Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
DESIGNATE BELARUS FOR TEMPORARY PROTECTED STATUS

Падпісвайце калі ласка петыцыю па наданню беларусам Temporary Protected Status in the US на Resist-bot.

🌏Пашырайце ў сацыяльных сетках і дзяліцеся з сябрамі і знаёмымі.

Што такое Temporary Protected Status?

TPS - Temporary Protected Status ці ЧАС - Часова Ахоўны Статус - праграма, распачатая федэральным урадам ЗША ў 1990 годзе. TPS надае ахову Злучаных Штатаў асобам, якія жывуць ў ЗША і каму пагражае небяспека па вяртанні на радзіму. Краіны, якія падпадаюць пад TPS, знахозяцца ў экстраардынарных становішчах. Напрыклад, Украіна, Эфіопія, Эль Сальвадор і Гандурас маюць TPS. Грамадзяне гэтых краін, якія жывуць у ЗША і не маюць грамадзянства ці зялёнай карткі, знаходзяцца пад аховай ЗША.

Часова Ахоўны Статус (TPS)
📍дазваляе легальна знаходзіцца і працаваць ў ЗША, але не дае магчымасць аўтаматычна атрымаць грамадзянства ці від на сталае жыхарства;
📍дае магчымасць ўдзельнічаць ў Федэральнай праграме аховы здароўя Affordable Care і атрымаць медыцынскае страхаванне;
📍дазваляе атрымаць дакументы, неабходныя для вандровак у іншыя краіны, калі ўладальнік TPS не можа атрымаць гэтыя дакументы на сваёй радзіме.

Беларуска-амерыканскія арганізацыі вядуць працу з Кангрэссам ЗША, каб дадаць Беларусь да спісу з 16 краін, на якія ў дадзены момант распаўсюджваецца ЧАС.

📍Дадатковую інфармацыю пра Temporary Protected Status можна пачытаць у гэтым 👉 артыкуле.
👍4
🤝 Бізнэс-івэнт Асацыяцыі беларускага бізнэса за мяжой (ABBA) у Каліфорніі і анлайн!

У чацвер, 20 ліпеня, Асацыяцыя беларускага бізнэса за мяжой (ABBA) разам з Асацыяцыяй беларусаў у Амэрыцы і суполкай беларусаў Сан Францыска (Belarus SF) запрашаем уладальнікаў беларускага бізнэсу на бізнэс-сустрэчу.
Магчымы і анлайн-удзел.

Абмяркуем розныя важныя для беларусаў пытаннечкі:
што яднае беларусаў у ЗША і Еўропе;
як сфармаваць устойлівыя сувязі паміж кантынентамі;
як захаваць нашу нацыянальную ідэнтычнасць;
як сфармаваць моцную бізнес-дыяспару па ўсім свеце;
як стварыць крывяносную сістэму эканомікі Новай Беларусі.

🙋‍♀️🙋‍♂️ Марына Гірын і Яўген Буры распавядуць пра місію АВВА, магчымасці для сяброў Асацыяцыі, падзеляцца вынікамі сустрэчаў АВВА з органамі ўлады і ключавымі важнейшымі структурамі ЗША.
🙋‍♂️ Павел Лібер распавядзе пра платформу "Новая Беларусь".
🙋‍♂️ Мікалай Мурзенкоў выступіць з тэмай "Ізраіль як прыклад будавання экспатамі эканомікі краіны".

🚩 У сяброўскай атмасферы правядуць дыскусію па пытаннях бізнесу беларусаў у ЗША і ЕС, акрэслім кірункі супрацоўніцтва.

🙋‍♀️ Мадэратарка - Надзея Нортан.

Месцаў абмежавана, то рэгіструйцеся па адпаведных спасылках. Пацверджанне рэгістрацыі на прысутнасць анлайн вы атрымаеце за 2 дні да івэнту.
📆 Дата: 20 ліпеня
Час: 2-5 pm PST
📍Месца: 1990 North California Boulevard, 8th Floor, Walnut Creek, CA

Поўная праграма івэнту і рэгістрацыя 👉https://fb.me/e/T5jDqtii
4👍2
Support Political Prisoners in BELARUS!

More than 400,000 euros have already been collected at the online marathon of solidarity!

Please join in supporting people behind bars and their families:
https://salidarnasc.com/en/

#belaruswecare
👍4🔥3
Сябры, прапануем вам паглядзець відэа, як беларусы ЗША пры інфармацыйнай падтрымцы і з удзелам сяброў АБА правялі купальскія імпрэзы ў розных гарадах Амэрыкі.
Дзякуем беларускія суполкі ЗША за прадастаўленыя матэрыялы.
А таксама выказваем падзяку журналістам LiveFEED® за працу над відэа.
https://youtu.be/yF8vHLZP33U
6👍3
Дзень Салідарнасьці з Беларусьсю.

