Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
🇺🇸 «Калі не дадуць прытулку — куды ехаць?» Чаму ў ЗША затрымліваюць беларусаў, якія чакаюць палітычнага прытулку

https://smarturl.click/JnRlw

У ЗША ўсё часьцей затрымліваюць беларусаў, якія зьехалі туды з палітычных матываў. Іх зьмяшчаюць у міграцыйныя лягеры, ім пагражае дэпартацыя ў Беларусь.

Паводле Асацыяцыі беларусаў Амэрыкі, дакладна вядома пра 9 затрыманых беларусаў, якія чакаюць палітычнага прытулку ў ЗША. Аднак, такіх спраў можа быць значна больш — некалькі знаходзяцца яшчэ на стадыі праверкі.
😢5
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У віртуальныя госьці да Ласкатух завітаў стваральнік і вядоўца падкаста "Праз космас" Цімафей, які распавёў навіны пра космас

🎧 Падкаст "Ласкатухі"
🎧 Падкаст "Праз космас"
3👍2
Forwarded from Белсат
🇺🇸 Беларус пад вартаю ў ЗША — яго могуць дэпартаваць

Беларускі актывіст Артур Сянько застанецца ў міграцыйнай турме Otay Mesa ў Сан-Дыега да асноўнага паседжання па справе аб дэпартацыі, якое адбудзецца 28 кастрычніка. Суд адмовіў у вызваленні пад абавязальніцтва аб яўцы, нягледзячы на легальны статус Сянько як прасіцеля прытулку.

У турмах ЗША таксама знаходзяцца Анатоль Бокун, лідар страйкаму «Беларуськалію», і беларуска Вераніка Казлоўская. Паводле прадстаўніка дыяспары, каля 100 беларусаў могуць быць у амерыканскіх іміграцыйных цэнтрах. Міграцыйная палітыка ЗША стала больш жорсткай з прыходам Доналда Трампа, што прывяло да арыштаў прасіцеляў прытулку.

🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
😢10
🔔 Сустрэча ўжо сёньня
Запрашаем вас на чарговую сустрэчу "Літаратура і кАВА". У гэты раз госьцем будзе Арцём Сізінцаў .

🗓28 верасьня (нядзеля)
20.00 Менск / 19.00 Варшава/ 13.00 Нью-Ёрк/ 10.00 Сан Францыска
Сустрэча адбудзецца ў Zoom

Арцём Сізінцаў — дасьледчык спорту, журналіст, аўтар кнігі пра гісторыю аршанскага футболу „На „Старт“ і ў „Тэмпе“. Арцём напісаў гісторыю аршанскага „ножнага шпурляку“ ад самых першых камандаў — „Сокалу“ і „Спорту“ — да нашых дзён.
Кніга стваралася 14 гадоў. У ёй сабраныя зьвесткі, статыстыка і гісторыі не толькі пра „Старт“ з Воршы і „Тэмп“ з Барані, якія доўга і пасьпяхова выступалі ў чэмпіянатах Беларусі і іншых турнірах, але і пра іншыя каманды, што баранілі гонар Аршаншчыны на футбольных палях.

👉Цісьніце "цікава" у Facebook event каб не прапусьціць

📝Калі вам бясьпечна, падпісвайцеся на сацсеткі АБА
👍2
На мінулых выходных у Атланце прайшоў акустычны канцэрт тура Лявона Вольскага "Back to the USA!"
Сярод арганізатараў і наведвальнікаў былі і сябры АБА.

А мы запрашаем вас прыходзіць на канцэрты ў іншых гарадах ЗША:
🔻10/04 - Сан Дыега https://www.facebook.com/share/1A8rgc37mv/
🔻10/05 Дэнвер https://www.eventbrite.com/e/volski-back-to-the-usadenver-tickets-1608306882179
🔻10/09 - Сіэтл https://www.facebook.com/share/19fYZ4DCLi/
🔻10/11 - Тампа https://www.facebook.com/share/19VB3X4FQ9/
🔻10/18 - Вашынгтон, акруга Калюмбія https://www.facebook.com/share/1GxSKXHLo8/
🔻10/24 - Нью-Ёрк https://posh.vip/e/volski-new-york-back-to-the-usa
🔻10/25 - Бостан https://www.eventbrite.com/e/volski-in-boston-tickets-1647135389289
5👍1
🎭 Увага, аматары беларускага тэатру!

