Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
7 лістапада 1896 нарадзіўся выбітны беларускі паэт, адзін з расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 літаратараў, Міхась Чарот.

Прапануем вам пачытаць 5 цікавых фактаў з яго біяграфіі:

1. Сапраўднае імя Міхаіл Сямёнавіч Кудзелька

2. Аўтар тэксту першага беларускага мюзікла "На Купальле" і лічыцца аўтарам тэксту песьні "Купалінка"

3. Меў абсалютны слых і прыгожы барытон. Сьпяваў у хоры Тэраўскага.
[ Уладзімір Тэраўскі - беларускі кампазытар і дырыжор, аўтар музыкі да песні "Купалінка", таксама быў рэпрэсаваны і расстраляны ў 1938]

4. Верыў у камунізм і лічыў, што трэба супрацоўнічаць з ГПУ

5. Займаў пасаду галоўнага рэдактара "Савецкай Беларусі" і, лічыцца, што менавіта пры ім газэта стала цікавым выданьнем.
4👍1
Шаноўныя беларусы ЗША,
У нас з'явілася ўнікальная магчымасць паказаць нашу сапраўдную падтрымку і салідарнасць параненаму ваяру Змiцеру ака «Акула». У яго моцна пашкоджаны рука і нага пасля баёў пад Бахмутам. У кастрычніку фонд Revived Soldiers Ukraine прывёз яго ў Філадэльфію да лепшага хірурга, які можа выратаваць яго руку і нагу ад ампутацыі. Мы ж, землякі-беларусы, можам нашымі аб’яднанымі намаганнямі паклапаціцца пра Зміцера і зрабіць яго знаходжанне ў Філадэльфіі максімальна камфортным, чаго і заслугоўвае самаадданы беларус, які ахвяраваў сабой у імя абароны Украіны і свабоды Беларусi.

ЯК ВЫ МОЖАЦЕ ДАПАМАГЧЫ 👇👇👇

❗️ПАДТРЫМАЦЬ ФІНАНСАВА:

👉НА МЕДЫЧНЫЯ ВЫДАТКІ (уваходзіць кошт страхоўкі і што не пакрываецца страхоўкай)
Association of Belarusians in America адчыніла асобны збор, сродкі якога будуць на 100% перададзены Фонду Revived Soldiers Ukraine на лячэнне нашага земляка https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=B2TZK9LQSXHE2

👉НА ПРАЖЫВАННЕ І ХАРЧАВАННЕ Ў ФІЛАДЭЛЬФІІ
https://www.paypal.com/donate?campaign_id=4EAD778X57GF8

❗️СТАЦЬ ВАЛАНЦЁРАМ:
Тыя, хто жадае прыняць удзел у дапамозе Зміцеру асабiста, транспартам ці сваім часам, далучайцеся да валанцёрскага ТГ чату 👉 https://news.1rj.ru/str/+mJMqctMC6ps2MGVh

Нацыя павінна падтрымліваць сваіх самаадданых і смелых ваяроў, бо якраз іх прысутнасць ва Украіне і паказвае, што Беларусь і беларусы НЕ РОЎНА Лукашэнку і яго рэжыму!

❤️Калі ласка, давайце выкажам нашу салідарнасць з нашымі добраахвотнікамі яшчэ раз!

P.S. Шчыра дзякуем ваяру Палка Каліноўскага Pavel Shurmei ака "Дзядзька" за прадстаўленая відэа ў падтрымку збора
5👍1
Онлайн сустрэча беларусаў Амэрыкі з Уладзімерам Някляевым.

📢 Шаноўныя сябры, запрашаем вас на онлайн сустрэчу з выбітным беларускім пісьменьнікам, паэтам і грамадзкім дзеячом Уладзімерам Някляевым, пад час якой вы зможаце задаць пісьменніку свае пытаньні.
📍Сустрэча будзе адбывацца ў рамках праекта АБА "Літаратура і кАВА". У гэтым праекце сябры АБА будуць арганізоўваць онлайн сустрэчы з беларускімі літаратарамі.
📍Чакаем вас ў зум у нядзелю 19 лістапада ў 19:00 па Варшаве/ 13:00 па Нью-Ёрку/ 10:00 па Сан Францыска.

