📚 Запрашаем на стрым на YouTube!
🎙 Алесь Плотка, беларускі літаратар і музыка, правядзе лекцыю, прысьвечаную Ночы расстраляных паэтаў - трагічнай і важнай старонцы нашай гісторыі.
🗓 1 лістапада (субота)
⏰ 18:00 Варшава / 13:00 Нью-Ёрк / 10:00 Сан-Францыска
📺 YouTube-канал Association of Belarusians in America
Алесь раскажа пра беларуска-ўкраінскія літаратурныя сувязі 1928 года, прачытае нявыдадзеныя пераклады і разам з гледачамі паразважае пра пакаленьне міжваенных літаратараў.
🔗 Далучайцеся да падзеі на Facebook

❤1👍1
Forwarded from ТБМ імя Ф. Скарыны
☕️ Анлайн-кавярня — прастора для гутарак і знаёмстваў.
📆 У лістападзе цябе чакаюць чатыры сазвоны: кожны тыдзень новы чалавек.
🎂 Узрост удзельнікаў: ад 18 да 63.
🌍 Геаграфія: Польшча, ЗША, Францыя, Германія, Літва, Беларусь, Егіпет, Албанія, Партугалія, Нідэрланды, Фінляндыя, Балгарыя, Аргенціна, Сербія, Чэхія.
💬 Хочаш далучыцца? Напішы @mmake_me_laugh

👍1
Падтрымаем выданьне беларускага перакладу рамана “Project Hail Mary” Эндзі Ўіра! 🚀
У мінулым годзе Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы (АБА) разам з выдавецтвамі Gutenberg Publisher і Audiobooks.by выдала беларускі пераклад сусьветна вядомага рамана Эндзі Ўіра «Марсіянін».
Цяпер распачынаецца новая захапляльная ініцыятыва - выданьне па-беларуску кнігі «Project Hail Mary»!
Гэтым разам АБА выступае інфармацыйным партнэрам праекта.
💫 Ваша падтрымка дапаможа аплаціць рэдагаваньне, дызайн і друк кнігі.
📚 Давайце разам падтрымліваць беларускую культуру і мову праз добрыя кнігі!
👉 Далучайцеся і зрабіце свой унёсак у выданьне: https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=XYLY2KQP3WEHQ

Paypal
PROJECT HAIL MARY BY ANDY WEIR
Help Association of Belarusians in America het gestelde doel te bereiken door te doneren of dit met je vrienden te delen.
❤4🔥2👍1
Forwarded from ТБМ імя Ф. Скарыны
📖🌟 Далучайцеся да абмеркавання твора "Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію" Людмілы Рублеўскай у рамках нашага анлайн-кніжнага клуба 12 лістапада а 20:00 па Менску.
Альбарутэнія для нас пачыналася як Гульня. Мы напачатку не ведалі, што той, хто ўвайшоў у гэтую Гульню, ніколі ад яе не адмовіцца, як не можа крыж пазбавіцца ад адной з перакладзін і застацца крыжам. У горадзе нас пяцёра. На два мільёны — пяцёра… Кожны прыйшоў у Гульню сваім шляхам. Якім? А хіба вы можаце пралічыць шлях кропель дажджу, якія сцякаюць па шыбе і ўрэшце зліваюцца ў адну ручаінку?
📖 Спампаваць
🎧 Слухаць
Чакаем вас на сустрэчы, якая пройдзе ў гэтым чаце 💫📖

👍2
Forwarded from Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы
🕯 Гутарка пра Дзяды з Тацьцянай Калач
🎨 Беларуская мастачка, літаратурная дзеячка й дасьледніца міфалогіі й абрадаў
📅 25 кастрычніка (субота)
🕕 18:00 Варшава / 12:00 Нью-Ёрк / 9:00 Сан-Францыска
💻 Zoom
Запрашаем на віртуальную вандроўку ад імя Продка!
Разам з Тацьцянай Калач пагутарым пра беларускае сьвята Дзяды - пра яго глыбокі сэнс, адметнасьці й забытыя традыцыі.
🔸 Як частавалі памерлых?
🔸 Як іх можна было пабачыць?
🔸 Чаму сьвята адзначалі дома?
🔸 Хто такія Пакутніцкія душы?
🔸 І чым Бабы адрозьніваюцца ад Дзядоў?
Будзе і цікава, і містычна, і па-роднаму цёпла 💫
Далучайцеся й цісьніце “Цікава” ў Facebook event, каб не прапусьціць сустрэчу!

