Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
Ліяна Хэбік - заснаваньне суполкі Беларусы Сан Францыска, вясельле ва Украіне і беларускі актывізм.

Новай госьцяй выпуску "З намі цікАВА" стала беларуская актывістка і заснавальніца супокі Беларусы Сан Францыска - Ліяна Хэбік. Мы паразмаўлялі пра беларускі актывізм пад час навучаньня і жыцьця Ліяны ў розных краінах сьвету, пра тое, чаму яна адчувае сябе беларускай, зьяўляючыся энічнай украінкай, і чым беларусы адрозьніваюцца ад іншых нацый.

Глядзіце відэа на канале ABA Together
👍4
Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы pinned «Сябры АБА ізноў у гасьцях Euroradio. Амаль месяц правёў рэдактар Эўрарадыё Зміцер Лукашук, вандруючы па гарадах ЗША і Канады. У выніку гэтага сумеснага праекта Belarusian Canadian Alliance / Згуртаваньне Беларусаў Канады і Association of Belarusians in America…»
Шаноўныя сябры, прапануем вам паглядзець запіс онлайн сустрэчы беларусаў Амэрыкі з выбітным беларускім пісьменьнікам, паэтам і грамадзкім дзеячом Уладзімерам Някляевым, якая адбылася ў рамках праекта АБА "Літаратура і кАВА".

Спасылка на відэа 👉 https://youtu.be/_MpWrAC_BNY?si=mUbX1UQneW6GRK4y
👍81
3-га сьнежня - Дзень Памяці Вітаўта Кіпеля - выбітнага дзеяча беларускай дыяспары ў ЗША, гісторыка, беларусіста, сапраўднага волата беларушчыны.
Сябрам АБА пашчасціла ўзяць у спадара Вітаўта інтэрв’ю і распытаць пра яго жыцьцё і грамадзкую справу. Мала хто ведае, што дзякуючы спадару Вітаўту і яго паплечнікам, сёньня мы маем магчымасьць у сваіх амэрыканскіх пашпартах пазначыць, што наша нацыянальнасць “беларусы”, што дзякуючы яму прэзыдэнт Рычард Ніксан прыязджаў у Беларусь, ды шмат чаго іншага. Калі ласка, глядзіце відэа, і дзяліцеся ім з іншымі.
Спасылка https://youtu.be/TcYdXroUQx4?si=aXHIS1v4UHlcGesN
👍5🔥21💯1
5 сьнежня Алесю Разанаву споўнілася б 76 гадоў

КЛАДКI

Мы iдзём па дрыгве.
Абапал тояцца прорвы,
буяе жоўтая лотаць,
тоўпяцца на куп’i пукi сiтнягу.

— Нашто шукаць сваёй згубы? —
нам кажуць старыя людзi.—
Прыйдзе час,
i яна сама, каго трэба, знойдзе.

Ня згубы, аднак, мы шукаем, а выйсьця —
з жыцьця, што, не маючы мэты,
тулiцца ўскрай дрыгвянога бязьмежжа,
i хiба мы прычынай таму, што выйсьце
ў iм гэтак шчыльна зьяднанае са згубай,
а тое, што ёсьць, з тым, чаго няма?

Некалi па дрыгве былi пакладзеныя кладкi,
i людзi тады разумелi, к у д ы жывуць,
але даўно ўжо кладкi ўбiлiся ўглыб,
засмакталiся прагнай дрыгвою,
i трэба цяпер iсьцi наўздагад.