Беларускі рэжысёр і драматург Андрэй Курэйчык выдаў унікальнае выданне "Драмы" - гэта сапраўды калекцыйная кнiга, вельмі высокай якасці, якое стане сапраўдным упрыгожаннем вашай бібліятэкі.

Задаць пытаннi i замовiць кнігу з аўтографам аўтара тут: 3497479@gmail.com

АБА спрыяе беларусам ЗША праз інфармацыйную дапамогу.
3👍1
📌 Уявіце: пакуль мы змагаемся за правы людзей, нехта можа проста пачаставаць нас кубачкам кавы

☕️ Цяпер гэта можна зрабіць літаральна — праз платформу Buy Me a Coffee!

👉 Пачастуйце праваабаронцаў кавай і дапамажыце нам працягваць працу!
3👍1
🎼 Фестываль Mizzou International Composers Festival 2026 | #ЗША

17-ы штогадовы Mizzou International Composers Festival адбудзецца на кампусе University of Missouri і збярэ маладых кампазітараў і камазітарак з усяго свету.

→ Восем абраных удзельнікаў/-ц атрымаюць магчымасць напісаць новы твор для ансамбля Alarm Will Sound, аднаго з вядучых калектываў сучаснай акадэмічнай музыкі.

▫️ Для каго: #кампазітары/-кі з усяго свету (без узроставых абмежаванняў), з партфоліа і досведам стварэння аркестравых/ансамблевых твораў.

Прапануецца:
- Аплочаная вучобу, пражыванне і прафесійная жывая прэм’ера + запіс.
*Трэба самастойна пакрыць выдаткі на дарогу і харчаванне.

Ддл: 19 кастрычніка.
🔗 Даведацца больш

🆕 навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍3
Тур Лявона Вольскага "Back to the USA" працягваецца.

Глядзіце, які водгук мы атрымалі з Тэхасу

Lavon Volski Star in Lone Star State!
Першыя 36 гадзiн Лявона ў Тэхасе - гэта:
- цёплы (нават спякотны 🥵) прыём
- аўтапрабег з экзатычнымi краявiдамi
- спатканнi з новымi i старымi знаёмымi
- 2 выдатныя канцэрты
- больш за 100 ўдзячных гледачоў!

Тэхасцы будуць чакаць новых сустрэч у свaiх каўбойскiх ботах, капялюшах, з кубачкам нафты i матывацыяй арганiзаваць першы касмiчны тур Лявона!
👢 🤠 🛢️ 🚀 🤗
Дзякуй за шчырасць i родныя спевы ❤️

А мы запрашаем вас прыходзіць на канцэрты ў іншых гарадах ЗША:
🔻10/04 - Сан Дыега
🔻10/05 - Дэнвер
🔻10/09 - Сіэтл
🔻10/11 - Тампа
🔻10/18 - Вашынгтон, акруга Калюмбія
🔻10/24 - Нью-Ёрк
🔻10/25 - Бостан
2🔥2👍1
📘 Перадзамова новай дзіцячай кнігі!
У студзені 2026 года выйдзе наша трэцяя кніга з серыі беларускіх выданняў для дзяцей і бацькоў — “Забаўлянкі”.
Гэта інтэрактыўная, каляровая і навучальна-забаўляльная кніга для дзяцей ад нараджэння да 3–4 гадоў. У аснове — беларускія фальклорныя забаўлянкі, якія развіваюць маўленне, рухавую актыўнасць і ўвагу, фарміруюць эмацыйную сувязь з бацькамі, захоўваюць і перадаюць беларускую традыцыю.

Старонкі: картоныя, каляровыя, з інтэрактыўнымі вакенцамі
Фармат: 250×207 мм
Аб’ём: 40 старонак

✔️ Замовіць кнігу ўжо зараз можна тут Чым больш будзе замоў — тым большы наклад мы зможам зрабіць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
5👍1
🎙 Літаратура і кABA ☕️ запрашае на анлайн-сустрэчы з беларускімі літаратарамі па нядзелях!

🗓 Save the dates! Сачыце за абвесткамi ў сац. сетках АБА.

📚18 кастрычнiка - Вольга Яноўская, заснавальніца беларускага выдавецтва Grunwald у Канадзе.

🎭 23 лiстапада - Васіль Дранько-Майсюк,
рэжысёр, драматург і акцёр з новай лекцыяй пра Уладзіміра Караткевіча.

📕18 сьнежня - Андрэй Хадановіч,
паэт, перакладчык, літаратуразнаўца, бард, аўтар YouTube-канала пра беларускую літаратуру ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ: https://www.youtube.com/@chadanovic
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4👍1