Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
Forwarded from Наша Ніва
Як падрыхтавацца да пераходу мяжы?

З пачатку мая на мяжы ўзмацніўся надгляд — цяпер людзей правяраюць нават на мяжы з Расіяй. Расказваем, што могуць паглядзець або пра што спытаць, як абараніць сябе і прайсці кантроль з меншым стрэсам.

Глядзіце карткі альбо чытайце тэкст па спасылцы.
2
Апошняе інтэрв'ю з Вітаўтам Кіпелем!

💥На дзень Народзінаў і ў гонар шанавання памяці Вітаўта Кіпеля сябры Асацыяцыі беларусаў у Амэрыцы выпусцілі апошняе інтэрв’ю з выбітным дзячом беларускай дыяспары!

Сёньня 30-га траўня, яму б споўнілася 96 год. Летась, сябрам АБА пашчасціла ўзяць у яго інтэрв’ю і распытаць пра яго жыцьцё і грамадзкую справу.
Мала хто ведае, што дзякуючы спадару Вітаўту і яго паплечнікам, сёньня мы маем магчымасьць у сваіх амэрыканскіх пашпартах пазначыць, што наша нацыянальнасць “беларусы”, што дзякуючы яму прэзыдэнт Рычард Ніксан прыязджаў у Беларусь, ды шмат чаго іншага.

🎥Глядзіце вялікую размову па спасылцы і дзяліцеся ў сваіх сац.сетках, каб мага больш беларусаў пачула думкi i развагі вялікага беларуса пра так горача ім любiмую Беларусь!

🕯Старонка памяці Вітаўта Кіпеля

📌Падпiсвайце i сачыце за навiнамi ад ABA
👍61
DESIGNATE BELARUS FOR TEMPORARY PROTECTED STATUS

Падпісвайце калі ласка петыцыю па наданню беларусам Temporary Protected Status in the US на Resist-bot.

🌏Пашырайце ў сацыяльных сетках і дзяліцеся з сябрамі і знаёмымі.

Што такое Temporary Protected Status?

TPS - Temporary Protected Status ці ЧАС - Часова Ахоўны Статус - праграма, распачатая федэральным урадам ЗША ў 1990 годзе. TPS надае ахову Злучаных Штатаў асобам, якія жывуць ў ЗША і каму пагражае небяспека па вяртанні на радзіму. Краіны, якія падпадаюць пад TPS, знахозяцца ў экстраардынарных становішчах. Напрыклад, Украіна, Эфіопія, Эль Сальвадор і Гандурас маюць TPS. Грамадзяне гэтых краін, якія жывуць у ЗША і не маюць грамадзянства ці зялёнай карткі, знаходзяцца пад аховай ЗША.

Часова Ахоўны Статус (TPS)
📍дазваляе легальна знаходзіцца і працаваць ў ЗША, але не дае магчымасць аўтаматычна атрымаць грамадзянства ці від на сталае жыхарства;
📍дае магчымасць ўдзельнічаць ў Федэральнай праграме аховы здароўя Affordable Care і атрымаць медыцынскае страхаванне;
📍дазваляе атрымаць дакументы, неабходныя для вандровак у іншыя краіны, калі ўладальнік TPS не можа атрымаць гэтыя дакументы на сваёй радзіме.

Беларуска-амерыканскія арганізацыі вядуць працу з Кангрэссам ЗША, каб дадаць Беларусь да спісу з 16 краін, на якія ў дадзены момант распаўсюджваецца ЧАС.

📍Дадатковую інфармацыю пра Temporary Protected Status можна пачытаць у гэтым 👉 артыкуле.
👍4
🤝 Бізнэс-івэнт Асацыяцыі беларускага бізнэса за мяжой (ABBA) у Каліфорніі і анлайн!

У чацвер, 20 ліпеня, Асацыяцыя беларускага бізнэса за мяжой (ABBA) разам з Асацыяцыяй беларусаў у Амэрыцы і суполкай беларусаў Сан Францыска (Belarus SF) запрашаем уладальнікаў беларускага бізнэсу на бізнэс-сустрэчу.
Магчымы і анлайн-удзел.

Абмяркуем розныя важныя для беларусаў пытаннечкі:
што яднае беларусаў у ЗША і Еўропе;
як сфармаваць устойлівыя сувязі паміж кантынентамі;
як захаваць нашу нацыянальную ідэнтычнасць;
як сфармаваць моцную бізнес-дыяспару па ўсім свеце;
як стварыць крывяносную сістэму эканомікі Новай Беларусі.

