Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
Forwarded from dissidentby
1360 палітзняволеных у Беларусі на сёняшні дзень, з якіх 208 жанчын.

👍 Вы заўседы можаце даслаць лісты палітвязням праз наш сайт ананімна і бясплатна.

Спіс палітвязняў: https://stayrebel.fun/by/political (даступны без VPN)

💬 Калі вам вядома пра судовыя выракі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам. Вы заўседы можаце ананімна напісаць нам праз сайт.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😢2🤬1
Выставачныя праекты для Locust Projects — Main Gallery Open Call 2026-2028 | #ЗША

→ Незалежная прастора Locust Projects (Маямі, Флорыда) абвясціла адкрыты конкурс для мастакоў/мастачак і калектываў з усяго свету. Арганізацыя шукае адважныя і эксперыментальныя інсталяцыйныя праекты, створаныя спецыяльна для галоўнай залы (каля 230 кв.м).

▫️ Для каго: #мастакі/-чкі і калектывы на любым этапе кар’еры.

Праекты павінны быць новымі і прызначанымі выключна для гэтай прасторы (не існуючыя працы). Асноўныя крытэрыі адбору:
- Канцэптуальная глыбіня і маштаб ідэі
- Арыгінальнасць і адпаведнасць місіі Locust Projects (рызыка, эксперымент, сацыяльная актуальнасць)
- Рэалістычнасць у межах бюджэту і тэрмінаў.

Прапануецца:
- Бюджэт на вытворчасць (матэрыялы, транспарт, мантаж і інш.) 10.000 USD
- 5000 USD ганарар мастака + да 600 USD на дарогу + сутачныя (60 USD/дзень да 21 дня)
- Жыллё і доступ да рэзідэнцыі Locust Projects у час працы над інсталяцыяй
- Поўная тэхнічная і куратарская падтрымка, дакументацыя, прома
- Удзел у праграме для супольнасці (прэзентацыя, дыскусія, перформанс).

Ддл: 16 лістапада (па EST, праз платформу Submittable).
🔗 Даведацца больш

🆕 навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ноч расстраляных паэтаў 29–30 кастрычніка - чорная дата ў гісторыі Беларусі. У гэты дзень у 1937 годзе былі забітыя дзясяткі беларускіх творцаў.
Мы, беларусы ЗША, чытаем верш Юлі Таўбіна «Сьмерць», каб ушанаваць іх памяць і нагадаць, што слова жыве нават тады, калі маўчаць галасы.
10🔥6
🔔 Стрым з Алесем Плоткам

🗓 1 лістапада (субота)
18:00 Варшава / 13:00 Нью-Ёрк / 10:00 Сан-Францыска
📺 YouTube-канал Association of Belarusians in America
👍43
3 лістапада 1882 нарадзіўся выбітны беларускі клясык - Якуб Колас.
Прапануем вам паслухаць яго верш "Сябрам" , які зачытала сяброўка борда АБА - Марыя з Сан Дыега
😢32
Каляды — гэта час, калі хочацца верыць у цуды.
Асабліва тым дзецям, чые мамы ці таты цяпер за кратамі.

«Калядная пошта» — гэта традыцыйная і любімая акцыя фонду «Краіна для Жыцця», што мы ладзім пяты год запар.

За гэты час праз удзел неабыякавых людзей сотні беларускіх дзяцей атрымалі падарункі, якіх чакалі ўсёй душой. І гэта заўсёды сапраўднае чарадзейства.

Сёлета мы зноў аб’ядноўваемся, каб стварыць свята для іх.

ПАДТРЫМАЦЬ

💌 Хто можа напісаць ліст?

▪️дзеці палітзняволеных
▪️дзеці вызваленых палітзняволеных
▪️узрост — да 16 гадоў уключна

Кожнае дзіця можа даслаць свой калядны ліст з пажаданнямі, а мы разам з вамі зробім усё магчымае, каб спраўдзіць мару.

