Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
На мінулых выходных у Атланце прайшоў акустычны канцэрт тура Лявона Вольскага "Back to the USA!"
Сярод арганізатараў і наведвальнікаў былі і сябры АБА.

А мы запрашаем вас прыходзіць на канцэрты ў іншых гарадах ЗША:
🔻10/04 - Сан Дыега https://www.facebook.com/share/1A8rgc37mv/
🔻10/05 Дэнвер https://www.eventbrite.com/e/volski-back-to-the-usadenver-tickets-1608306882179
🔻10/09 - Сіэтл https://www.facebook.com/share/19fYZ4DCLi/
🔻10/11 - Тампа https://www.facebook.com/share/19VB3X4FQ9/
🔻10/18 - Вашынгтон, акруга Калюмбія https://www.facebook.com/share/1GxSKXHLo8/
🔻10/24 - Нью-Ёрк https://posh.vip/e/volski-new-york-back-to-the-usa
🔻10/25 - Бостан https://www.eventbrite.com/e/volski-in-boston-tickets-1647135389289
5👍1
🎭 Увага, аматары беларускага тэатру!

Беларускі рэжысёр і драматург Андрэй Курэйчык выдаў унікальнае выданне "Драмы" - гэта сапраўды калекцыйная кнiга, вельмі высокай якасці, якое стане сапраўдным упрыгожаннем вашай бібліятэкі.

Задаць пытаннi i замовiць кнігу з аўтографам аўтара тут: 3497479@gmail.com

АБА спрыяе беларусам ЗША праз інфармацыйную дапамогу.
3👍1
📌 Уявіце: пакуль мы змагаемся за правы людзей, нехта можа проста пачаставаць нас кубачкам кавы

☕️ Цяпер гэта можна зрабіць літаральна — праз платформу Buy Me a Coffee!

👉 Пачастуйце праваабаронцаў кавай і дапамажыце нам працягваць працу!
3👍1
🎼 Фестываль Mizzou International Composers Festival 2026 | #ЗША

17-ы штогадовы Mizzou International Composers Festival адбудзецца на кампусе University of Missouri і збярэ маладых кампазітараў і камазітарак з усяго свету.

→ Восем абраных удзельнікаў/-ц атрымаюць магчымасць напісаць новы твор для ансамбля Alarm Will Sound, аднаго з вядучых калектываў сучаснай акадэмічнай музыкі.

▫️ Для каго: #кампазітары/-кі з усяго свету (без узроставых абмежаванняў), з партфоліа і досведам стварэння аркестравых/ансамблевых твораў.

Прапануецца:
- Аплочаная вучобу, пражыванне і прафесійная жывая прэм’ера + запіс.
*Трэба самастойна пакрыць выдаткі на дарогу і харчаванне.

Ддл: 19 кастрычніка.
🔗 Даведацца больш

🆕 навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍3
Тур Лявона Вольскага "Back to the USA" працягваецца.

Глядзіце, які водгук мы атрымалі з Тэхасу

Lavon Volski Star in Lone Star State!
Першыя 36 гадзiн Лявона ў Тэхасе - гэта:
- цёплы (нават спякотны 🥵) прыём
- аўтапрабег з экзатычнымi краявiдамi
- спатканнi з новымi i старымi знаёмымi
- 2 выдатныя канцэрты
- больш за 100 ўдзячных гледачоў!

Тэхасцы будуць чакаць новых сустрэч у свaiх каўбойскiх ботах, капялюшах, з кубачкам нафты i матывацыяй арганiзаваць першы касмiчны тур Лявона!
👢 🤠 🛢️ 🚀 🤗
Дзякуй за шчырасць i родныя спевы ❤️

А мы запрашаем вас прыходзіць на канцэрты ў іншых гарадах ЗША:
🔻10/04 - Сан Дыега
🔻10/05 - Дэнвер
🔻10/09 - Сіэтл
🔻10/11 - Тампа
🔻10/18 - Вашынгтон, акруга Калюмбія
🔻10/24 - Нью-Ёрк
🔻10/25 - Бостан
2🔥2👍1
📘 Перадзамова новай дзіцячай кнігі!
У студзені 2026 года выйдзе наша трэцяя кніга з серыі беларускіх выданняў для дзяцей і бацькоў — “Забаўлянкі”.
Гэта інтэрактыўная, каляровая і навучальна-забаўляльная кніга для дзяцей ад нараджэння да 3–4 гадоў. У аснове — беларускія фальклорныя забаўлянкі, якія развіваюць маўленне, рухавую актыўнасць і ўвагу, фарміруюць эмацыйную сувязь з бацькамі, захоўваюць і перадаюць беларускую традыцыю.

