Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
Forwarded from Беларусы DMV
Вядомы беларускі блогер, актывіст і былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі наведвае ЗША і Канаду, каб сустрэцца з беларусамі Паўночнай Амерыкі, а таксама з палітыкамі і СМІ. У беларусаў Вашынгтона будзе магчымасць сустрэцца з Сяргеем у нефармальнай атмасферы. Ён вельмі хоча пазнаёміцца з беларусамі ЗША каб:

- пачуць іх гісторыі і распавесці сваю;
- даведвацца пра патрэбы і праблемы беларускіх эмігрантаў
- па магчымасці падняць праблему з затрыманнямі беларусаў у ЗША
- прыцягнуць увагу сусветных СМІ да беларускай павесткі

🗓 Дата: 10 верасня, серада (September 10th)
🕒 Час: ад 6 РМ да 8 РМ
📍 Месца: Martin Luther King Jr. Memorial Library, 901 G St NW, Washington, DC 20001 (401-A Conference Room)

🤝 Далучайцеся і станьце часткай дыялогу пра будучыню Беларусі! ❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥5👍31
Да Дня Беларускай Вайсковай Славы
🤍❤️🤍

Бітва пад Воршай лічыцца адной з самых славутых бітваў у гісторыі Беларусі, пад час якой аб'яднанае войска ВКЛ і Польшчы разграміла войска Маскоўскага княства.

У той час Вялікім князем Літоўскім і  Каралём Польскім быў Жыгімонт Стары.  А ў Маскоўскім княстве кіраваў Васіль III, які марыў расшырыць тэрыторыю Масковіі на захад і захапіць усходнія землі ВКЛ.
30 ліпеня 1514 г. пасля доўгай асады маскоўскае войска захапіла Смаленск, які ў той час належаў ВКЛ. Пасля Васіль III накіраваў свае войскі ў глыб ВКЛ, каб захапіць і астатнюю тэрыторыю .  Але яго спыніла літоўска-польскае войска якраз пад Воршай.
Дасюль гісторыкі спрачаюцца, якая колькасьць вайскоўцаў была з абодвух бакоў. Беларускі ваенны гісторык Віталь Чырвінскі мяркуе, што з боку Масквы ўдзельнічала каля 25-30 тысяч чалавек, а літоўска-польскае войска налічвала 12-13 тысяч жаўнераў.

Аснову маскоўскага войска, якім  кіравалі Іван Чаляднін і Міхаіл Булгакаў-Голіца, складалі лёгкія вершнікі, а састаў войска ВКЛ і Польшчы, пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астрожскага, быў розны: пяхота, кавалерыя, артылерыя.
Аснову польска-літоўскага войска  складала Паспалітае рушэнне (так называліся войскі , мабілізаваныя ў ВКЛ і Польшчы) , а таксама найміты з іншых краін.

Негледзячы на перавагу ў лічбах маскоўскае войска пацярпела паразу.
Сярод прычын можна вылучыць:
• Літоўскі князь Міхаіл Глінскі, які спачатку быў на службе ВКЛ, потым перайшоў на службу Маскоўскай дзяржавы, потым ізноў вырашыў зьбегчы ў ВКЛ, перадаў Канстанціну Астрожскаму падрабязныя дадзеныя пра маскоўскія войскі.
• Унутраныя канфлікты сярод ваеначальнікаў  маскоўскіх войск.
• Талент і здольнасьці літоўскага гетмана Канстанціна Астрожскага.

У выніку літоўска-польскае войска атрымала бліскучую перамогу.

Хаця нейкіх  маштабных вынікаў гэтая перамога не прынесла, бо адбіць Смаленск у маскавітаў так не атрымалася. Але ж перамога спыніла прасоўваньне маскоўскіх войск углыб краіны.
У нашыя дні Перамога ў Аршанскай бітве - гэта напамін беларусам пра тое, як важна адстойваць свае землі і сваю ідэнтычнасьць перад агрэсіяй ўсходняга суседа. І нездарма 8 верасьня лічыцца Днём вайсковай славы Беларусі.
👍31🔥1
Forwarded from dissidentby
🥀 У ПК-15 у Магілёве памёр палітвязень Андрэй Паднябенны.