📍Спасылка на зум zoom
📍Спасылка на facebook event
👍52🔥2
📢 Сябры, нагадваем, што сёньня, 12 лістапада, да 12 pm у вас яшчэ ёсьць шанец выйграць унікальны прыз - Выцінанку "Пагоня", падпісаную Сьвятланай Ціханоўскай 🔥

Каб выйграць прыз, вам трэба перабіць самы вялікі данат на дадзены момант - $1,530

Зрабіць данат на лячэньне ваяра Палка Каліноўскага 👉 https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=B2TZK9LQSXHE2&fbclid=PAAaa0XY2EgwE5oxvD13C-Wnic5olGfdUkGCfvN48pabUTVIt_6PcTeXVuvVQ

Пс: сябры, кожны даляр мае каштоўнасць, таму можна падтрымаць беларускага героя і без разыгранкі і прызоў, і заданаціць любую суму 🙌
2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
12 лістапада мінае тры гады з таго дня, калі Раман Бандарэнка выйшаў у свой двор і ніколі не вярнуўся, таму што быў бязлітасна забіты рэжымам Лукашэнкі.

💔Дыяспары беларусаў па ўсім свеце нагадваюць сёння, пра годны ўчынак Рамана, пра тое, што мы ніколі не павінныя забыцца на смерць Рамана іншых ахвяраў рэжыму.

🕯Вечная памяць забітым!

🤍❤️🤍

#явыхожу# явыходжу# мыпамятаем
3🙏2💔2
Сябры, запрашаем вас паглядзець новы выпуск "З намі цікАВА" з актывістам суполкі Беларусы Сан Франыцска, сябрам АБА, праграмістам, стваральнікам праекта Audiobooks.by - Мікітай Белаглазавым

Шчырая размова пра шлях да беларускай сьвядомасьці, удзел у пратэстных маршах , актывізм і стварэньне адукацыйных праектаў.

https://youtu.be/-WuF5rv0BEs?si=9UbQelMy4F2N9UUa
👍5
📢 Вынікі розыгрышу выцінанкі "Пагоня"

Сябры, мы шчыра ўдзячныя кожнаму чалавеку, хто праявіў салідарнасьць і зрабіў данат на годную справу - медычную дапамогу ваяру ПКК Зьміцеру, які зараз знаходзіцца на лекаваньні ў ЗША.

Падчас правядзеньня конкурсу мы атрымалі ахвяраваньні для Зьміцера ад 52 чалавек на агульную суму $9,181

Два чалавекі зрабілі найбольшыя ахвяраваньні на суму $1530.96 кожны. І так як сума даната абсалютна ідэнтычная, то выцінанку "Пагоня" атрымлівае чалавек, які зрабіў ахвяраваньне першым.
А другому топ-донару, які заданаціў 12га лістапада, суполка Belarusians in Washington DC вырашыла падарыць БЧБ вымпел з подпісам Сьвятланы Ціханоўскай.
‼️Калі ласка, зьвяжыцеся з намі праз асабістыя паведамленьні, каб атрымаць прызы.

Яшчэ раз выказваем падзяку ўсім донарам.
Нам засталося сабраць яшчэ $10,000 з $25,000. Таму будзем удзячныя за распаўсюд інфармацыі пра дапамогу нашаму беларускаму герою 🙌

Спасылка на ЗБОР 👉 https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=B2TZK9LQSXHE2
8👍1🔥1
АВВА + ABA = 🤝❤️✌️

⚡️АBA і Aсацыяцыя беларускага бізнэса за мяжой (ABBA) падпісалі мемарандум аб партнэрстве!

Мы вельмі задаволеныя папярэдняй супрацай з АВBА па арганізацыі сустрэчаў зь беларускай бізнэс-дыяспарай падчас візытаў АВВА ў ЗША і цяпер ўдзячныя за магчымасьць стаць партнэрамі, тым самым мы дэманструем, што беларусы могуць аб’ядноўвацца й разам працаваць над стварэньнем Новай Свабоднай Беларусі.

Мы будзем сумесна працаваць над арганізацыяй падзеяў у ЗША, абменьвацца карыснымі кантактамі й выконваць узаемную інфармацыйную падтрымку.

Падпісаньнем мемарандума АВА пагаджаецца з Кодэксам бізнэс-этыкі ABBA і падтрымлівае АВВА ў пытаньнях акрэдытацыі патэнцыйных сяброў і партнэраў.

🚩Вельмі важна й сымбалічна для нас, што гэты мемарандум аб партнэрстве быў падпісаны з выкарыстаньнем сэрвісу аўтаматызацыі дакуметаабароту й электронных подпісаў PandaDoc.

Сэрвіс быў заснаваны беларусамі Мікітам Мікада й Сяргеем Барысюком“, кошт кампаніі PandaDoc сёньня ацэньваецца ў больш за мільярд даляраў.
11
Дзень памяці Андрэя Макаёнка

16 лістапада 1982 года памёр беларускі выбітны драматург і пісьменьнік Андрэй Макаёнак.