Старонкі: картоныя, каляровыя, з інтэрактыўнымі вакенцамі
Фармат: 250×207 мм
Аб’ём: 40 старонак

✔️ Замовіць кнігу ўжо зараз можна тут Чым больш будзе замоў — тым большы наклад мы зможам зрабіць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
5👍1
🎙 Літаратура і кABA ☕️ запрашае на анлайн-сустрэчы з беларускімі літаратарамі па нядзелях!

🗓 Save the dates! Сачыце за абвесткамi ў сац. сетках АБА.

📚18 кастрычнiка - Вольга Яноўская, заснавальніца беларускага выдавецтва Grunwald у Канадзе.

🎭 23 лiстапада - Васіль Дранько-Майсюк,
рэжысёр, драматург і акцёр з новай лекцыяй пра Уладзіміра Караткевіча.

📕18 сьнежня - Андрэй Хадановіч,
паэт, перакладчык, літаратуразнаўца, бард, аўтар YouTube-канала пра беларускую літаратуру ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ: https://www.youtube.com/@chadanovic
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4👍1
Вялікі анонс! Рыхтуйцеся, пазначайце дату ў каляндар і чакайце. Сустракаемся ўжо праз два тыдні!

❤️У нас з Naviband ёсць традыцыя. У 2020 годзе менавіта з іх распачалася серыя анлайн-канцэртаў, якія я ладзіў падчас пандэміі (гэта быў адзін з самых крутых праектаў, якія я ўвогуле рабіў!) Былі песні, размовы, усмешкі і нейкая настолькі ўтульная атмасфера, што дыстанцыя паміж гледачамі і артыстамі размылася, быццам яе ніколі і не было.
Мы плануем паўтарыць. Нават зрабіць яшчэ лепш. Каб беларуская музыка трапляла ў кожную хату, дзе яе сапраўды чакаюць. Каб стала канчаткова зразумела, што Беларусь не толькі і не столькі пра геаграфічныя межы. Яна там, дзе мы. І ніякія гастролькі, адмены, статусы не забароняць нам быць разам і слухаць адзін аднаго.

👻Таму далучайцеся да нашай трансляцыі на канале Сепультура Alive — рабяты з Naviband зайграюць прыгожы, атмасферны канцэрт і зробяць так, каб вы забыліся, што сядзіце перад экранам.

❗️Спасылка на трансляцыю https://youtube.com/live/7HlFi-hyrEs
4👍1
🎸 На мінулых выходных у Сан Дыега прайшоў канцэрт Лявона Вольскага.

Вось які водгук мы атрымалі:
" Канцэрт Лявона Вольскага ў Сан-Дыега — гэта было нешта неверагоднае! 🔥
Людзі танцавалі, спявалі, адрываліся на поўную і не хацелі адпускаць артыста са сцэны.
Пасля канцерта суполка яшчэ доўга будзе гаманіць пра Лявона с цяплынёй і душэўнасцю якую ён падараваў ўсім нам.
Неймаверная энергетыка, жывы кантакт і любімыя песні — Лявон, сапраўдны артыст! 🫶"

Тур "Back to the USA!" працягваецца. Прыходзьце на канцэрты!
🔻10/09 - Сіэтл https://www.facebook.com/share/19fYZ4DCLi/
🔻10/11 - Тампа https://www.facebook.com/share/19VB3X4FQ9/
🔻10/18 - Вашынгтон, акруга Калюмбія https://www.facebook.com/share/1GxSKXHLo8/
🔻10/24 - Нью-Ёрк https://posh.vip/e/volski-new-york-back-to-the-usa
🔻10/25 - Бостан https://www.eventbrite.com/e/volski-in-boston-tickets-1647135389289
9👍1