Да Гадавіны пратэстаў 9га жніўня беларусы па ўсяму сьвету праводзілі акцыі салідарнасьці.

Беларусы Амэрыкі таксама далучыліся да Дня Годнасьці і Салідарнасьці.
Акцыі прайшлі ў шматлікіх гарадах ЗША пры інфармацыйнай падтрымцы і з удзелам сяброў АБА.

Беларусы выйшлі са сьцягамі і плакатамі на плошчы, прайшліся маршам па вуліцах амэрыканскіх гарадоў, раздавалі ўлёткі, стваралі пэрфомансы, каб яшчэ раз нагадаць самім сабе і астатняму сьвету пра злачынствы нелегетымнага дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі, прыцягнуць увагу да беларускіх палітвязьняў, выказаць неабходнасьць падтрымкі дэмакратычнага руху ў Беларусі.

Прапануем вам паглядзець фотаздымкі з акцый салідарнасьці з Вашынгтона, Чыкага, Сан Францыска, Сан Дыега, Нью-Ёрка, Шарлат, Сіэтла і Філадэльфіі.
🔥91👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 АBBА абвяшчае другую прэмію для беларускіх бізнесоўцаў за мяжой!

II Free Belarus Business Award
— узнагарода для бізнесоўцаў, якія дэманструюць устойлівасць і здольнасць развівацца ў няпростых умовах.

🔻Могуць удзельнічаць:

▪️Камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі, зарэгістраваныя ў любой краіне (акрамя РБ, РФ) не раней за жнівень 2020 г., з не менш за 50% беларускага статутнага капіталу;
▪️ІП, грамадзяне РБ, зарэгістраваныя ў любой краіне (акрамя РБ, РФ) не раней за жнівень 2020 г.;
▪️Стартапы на позняй стадыі развіцця, якія маюць не менш за 50% працаўнікоў-грамадзян РБ.

🔻Як узяць удзел:

▪️Уважліва азнаёміцца з умовамі.
▪️Даслаць заяўку да 18.09.2023, 23.59 (СЕТ). Заяўка павінна быць запоўнена па-ангельску.

У другі этап пройдуць удзельнікі, якія падалі заяўку з улікам усіх патрабаванняў. Заяўкі адбіраюць і ацэньваюць незалежныя міжнародныя бізнес-эксперты.

За ходам конкурсу сачыце ў: Telegram/ Instagram/ Facebook.

Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза. #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі.
👍43
ДА ДНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ УКРАІНЫ

Асацыяцыя Беларусаў у Амерыцы віншуе ўкраінскую дыяспару ў ЗША і ўкраінскі народ па ўсім свеце з Днём Незалежнасці Украіны!

Мы захапляемся адданасцю і стойкасцю, якую прадэманстраваў украінскі народ перад тварам выклікаў на шляху да Незалежнасці. Шмат стагоддзяў расейскі імперыялізм рабіў усё, каб пазбавіць народ Украіны, таксама як і народ Беларусі, свабоды і ідэнтычнасці. Сёння вы ізноў мужна змагаецеся супраць расейскай агрэсіі, каб захаваць сваю краіну, культуру, гісторыю і мову.
Мы, беларуская дыяспара, стаім поплеч з беларускімі добраахвотнікамі, якія мужна абараняюць украінскі народ на фронце, беларускімі рэйкавымі партызанамі, якія коштам свайго жыцця і здароўя спынялі цягнікі з расейскай ваеннай тэхнікай, і сотнямі валанцёраў ва ўсім свеце, якія дапамагаюць Украіне сродкамі, інфармацыяй і часам.
Наша падтрымка была і застаецца такой жа непахіснай, як і прага ўкраінскага народу да свабоды.
Ад усяго сэрца мы зычым вам Перамогі, Незалежнасці і Росквіту!
Слава Украіне!🩵💛
6🔥2
Шаноўнае спадарства, мы распачынаем нашу рубрыку #мысалідарныя.
І сёньня мы жадаем распавесьці вам пра праект «Палітвязынкі»

У Беларусі больш за 169 (на пачатак верасьня 2023) палітзьняволеных жанчын – «палітвязынак», як назвала іх журналістка Яўгенія Доўгая. Разам з мастачкай Ганнай Татур яна стварыла Instagram-праект пад такой назвай. Дзяўчыны распавядаюць, праз што праходзяць беларускі, якія апынуліся за кратамі з-за сваёй грамадзянскай пазіцыі.