📮 Падаць заяўку можна тут
Тэрмін падачы заявак — да 20 снежня 2025 года ўключна
🎁
Мы дорым менавіта падарункі, а не грошы
💝 Кошт падарунка — да 50 еўра

Як падтрымаць акцыю?

▪️ЗРАБІЦЬ АХВЯРАВАННЕ — ваш унёсак дапаможа набыць падарункі;
▪️стаць калядным анёлам — падзяліцца інфармацыяй пра «Калядную пошту» ў сацсетках.

Дзякуй, што вы поруч з намі. Зробім цуд разам! 🤍
5👍4🔥2
«Накінуліся гурмой і змаглі выцягнуць з турмы Артура Сянько і Анатоля Бокуна». Як беларусы сталі ахвярамі барацьбы зь мігрантамі ў ЗША

https://smarturl.click/5ZoW2

На мінулым тыдні амэрыканскія суды прынялі рашэньне адмовіць у дэпартацыі ў Беларусь і даць палітычны прытулак двум беларускім актывістам. Іх абвінавачвалі ў незаконным знаходжаньні ў ЗША, хоць абодва ўжо даўно падалі дакумэнты на палітчыны прытулак.

Свабода пагаварыла з адным зь іх — з Артурам Сянько, а таксама зь Яўгенам Ждановічам, стваральнікам ініцыятывы byaction.org, якая ў ЗША падтрымлівае беларусаў — ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.

На фота: Артур Сянько і Яўген Ждановіч
🔥52👍2😍1
Анлайн-курс “Радавод: аднаўляем гісторыю сваёй сям’і і краіны” ад Нацыі лідэраў

Бясплатны анлайн-курс, які дапаможа вам крок за крокам аднавіць сямейнае дрэва і ўбачыць, як лёсы продкаў звязаныя з гісторыяй Беларусі.

▫️ Старт 8 патоку: 10 лістапада (2 месяцы, 8 модуляў).
▫️ Фармат: відэалекцыі да 30 хвілін + канспекты; практычныя заданні: пошук дакументаў, інтэрв’ю са сваякамі; групавыя вэбінары з выкладчыкам.

Праграма:
- Генеалагічнае дрэва — асноўныя паняцці, структура, план дзеянняў
- Сямейны архіў — дакументы, фота, лісты, прынцыпы захоўвання
- Праца са сваякамі — як праводзіць інтэрв’ю, збіраць гісторыі
- Лінія часу і прасторы — як накласці гісторыю роду на карту
- Палявыя даследаванні — могілкі, музеі, мясціны продкаў
- Інтэрнэт-пошук — карысныя сайты і базы дадзеных
- Архівы — дзе і як шукаць звесткі
- Вынікі — як стварыць радаводную кнігу.

👨‍🏫 Аўтар курса: Ігар Станкевіч, журналіст.
Прафесійны досвед: Ігар – даследчык гісторыі сталінскіх рэпрэсій, аўтар кнігі “Гісторыя роду Каменскіх” (аднаго з родаў сваіх продкаў). Ужо чвэрць стагоддзя захапляецца генеалогіяй. Ігар дапамагае людзям шукаць дадзеныя пра іх рэпрэсаваных сваякоў і вяртае з небыцця гісторыі цэлых сем’яў. За гэты час ён даведаўся праўду і пра сваю сям’ю, дзе не меней за 30 чалавек былі расстраляныя ці сасланыя ў лагеры.

На курсе Ігар падзеліцца сваімі ведамі, як і дзе збіраць інфармацыю пра продкаў, як верыфікаваць сямейныя легенды і паданні, дзе акумуляваць атрыманыя звесткак.


Ддл: 9 лістапада.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
1👍1
Аўдыякніга-неспадзяванка лістапада ўжо на нашым ютуб-канале!

Нагадваем умовы: раз на месяц мы выкладаем адну платную аўдыякнігу на ютуб без назвы і аўтара. Вы слухаеце — і тым самым кідаеце выклік самім сабе: ці гатовыя вы прысвяціць некалькі гадзін свайго жыцця невядомаму тэксту? Ці даверыцеся лёсу?