👍3
Відэа з сустрэчы ўжо на YouTube канале АБА і гатовае да прагляду https://youtu.be/bTzrUpoZ8qs?si=rq1SNiAc8BKWm7Vi
YouTube
Дзяды - як памерламу патрапіць да жывых і адзначыць сьвята разам
Запрашаем вас паглядзець гутарку пра Дзяды з беларускай мастачкай, літаратурнай дзеячкай і дасьледніцай беларускай міфалогіі й абрадаў Тацьцянай Калач
Некалькі разоў на год, у асаблівую дату, можна сустрэцца з любімымі, якіх няма ў сьвеце жывых. А што, калі…

❤2👍1
Цяжарнасьць, пілігрымка, дранікі і бег - лета, якое мы не забудзем!
Глядзіце новы выпуск Ласкатух пра падзеі лета
https://youtu.be/q_8J4KHZPb8?si=B8aOxB3_H-hqTNXh

Глядзіце новы выпуск Ласкатух, у якім мы распавядаем, як прайшло нашае лета
Зьмест:
0:00 тызер
0:58 прывітаньне
2:07 навіна Яны
7:25 як Яна адносіцца да шматдзетнасьці
13:27 Воля пра Яніну цяжарнасьць
17:33 як дзеці мяняюць погляды на жыцьцё
36:44 як прайшло…

🔥5❤2👍1
Forwarded from dissidentby
1360 палітзняволеных у Беларусі на сёняшні дзень, з якіх 208 жанчын.
👍 Вы заўседы можаце даслаць лісты палітвязням праз наш сайт ананімна і бясплатна.
Спіс палітвязняў: https://stayrebel.fun/by/political (даступны без VPN)
💬 Калі вам вядома пра судовыя выракі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам. Вы заўседы можаце ананімна напісаць нам праз сайт.
Спіс палітвязняў: https://stayrebel.fun/by/political (даступны без VPN)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😢2🤬1
Выставачныя праекты для Locust Projects — Main Gallery Open Call 2026-2028 | #ЗША
→ Незалежная прастора Locust Projects (Маямі, Флорыда) абвясціла адкрыты конкурс для мастакоў/мастачак і калектываў з усяго свету. Арганізацыя шукае адважныя і эксперыментальныя інсталяцыйныя праекты, створаныя спецыяльна для галоўнай залы (каля 230 кв.м).
▫️ Для каго: #мастакі/-чкі і калектывы на любым этапе кар’еры.
Праекты павінны быць новымі і прызначанымі выключна для гэтай прасторы (не існуючыя працы). Асноўныя крытэрыі адбору:
- Канцэптуальная глыбіня і маштаб ідэі
- Арыгінальнасць і адпаведнасць місіі Locust Projects (рызыка, эксперымент, сацыяльная актуальнасць)
- Рэалістычнасць у межах бюджэту і тэрмінаў.
Прапануецца:
- Бюджэт на вытворчасць (матэрыялы, транспарт, мантаж і інш.) 10.000 USD
- 5000 USD ганарар мастака + да 600 USD на дарогу + сутачныя (60 USD/дзень да 21 дня)
- Жыллё і доступ да рэзідэнцыі Locust Projects у час працы над інсталяцыяй
- Поўная тэхнічная і куратарская падтрымка, дакументацыя, прома
- Удзел у праграме для супольнасці (прэзентацыя, дыскусія, перформанс).
⏳ Ддл: 16 лістапада (па EST, праз платформу Submittable).
🔗 Даведацца больш
🆕 навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ноч расстраляных паэтаў 29–30 кастрычніка - чорная дата ў гісторыі Беларусі. У гэты дзень у 1937 годзе былі забітыя дзясяткі беларускіх творцаў.
Мы, беларусы ЗША, чытаем верш Юлі Таўбіна «Сьмерць», каб ушанаваць іх памяць і нагадаць, што слова жыве нават тады, калі маўчаць галасы.

❤10🔥6
🔔 Стрым з Алесем Плоткам
🗓 1 лістапада (субота)
⏰ 18:00 Варшава / 13:00 Нью-Ёрк / 10:00 Сан-Францыска
📺 YouTube-канал Association of Belarusians in America
🗓 1 лістапада (субота)
⏰ 18:00 Варшава / 13:00 Нью-Ёрк / 10:00 Сан-Францыска
📺 YouTube-канал Association of Belarusians in America
👍4❤3
Forwarded from Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы
3 лістапада 1882 нарадзіўся выбітны беларускі клясык - Якуб Колас.
Прапануем вам паслухаць яго верш "Сябрам" , які зачытала сяброўка борда АБА - Марыя з Сан Дыега

