Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
Онлайн сустрэча беларусаў Амэрыкі з Уладзімерам Някляевым.

📢 Шаноўныя сябры, запрашаем вас на онлайн сустрэчу з выбітным беларускім пісьменьнікам, паэтам і грамадзкім дзеячом Уладзімерам Някляевым, пад час якой вы зможаце задаць пісьменніку свае пытаньні.
📍Сустрэча будзе адбывацца ў рамках праекта АБА "Літаратура і кАВА". У гэтым праекце сябры АБА будуць арганізоўваць онлайн сустрэчы з беларускімі літаратарамі.
📍Чакаем вас ў зум у нядзелю 19 лістапада ў 19:00 па Варшаве/ 13:00 па Нью-Ёрку/ 10:00 па Сан Францыска.

📍Спасылка на зум zoom
📍Спасылка на facebook event
👍52🔥2
📢 Сябры, нагадваем, што сёньня, 12 лістапада, да 12 pm у вас яшчэ ёсьць шанец выйграць унікальны прыз - Выцінанку "Пагоня", падпісаную Сьвятланай Ціханоўскай 🔥

Каб выйграць прыз, вам трэба перабіць самы вялікі данат на дадзены момант - $1,530

Зрабіць данат на лячэньне ваяра Палка Каліноўскага 👉 https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=B2TZK9LQSXHE2&fbclid=PAAaa0XY2EgwE5oxvD13C-Wnic5olGfdUkGCfvN48pabUTVIt_6PcTeXVuvVQ

Пс: сябры, кожны даляр мае каштоўнасць, таму можна падтрымаць беларускага героя і без разыгранкі і прызоў, і заданаціць любую суму 🙌
2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
12 лістапада мінае тры гады з таго дня, калі Раман Бандарэнка выйшаў у свой двор і ніколі не вярнуўся, таму што быў бязлітасна забіты рэжымам Лукашэнкі.

💔Дыяспары беларусаў па ўсім свеце нагадваюць сёння, пра годны ўчынак Рамана, пра тое, што мы ніколі не павінныя забыцца на смерць Рамана іншых ахвяраў рэжыму.

🕯Вечная памяць забітым!

🤍❤️🤍

#явыхожу# явыходжу# мыпамятаем
3🙏2💔2
Сябры, запрашаем вас паглядзець новы выпуск "З намі цікАВА" з актывістам суполкі Беларусы Сан Франыцска, сябрам АБА, праграмістам, стваральнікам праекта Audiobooks.by - Мікітай Белаглазавым

Шчырая размова пра шлях да беларускай сьвядомасьці, удзел у пратэстных маршах , актывізм і стварэньне адукацыйных праектаў.

https://youtu.be/-WuF5rv0BEs?si=9UbQelMy4F2N9UUa
👍5
📢 Вынікі розыгрышу выцінанкі "Пагоня"

Сябры, мы шчыра ўдзячныя кожнаму чалавеку, хто праявіў салідарнасьць і зрабіў данат на годную справу - медычную дапамогу ваяру ПКК Зьміцеру, які зараз знаходзіцца на лекаваньні ў ЗША.

Падчас правядзеньня конкурсу мы атрымалі ахвяраваньні для Зьміцера ад 52 чалавек на агульную суму $9,181

Два чалавекі зрабілі найбольшыя ахвяраваньні на суму $1530.96 кожны. І так як сума даната абсалютна ідэнтычная, то выцінанку "Пагоня" атрымлівае чалавек, які зрабіў ахвяраваньне першым.
А другому топ-донару, які заданаціў 12га лістапада, суполка Belarusians in Washington DC вырашыла падарыць БЧБ вымпел з подпісам Сьвятланы Ціханоўскай.
‼️Калі ласка, зьвяжыцеся з намі праз асабістыя паведамленьні, каб атрымаць прызы.