Андрэю было 36 гадоў, у яго засталася 5-гадовая дачка, якая ўжо ніколі не ўбачыць свайго таты.

Андрэй Паднябенны быў брутальна затрыманы ў лістападзе 2021 года, прайшоў праз СІЗА КДБ і СІЗА-3, а ў студзені 2022-га яго асудзілі на 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд адбываўся ў закрытым рэжыме, таму дэталі справы невядомыя. У 2023-м годзе палітвязня асудзілі наноў і агульны тэрмін для Андрэя склаў 16 гадоў і 8 месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

ПК-15 вядомая сваім жорсткім абыходжаннем з палітвязнямі. Тут ужо былі выпадкі ўльтрагвалту. Былы начальнік калоніі Аляксей Лазараенка асабіста збіваў вязня пасля таго, як той праглынуў металічныя прадметы (балты, гайку, пласцінку і кручок), каб спыніць катаванні.

Па сведачанням былых палітзняволеных, Андрэй не меў відавочных захворванняў і рэгулярна займаўся спортам. Тыя, хто бачыўся з Андрэем Паднябенным у калоніі, дапускаюць варыянт гвалтоўнай смерці палітвязня.

Гэта ўжо дзевятая смерць у зняволенні.
😢4🤬3😱2
🫶 Дапаможам Воле Дземке

Збіраць сродкі на дабрачынныя мэты заўсёды цяжка, а прасіць дапамогі для сябе - яшчэ цяжэй. Але цяпер Воля Дземка, беларуская рэжысёрка, спявачка, збіральніца фальклору і нацыянальных строяў з Сіэтлу, якая ўжо пяты год змагаецца з рэдкім аўтаімунным захворваннем, апынулася ў сітуацыі, калі без падтрымкі сяброў і неабыякавых людзей ёй не справіцца.

За гэты час дзякуючы дапамозе многіх яна здолела працягнуць жыццё, атрымаць неабходнае лячэнне, прайсці складаныя аперацыі. Цяпер Воля сутыкнулася з новымі вялізнымі медыцынскімі і фінансавымі цяжкасцямі: аперацыі, зубная інфекцыя, дадатковае лячэнне і выдаткі на лекі пакінулі яе з даўгамі каля $19,000.

👉 Падтрымаць Волю можна тут:
🔗 https://gofund.me/bba165ad3

Кожны долар, кожны рэпост і кожнае добрае слова мае значэнне. Давайце разам падтрымаем Волю, каб яна магла працягваць змагацца і аднаўляць здароўе.

❤️ Дзякуй усім, хто ўжо побач і хто адгукнецца.
9😢1🙏1
Forwarded from Беларусы DMV
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сяргей Ціханоўскі ўжо ў Вашынгтоне! Падчас наведвання помніка сыну зямлі беларускай Тадэвушу Касцюшку, які знаходзіцца побач з Белым Домам, Сяргей запісаў відэазапрашенне на сустрэчу ў сераду. Далучайцеся!
👍7
Forwarded from Siarzhuk Douhushau
Сябры!
Ад сёння стартуе анлайн-распродаж карцін беларускіх і ўкраінскіх мастакоў з калекцыі «Дома Творцаў»
💛 Для нас гэта вельмі важна — бо гэта падтрымка існавання нашага Дома ў Варшаве, дапамога творцам у эміграцыі і магчымасць набыць цікавыя творы сучаснага мастацтва.
🖼️ Буду вельмі ўдзячны за вашую актыўнасць:набыццё карцін, перапосты, водгукі і падтрымку.
Цэлы тыдзень мы прэзентуем розныя працы — сачыце за абнаўленнямі тут

📅8–14 верасня
Андрэй Духоўнікаў, Наста Яфрэмава, Міхась Чыбоўскі, Ліля Бусарава, Валерыя Гараднічава.