Мы гразьнем, мы сумняваемся, мы вывяраем крокi,
i калi раптам правальваемся ў згубную глыбiню,
знаходзiм, гэтак жа раптам, апiрышча —
страчанае, старое, аднятае,
але ўсё роўна заўсёды прысутнае патаемна
ў нашых адчайных памкненьнях, — кладкі.
4
Вiншуем з Днём Валантэра!
Дзякуй усім, хто самаадана працуе на ніве беларушчыны па ўсяму сьвету.
Сяброўка АБА, Надзея Нортан распавяла Радыё Свабода пра валанцёрскую дзейнасць беларусаў  ЗША.
5👍1
Стоадсоткавае валянтэрства. Чаго каштуе займацца беларускімі справамі ў ЗША

Беларуска Надзея Нортан расказала Свабодзе, як беларусы ЗША захоўваюць беларускасьць за мяжой, дапамагаюць беларусам, у тым ліку палітвязьням і каліноўцам, чаго гэта каштуе. І не заўсёды ідзецца пра грошы:

https://smarturl.click/pV0G
10👍4🔥2
Паважаныя сябры, 4 сьнежня 2023 рашэньнем суда Цэнтральнага района Менска матэрыялы нашага тэлеграм-канала "Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы" былі унесены ў сьпіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў" .

За распаўсюд "экстрэмісцкіх матэрыялаў" у Беларусі прадугледжана адміністрацыйная адказнасьць.

Таму, калі ласка, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі ці зьбіраецеся туды ехаць, то не стаўце падабайкі і не дзяліцеся нашымі матэрыяламі.
За падпіску на тэлеграм-каналы з "экстрэмісцкімі матэрыяламі" адказнасьць не прадугледжана. Але ведаючы ўзровень рэпрэсіўнай машыны ў Беларусі, мы таксама не раім вам знаходзячыся ў Беларусі быць падпісанымі на наш тэлеграм-канал.

Беражыце сябе, сябры.
А мы працягнем працаваць, выказваць салідарнасьці, дапамагаць беларусам і Беларусі і распаўсюджваць беларушчыну ў Амэрыцы.
👍53🔥3🤗3
Шаноўныя сябры, запрашаем вас на онлайн сустрэчу ў Zoom з Аляксандрам Чарнухам, якая адбудзецца ў рамках праекта АБА "Літаратура і кАВА" 17 сьнежня ў 19:00 па Варшаве/ 13:00 па Нью-Ёрку/ 10:00 па Сан Францыска.

📍 Рэгістрацыя на сустрэчу

📍Аляксандр Чарнуха – беларускі журналіст, пісьменьнік і YouTube-блогер, які ад 2021 года жыве і працуе ў Польшчы. Шмат год ён працаваў у беларускіх незалежных мэдыях, затрымліваўся на радзіме праз сваю працу і вымушаны быў зьехаць з краіны, каб выдаць свой дэбютны раман «Свінні».

У ім апісваецца не толькі абсурд бюракратычнага апарату, уласьцівы ня толькі для Беларусі, але і шмат для якіх краін. Але і падзеі ў Беларусі падчас пратэстаў 2020 года. Кнігу можна ўспрымаць і як сатырычны твор, і як фіксацыю падзей у роднай краіне аўтара, хоць слова Беларусь і не згадваецца ў творы.

📍 facebook event

📍Каб падзякаваць пісьменьнікам, якія будуць прыходзіць да нас на сустрэчы, мы зрабілі збор "Культура і мова" і будзем удзячныя любым вашым ахвяраваньням
2🔥2👍1
Бестсэлер сусветнай фантастыкі “Марсіянін” Эндзі Ўіра выйдзе па-беларуску!

Асацыяцыя Беларусаў у Амерыцы атрымала правы па пераклад і выданне адной з самых вядомых кніг сусветнай фантастыкі апошніх гадоў - “Марсіянін”. Галоўны герой, амерыканскі касманаўт Марк Ўотні, праз чараду неспрыяльных абставін застаецца адзін на Марсе і вымушаны імправізаваць, каб выжыць.

У супрацы з выдавецтвам Гутэнберг кніга выйдзе ў папяровай, электроннай і аўдыя версіях. Рэліз кнігі запланаваны на пачатак 2024 года. Папяровы варыянт будзе даступны ў краінах Еўропы, ЗША. А таксама будзем намагацца, каб трапіла і ў Беларусь.

Сачыце за навінамі!
7👍1
Сябры, нагадваем, што сустрэча з Аляксандрам Чарнухам ужо сёньня 13:00 па Нью-Ёрку/ 10:00 па Сан Францыска.