Яшчэ раз выказваем падзяку ўсім донарам.
Нам засталося сабраць яшчэ $10,000 з $25,000. Таму будзем удзячныя за распаўсюд інфармацыі пра дапамогу нашаму беларускаму герою 🙌

Спасылка на ЗБОР 👉 https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=B2TZK9LQSXHE2
8👍1🔥1
АВВА + ABA = 🤝❤️✌️

⚡️АBA і Aсацыяцыя беларускага бізнэса за мяжой (ABBA) падпісалі мемарандум аб партнэрстве!

Мы вельмі задаволеныя папярэдняй супрацай з АВBА па арганізацыі сустрэчаў зь беларускай бізнэс-дыяспарай падчас візытаў АВВА ў ЗША і цяпер ўдзячныя за магчымасьць стаць партнэрамі, тым самым мы дэманструем, што беларусы могуць аб’ядноўвацца й разам працаваць над стварэньнем Новай Свабоднай Беларусі.

Мы будзем сумесна працаваць над арганізацыяй падзеяў у ЗША, абменьвацца карыснымі кантактамі й выконваць узаемную інфармацыйную падтрымку.

Падпісаньнем мемарандума АВА пагаджаецца з Кодэксам бізнэс-этыкі ABBA і падтрымлівае АВВА ў пытаньнях акрэдытацыі патэнцыйных сяброў і партнэраў.

🚩Вельмі важна й сымбалічна для нас, што гэты мемарандум аб партнэрстве быў падпісаны з выкарыстаньнем сэрвісу аўтаматызацыі дакуметаабароту й электронных подпісаў PandaDoc.

Сэрвіс быў заснаваны беларусамі Мікітам Мікада й Сяргеем Барысюком“, кошт кампаніі PandaDoc сёньня ацэньваецца ў больш за мільярд даляраў.
11
Дзень памяці Андрэя Макаёнка

16 лістапада 1982 года памёр беларускі выбітны драматург і пісьменьнік Андрэй Макаёнак.

Сёньня хацелася б у згадаць некалькі цікавых фактаў пра яго і яго творчасьць.
- Імя Андрэя Макаёнка носяць вуліцы ў Менску, Гомлі, Журавічах, Нясьвіжы, Лунінцы, Гродзенская цэнтральная гарадзкая бібліятэка і Журавіцкая сярэдняя школа Рагачоўскага раёна, у якой створаны музей яго імя.
- Апошні закончаны твор Андрэя Макаёнка – трагікамэдыя «Дыхайце эканомна» (апублікавана ў 1983) – п’еса-прытча, у якой аб’ектам аўтарскага асэнсаваньня стала найважнейшая агульначалавечая праблема захаваньня Зямлі ад тэрмаядзернай катастрофы.
- Андрэй Макаёнак быў майстрам не толькі слова, але і адмыслова працаваў рукамі.
Нечаканым фактам для многіх можа стаць тое, што ён быў сапраўды ўдалым разьбяром і скульптарам. Лепшы сябра драматурга Іван Шамякін пісаў: «...было ў Андрэя хобі – разьба па дрэву, ён мог патраціць месяц працы, да крывавых мазалёў на руках, каб выразаць з асінавага палена... фігу. Дуля выйшла адмысловая. «Гэта маім крытыкам».
- Атрымаў больш за 13 аскепкаў у ногі, але не дазволіў хірургам зрабіць ампутацыю, пагражаючы пісталетам: «Ампутаваць ня дамся. Паспрабуеце ўзяць сілай – буду страляць...» Перапалох, шум. (...) Загад санітарам: «Узяць яго!» «Вы думаеце – я жартую?» – стрэл у столь... (...) Адступіла шпітальнае начальства».
- Мог гадамі не працаваць, а потым за трое сутак стварыць «Трыбунал» «...ці то ў Рэчыцы, ці то хтосьці з Чачэрска расказаў мне, як сям’я ледзь не задушыла дзядзьку, прызначанага старастам па заданьні партызан. Аднойчы вырашыў хоць запісаць на памяць гэту сцэну. Сеў запісваць, спрабуючы ўявіць усё ў дробязях, дэталях (...) Сеў у сем вечара, прасядзеў да сямі раніцы. Добра думалася, добра пісалася, словы знаходзіліся. Праспаў гадзіны тры, і зноў. І так – тры дні, больш дакладна, трое сутак, і начарна камэдыя была гатова».

