Forwarded from Этна Традыцыя
🎥 Глядзіце дакументальны фільм «Восень на Палессі» ВІДЭА
Фільм творчага аб’яднання музычных і забаўляльных праграм (Мінск, БТ, 1994 год).
📍 Здымкі адбываліся ў 1992 годзе ў вёсцы Дзяржынск(да 1939 г. — Радзілавічы) Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. У аснове фільма — мясцовыя легенды і паданні, замовы, песні і абрады восеньскага цыклу, традыцыйныя рамёствы.
Аўтар сцэнару — Рэгіна Гамзовіч
Навуковы кансультант — Алесь Лозка
Рэжысёр — Генадзь Нікалаеў

👍1
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Адкрыты збор на падтрымку публічнай дзейнасці Міколы Дзядка
Былы палітзняволены хоча аднавіць свой блог і выдаць кнігі, якія стануць падрабязным сведчаннем пра сістэму катавання ў беларускіх турмах.
Падтрымаць Міколу можна па спасылцы
🔹Першае вялікае інтэрв’ю Міколы Дзядка пасля вызвалення

«Планую працягваць сваю справу, развіваць ютуб-канал Radix, бо бачу сваёй місіяй супрацьстаяць лукашэнкаўскай і крамлёўскай прапагандзе. Акрамя таго хачу напісаць некалькі кніг аб перажытых гадах у зняволенні і перакласці іх на іншыя мовы, каб у свеце ведалі пра тое, што адбываецца ў Беларусі і каб мае гады за кратамі не прайшлі дарма.
Кнігі стануць падрабязным сведчаннем пра ўмовы ўтрымання ў беларускіх турмах і калоніях, пра сістэму катаванняў і псіхалагічнага ціску ў дачыненні зняволеных, а таксама аб тым, як палітзняволеныя выжываюць у рэпрэсіўнай сістэме. Гэта павінна стаць важным дакументам эпохі і сведчаннем пра злачынствы рэжыму, таму планую пераклад на іншыя мовы».
Падтрымаць Міколу можна па спасылцы
🔹Першае вялікае інтэрв’ю Міколы Дзядка пасля вызвалення
👍3❤1
Forwarded from Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы
Далучайцеся да стрыма з вядомай беларускай мастачкай выцінанкі Вольгай Палуніцай, якая зараз жыве ў ЗША. Будзем гутарыць пра выцінанкі, і як гэта быць беларускай мастачкай у Амэрыцы. А таксама Воля падзеліцца сваімі праэктамі і плянамі на будучыню
🗓 19 верасьня, пятніца
⏰ 9 pm Нью-Ёрк/ 6 pm Сан Францыска
🗓 19 верасьня, пятніца
⏰ 9 pm Нью-Ёрк/ 6 pm Сан Францыска
👍5❤2🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Першы канцэрт тура Back to the USA Лявона Вольскага ў ЗША ✅
У суботу, 20 верасьня, першы выступ адбыўся ў Чыкага.
Вось які водгук быў у наведвальнікаў:
"Пачатак быў вельмі добры, першы канцэрт тура прайшоў шыкоўна! Энергія і харызма у спадара Лявона гэта штосьці неверагоднае, канешне 🔥"
Прыходзьце на канцэрты і спявайце ўлюбёныя хіты разам 🎶
🔻09/21 - Мінесота
🔻09/26 - Атланта
🔻09/27 - Хьюстан
🔻09/28 - Осцін
🔻10/04 - Сан Дыега
🔻10/05 - Дэнвер
🔻10/09 - Сіэтл
🔻10/11 - Тампа
🔻10/18 - Вашынгтон, акруга Калюмбія
🔻10/24 - Нью-Ёрк
🔻10/25 - Бостан
Артыкул Belsat Паўсотні беларусаў тры гады рыхтавалі тур Вольскага па Штатах. Як яны гэта зрабілі

