтва «Логвінаў»).

Падрабязная інфармацыя па спасылцы:
👉 https://penbelarus.org/2025/09/03/belaruski-pen-abvyashchae-karotki-spis-naminantau-na-premiyu-imya-alesya-adamovicha-za-2024-god.html

Глядзім выпуск пра Алеся Адамовіча і іншых аўтараў, якія пісалі ў жанры постапакаліптыкі:
https://youtu.be/AS2WDj3RsNc

Выпуск пра беларускую ваенную літаратуру на канале CHADANOVIČ тут:
https://youtu.be/txiMqpreUpQ
👍2