Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
⁉️Прызнанне персанальных старонак «экстрэмісцкімі матэрыяламі»: наступствы і парады ад юрысткі

Па стане на 21 лістапада 2025 года спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у Беларусі займае ўжо 1883 старонак, і гэтая лічба працягвае расці. За апошнія пяць гадоў беларускія суды прызналі каля васьмі тысяч інфармацыйных прадукцый «экстрэмісцкімі», у тым ліку асабістыя старонкі ў сацыяльных сетках актывістаў, журналістаў, грамадскіх дзеячаў і звычайных грамадзян.

Юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва тлумачыць, што азначае такое прызнанне, якія наступствы яно мае і як павінен дзейнічаць уладальнік старонкі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119125

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
1🤬1🙏1
🌿 Анлайн-курс «Ад выгарання да рэсурсу» ад Nation of Leaders

→ Праграма для тых, хто адчувае стому, апатыю, страчвае энергію і хоча вярнуць сабе сілы і ўнутраную апору. Курс дапаможа лепш разумець свой стан і навучыцца мякка аднаўляцца.
▫️ Старт навучання: 1 снежня.

Праграма:
- Разуменне, як працуе выгаранне і стрэс
- Навыкі аднаўлення і падтрымання балансу
- Практыкі клопату пра сябе без віны
- Інструменты супраць трывогі, пракрастынацыі і перфекцыянізму
- Вяртанне кантакту з жаданнямі, каштоўнасцямі і апорамі.

▫️ Фармат: 3 тыдні навучання, 6 модуляў, кароткія відэалекцыі (да 15 хвілін), канспекты і практычныя заданні, зваротная сувязь, групавыя вэбінары і супольнасць.
Курс створаны так, каб не перагружаць, а паступова вяртаць сілы.

Ддл: 30 лістапада.
🔗 Запісацца на курс

🆕 навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1👍1
🎄 Падорым Калядны цуд дзецям палітвязьняў!

BYSOL запусьціў штогадовы калядны збор для падтрымкі сем’яў палітвязьняў і таго, каб кожнае дзіця атрымала свой маленькі цуд. На кожнае дзіця плануецца сабраць 100 еўра, каб у доме зьявілася сапраўднае сьвята.

Сёлета чакаецца больш за 200 заявак — значыць, нам разам трэба сабраць больш за 20 000 еўра. Гэта вялікая сума, але беларуская салідарнасьць не раз даказвала: калі мы разам, няма немагчымага.
Кожны ваш унёсак важны. Кожная ахвяра — гэта частка вялікага цуду.

💛 Далучайцеся да каляднага збору і дарыце дзецям палітвязьняў адчуваньне дабра і надзеі.
Нават калі дарослы сьвет бывае жорсткім, у ім усё роўна ёсьць тыя, хто абірае сьвятло.

👉 Падтрымаць
👍32
The American Coalition for Ukraine is deeply alarmed by reports that the Trump Administration is pressuring Ukraine to accept a 28-point so-called “peace plan” that in reality amounts to surrender and appeasement. Even more disturbing are threats to halt military aid and intelligence support if Ukraine refuses to comply.

Such coercion undermines Ukraine’s sovereignty, rewards Russian aggression, and endangers global security.

Now is the moment to act.
Your voice matters and it is urgently needed.

👉 Contact your members of Congress today. 👈

Tell them the United States must not force Ukraine into a deal that legitimizes Russia’s war of aggression or abandons Ukraine’s fight for freedom.
👍4
Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы pinned «Падтрымаем выданьне беларускага перакладу рамана “Project Hail Mary” Эндзі Ўіра! 🚀 У мінулым годзе Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы (АБА) разам з выдавецтвамі Gutenberg Publisher і Audiobooks.by выдала беларускі пераклад сусьветна вядомага рамана Эндзі Ўіра…»
26 лістапада - Дзень Народзінаў Уладзімера Караткевіча. У гэтым годзе яму споўнілася б 95 гадоў.

Летась беларусы ЗША з гэтай нагоды зачыталі верш разам
1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
26 лістапада беларусы адзначалі 94-годзьдзе са дня нараджэньня Уладзімера Караткевіча.
Прапануем вам паглядзець, як беларусы ЗША чытаюць верш "Беларуская песьня"
👍5
🎉 26 лістапада — 95 гадоў са дня нараджэньня Уладзімера Караткевіча 🎉

Сёньня мы ўспамінаем пісьменьніка, без якога немагчыма ўявіць беларускую культуру XX стагодзьдзя. Рамантык, майстар дэталяў, чалавек, які даў нам “Дзікае паляваньне караля Стаха”, “Каласы пад сярпом тваім” — творы, што фармуюць нашу нацыянальную сьвядомасць і гучаць сёньня так жа магутна, як і пры ягоным жыцьці.