❤2👍1🔥1
📢 Сустрэча са Сьвятланай і Сяргеем Ціханоўскімі ў Нью-Ёрку
🗓️ 23 верасьня (аўторак)
⏰ З 6 pm да 7 pm
📍Месца: Dag Hammarskjöld Plaza, E 47th St, New York, NY 10017.
Гэта адкрытая сустрэча, дзе кожны можа:
— задаць свае пытаньні,
— выказаць падтрымку,
— ці проста адчуць беларускі вайб.
Прыходзьце ўсе!
P.S.
Калі адбудуцца нейкія зьмены, вы пабачыце іх у Facebook event

👍4❤2🔥2
Forwarded from ТБМ імя Ф. Скарыны
☕️ Анлайн-кавярня - прастора для гутарак і знаёмстваў.
📆 У кастрычніку ў цябе будзе 4 суразмоўцы: кожны тыдзень новы чалавек.
🎂 Узрост нашых удзельнікаў з 22 па 63 гады.
🌍 Геаграфія: Польшча, ЗША, Францыя, Нямеччына, Літва, Беларусь, Ягіпет, Албанія, Партугалія, Нідэрланды, Фінляндыя, Балгарыя, Аргенціна.
💬 Хочаш далучыцца? Напішы @mmake_me_laugh

❤1👍1
Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
Памёр апошні з братоў Бельскіх — вядомых партызанаў
Пайшоў з жыцьця Арон Бельскі — апошні з чатырох братоў, якія ў часы ІІ усясьветнай вайны заснавалі ў Налібацкай пушчы найбуйнейшы габрэйскі партызанскі рух у Эўропе — свой атрад, які яшчэ называлі «Лясным Ерусалімам». Атрад заснавалі браты Бельскія — Тувія, Асаэль, Зусь і Арон. Звыш тысячы чалавек уратаваліся ў ім ад Галакосту. Туды бралі ня толькі ўзброеных людзей, а ўсіх, каго маглі ўратаваць.
Пра сьмерць Арона паведаміла старонка The legacy of the Belsky brothers.
🗣 «Апошні з магіканаў памёр, адзначыўшы канец эпохі тых, хто перажыў Галакост. Выказваю шчырыя спачуваньні ўсім, хто ведае пра партызанаў Бельскіх у сувязі са сьмерцю Арона Бэла. Арон Бельскі быў самым малодшым з братоў Бельскіх і сапраўдным Бельскім у шырокім сэнсе гэтага слова. Цалкам адданы памяці сваіх братоў і бацькоў, ён ніколі не казаў пра сябе як пра героя, для яго героямі былі ягоныя браты. Ён таксама быў абавязаны ім сваім жыцьцём, як і тысячы іншых габрэяў. Нягледзячы на ўсе свае недахопы, ён жыў з Богам у сэрцы і лічыў любоў сапраўднай каштоўнасьцю жыцьця. Спадчынная трываласьць, любоў і ўдзячнасьць Арона дазволілі яму пражыць доўгае жыцьцё і несьці спадчыну братоў Бельскіх. Быць Бельскім было для яго вялікім гонарам. Няхай яго душа спачывае зь мірам!» — напісала Тамара Вяршыцкая, дасьледніца, якая стварала ў Наваградку Музэй габрэйскага супраціву.
Браты пасьля вайны адправіліся ў Польшчу, а адтуль у Ізраіль. Затым жылі ў ЗША. Пра братоў здымалі фільмы і пісалі кнігі, а ў Савецкім Саюзе іхную дзейнасьць пачалі замоўчваць.
На здымку Арон Бельскі ў Налібацкай пушчы ў ліпені 2019 году на сустрэчы нашчадкаў сяброў атраду.
Пайшоў з жыцьця Арон Бельскі — апошні з чатырох братоў, якія ў часы ІІ усясьветнай вайны заснавалі ў Налібацкай пушчы найбуйнейшы габрэйскі партызанскі рух у Эўропе — свой атрад, які яшчэ называлі «Лясным Ерусалімам». Атрад заснавалі браты Бельскія — Тувія, Асаэль, Зусь і Арон. Звыш тысячы чалавек уратаваліся ў ім ад Галакосту. Туды бралі ня толькі ўзброеных людзей, а ўсіх, каго маглі ўратаваць.
Пра сьмерць Арона паведаміла старонка The legacy of the Belsky brothers.
Браты пасьля вайны адправіліся ў Польшчу, а адтуль у Ізраіль. Затым жылі ў ЗША. Пра братоў здымалі фільмы і пісалі кнігі, а ў Савецкім Саюзе іхную дзейнасьць пачалі замоўчваць.
На здымку Арон Бельскі ў Налібацкай пушчы ў ліпені 2019 году на сустрэчы нашчадкаў сяброў атраду.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😢3
📢 Галасы Беларусі ў NYU
Запрашаем на адкрытую дыскусію са Сьвятланай і Сяргеем Ціханоўскімі, Франаком Вячоркам і праваабаронцай Ганнай Маціеўскай.
Тэмы сустрэчы: правы чалавека, міжнародная падтрымка і будучыня дэмакратыі ў Беларусі.
📅 Чацьвер, 25 верасня 2025 г.
🕛 11:45 – 13:00
📍 Lipton Hall, NYU School of Law (108 W 3rd Street, Нью-Ёрк)
Мадэратар: прафэсар Рычард Пілдэс
👉 RSVP
❗Уваход толькі для зарэгістраваных удзельнікаў
Далучайцеся і падтрымайце беларускі голас свабоды! 🤍❤️🤍

