Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
Білінгвізм. Частка 2. Адказы на пытаньні бацькоў, узятыя з артыкула на сайце Linguistic Society of America
👍2🔥1👏1
Забег Ragnar Road Pennsylvania

📢 13-14 кастрычніка ў штаце Пэнсільванія адбудзецца забег Ragnar Road Pennsylvania 🔥

У рамках праекта АБА Sport for solidarity @belarussportus , каманда з 12 беларусаў Free Belarus прабяжыць 200 міляў 🏃

Беларуская каманда бяжыць у падтрымку дэмакратычных перамен у Беларусі і зьбірае сродкі на дапамогу Беларусі і Украіне.

📍Спасылка на фандрайзінг 👇
https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=2LHM4GBL35X2U

50% ад збора пойдуць на дапамогу беларускім добраахвотнікам ва Украіне, а другія 50% збора перададуцца фонду Revived Soldiers Ukraine

📍Спасылка на Фэйсбук івэнт
https://m.facebook.com/events/852704829817305?mibextid=Nif5oz

Давайце заўзяць за нашу беларускую каманду і падтрымаем фандрайзінг!
🤍♥️🤍
3👍1
Шаноўныя сябры,
У сувязі з апошнімі змяненнямі ў заканадаўстве РБ, якія адмяняюць выдачу пашпартоў у дып місіях за мяжой, а таксама улічваючы небяспеку вяртання ў Беларусь, ПАДПІСВАЙЦЕ ПЕТЫЦЫЮ па наданню беларусам Temporary Protected Status (TPS) in the US.

Temporary Protected Status (TPS) надае ахову Злучаных Штатаў асобам, якія жывуць ў ЗША і каму пагражае небяспека па вяртанні на радзіму.

‼️Temporary Protected (TPS)
* дазваляе атрымаць дакументы, неабходныя для вандровак у іншыя краіны, калі ўладальнік TPS не можа атрымаць гэтыя дакументы на сваёй радзіме.
* дазваляе легальна знаходзіцца і працаваць ў ЗША, але не дае магчымасць аўтаматычна атрымаць грамадзянства ці від на сталае жыхарства.
* дае магчымасць ўдзельнічаць ў Федэральнай праграме аховы здароўя Affordable Care і атрымаць медыцынскае страхаванне.

👉👉КАБ ПАДПІСАЦЬ ПЕТЫЦЫЮ, карыстайцеся Apple Messages, Telegram, Twitter, or Messenger to text the petition code PMFZYI to number 50409.
👍8
Сябры, запісвайцеся на гутарку Вольнай мовы

Як беларусіць у Амэрыцы?

Наколькі важна для вас адчуваць сваю нацыянальную ідэнтычнасьць у Амэрыцы?
Ці падтрымліваеце вы сувязь з беларускай культурай і традыцыямі ці сустракаецеся з іншымі беларусамі ЗША?
Усё гэта мы абмяркуем на гутарцы і падзелімся нашым досьведам, як заставацца беларусам, знаходзячыся на другім канцы сьвета ад нашай Радзімы.

Запісацца можна праз тэлеграм-бот
@VolnajaHutarkaBot
3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы пры дапамозе ініцыятывы INeedHelpBy набыла квіткі на самалёт з Ізраілю ў Польшчу для беларускай актывісткі і блогеркі Аляксандры Ханевіч.

Учора звязаўшыся з беларускім валанцёрам Народнай Амбасады ў Ізраілі, атрымалі запыт, што патрэбна дапамога з эвакуацыяй Аляксандры Ханевіч. Нашы актывісты Асацыяцыі, пасля 2 гадзіннага пошука набылі квіток Аляксандры Ханевіч з Тэль-Авіва ў Польшу.
Шчыра спадзяемся, што спадарыня Аляксандра паспяхова даляціць да Польшчы і будзе побач з блізкімі.

Выказваем падзяку за аператыўную камунікацыю валанцёру Народнай Амбасады ў Ізраілі Аляксандру. Дзякуем беларусам ЗША, сябрам Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы і фонду INeedHelpBy, якія ахвяравалі ў кароткі час грошы на квіток Аляксандры Ханевіч.