Сёньня хацелася б у згадаць некалькі цікавых фактаў пра яго і яго творчасьць.
- Імя Андрэя Макаёнка носяць вуліцы ў Менску, Гомлі, Журавічах, Нясьвіжы, Лунінцы, Гродзенская цэнтральная гарадзкая бібліятэка і Журавіцкая сярэдняя школа Рагачоўскага раёна, у якой створаны музей яго імя.
- Апошні закончаны твор Андрэя Макаёнка – трагікамэдыя «Дыхайце эканомна» (апублікавана ў 1983) – п’еса-прытча, у якой аб’ектам аўтарскага асэнсаваньня стала найважнейшая агульначалавечая праблема захаваньня Зямлі ад тэрмаядзернай катастрофы.
- Андрэй Макаёнак быў майстрам не толькі слова, але і адмыслова працаваў рукамі.
Нечаканым фактам для многіх можа стаць тое, што ён быў сапраўды ўдалым разьбяром і скульптарам. Лепшы сябра драматурга Іван Шамякін пісаў: «...было ў Андрэя хобі – разьба па дрэву, ён мог патраціць месяц працы, да крывавых мазалёў на руках, каб выразаць з асінавага палена... фігу. Дуля выйшла адмысловая. «Гэта маім крытыкам».
- Атрымаў больш за 13 аскепкаў у ногі, але не дазволіў хірургам зрабіць ампутацыю, пагражаючы пісталетам: «Ампутаваць ня дамся. Паспрабуеце ўзяць сілай – буду страляць...» Перапалох, шум. (...) Загад санітарам: «Узяць яго!» «Вы думаеце – я жартую?» – стрэл у столь... (...) Адступіла шпітальнае начальства».
- Мог гадамі не працаваць, а потым за трое сутак стварыць «Трыбунал» «...ці то ў Рэчыцы, ці то хтосьці з Чачэрска расказаў мне, як сям’я ледзь не задушыла дзядзьку, прызначанага старастам па заданьні партызан. Аднойчы вырашыў хоць запісаць на памяць гэту сцэну. Сеў запісваць, спрабуючы ўявіць усё ў дробязях, дэталях (...) Сеў у сем вечара, прасядзеў да сямі раніцы. Добра думалася, добра пісалася, словы знаходзіліся. Праспаў гадзіны тры, і зноў. І так – тры дні, больш дакладна, трое сутак, і начарна камэдыя была гатова».

Больш цікавых фактаў можна даведацца па спасылцы на артыкул «Радыё Свабода» – https://www.svaboda.org/a/27250151.html

Шчыра жадаем заахвоціць вас паглядзець беларускі тэлевізійны фільм, зьняты на Беларускім тэлебачаньні ў 1983 годзе «Зацюканы апостал» – гэта наватарская п’еса з сацыяльна-палітычнай накіраванасьцю, якая вартая прагляду. https://youtu.be/R3QIRY9wtsI?si=sKQMMTSIMrLuIbXL
Даражэнькія беларусы,
Апошнія 3 гады прынесьлі нашай нацыі шмат выпрабаваньняў, але тое, што мы і па сёньня праяўляем салідарнасьць з нашымі землякамі і даем падтрымку, тым, хто яе просіць – у гэтым наша моц і сутнасьць чалавечнасьці.

Звяртаемся да вас з яшчэ адным зборам. Збор на лячэньне нашага добраахвотніка Зьміцера. 177 шчодрых сэрцаў 🧡 заданацілі на збор https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=B2TZK9LQSXHE2 і ўжо сабрана 70% усёй сумы.

Адзін з нашых валанцёраў прапанаваў яшчэ адну опцыю данатаў, каб хутчэй зачыніць збор.
Калі ваш працадаўца выкарыстоўвае платформу Benevity для дабрачынных збораў, ён можа павялічыць удвая ці нават у чатыры разы ваша ахвяраваньне! Акрамя таго, ваша ахвяраваньне не абкладаецца падаткам, так што вы можаце сьпісаць яго на свае падаткі. Не ўпэўнены ці мае такую праграму ваша кампанія? Проста сп ытайцеся ў HR або свайго мэнэджэра.
Каб павялічыць свой уплыў, ахвяруйце праз Benevity.

Шукайце «Association of Belarusians in America» з нумарам ID 873324172 на benevity.com або на партале дабрачыннасьці вашай кампаніі.

Разам мы можам зрабіць значна больш!
Дзякуй за ўдзел і за вашу дабрыню!
👍32🔥1
Да Дня Нараджэньня Міхася Зарэцкага прапануем вам прагледзець падборку цікавых фактаў пра яго.
2🔥2👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
20 лістапада 1948 нарадзілася адна з самых таленавітых і неадназначных беларускіх паэтак 20 ст. - Яўгенія Янішчыц.
Прапануем вам паслухаць яе верш у выкананьні Марыі - сяброўкі борда АБА з Сан Дыега.
7👍2🔥1👏1