😢3❤2
Forwarded from Фонд «Краіна для Жыцця»
Каляды — гэта час, калі хочацца верыць у цуды.
Асабліва тым дзецям, чые мамы ці таты цяпер за кратамі.
«Калядная пошта» — гэта традыцыйная і любімая акцыя фонду «Краіна для Жыцця», што мы ладзім пяты год запар.
За гэты час праз удзел неабыякавых людзей сотні беларускіх дзяцей атрымалі падарункі, якіх чакалі ўсёй душой. І гэта заўсёды сапраўднае чарадзейства.
Сёлета мы зноў аб’ядноўваемся, каб стварыць свята для іх.
ПАДТРЫМАЦЬ
💌 Хто можа напісаць ліст?
▪️дзеці палітзняволеных
▪️дзеці вызваленых палітзняволеных
▪️узрост — да 16 гадоў уключна
Кожнае дзіця можа даслаць свой калядны ліст з пажаданнямі, а мы разам з вамі зробім усё магчымае, каб спраўдзіць мару.
📮 Падаць заяўку можна тут
⏰ Тэрмін падачы заявак — да 20 снежня 2025 года ўключна
🎁 Мы дорым менавіта падарункі, а не грошы
💝 Кошт падарунка — да 50 еўра
Як падтрымаць акцыю?
▪️ЗРАБІЦЬ АХВЯРАВАННЕ — ваш унёсак дапаможа набыць падарункі;
▪️стаць калядным анёлам — падзяліцца інфармацыяй пра «Калядную пошту» ў сацсетках.
Дзякуй, што вы поруч з намі. Зробім цуд разам! 🤍

❤5👍4🔥2
Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
«Накінуліся гурмой і змаглі выцягнуць з турмы Артура Сянько і Анатоля Бокуна». Як беларусы сталі ахвярамі барацьбы зь мігрантамі ў ЗША
https://smarturl.click/5ZoW2
На мінулым тыдні амэрыканскія суды прынялі рашэньне адмовіць у дэпартацыі ў Беларусь і даць палітычны прытулак двум беларускім актывістам. Іх абвінавачвалі ў незаконным знаходжаньні ў ЗША, хоць абодва ўжо даўно падалі дакумэнты на палітчыны прытулак.
Свабода пагаварыла з адным зь іх — з Артурам Сянько, а таксама зь Яўгенам Ждановічам, стваральнікам ініцыятывы byaction.org, якая ў ЗША падтрымлівае беларусаў — ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.
На фота: Артур Сянько і Яўген Ждановіч

🔥5❤2👍2😍1
Анлайн-курс “Радавод: аднаўляем гісторыю сваёй сям’і і краіны” ад Нацыі лідэраў
▫️ Старт 8 патоку: 10 лістапада (2 месяцы, 8 модуляў).
▫️ Фармат: відэалекцыі да 30 хвілін + канспекты; практычныя заданні: пошук дакументаў, інтэрв’ю са сваякамі; групавыя вэбінары з выкладчыкам.
Праграма:
- Генеалагічнае дрэва — асноўныя паняцці, структура, план дзеянняў
- Сямейны архіў — дакументы, фота, лісты, прынцыпы захоўвання
- Праца са сваякамі — як праводзіць інтэрв’ю, збіраць гісторыі
- Лінія часу і прасторы — як накласці гісторыю роду на карту
- Палявыя даследаванні — могілкі, музеі, мясціны продкаў
- Інтэрнэт-пошук — карысныя сайты і базы дадзеных
- Архівы — дзе і як шукаць звесткі
- Вынікі — як стварыць радаводную кнігу.
⏳ Ддл: 9 лістапада.
🔗 Даведацца больш
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Бясплатны анлайн-курс, які дапаможа вам крок за крокам аднавіць сямейнае дрэва і ўбачыць, як лёсы продкаў звязаныя з гісторыяй Беларусі.
▫️ Старт 8 патоку: 10 лістапада (2 месяцы, 8 модуляў).
▫️ Фармат: відэалекцыі да 30 хвілін + канспекты; практычныя заданні: пошук дакументаў, інтэрв’ю са сваякамі; групавыя вэбінары з выкладчыкам.
Праграма:
- Генеалагічнае дрэва — асноўныя паняцці, структура, план дзеянняў
- Сямейны архіў — дакументы, фота, лісты, прынцыпы захоўвання
- Праца са сваякамі — як праводзіць інтэрв’ю, збіраць гісторыі
- Лінія часу і прасторы — як накласці гісторыю роду на карту
- Палявыя даследаванні — могілкі, музеі, мясціны продкаў
- Інтэрнэт-пошук — карысныя сайты і базы дадзеных
- Архівы — дзе і як шукаць звесткі
- Вынікі — як стварыць радаводную кнігу.
👨🏫 Аўтар курса: Ігар Станкевіч, журналіст.
Прафесійны досвед: Ігар – даследчык гісторыі сталінскіх рэпрэсій, аўтар кнігі “Гісторыя роду Каменскіх” (аднаго з родаў сваіх продкаў). Ужо чвэрць стагоддзя захапляецца генеалогіяй. Ігар дапамагае людзям шукаць дадзеныя пра іх рэпрэсаваных сваякоў і вяртае з небыцця гісторыі цэлых сем’яў. За гэты час ён даведаўся праўду і пра сваю сям’ю, дзе не меней за 30 чалавек былі расстраляныя ці сасланыя ў лагеры.
На курсе Ігар падзеліцца сваімі ведамі, як і дзе збіраць інфармацыю пра продкаў, як верыфікаваць сямейныя легенды і паданні, дзе акумуляваць атрыманыя звесткак.
⏳ Ддл: 9 лістапада.
🔗 Даведацца больш
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
❤1👍1
Глядзіце новы выпуск "З намі цікАВА", у якім Воля пагутарыла з прэзыдэнткай фундацыі "Беларусы Сіэтла" Людмілай Мірончык
https://youtu.be/WRRQyiR5hJg?si=7tlSWr0RuDBE4gdf
https://youtu.be/WRRQyiR5hJg?si=7tlSWr0RuDBE4gdf
YouTube
Людміла Мірончык: як гадаваць дзяцей беларусамі ў Амэрыцы й нястомная суполка беларусаў Сіэтла.
Глядзіце новы выпуск "З намі цікАВА", у якім Воля пагутарыла з прэзыдэнткай фундацыі "Беларусы Сіэтла" Людмілай Мірончык
Відэа-падкаст "Ласкатухі" https://www.youtube.com/@UC-RxoQNFCDwIwFPm6JPaW_g
Інстаграм беларускага дзіцячага летніка ў ЗША https://…

