Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
Сябры, мы распачынаем яшчэ адну новую рубрыку #дзеці

Білінгвізм. Частка 1.

Мы вырашалі падзяліцца адказамі на хвалюючыя бацькоў пытаньні з артыкула пра білінгвізм, узятага з сайта Linguistic Society of America.
👍4
Білінгвізм. Частка 2. Адказы на пытаньні бацькоў, узятыя з артыкула на сайце Linguistic Society of America
👍2🔥1👏1
Забег Ragnar Road Pennsylvania

📢 13-14 кастрычніка ў штаце Пэнсільванія адбудзецца забег Ragnar Road Pennsylvania 🔥

У рамках праекта АБА Sport for solidarity @belarussportus , каманда з 12 беларусаў Free Belarus прабяжыць 200 міляў 🏃

Беларуская каманда бяжыць у падтрымку дэмакратычных перамен у Беларусі і зьбірае сродкі на дапамогу Беларусі і Украіне.

📍Спасылка на фандрайзінг 👇
https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=2LHM4GBL35X2U

50% ад збора пойдуць на дапамогу беларускім добраахвотнікам ва Украіне, а другія 50% збора перададуцца фонду Revived Soldiers Ukraine

📍Спасылка на Фэйсбук івэнт
https://m.facebook.com/events/852704829817305?mibextid=Nif5oz

Давайце заўзяць за нашу беларускую каманду і падтрымаем фандрайзінг!
🤍♥️🤍
3👍1
Шаноўныя сябры,
У сувязі з апошнімі змяненнямі ў заканадаўстве РБ, якія адмяняюць выдачу пашпартоў у дып місіях за мяжой, а таксама улічваючы небяспеку вяртання ў Беларусь, ПАДПІСВАЙЦЕ ПЕТЫЦЫЮ па наданню беларусам Temporary Protected Status (TPS) in the US.

Temporary Protected Status (TPS) надае ахову Злучаных Штатаў асобам, якія жывуць ў ЗША і каму пагражае небяспека па вяртанні на радзіму.

‼️Temporary Protected (TPS)
* дазваляе атрымаць дакументы, неабходныя для вандровак у іншыя краіны, калі ўладальнік TPS не можа атрымаць гэтыя дакументы на сваёй радзіме.
* дазваляе легальна знаходзіцца і працаваць ў ЗША, але не дае магчымасць аўтаматычна атрымаць грамадзянства ці від на сталае жыхарства.
* дае магчымасць ўдзельнічаць ў Федэральнай праграме аховы здароўя Affordable Care і атрымаць медыцынскае страхаванне.

👉👉КАБ ПАДПІСАЦЬ ПЕТЫЦЫЮ, карыстайцеся Apple Messages, Telegram, Twitter, or Messenger to text the petition code PMFZYI to number 50409.
👍8
Сябры, запісвайцеся на гутарку Вольнай мовы

Як беларусіць у Амэрыцы?

Наколькі важна для вас адчуваць сваю нацыянальную ідэнтычнасьць у Амэрыцы?
Ці падтрымліваеце вы сувязь з беларускай культурай і традыцыямі ці сустракаецеся з іншымі беларусамі ЗША?
Усё гэта мы абмяркуем на гутарцы і падзелімся нашым досьведам, як заставацца беларусам, знаходзячыся на другім канцы сьвета ад нашай Радзімы.

Запісацца можна праз тэлеграм-бот
@VolnajaHutarkaBot
3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы пры дапамозе ініцыятывы INeedHelpBy набыла квіткі на самалёт з Ізраілю ў Польшчу для беларускай актывісткі і блогеркі Аляксандры Ханевіч.

Учора звязаўшыся з беларускім валанцёрам Народнай Амбасады ў Ізраілі, атрымалі запыт, што патрэбна дапамога з эвакуацыяй Аляксандры Ханевіч. Нашы актывісты Асацыяцыі, пасля 2 гадзіннага пошука набылі квіток Аляксандры Ханевіч з Тэль-Авіва ў Польшу.
Шчыра спадзяемся, што спадарыня Аляксандра паспяхова даляціць да Польшчы і будзе побач з блізкімі.