Ніякіх папярэдніх стэрэатыпаў ці чаканняў. Проста аўдыякніга і вы. 

🎧 Шукайце спасылку на новую кнігу ў нашых сторыс, а таксама ў ютубе!
2👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🇺🇸 Лявон Вольскі - Back to the USA! 🎸

Дзякуй усім, хто прыйшоў на канцэрты, сьпяваў разам, падзяляў эмоцыі й беларускую музыку па ўсёй Амэрыцы ❤️
Чыкага, Мінесота, Атланта, Хьюстан, Осцін, Сан-Дыега, Дэнвер, Сіэтл, Тампа, Вашынгтон, акруга Калюмбія, Нью-Ёрк, Бостан - вы былі неверагодныя!

Гэты тур стаў сапраўдным падарожжам праз гарады й сэрцы, дзе жыве Беларусь 🌍
Ад старых хітоў “Крамбамбулі” да новых песень - кожны вечар быў асаблівым.

🎥 Глядзіце, як гэта было: эмоцыі, сьпевы, абдымкі й тое адчуваньне, калі беларуская песьня гучыць па-за межамі краіны, але ўсё адно - дома.

Дзякуй арганізатарам, валянтэрам, суполкам і ўсім, хто зрабіў гэта магчымым 💪
І, вядома, самому спадару Лявону Вольскаму - за музыку, якая аб’ядноўвае 💫
9🔥3👍2
Forwarded from Palunisa Vycinanka
Шаноўныя мае, патрэбна вашая дапамога!
Каб манетызаваць мой YouTube трэба выканаць пэўныя ўмовы. Дапамажыце мне, калі ласка!
Праіграйце гэта відэа да канца. Патрэбны таксама лайк і каментар, каб яно заляцела ў рэкамендацыі.
Вельмі трэба 🙏🏻🥰
Але ўпэўненая, што і цікавае вы для сябе пачуеце!


https://youtu.be/S0-9d8WaA4c
👍4
🏃‍♀️ Запрашаем на 2nd Belarusian Carolinas Trails Friends Run!
📅 Субота, 15 лістапада
🕙 10:00 раніцы
📍 Charlotte, NC

Далучайцеся да беларусаў Паўднёвай і Паўночнай Каралін на традыцыйны забег 1M & 5K - для бегуноў і хадакоў усіх узростаў і ўзроўняў падрыхтоўкі!

Сёлета мэта забегу - збор сродкаў на падтрымку каманды лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага - Праваабарончы цэнтр "Вясна"
Дзякуючы іх працы свет даведаўся пра маштаб рэпрэсій і жорсткасць рэжыму Лукашэнкі.
Кожны сабраны 💵 даляр дапаможа беларусам, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў.
🤍❤️🤍
Далучайцеся да забегу або зрабіце ахвяраванне - разам мы бяжым за свабоду і годнасць Беларусі!

👉 Больш інфармацыі і рэгістрацыя:
🔗 https://runsignup.com/Race/NC/Charlotte/BCTFriendsRun

Забег арганізаваны суполкай Беларускія сцежкі Каралін
4👍1
Прэзэнтацыя сёлетняга выпуску Альманаху Беларус!

Запрашаем вас на прэзэнтацыю сёлетняга выпуску Альманаху Беларус, якая адбудзецца:

13 сьнежня (субота) а 5:00 вечара
Грамадская заля пры Саборы Сьв.
Кірылы Тураўскага ў Брукліне:
401 Atlantic Ave., Brooklyn 11217.

На прэзэнтацыі вы зможаце пачуць і пагутарыць з рэдактарам і аўтарамі, і набыць адзінае выданьне, якое выходзіць з 2007 году і публікуе мастацкія творы беларускамоўных творцаў у замежжы.

Прыходзьце падтрымаць нас, запрашайце сваіх сяброў і знаёмых.