Праект мае дзьве мэты:
першая, інфармаваньне грамадзтва пра гісторыі палітвязынак, пра іх жыцьцё за кратамі, магчымасьць разглядаць лёс кожнай жанчыны паасобку, а не проста лічбай у навінах;
другая, збор сродкаў на чарговую і неабходную «перадачку» у калёнію ці СІЗА
У сваіх сацыяльных сетках валянтэркі праекту пішуць калі і што варта сабраць для перадачкі, даюць справаздачы па сабраных грашах і адпраўленых рэчах.
Працяг 👇
👍2
Падпісвайцеся на
Інстаграм https://instagram.com/politvyazynka
Фэйсбук – https://www.facebook.com/profile.php?id=100085144390317

Падтрымаць праект або ахвяраваць грошы на перадачу – https://www.paypal.com/paypalme/jenyaseng

Больш дэталёва даведацца пра праект можна праз інтэрв’ю на Белсаце з Яўгеніяй Доўгай https://belsat.eu/news/05-12-2022-palitvyazynka-zhurnalistka-i-mastachka-pishuts-partrety-gistoryi-palitznyavolenyh-belarusak.
і на Palatno.media https://palatno.media/palitvyazynka/
💥Сёння Live Stream on Youtube “Travel Passport: Хуткі спосаб вырашыць праблему пратэрмінаванага нацыянальнага пашпарта ў ЗША”!

🗓6 верасня (серада)
3 pm San Francisco
6 pm New York
Мова: расейская

🇺🇸Актуальная інфармацыя для беларусаў ЗША ў сувязі з новымі правіламі абнаўлення пашпартоў і здзяйснення натарыяльных дзеянняў у амбасадзе Беларусі.

Адвакат Roman Steff, LL.M. юрыдычнай кампаніі Martin Druyan & Associates Attorneys, сябра суполкi Belarus SF падрабязна раскажа як вырашыць праблему пратэрмінаванага нацыянальнага пашпарта ў ЗША ў выпадку немагчымасці звароту ў пасольства Вашай краіны або яе наведвання.

👉Спасылка на стрым
https://www.youtube.com/watch?v=5_uzDF1BVyY

Задавайце свае пытаннi ў каментарах у live chat побач з вiдэа, адказы будуць пад час стрыма.

Пры інфармацыйнай падтрымцы Belarus SF.
2👍21🔥1
Што рабіць беларусам ЗША ва ўмовах пратэрмінаванага беларускага пашпарта 🤷‍♀🤯🤷‍♂

🎯Падрабязные адказы на гэтае ды іншыя хвалючыя беларусаў ЗША пытанні, глядзіце ў супер карысным бамбічным стрыме эміграцыйнага адваката Roman Steff з SF Bay Area, CA, LL.M. юрыдычнай кампаніі Martin Druyan & Associates Attorneys!

🎥Спасылка на вiдэа

➡️Падпiсвайцеся на ТГ канал @mdalawfirm i звяртайцеся па пытанняx Personal Injury, Immigration, Bankruptcy ў ЗША да @RomanlawyerUSA

Iнфармaцыйная падтрымка @belarus_sf i @ABAtogether
Сустрэча беларускай дыяспары ЗША са Сьвятланай Курс (Евай Вежнавец).

Мы запрашаем вас на сустрэчу з адной з самых вядомых сучасных беларускіх пісьменьніц - Евай Вежнавец.
Сустрэча адбудзецца онлайн у zoom 8-га кастрычніка 7pm CET/1 pm EST/10 am PST. На ёй вы зможаце задаць свае пытаньні пісьменніцы.

Таксама ёсьць магчымасьць заказаць кнігу "Па што ідзеш воўча?" з аўтографам аўтаркі ці без. Для заказу пішыце на тэлеграм @Better_late

Кніга "Па што ідзеш воўча?" атрымала першую прэмію імя Ежы Гедройца ў 2021 г. І дасюль знаходзіцца ў топе самых ўлюбёных кніг сярод беларусаў.

Пад час сустрэчы па жаданьню можна будзе падзякаваць Еву Вежнавец і ахвяраваць любую суму даната праз PayPal.

Спасылка на zoom, дзе будзе праходзіць сустрэча
https://us02web.zoom.us/j/86182332953?pwd=a0JaY3pwaXFMY0diRGFjUXJ6NEhXZz09

Спасылка на Facebook event
https://fb.me/e/2Sf6kfB67

Мерапрыемства будзе праходзіць пры інфармацыйнай падтрымцы Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы (АБА)
12