Больш цікавых фактаў можна даведацца па спасылцы на артыкул «Радыё Свабода» – https://www.svaboda.org/a/27250151.html

Шчыра жадаем заахвоціць вас паглядзець беларускі тэлевізійны фільм, зьняты на Беларускім тэлебачаньні ў 1983 годзе «Зацюканы апостал» – гэта наватарская п’еса з сацыяльна-палітычнай накіраванасьцю, якая вартая прагляду. https://youtu.be/R3QIRY9wtsI?si=sKQMMTSIMrLuIbXL
Даражэнькія беларусы,
Апошнія 3 гады прынесьлі нашай нацыі шмат выпрабаваньняў, але тое, што мы і па сёньня праяўляем салідарнасьць з нашымі землякамі і даем падтрымку, тым, хто яе просіць – у гэтым наша моц і сутнасьць чалавечнасьці.

Звяртаемся да вас з яшчэ адным зборам. Збор на лячэньне нашага добраахвотніка Зьміцера. 177 шчодрых сэрцаў 🧡 заданацілі на збор https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=B2TZK9LQSXHE2 і ўжо сабрана 70% усёй сумы.

Адзін з нашых валанцёраў прапанаваў яшчэ адну опцыю данатаў, каб хутчэй зачыніць збор.
Калі ваш працадаўца выкарыстоўвае платформу Benevity для дабрачынных збораў, ён можа павялічыць удвая ці нават у чатыры разы ваша ахвяраваньне! Акрамя таго, ваша ахвяраваньне не абкладаецца падаткам, так што вы можаце сьпісаць яго на свае падаткі. Не ўпэўнены ці мае такую праграму ваша кампанія? Проста сп ытайцеся ў HR або свайго мэнэджэра.
Каб павялічыць свой уплыў, ахвяруйце праз Benevity.

Шукайце «Association of Belarusians in America» з нумарам ID 873324172 на benevity.com або на партале дабрачыннасьці вашай кампаніі.

Разам мы можам зрабіць значна больш!
Дзякуй за ўдзел і за вашу дабрыню!
👍32🔥1
Да Дня Нараджэньня Міхася Зарэцкага прапануем вам прагледзець падборку цікавых фактаў пра яго.
2🔥2👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
20 лістапада 1948 нарадзілася адна з самых таленавітых і неадназначных беларускіх паэтак 20 ст. - Яўгенія Янішчыц.
Прапануем вам паслухаць яе верш у выкананьні Марыі - сяброўкі борда АБА з Сан Дыега.
7👍2🔥1👏1
Ад імя Асацыяцыі беларусаў у Амэрыцы сардэчна віншуем вас з Днём падзякі!

Як прадстаўнікі беларускай дыяспары ў ЗША, мы ўдзячныя за беларускую культуру, спадчыну і традыцыі, якія мы нясем з сабой.
Нягледзячы на тое, што мы фізічна знаходзімся далёка ад Беларусі, нас яднае любоў да нашай Радзімы.

Няхай гэты Дзень падзякі будзе напоўнены цяплом і шчасьцем, і блізкія людзі будуць побач.

З Днём падзякі!

Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы
11👍2🔥2
Сябры АБА ізноў у гасьцях Euroradio.