З гэтай нагоды Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы (АБА) запрашае паглядзець відэа на нашым YouTube канале, прысьвечаныя Караткевічу:

👉 Караткевіч і яго час. Лекцыя Васіля Дранько-Майсюка https://www.youtube.com/live/asUcpssxCh4?si=Ga49saWulKe4Nz3v
👉 Жарсьці Караткевіча. Інтэрактыўна-тэатралізаванае дзейства з Васілём Дранько-Майсюком і Аленай Баяравай https://www.youtube.com/live/C6e4C7mK6fw?si=3laIBd9dnjCN1jwN

Гэта магчымасць паглыбіцца ў сьвет пісьменьніка і адчуць магію яго слова па-новаму.
2👍1
«Калядная пошта 2026»: стварыце свята для дзіцяці палітвязня!

Калядныя святы — гэта час, калі кожнае дзіця марыць пра цуд. Асабліва — калі чакаюць маці ці тату з турмаў і не могуць раздзяліць з імі святочныя дні, адчуць іх клопат і разам адкрываць падарункі з-пад ялінкі.

Менавіта таму ўжо пяты год запар фонд «Краіна для жыцця» ладзіць «Калядную пошту» — акцыю, якая дапамагае дзецям палітвязняў і былых палітвязняў адчуць святло і атмасферу Калядаў, нават калі побач няма самых родных.

Фонд, як і заўсёды, збірае лісты з пажаданнямі ад дзяцей, а беларусы і беларускі — робяць усё, каб гэтыя калядныя мары здзейсніліся.

Дзеці могуць падзяліцца тым, пра што мараць на святы — заяўку можна падаць па гэтай спасылцы. Тэрмін — да 20 снежня 2025 года ўключна.

Як можна далучыцца да акцыі?
– падтрымаць збор па спасылцы;
– падзяліцца зборам у сваіх сацсетках, калі для вас гэта бяспечна.

Далучайцеся, каб разам стварыць для дзяцей маленькі калядны цуд!
👍2
Ужо сёння вас чакае канцэрт гурта Разбітае сэрца пацана! Песні, танцы, прэм’еры і неспадзяванкі. Абавязкова далучайцеся да трансляцыі, якая пачнецца ў 21:00 па Менску – будзе шмат цікавага!

https://www.youtube.com/live/Kqw0Eg6ePT4

І калі ў вас ёсць магчымасць, не забывайцеся набываць сімвалічныя квіткі на канцэрт і падтрымліваць каманду праекта і музыкантаў. А мы і далей будзем рабіць для вас музычныя святы!

https://buymeacoffee.com/sepulive
👍2
💛 З Днём Падзякі!

Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы шчыра віншуе ўсіх з Днём Падзякі!
Сёньня мы хочам асабліва выказаць сваю падзяку кожнаму, хто робіць нашу супольнасьць мацнейшай:

🤝 Нашым неверагодным сябрам АБА - за адданасьць, час і сэрца, якое вы штодня ўкладваеце ў падтрымку беларусаў у ЗША і па ўсім сьвеце.

Нашым партнэрам - за давер, салідарнасьць і супольныя праэкты, якія дапамагаюць захоўваць беларускую культуру і змагацца за дэмакратычную будучыню Беларусі.

❤️ Кожнаму, хто падтрымліваў і працягвае падтрымліваць нас - ваш удзел робіць магчымым тое, што мы робім.

Няхай гэты Дзень Падзякі прынясе ў вашы дамы цяпло, спакой і еднасьць. Дзякуй, што вы з намі!
4👍2🔥1
🔥 РАМЕНЬ З ПАГОНЯЙ
Рэч, якую варта мець кожнаму Беларусу - і ідэяльны падарунак да навагодніх святаў! 🎄

• Шырыня - 4 см
• Даўжыня -100, 115 і 130 см (рэгулюецца). Улічвайце +10 см даўжыні да мацавання спражкі
• Спражка - латунь, пакрытая нікелем
• Рамень - натуральная лакіраваная скура

🎁 Да гэтай прыгажосці адмыслова распрацавалі і вырабілі шыкоўную ўпакоўку з тэматычнай маркіроўкай. Будзьце пільныя: “Змагар inside”.
Жыве Беларусь!