❤4👍1
Forwarded from Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
✨Аўдыякніга-неспадзяванка лістапада ўжо на нашым ютуб-канале!
Нагадваем умовы: раз на месяц мы выкладаем адну платную аўдыякнігу на ютуб без назвы і аўтара. Вы слухаеце — і тым самым кідаеце выклік самім сабе: ці гатовыя вы прысвяціць некалькі гадзін свайго жыцця невядомаму тэксту? Ці даверыцеся лёсу?
Ніякіх папярэдніх стэрэатыпаў ці чаканняў. Проста аўдыякніга і вы.
🎧 Шукайце спасылку на новую кнігу ў нашых сторыс, а таксама ў ютубе!

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🇺🇸 Лявон Вольскі - Back to the USA! 🎸
Дзякуй усім, хто прыйшоў на канцэрты, сьпяваў разам, падзяляў эмоцыі й беларускую музыку па ўсёй Амэрыцы ❤️
Чыкага, Мінесота, Атланта, Хьюстан, Осцін, Сан-Дыега, Дэнвер, Сіэтл, Тампа, Вашынгтон, акруга Калюмбія, Нью-Ёрк, Бостан - вы былі неверагодныя!
Гэты тур стаў сапраўдным падарожжам праз гарады й сэрцы, дзе жыве Беларусь 🌍
Ад старых хітоў “Крамбамбулі” да новых песень - кожны вечар быў асаблівым.
🎥 Глядзіце, як гэта было: эмоцыі, сьпевы, абдымкі й тое адчуваньне, калі беларуская песьня гучыць па-за межамі краіны, але ўсё адно - дома.
Дзякуй арганізатарам, валянтэрам, суполкам і ўсім, хто зрабіў гэта магчымым 💪
І, вядома, самому спадару Лявону Вольскаму - за музыку, якая аб’ядноўвае 💫

❤9🔥3👍2
Forwarded from Palunisa Vycinanka
Шаноўныя мае, патрэбна вашая дапамога!
Каб манетызаваць мой YouTube трэба выканаць пэўныя ўмовы. Дапамажыце мне, калі ласка!
Праіграйце гэта відэа да канца. Патрэбны таксама лайк і каментар, каб яно заляцела ў рэкамендацыі.
Вельмі трэба 🙏🏻🥰
Але ўпэўненая, што і цікавае вы для сябе пачуеце!
https://youtu.be/S0-9d8WaA4c

Здзьвіжанне. Частка 1. Мая майстэрня і пачатак выцінанкі “Здзьвіжанне.”
Мая майстэрня. Праца над новай выцінанкай прысвечанай старажытнаму беларускаму святу Здзьвіжанню. Восенню, калі змеі збіраюцца ў клубкі на зімоўку, сярод іх можна спаткаць Вужынага Цара. Перапляценне міфічных верванняў, творчых пошукаў і асабістых жыццёвых…
👍4