❤3👍1
Forwarded from Фонд солидарности BYSOL
❤️ Падтрымаем Дзмітрыя з Калінкавічаў, яму засталося да мэты ўсяго 415 еўра
Ён быў актывістам штаба Святланы Ціханоўскай і за сваю пазіцыю трапіў у СІЗА проста ў дзень, калі яго жонка была ў раддоме. Пасля допытаў і слежкі яму давялося ўцякаць з Беларусі і шукаць абарону ў Латвіі.
Цяпер, пасля цяжкай траўмы, Дзмітрый амаль не можа рухацца і застаўся без працы. Сродкаў няма, а даўгі толькі растуць.
🙏 Дапаможам яму аднавіцца і зноў стаць на ногі. Кожны ўнёсак і рэпост гэта знак салідарнасці і падтрымкі. 🧡
@bysol

❤2😢1
Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
Адзін зь лідэраў страйкаму «Беларуськалію» Анатоль Бокун зьмешчаны ў іміграцыйную турму ЗША
https://smarturl.click/Re1BD
23 верасьня падчас стрыму Сяргея Ціханоўскага з сустрэчы зь беларускай дыяспарай у Нью-Ёрку адзін мужчына, які не прадставіўся, паведаміў, што ў цэнтар утрыманьня мігрантаў зьмешчаны беларус Анатоль Бокун, адзін зь лідэраў страйкаму «Беларуськалію».
У гэтым цэнтры чалавека могуць трымаць, пакуль ня вырашаць, даваць яму прытулак ці не.
Днямі ў Бокуна адбудзецца суд.
Пацьверджаньне гэтай інфармацыі Свабода знайшла на афіцыйным сайце Міністэрства нацыянальнай бясьпекі ЗША.
ℹ️ Анатоль Бокун у 2020 годзе быў сустрашныём стачкаму «Беларуськалія». Удзельнічаў у перамовах з кіраўніцтвам кампаніі Yara, каб нарвэскі партнэр разарваў кантракт зь «Беларуськаліем» за рэпрэсіі супраць страйкоўцаў. У 2020–2021 гадах ён адседзеў больш за 100 содняў адміністрацыйнага арышту. Потым эміграваў у ЗША.