Кожная карціна — гэта гісторыя і наш супольны ўнёсак у культуру. 🎁 Першым пакупнікам — бясплатная дастаўка.
6👍1
Кола Беларускіх Абрадаў

🔥 Восеньскі беларускі абрад «Жаніцьба Коміна»
Жаніцьба коміна (пасвета, лучніка) — гэта сакральны абрад першага восеньскага запальвання святла ў хаце. Комін быў прыладай для асвятлення сялянскай хаты ў вечаровы час. Менавіта з гэтага моманту пачыналіся вячоркі-пасядзелкі: на вуліцы хутка цямнела і халадала, таму людзі збіраліся ў хаце — працаваць, спяваць, расказваць гісторыі.

У кожнай вёсцы абрад меў свае асаблівасці. У Пагосце «жаніць Коміна» пачыналі 11 верасня, а ў Дзяржынску — 14 верасня. Памяць пра гэтыя традыцыі захавалі старэйшыя жанчыны, якія бачылі абрад у дзяцінстве і перадаюць успаміны далей.
👉
Падрабязней

🎬 Відэа
👍2
Сяргей Ціханоўскі - першы беларускі палітык, з кім сустрэлася новая адміністрацыя Трампа ў Белым Доме.
👉🏼 https://youtube.com/shorts/9x67BI0rmok?si=aMb_BGkRysUVAVpe
👍4🔥21🎉1
⚡️Сегодня я встретился с конгрессменом США Биллом Китингом, который многие годы поддерживает беларусов и борьбу за свободу Беларуси.

🗣Он знает, через что мне пришлось пройти. Для меня особенно важно видеть в Конгрессе США людей, которые не только знают о Беларуси, но и разделяют наши ценности.

🗣Китинг подчеркнул, что будет добиваться освобождения более 1300 беларусских политзаключённых. Он отметил, что моя история — это пример стойкости и мужества, который должен вдохновлять простых беларусов продолжать борьбу.

🗣Эта встреча стала для меня ещё одним подтверждением: Беларусь не забыта. В Вашингтоне понимают, что свободная Беларусь — это часть безопасности всей Европы, и что без поддержки беларусов демократический мир будет неполным.

Наша задача — держаться вместе, верить в перемены и продолжать бороться. Мы не одни. Жыве вольная Беларусь!🇧🇾
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
6👍3🔥1
⚡️⚡️⚡️Стала вядома пра вызваленне 52 палітычных зняволеных і пра зняцце санкцый з "Белавіа".

Сярод вызваленых 14 замежнікаў. Гэта адбылося ў выніку сустрэчы з Джонам Коўлам і Крысам Смітам, дзе галоўнай тэмай стала абмеркаванне лёсу палітзняволеных.

Палітзняволеныя ўжо ў Літве. Вядома, што сярод іх:

Алена Раманаўскене, загадчыца маркетынгавай службысанаторыя «Беларусь» у Друскеніках;
метадолаг Уладзімір Мацкевіч;
прафсаюзны лідар Генадзь Фядыніч;
анархіст Мікола Дзядок;

Будзе дапаўняцца.
7
У дзень гадавіны тэрарыстычнай атакі 11 верасьня 2001 года мы ўшаноўваем памяць усіх загінулых нявінных людзей. Гэта трагедыя назаўсёды застанецца чорным днём у гісторыі ЗША і ўсяго сьвету.

Сярод ахвяраў тэрарыстаў апынулася і беларуска Ірына Бусло.
Ірына была настаўніцай у Беларусі. У 1995-м пераехала жыць у Нью-Ёрк. На момант трагедыі яна працавала асістэнткай у Fuji Bank у 2 Сусьветным Гандлёвым Цэнтры.
На Радзіме ў Менску ў Ірына засталіся маці і 13-гадовая дачка, якую яна марыла перавезьці да сябе ў ЗША.