🙋‍♀️🙋‍♂️ Марына Гірын і Яўген Буры распавядуць пра місію АВВА, магчымасці для сяброў Асацыяцыі, падзеляцца вынікамі сустрэчаў АВВА з органамі ўлады і ключавымі важнейшымі структурамі ЗША.
🙋‍♂️ Павел Лібер распавядзе пра платформу "Новая Беларусь".
🙋‍♂️ Мікалай Мурзенкоў выступіць з тэмай "Ізраіль як прыклад будавання экспатамі эканомікі краіны".

🚩 У сяброўскай атмасферы правядуць дыскусію па пытаннях бізнесу беларусаў у ЗША і ЕС, акрэслім кірункі супрацоўніцтва.

🙋‍♀️ Мадэратарка - Надзея Нортан.

Месцаў абмежавана, то рэгіструйцеся па адпаведных спасылках. Пацверджанне рэгістрацыі на прысутнасць анлайн вы атрымаеце за 2 дні да івэнту.
📆 Дата: 20 ліпеня
Час: 2-5 pm PST
📍Месца: 1990 North California Boulevard, 8th Floor, Walnut Creek, CA

Поўная праграма івэнту і рэгістрацыя 👉https://fb.me/e/T5jDqtii
4👍2
Support Political Prisoners in BELARUS!

More than 400,000 euros have already been collected at the online marathon of solidarity!

Please join in supporting people behind bars and their families:
https://salidarnasc.com/en/

#belaruswecare
👍4🔥3
Сябры, прапануем вам паглядзець відэа, як беларусы ЗША пры інфармацыйнай падтрымцы і з удзелам сяброў АБА правялі купальскія імпрэзы ў розных гарадах Амэрыкі.
Дзякуем беларускія суполкі ЗША за прадастаўленыя матэрыялы.
А таксама выказваем падзяку журналістам LiveFEED® за працу над відэа.
https://youtu.be/yF8vHLZP33U
6👍3
Дзень Салідарнасьці з Беларусьсю.

Да Гадавіны пратэстаў 9га жніўня беларусы па ўсяму сьвету праводзілі акцыі салідарнасьці.

Беларусы Амэрыкі таксама далучыліся да Дня Годнасьці і Салідарнасьці.
Акцыі прайшлі ў шматлікіх гарадах ЗША пры інфармацыйнай падтрымцы і з удзелам сяброў АБА.

Беларусы выйшлі са сьцягамі і плакатамі на плошчы, прайшліся маршам па вуліцах амэрыканскіх гарадоў, раздавалі ўлёткі, стваралі пэрфомансы, каб яшчэ раз нагадаць самім сабе і астатняму сьвету пра злачынствы нелегетымнага дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі, прыцягнуць увагу да беларускіх палітвязьняў, выказаць неабходнасьць падтрымкі дэмакратычнага руху ў Беларусі.

Прапануем вам паглядзець фотаздымкі з акцый салідарнасьці з Вашынгтона, Чыкага, Сан Францыска, Сан Дыега, Нью-Ёрка, Шарлат, Сіэтла і Філадэльфіі.
🔥91👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 АBBА абвяшчае другую прэмію для беларускіх бізнесоўцаў за мяжой!

II Free Belarus Business Award
— узнагарода для бізнесоўцаў, якія дэманструюць устойлівасць і здольнасць развівацца ў няпростых умовах.

🔻Могуць удзельнічаць:

▪️Камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі, зарэгістраваныя ў любой краіне (акрамя РБ, РФ) не раней за жнівень 2020 г., з не менш за 50% беларускага статутнага капіталу;
▪️ІП, грамадзяне РБ, зарэгістраваныя ў любой краіне (акрамя РБ, РФ) не раней за жнівень 2020 г.;
▪️Стартапы на позняй стадыі развіцця, якія маюць не менш за 50% працаўнікоў-грамадзян РБ.

🔻Як узяць удзел:

▪️Уважліва азнаёміцца з умовамі.
▪️Даслаць заяўку да 18.09.2023, 23.59 (СЕТ). Заяўка павінна быць запоўнена па-ангельску.

У другі этап пройдуць удзельнікі, якія падалі заяўку з улікам усіх патрабаванняў. Заяўкі адбіраюць і ацэньваюць незалежныя міжнародныя бізнес-эксперты.

За ходам конкурсу сачыце ў: Telegram/ Instagram/ Facebook.

Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза. #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі.
👍43