😢5🤯2
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
🎉 Алесю Бяляцкаму сёння спаўняецца 63 гады — гэта пяты Дзень Народзінаў праваабаронцы за кратамі запар
Сёння свой Дзень Народзінаў святкуе заснавальнік і кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі.
За гады сваёй дзейнасці Алесь быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі, ён з’яўляецца аўтарам некалькіх кніг, а ў 2022 годзе праваабаронца стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Гэта пяты, а ўлічваючы папярэдняе зняволенне, — ужо восьмы, Дзень народзінаў, які Бяляцкі будзе сустракаць за кратамі.
Нагадаем, Алесь быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года. Праваабаронцу абвінавацілі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і асудзілі да 10 гадоў калоніі. Бяляцкі не прызнаў віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ў віну.
💌 Месца ўтрымання Алеся: ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам | ByMeACoffee

❤6😢1
Запрашаем вас на чарговую сустрэчу "Літаратура і кАВА". У гэты раз госьцем будзе Арцём Сізінцаў .
🗓28 верасьня (нядзеля)
⏰20.00 Менск / 19.00 Варшава/ 13.00 Нью-Ёрк/ 10.00 Сан Францыска
Сустрэча адбудзецца ў Zoom
Арцём Сізінцаў — дасьледчык спорту, журналіст, аўтар кнігі пра гісторыю аршанскага футболу „На „Старт“ і ў „Тэмпе“. Арцём напісаў гісторыю аршанскага „ножнага шпурляку“ ад самых першых камандаў — „Сокалу“ і „Спорту“ — да нашых дзён.
Кніга стваралася 14 гадоў. У ёй сабраныя зьвесткі, статыстыка і гісторыі не толькі пра „Старт“ з Воршы і „Тэмп“ з Барані, якія доўга і пасьпяхова выступалі ў чэмпіянатах Беларусі і іншых турнірах, але і пра іншыя каманды, што баранілі гонар Аршаншчыны на футбольных палях.
👉Цісьніце "цікава" у Facebook event каб не прапусьціць
📝Калі вам бясьпечна, падпісвайцеся на сацсеткі АБА

🇺🇸 «Калі не дадуць прытулку — куды ехаць?» Чаму ў ЗША затрымліваюць беларусаў, якія чакаюць палітычнага прытулку
https://smarturl.click/JnRlw
У ЗША ўсё часьцей затрымліваюць беларусаў, якія зьехалі туды з палітычных матываў. Іх зьмяшчаюць у міграцыйныя лягеры, ім пагражае дэпартацыя ў Беларусь.
Паводле Асацыяцыі беларусаў Амэрыкі, дакладна вядома пра 9 затрыманых беларусаў, якія чакаюць палітычнага прытулку ў ЗША. Аднак, такіх спраў можа быць значна больш — некалькі знаходзяцца яшчэ на стадыі праверкі.

😢5
Forwarded from ТБМ імя Ф. Скарыны
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У віртуальныя госьці да Ласкатух завітаў стваральнік і вядоўца падкаста "Праз космас" Цімафей, які распавёў навіны пра космас
🎧 Падкаст "Ласкатухі"
🎧 Падкаст "Праз космас"
🎧 Падкаст "Ласкатухі"
🎧 Падкаст "Праз космас"
❤3👍2
Forwarded from Белсат
🇺🇸 Беларус пад вартаю ў ЗША — яго могуць дэпартаваць
Беларускі актывіст Артур Сянько застанецца ў міграцыйнай турме Otay Mesa ў Сан-Дыега да асноўнага паседжання па справе аб дэпартацыі, якое адбудзецца 28 кастрычніка. Суд адмовіў у вызваленні пад абавязальніцтва аб яўцы, нягледзячы на легальны статус Сянько як прасіцеля прытулку.
У турмах ЗША таксама знаходзяцца Анатоль Бокун, лідар страйкаму «Беларуськалію», і беларуска Вераніка Казлоўская. Паводле прадстаўніка дыяспары, каля 100 беларусаў могуць быць у амерыканскіх іміграцыйных цэнтрах. Міграцыйная палітыка ЗША стала больш жорсткай з прыходам Доналда Трампа, што прывяло да арыштаў прасіцеляў прытулку.
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы

😢10
Forwarded from Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы
Запрашаем вас на чарговую сустрэчу "Літаратура і кАВА". У гэты раз госьцем будзе Арцём Сізінцаў .
🗓28 верасьня (нядзеля)
⏰20.00 Менск / 19.00 Варшава/ 13.00 Нью-Ёрк/ 10.00 Сан Францыска
Сустрэча адбудзецца ў Zoom
Арцём Сізінцаў — дасьледчык спорту, журналіст, аўтар кнігі пра гісторыю аршанскага футболу „На „Старт“ і ў „Тэмпе“. Арцём напісаў гісторыю аршанскага „ножнага шпурляку“ ад самых першых камандаў — „Сокалу“ і „Спорту“ — да нашых дзён.
Кніга стваралася 14 гадоў. У ёй сабраныя зьвесткі, статыстыка і гісторыі не толькі пра „Старт“ з Воршы і „Тэмп“ з Барані, якія доўга і пасьпяхова выступалі ў чэмпіянатах Беларусі і іншых турнірах, але і пра іншыя каманды, што баранілі гонар Аршаншчыны на футбольных палях.
👉Цісьніце "цікава" у Facebook event каб не прапусьціць
📝Калі вам бясьпечна, падпісвайцеся на сацсеткі АБА
🗓28 верасьня (нядзеля)
⏰20.00 Менск / 19.00 Варшава/ 13.00 Нью-Ёрк/ 10.00 Сан Францыска
Сустрэча адбудзецца ў Zoom
Арцём Сізінцаў — дасьледчык спорту, журналіст, аўтар кнігі пра гісторыю аршанскага футболу „На „Старт“ і ў „Тэмпе“. Арцём напісаў гісторыю аршанскага „ножнага шпурляку“ ад самых першых камандаў — „Сокалу“ і „Спорту“ — да нашых дзён.
Кніга стваралася 14 гадоў. У ёй сабраныя зьвесткі, статыстыка і гісторыі не толькі пра „Старт“ з Воршы і „Тэмп“ з Барані, якія доўга і пасьпяхова выступалі ў чэмпіянатах Беларусі і іншых турнірах, але і пра іншыя каманды, што баранілі гонар Аршаншчыны на футбольных палях.
👉Цісьніце "цікава" у Facebook event каб не прапусьціць
📝Калі вам бясьпечна, падпісвайцеся на сацсеткі АБА
👍2
Запрашаем вас паглядзець гутарку з сябрамі АБА і беларускімі актывістамі з Паўночнай Караліны - Кацярынай Маліеўскай і Іванам Бачарэнкам
https://youtu.be/DZ7_QLh7iuo?si=sD-BdWvc0Uy1xeIE

YouTube
Шукалі беларушчыну, а знайшлі каханьне. Інтэрвію з сябрамі АБА з Паўночнай Караліны.
Запрашаем вас паглядзець гутарку з беларускімі актывістамі з Паўночнай Караліны - Кацярынай Маліеўскай і Іванам Бачарэнка
Зьмест:
0:00 тызер
0:36 прывітаньне і прадстаўленьне гасьцей
2:08 Каця распавядае пра сябе і як стала актывісткай у ЗША
6:08 Ваня…

На мінулых выходных у Атланце прайшоў акустычны канцэрт тура Лявона Вольскага "Back to the USA!"
Сярод арганізатараў і наведвальнікаў былі і сябры АБА.
А мы запрашаем вас прыходзіць на канцэрты ў іншых гарадах ЗША:
🔻10/04 - Сан Дыега https://www.facebook.com/share/1A8rgc37mv/
🔻10/05 Дэнвер https://www.eventbrite.com/e/volski-back-to-the-usadenver-tickets-1608306882179
🔻10/09 - Сіэтл https://www.facebook.com/share/19fYZ4DCLi/
🔻10/11 - Тампа https://www.facebook.com/share/19VB3X4FQ9/
🔻10/18 - Вашынгтон, акруга Калюмбія https://www.facebook.com/share/1GxSKXHLo8/
🔻10/24 - Нью-Ёрк https://posh.vip/e/volski-new-york-back-to-the-usa
🔻10/25 - Бостан https://www.eventbrite.com/e/volski-in-boston-tickets-1647135389289

❤5👍1