Фотаздымкам з намі падзяліся беларуска Нью-Ёрку, якая некалькі гадоў таму наведала мемарыяльны комплекс на месцы трагедыі і ўсклала там кветкі ад імя беларусаў.
14
‼️ Тэрміновы збор на шэлтар у Вільні

Стала вядома пра вызваленне 52 палітвязняў. Іх дэпартавалі ў Літву, і для многіх з іх шэлтар фонду «Краіна для Жыцця» стане першым і адзіным часовым прытулкам пасля гадоў зняволення.

Шэлтар ужо прымае людзей. Але праз рэзкі рост колькасці жыхароў выдаткі выраслі ў некалькі разоў, і каб забяспечыць усіх самым неабходным, мы тэрмінова збіраем 2 500 €.

Што мы прадастаўляем у шэлтары:

• бяспечнае месца для адпачынку і аднаўлення
• юрыдычную і псіхалагічную падтрымку
• цёплую ежу і неабходныя лекі
• базавую вопратку і сродкі гігіены

Дапамажыце сустрэць гэтых людзей годна.

👉 Падтрымаць шэлтар
7👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Лявон Вольскі ў ЗША 🇺🇸
🎸Акустычны тур - Back to the USA!

Прыходзьце на канцэрты й сьпявайце ўлюбёныя хіты разам 🎶

🔻09/20 - Чыкага
🔻09/21 - Мінесота
🔻09/26 - Атланта
🔻09/27 - Хьюстан
🔻09/28 - Осцін
🔻10/04 - Сан Дыега
🔻10/05 Дэнвер
🔻10/09 - Сіэтл
🔻10/11 - Тампа
🔻10/18 - Вашынгтон, акруга Калюмбія
🔻10/24 - Нью-Ёрк
🔻10/25 - Бостан

Калі вам бясьпечна, падпісвайцеся на сацсеткі Лявона Вольскага:
🔻Instagram
🔻Facebook
🔻Telegram

Рэсурсы, якія не зьяўляюцца эсктрэмісцкімі:
🔻Instagram гурта “Крамбамбуля”
🔻Facebook гурта “Крамбамбуля”
🔻Асабістая старонка Лявона Вольскага ў Facebook
🔻YouTube-канал Лявона Вольскага
🔻Сайт
🔥5👍32
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Дарослыя мужыкі вылі і звалі маму».

Анархіст Мікола Дзядок на прэс-канфэрэнцыі вызваленых палітвязьняў расказаў пра суворыя катаваньні за кратамі.
😢7🤬2🤯1
Учора мы абвясцілі тэрміновы збор на шэлтар “Краіны для Жыцця” у Вільні — і менш чым за 24 гадзіны вы пералічылі неабходныя 2 500 €.

«Зараз еду туды зноў, там людзі некаторыя — літаральна без трусоў. Набылі майкі ім, абутак, тапкі, шмат чаго яшчэ трэба», — піша валанцёр.

Многія прыбываюць у шэлтар зусім без нічога. Мы робім усё, каб сустрэць іх годна.

Асобны дзякуй нашым валанцёрам, што не спалі паўночы, — сустракалі людзей, шукалі неабходныя рэчы, дапамагалі засяліцца, наладжвалі гаджэты.

‼️Збор трывае, бо патрэбы не скончыліся. Штодня патрэбны грошы на ежу, лекі, вопратку, сродкі гігіены і базавыя рэчы для жыцця.

👉 Падтрымаць шэлтар можна тут

Дзякуй за салідарнасць 🫂
5👍2🔥1
Сяргей Ціханоўскі ў Флорыдзе.

09\14 - Маямі
🕑 Час збору: 1:00
Сяргей Ціханоўскі прыбудзе ў 2:00.
📍Месца: Haulover Park,
10800 Collins Ave, Miami Beach, FL 33154,
Pavilion #3

09/17 - Тампа
🕑15:30 – 16:45
📍Месца: Універсітэт Паўднёвай Флорыды
Аўдыторыя CWY, другі паверх
4202 E. Fowler Ave, Tampa, FL 33620.
👍5