Беларуска-Амэрыканскае Згуртаваньне ПАГОНЯ
5👍2
Стыпендыя Reagan-Fascell Democracy Fellows 2026-2027 | #ЗША

→ National Endowment for Democracy (NED) прапануе пяцімесячную рэзідэнцыю ў Вашынгтоне (ЗША) для #актывісты/-кі, #даследчыкі/-цы, #журналісты/-кі і лідары/-кі грамадзянскай супольнасці. Мэта праграмы — падтрымаць людзей, якія працуюць дзеля развіцця дэмакратыі, правоў чалавека і свабоды слова, і даць ім магчымасць распрацаваць уласны праект, атрымаць веды і стварыць міжнародныя кантакты.

Праект павінен быць прысвечаны палітычным, сацыяльным, эканамічным, прававым або культурным аспектам дэмакратычнага развіцця.

▫️ Для каго:
- Практычны трэк (Practitioner Track): праваабаронцы, грамадскія лідары/-кі, палітычныя дзеячы/-чкі, журналісты/-кі, юрысты/-кі, прафсаюзныя актывісты/-кі, прадстаўнікі/-цы #НДА і іншыя прафесіяналы/- кі з досведам працы ў сферы дэмакратыі і правоў чалавека. Вышэйшая адукацыя не абавязковая, але патрэбны вопыт працы і канкрэтныя дасягненні.
- Акадэмічны трэк (Scholarly Track): даследчыкі/цы, аналітыкі, выкладчыкі/-цы і аўтары/-кі, якія маюць ступень PhD або эквівалент, публікацыі ў сваёй галіне і распрацаваны план даследавання па тэме дэмакратыі.

▫️ Калі: 1 кастрычніка - 28 лютага або 1 сакавіка - 31 ліпеня.

Прапануецца:
- Штомесячная стыпендыя, якая пакрывае арэнду жылля, харчаванне, транспарт і іншыя асноўныя выдаткі
- Медыцынская страхоўка
- Аплата пералёту ў ЗША і назад
- Падтрымка ў афармленні візы J-1 (для ўдзельнікаў/-ц і іх сем’яў)
- Асобнае працоўнае месца ў офісе NED, доступ да бібліятэкі, аналітычных рэсурсаў і даследчых інструментаў
- Праграма семінараў, сустрэч і дыскусій з амерыканскімі і міжнароднымі эксперт(к)амі
- Рэдактарская і даследчая падтрымка каманды NED
- Фінальны праект (артыкул, аналітычны даклад, падкаст, відэа, гайд ці іншы прадукт) і публічная прэзентацыя па выніках.

Ддл: 31 снежня 2025; рэкамендацыйныя лісты да 7 студзеня 2026.
🔗 Даведацца больш

🆕 навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍3👎1
🥀Пяць гадоў таму ў Мінску памёр Раман Бандарэнка

Раман — жыхар «Плошчы Перамен», які 11 лістапада 2020 года, пабачыўшы ў чаце, што нейкія людзі зрываюць бел-чырвона-белыя стужкі паблізу яго дома, выйшаў паразмаўляць з імі. Невядомыя ў цывільным і масках збілі хлопца, пасля чаго Раман у цяжкім стане трапіў ў бальніцу.

Аперацыя доўжылася некалькі гадзін, аднак стан хлопца пагаршаўся — увечары 12 лістапада ён памёр.

У гадавіну смерці Рамана ўзгадваем словы Алеся Бяляцкага, якія ён сказаў пяць гадоў таму:

«Відавочна, што адказнасць за смерць Рамана Бандарэнкі ляжыць на міністэрстве ўнутраных справаў і тых, хто аддаваў міліцыі загад “закруціць гайкі”. Улады правакуюць яшчэ большую напружанасць паміж імі і народам.