І ў сваю чаргу, дзякуем спадарыні Aliaksandra Khanevich, за такое "цёплае" відэа
11👍3🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Пенсільваніі пачаўся забег Рагнар 🔥
Пад час эстафеты беларуская каманда Free Belarus прабяжыць 200 міль у падтрымку Беларусі і Украіны 🤍❤️🤍🤗🩵💛
Вы таксама можаце дапамагчы ахвяраваўшы любую суму ў фандрайзінг, які потым разьмяркуецца на дапамогу беларускім добраахвотнікам ва Украіне і для фонда Revived Soldiers Ukraine

https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=2LHM4GBL35X2U&fbclid=PAAaYJPK7Ex-hpLOHP0Zg9akNM6f-GAY1rqlZHjortg-DGJUb7J26Q9Oeq7Qw

Сябры, разам мы моц 💪
7👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Цяпер актыўна рыхтуецца першы беларускi бізнес-форум у Вашынгтоне, які пройдзе ў лютым 2024 г., і нам патрэбная вашая дапамога.

АВВА запланавала правесці гэты форум з мэтай пачатку фармавання ўстойлівай бізнес-дыяспары ЗША ды інтэграцыі беларусаў замежжа ў цэлым. Мы хочам дапамагчы стварыць пазітыўны імідж беларускіх бізнесоўцаў, развіваць патэнцыял і інвестыцыйныя магчымасці беларусаў. Падрабязна пра мэты форуму ў відэа распавёў Яўген Буры, прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой.

📌Па просьбе нашых сяброў з ABBA, просім беларускіх бізнесоўцаў, якія знаходзяцца, працуюць або плануюць працаваць у ЗША запоўніце анкету па спасылцы калі ласка.

Гэта дапаможа задаволіць запыты і патрэбы беларускіх бізнесоўцаў у ЗША і зрабіць форум сапраўды ўнікальнай і гістарычнай падзеяй.

Падзяліцеся гэтай публікацыяй з сябрамі і знаёмымі. Давайце разам зробім першы беларускі бізнес-форум у ЗША максімальна яркім, карысным і эфектыўным!

З пытаннямі і прапановамі звяртайцеся: info@abbabusiness.org.
🔥4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Як дапамагчы палітвязьням, знаходзячыся ў Амэрыцы:

1. Напісаць ліст праз онлайн сэрвісы. Такія як Майстэрня паштовак салідарнасці.
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfhsgpGwDc9sskZ82LN_eKwwZBAX9U5kLARAFo2eR1UGw8Usg/viewform?usp=send_form

2. Падтрымаць данатам ініцыятывы, якія дапамагаюць палітвязьням -
Вясна https://www.patreon.com/spring96
Pоlitzekme
https://politzek.me/donate
Dissidentby
https://dissidentby.com/by/support

3. Распаўсюджваць інфармацыю пра палітвязьней у сваіх сацсетках, расказваць сябрам, суседзям і знаёмым, пісаць сваім прадстаўнікам улады ў ЗША і нагадваць пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.


Карысныя артыкулы, як дапамагаць палітвязьням ад Вясны:

Сьпіс палітвязьняў і актуальныя адрасы
https://prisoners.spring96.org/

Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязьняў
https://spring96.org/be/news/102872

Інструкцыя, як напісаць ліст палітвязьням
https://spring96.org/be/news/91833
3👍1
Сябры, запрашаем вас на онлайн сустрэчу ў зум, на якой мы зможам ушанаваць памяць беларускіх таленавітых паэтаў і літаратараў, забітых у Чорную ноч з 29-га на 30е кастрычніка.

На сустрэчы можна будзе прачытаць вашы любімыя вершы гэтых паэтаў, расказаць гісторыі іх жыцьця, ці проста далучыцца і паслухаць іншых.