📝 Па ўсіх пытаннях пішыце Тутэйшым

А тут яшчэ больш цікавага 👇
https://www.instagram.com/tuteishyia
👍3🔥1
Шаноўныя сябры! 🤍❤️🤍

Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы (АБА) існуе дзякуючы валанцёрам і вашай падтрымцы. Мы не атрымліваем фінансавання ад дзяржавы ці прыватных фондаў — таму менавіта вашы ахвяраванні робяць магчымай нашу працу.

Мы разам:
❤️ захоўваем і прасоўваем беларускую культуру;
🌿 арганізуем адукацыйныя і культурныя падзеі;
🤝 падтрымліваем гуманітарныя ініцыятывы і тых, каму патрэбная дапамога.

Каб усе гэтыя праекты маглі адбывацца, нам неабходна пакрываць і штодзённыя адміністрацыйныя выдаткі:
арэнда віртуальнага офіса, друк і паштовыя паслугі;
• вядзенне сайта і сацсетак, падпіскі на тэхнічныя праграмы;
• экспертная падтрымка ад юрыста і бухгалтара для вядзення празрыстай і законнай працы.

Гэта тая аснова, якая дазваляе нам дзейнічаць, развівацца і дапамагаць нашай дыяспары.

Ваш унёсак — гэта інвестыцыя ў будучыню беларускай супольнасці ў ЗША! 💙

Падтрымаць АБА 🤝

Нават невялічкае ахвяраванне можа зрабіць вялікую справу.
Дзякуй, што падтрымліваеце АБА і захоўваеце беларускасць разам з намі! 🙏
4👍1
📙 "Шляхціц завальня" выйшаў па-ангельску

Неяк амаль незаўважна прайшла навіна пра тое, што на англійскую мову быў перакладзены і ў кастрычніку выдадзены ў "Grunwald Publishing" легендарны твор Яна Баршчэўскага "Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях”. Калі прапусцілі такую цікавостку, то майце на ўвазе, што ў гэтую суботу а 16:00 па Варшаве пройдзе анлайн-прэзенацыя выдання з удзелам перакладчыцы Вольгі Яноўскай. 👍👍👍

👉Тут можна замовіць навінку

👉👉 А тут можна паглядзець трансляцыю на YouTube, што пройдзе ў межах Анлайн-Pradmova 6 снежня.

❗️Далучайцеся. Будзе цікава!

#анонс
4👍2
Гранты для візуальных мастакоў ад Bobby Anspach Studios Foundation

▫️ Для каго: #візуальныя_мастакі/-чкі ўсіх медыя (#жывапіс, #скульптура, #інсталяцыя, #перформанс, лічбавае мастацтва, #кіно, сацыяльная/супольнасная практыка, міждысцыплінарныя праекты і інш.). Індывідуальна і ў калабарацыі.

Падтрымліваюць:
- Праекты пра экалогію, кліматычны крызіс, узаемаадносіны чалавека і прыроды
- Мастацтва, якое ўмацоўвае эмпатыю, сувязь і дыялог
- Практыкі, што пашыраюць свядомасць, прапануюць новыя перспектывы і спрыяюць разважанню.
Праекты павінны мець патэнцыял быць прадстаўленымі ў ЗША.

Прапануецца 5 грантаў:
- 2 Major Grants па 50.000 USD
- 3 Emerging Artist Grants па 8000 USD
Можна выкарыстоўваць для развіцця практыкі.

Ддл: 30 снежня, 23:59 (EST).
🔗 Даведацца больш

🆕 навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1
🎉 З Міжнародным днём валянтэра!

Сёньня мы хочам выказаць нашу падзяку ўсім валянтэрам АБА.
Менавіта дзякуючы вам АБА жыве, развіваецца і здзяйсьняе тое, што здаецца немагчымым.

Вы - людзі, якія аддаюць свой час, сілы, таленты і сэрца дзеля Беларусі і дзеля нашай супольнасьці тут, у ЗША.
Вы арганізуеце мерапрыемствы, падтрымліваеце новых беларусаў, дапамагаеце праэктам, змагаецеся за правы палітвязьняў і трымаеце галасы Беларусі гучнымі.

🤍 Ваш уклад неацэнны.
Кожная гадзіна вашай працы - гэта крок да мацнейшай дыяспары і да свабоднай Беларусі.

Сёньня мы таксама хочам нагадаць, што працягваем наш фандрайзер да Giving Tuesday.
Калі вы хочаце падтрымаць місію АБА і дапамагчы нам працягваць працу - зрабіць ахвяраваньне можна 👉 тут

Дзякуй, што вы з намі. Дзякуй, што вы - сіла, якая рухае нас наперад.
Разам мы можам больш.
6👍2🔥1😁1🤗1