Я разумею, што следчы камітэт гатовы заплюшчваць вочы на любое беззаконне і гвалт, учынены сілавікамі. Але я веру, што аніводнае злачынства, учыненае супраць людзей, не будзе дараванае. Я заклікаю людзей не ўпадаць у роспач і адчай і далей адстойваць свае правы чалавека. Бо мы – не быдла!».
😢92
🌟Беларусы в США!🌟
Приглашаем вас на встречу с Сергеем Тихановским в Лос-Анджелесе, которая состоится 23 ноября в 15:30 по адресу: 251 S Main St Los Angeles, CA, 90012, USA

🌟Сергей Тихановский расскажет свою историю и ответит на вопросы. На встрече также будет обсуждаться проблема депортации беларусов из США в Беларусь и возможные варианты ее решения.

Адрес:
251 S Main St
Los Angeles, CA 90012
United States

🌟До скорой встречи!
👍2🔥2
📢 Запрашэнне на анлайн-падзею ад Atlantic Council

🗓 Чацвер, 13 лістапада
🕐 1pm па ўсходнім часе ЗША (ET)
💻 Фармат: віртуальны івэнт

Атлантычная рада (Atlantic Council) прадстаўляе новую аналітычную справаздачу ў серыі Russia Tomorrow - «Minsk in Moscow’s grip: How Russia subjugated Belarus without annexation» беларускай журналісткі Ганны Любаковой, старэйшай нярэзідэнтнай даследчыцы Еўразійскага цэнтра Atlantic Council.

Даклад аналізуе, як рэжым Лукашэнкі перайшоў ад «шчыльных адносінаў» з Масквой да поўнамаштабнай залежнасці ад Крамля без афіцыйнай анэксіі.

Падчас дыскусіі будуць разгледжаныя пытанні, як ЗША і іх саюзнікі могуць супрацьдзейнічаць паглыбленню падпарадкавання Беларусі Расіі.
Мадэратар дыскусіі - Браян Ўітмор, старэйшы нярэзідэнтны даследчык Еўразійскага цэнтра.

👉 Зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы:
🔗 https://www.atlanticcouncil.org/event/report-launch-how-russia-subjugated-belarus-without-annexation/
👍2
🔥 Маланка! Разбітае сэрца пацана выступіць у Сепультуры Alive 27 лістапада. Самы культавы гурт Беларусі, бясконца іранічны і драйвовы, зайграе сэт для беларусаў і беларусак па ўсім свеце. Далучайцеся да трансляцыі — будуць хіты і неспадзяванкі (хлопцы падрыхтавалі для вас сюрпрыз, і гэта проста ааааааа!)

💔 І, калі ў вас ёсць магчымасць, падтрымлівайце праект і музыкантаў. Толькі ад гледачоў залежыць, ці будзе працягвацца Сепультура Alive. Ці змогуць людзі ў Беларусі трапіць на канцэрты любімых гуртоў. Ці зможам мы з вамі вось так, раз на месяц збірацца на ўтульныя трансляцыі. Усё гэта цяпер наша адказнасць і наш выбар. Падтрымлівайце праект, падтрымлівайце музыкантаў, а мы і далей будзем рабіць для вас крутыя канцэрты!

👻 Далучыцца да трансляцыі — https://youtube.com/live/Kqw0Eg6ePT4

❤️ Падтрымаць праект і музыкантаў — https://buymeacoffee.com/sepulive
5👍2
📖🌟 Далучайцеся да абмеркавання твора "Гісторыі ў прыцемках" Дзядзенкі Зміцера у рамках нашага анлайн-кніжнага клуба 10 снежня а 20:00 па Менску.

Творы ў кнізе вострасюжэтныя, з загадкамі, містыкай і нечаканымі паваротамі. І, вядома, са зваротам да гісторыі — куды без яе? Апавяданне "Яйкі птушкі Рух" і дэтэктыўная аповесць “Голем з Малой Мар'ямпольскай” маюць у сабе больш містычных матываў. Аповесць “Вуаерыст” — бліжэй да дэтэктыву ў жанры “нуар” з гістарычнымі паралелямі. Станоўчых герояў у “Вуаерысце” практычна няма, затое ёсць эротыка, спецслужбы і пошукі золата.

📖 Спампаваць

Чакаем вас на сустрэчы, якая пройдзе ў гэтым чаце 💫📖
👍31