Спасылка на сустрэчу ў зуме
https://us02web.zoom.us/j/86123676059?pwd=Z0NOSjVHa1drZjA0UDdEb082dnVrdz09

Спасылка на Фэйсбук івэнт
https://fb.me/e/30vubD9JP

Кнігу (Не) Расстраляныя вы можаце заказаць у беларускай кнігарні ў ЗША - Літарцы.
https://litarka.com/Ne-rasstralyanyya-p540746832

Таксама можна пачытаць інфармацыя пра паэтаў на сайце Ноч паэтаў https://nochpaetau.com/?fbclid=PAAaY53eQb0Zr3FYoK4JJwXb-uJtRa90jSXfk2As6Bk0YfmDVMReI3nHpgm6g

Лекцыі праекту (Не) расстраляная паэзія на ютуб
https://youtube.com/playlist?list=PL-W4XNs4lTJ1rpMurngB9pz75Qb19tvyl&si=yUKivDeUborGJ71m
4🔥1
#мысалідарныя
Сёньня хацелася б узгадаць адну з найбуйнейшых некамэрцыйных ініцыятыў салідарнасьці і дапамогі палітзьняволеным Dissidentby

dissidentby верыфікавалі і падтрымліваюць 54 арганізацыі/ініцыятывы. dissidentby.com
Галоўная задача ініцыятывы - гэта прамая дапамога зьняволеным праз «перадачкі», афармленьне падпісак на газэты і часопісы, пералік грашовых сродкаў на асабістыя рахункі палітвязьняў.

Зручна распрацаваны сайт дае неабходную інфармацыю як дапамагчы, якія катэгорыі дапамогі ўвогуле ёсьць, і хто спадзяецца на дапамогу ды інш.

Таксама на сайце можна знайсьці асобна разьдзел дапамогі тым, хто высвабадзіўся і шукае дапамогі.

На стан 19 кастрычніка 2023 года ў Беларусі 1702 чалавека прызнаныя палітвязьнямі.

ВЫ МОЖАЦЕ ЗАРАЗ ДАПАМАГЧЫ праз канструктар збора перадачы https://dissidentby.com/parcels

Або ВЫ МОЖАЦЕ дапамагчы сем’ям палітзьняволеных https://dissidentby.com/help

Ці падтрымаць ініцыятыву і дапамагчы працы праекта можна тут https://dissidentby.com/support

Салідарнасьць – наша моц!
#гатуемзАБА
Рэцэпт хатняга тварагу ад сяброўкі АБА Людмілы.

Нам спатрэбіцца:
🐄 1 галон цэльнага малака (з Costco падыйдзе толькі organic milk)
🐄 1 пінта масьлянкі (buttermilk) (без тлушчу не падыйдзе)

Зьмяшаць лыжкай малако і масьлянку ў вялікім гаршчку. Накрыць і паставіць у цёплае цёмнае месца для браджэньня (духоўку) на 24 гадзіны. Больш не перамешваць. Нагрэць духоўку да 300F і пакінуць гаршчок на паўтары гадзіны.
Гатовы тварог выліць на марлю ці сіта і даць сываратцы выйсьці. Чым больш сьцячэ сывараткі, тым больш сухая маса атрымаецца.
Храніць тварог у лядоўні.
👍7🔥1
📢Сябры АБА распачынаюць новы праект "З намі цікава" - серыю выпускаў інтэрв'ю з беларусамі ЗША і іншага замежжа.
Наш першы выпуск прыўрочаны не афіцыйнай гадавіне стварэньня АБА. Таму было вельмі сымбалічна для нас ўзяць інтэрв'ю ў першай прэзыдэнткі АБА - Надзеі Нортан

https://youtu.be/SyVf5MGv0aE?si=iOXAU5auGFMXEdQh
🔥4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
А вы ўжо паглядзелі новае відэа на канале ABA Together ?
Надзея Нортан - гісторыя каханьня, пераезд у ЗША, суполка Сан Францыска і стварэньне АБА

Глядзіце па спасылцы 👇
https://youtu.be/SyVf5MGv0aE?si=73hMWiRhECfn-Wrj
🔥2