Амаль месяц правёў рэдактар Эўрарадыё Зміцер Лукашук, вандруючы па гарадах ЗША і Канады. У выніку гэтага сумеснага праекта Belarusian Canadian Alliance / Згуртаваньне Беларусаў Канады і Association of Belarusians in America пад агульнай назвай «Беларуская нацыянальная ідэя паміж двума акіянамі» такія дыскусіі-абмеркаваньні адбыліся ў 13 гарадах гэтых дзьвюх краін Паўночнай Амэрыкі.
Спасылка на эфір 👉 https://www.youtube.com/live/S_QY1TAUZzQ?si=gDVIVZrOd-CSilOo

‼️З 43 хвіліны спадар Зьміцер Лукашук распавядае пра параненага добраахвотніка, з якім ён сустрэўся ў Філядэльфіі. Далей больш падрабязна пра збор на мэдычнае лячэньне расказвае экс-прэзідэнтка АБА і лідарка беларускай суполкі ў Сан-Францыска Nadzeya Norton

Падтрымаць збор на лячэньне добраахвотніка Зьміцера можна тут https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=B2TZK9LQSXHE2

Загадзя дзякуем за вашу падтрымку і вашу цікаўнасьць.
5👍1
26 лістапада 1930 г. Нарадзіўся адзін з самых выбітных клясыкаў беларускай літаратуры - Уладзімер Караткевіч.
Мы прапануем вам падборку цікавых фактаў пра яго жыцьцё і творчасьць.

1) У дзень сьмерці Сталіна Караткевіч наладзіў дэманстратыўнае застольле.

2) У шэсьць гадоў быў захоплены казкамі і напісаў ліст Карнею Чукоўскаму.

3) Свае першыя паэтычныя вопыты даслаў Кандрату Крапіве, аднак акадэмік адказаў, што з такім талентам аўтару не паэзіяй займацца, а толькі каменьне на бруку біць.

4) Калі Караткевіч і Барадулін адпачывалі ў доме творчасьці, тут жа стала жыў сабака Дазор. Неўзабаве прыехаў кінаапэратар Забалоцкі. Раніцай Барадулін выходзіць на двор і бачыць, як Дазор разграбае сьнег. Ен угледзеўся, а там рукапіс і знаёмы почырк. Высьветлілася, што Караткевіч аддаў рукапіс рамана “ Хрыстос прызямліўся ў Гародні” Забалоцкаму, каб той завёз на перадрукоўку твор, але Забалоцкі так «нагрузіўся», што згубіў рукапіс. І каб не сабака Дазор, то, мабыць, у бібліяграфіі Караткевіча не было б такога рамана.

5) Караткевіч ніколі не кранаў у рэстаранах накрухмаленыя сурвэткі, тлумачыў:
- Не начальства ж іх мые, а бабулі за капейкі. Абыдземся.

6) Напісаўшы «Ладзьдзю Pоспачы», яе рукапіс Караткевіч падараваў Барадуліну, якому і прысьвяціў аповесьць. Калі зьявілася магчымасьць яе надрукаваць, высьветлілася, што рукапіс згубіўся. Барадулін, добра пашукаўшы і знайшоўшы рукапіс, прыехаў у Менск. З радасьці адзначылі тую падзею з аўтарам. Назаўтра схапіліся: а дзе ж рукапіс?! Зноў доўга шукалі, пакуль не знайшлі на кухні… за газавай плітой - так “надзейна” схавалі ўначы, каб не згубіць другім разам.

7) Калі 15- гадовы Ўладзімер Караткевіч напісаў трагедыю пра крыжацкія часы, яму трэба было даць імя аднаму з герояў. І раптам па радыё пачуў імя, якое падалося яму прыдатным - Янка Брыль. Караткевіч пасьля кляўся, што не прачытаў у той час першай кнігі Івана Антонавіча. Тым больш што ягоны герой быў зусім не падобны да сапраўднага Брыля.

8) У рамане Уладзімера Някляева “Аўтамат з газіроўкай з сіропам ці без” ёсьць вобраз, які носіць не толькі прозьвішча Ўладзімера Сямёнавіча - ён нават сьпісаны быў з Караткевіча.

Факты ўзяты з кнігі Сяргея Шапрана “Беларускі гістарычны анекдот”.
👍2