Выказваем падзяку за аператыўную камунікацыю валанцёру Народнай Амбасады ў Ізраілі Аляксандру. Дзякуем беларусам ЗША, сябрам Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы і фонду INeedHelpBy, якія ахвяравалі ў кароткі час грошы на квіток Аляксандры Ханевіч.

І ў сваю чаргу, дзякуем спадарыні Aliaksandra Khanevich, за такое "цёплае" відэа
11👍3🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Пенсільваніі пачаўся забег Рагнар 🔥
Пад час эстафеты беларуская каманда Free Belarus прабяжыць 200 міль у падтрымку Беларусі і Украіны 🤍❤️🤍🤗🩵💛
Вы таксама можаце дапамагчы ахвяраваўшы любую суму ў фандрайзінг, які потым разьмяркуецца на дапамогу беларускім добраахвотнікам ва Украіне і для фонда Revived Soldiers Ukraine

https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=2LHM4GBL35X2U&fbclid=PAAaYJPK7Ex-hpLOHP0Zg9akNM6f-GAY1rqlZHjortg-DGJUb7J26Q9Oeq7Qw

Сябры, разам мы моц 💪
7👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Цяпер актыўна рыхтуецца першы беларускi бізнес-форум у Вашынгтоне, які пройдзе ў лютым 2024 г., і нам патрэбная вашая дапамога.

АВВА запланавала правесці гэты форум з мэтай пачатку фармавання ўстойлівай бізнес-дыяспары ЗША ды інтэграцыі беларусаў замежжа ў цэлым. Мы хочам дапамагчы стварыць пазітыўны імідж беларускіх бізнесоўцаў, развіваць патэнцыял і інвестыцыйныя магчымасці беларусаў. Падрабязна пра мэты форуму ў відэа распавёў Яўген Буры, прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой.

📌Па просьбе нашых сяброў з ABBA, просім беларускіх бізнесоўцаў, якія знаходзяцца, працуюць або плануюць працаваць у ЗША запоўніце анкету па спасылцы калі ласка.

Гэта дапаможа задаволіць запыты і патрэбы беларускіх бізнесоўцаў у ЗША і зрабіць форум сапраўды ўнікальнай і гістарычнай падзеяй.

Падзяліцеся гэтай публікацыяй з сябрамі і знаёмымі. Давайце разам зробім першы беларускі бізнес-форум у ЗША максімальна яркім, карысным і эфектыўным!

З пытаннямі і прапановамі звяртайцеся: info@abbabusiness.org.
🔥4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Як дапамагчы палітвязьням, знаходзячыся ў Амэрыцы:

1. Напісаць ліст праз онлайн сэрвісы. Такія як Майстэрня паштовак салідарнасці.
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfhsgpGwDc9sskZ82LN_eKwwZBAX9U5kLARAFo2eR1UGw8Usg/viewform?usp=send_form

2. Падтрымаць данатам ініцыятывы, якія дапамагаюць палітвязьням -
Вясна https://www.patreon.com/spring96
Pоlitzekme
https://politzek.me/donate
Dissidentby
https://dissidentby.com/by/support

3. Распаўсюджваць інфармацыю пра палітвязьней у сваіх сацсетках, расказваць сябрам, суседзям і знаёмым, пісаць сваім прадстаўнікам улады ў ЗША і нагадваць пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.


Карысныя артыкулы, як дапамагаць палітвязьням ад Вясны:

Сьпіс палітвязьняў і актуальныя адрасы
https://prisoners.spring96.org/

Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязьняў
https://spring96.org/be/news/102872

Інструкцыя, як напісаць ліст палітвязьням
https://spring96.org/be/news/91833
3👍1