Далучайцеся!
https://us02web.zoom.us/j/83763099993?pwd=WGVnZVpDOHU2MEhzR0czL1pJbGtyZz09
👍2
Новымі госьцямі выпуску "З намі цікАВА" сталі музыкі беларуска-амэрыканскага гурта 5051 - Іван Шлык, Аляксандр Хацкевіч і Дзяніс Ігнацюк.
Мы паразмаўлялі пра іх знаёмства і стварэньне гурта, таксама пра іх музычных натхняльнікаў, і каго з беларускіх музыкаў яны слухаюць. У інтэрв'ю хлопцы падзяліліся інсайдамі ўнутранай кухні іх творчых працэсаў: хто піша песні, хто лідар гурта, і расказалі пра новы беларускамоўны альбом.

Спасылка на відэа
https://youtu.be/_gX3_C-gpNI?si=WDhLczyOCP04QSkE
3👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌟
Калядны Анлайн Дабрачынны Аўкцыён
💫

Беларусы Амэрыкi далучайцеся i падтрымайце дзетак палітзняволеных, рэпрэсаваных і палітзняволеных беларускіх творцаў!

⭐️
Гэтыя i iншыя лоты аўкцыёну вы можаце набыць онлайн 21 снежня
11 ам San Francisco
2 pm New York

Рэгіструйцеся на аўкцыён

▪️"Від на горад" Міхася Чыбоўскага: 60х60 см, змяшаная тэхніка, акрыл, палатно;
▪️Карціна "Алесь" мастака пад псеўданімам Пётр Юрэвіч: 100×40 см, палатно, алей, змяшаная тэхніка. Праца прысвечаная памяці закатаванага ў калоніі вядомага беларускага мастака і акцыяніста Алеся Пушкіна;
▪️Праца "Чаканнi" аўтарства Волі Шніп: 70×115 см, палатно, акрыл, змяшаная тэхніка;

Аўкцыён ладзіцца Асацыяцыяй беларускага бiзнэса за мяжой пры падтрымцы Фонду BYSOL, Беларускай Рады культуры і Дома Творцаў.

Купляючы лоты, вы падтрымліваеце рэпрэсаваных беларускіх творцаў, а таксама далучаецеся да акцыі падтрымкі дзетак палітвязняў.

Падрабязней па тэгу #ABBA_Каляды.

Зробім калядны цуд разам!
👍61🤗1
СЬВЯТОЧНЫ ДАБРАЧЫННЫ ОНЛАЙН АЎКЦЫЁН!

❄️Зімовыя сьвяткаваньні - гэта час надзвычайнай дабрыні і падарункаў!🎁

Запрашаем вас паўдзельнічаць у нашым сьвяточным дабрачынным онлайн аўкцыёне!

На аўкцыёне выстаўлены 3 лоты – тры мастацкія творы!

📍ЛОТ 1️⃣ Праца Раісы Сіплевіч «Імгненьне вечнасьці». Каляровая літаграфія, 1989. 85х52 см – Стартавы кошт $300

📍ЛОТ 2️⃣ Права М. ДэГрафа (M. DeGraff) «Краявід». Пастэль, 1950-ыя гады. 50х40 см. – Стартавы кошт $250

📍ЛОТ 3️⃣ Права М. ДэГраф (M. DeGraff) «Горная рака». Пастэль, 1950-ыя гады. 50х40 см. Cтартавы кошт $250

⭐️ГІСТОРЫЯ ЛОТАЎ:
Усе мастацкія творы былі перададзеныя ў Беларускую фундацыю Крачэўскага, з сямейнага архіву Юлі і Паўла Андрусышын (яна – беларуска, ён – украінец). Больш падрабязна пра гэтую сям'ю можна даведацца з кнігі Юлі Андрусышын «Забыцьцю не адданае», Мінск: «Лімарыус», 2015.

Працы амэрыканскага мастака 19-га стагодзьдзя М. Дэграфа былі адным зь першых салідных набыткаў маладой сямʼі (шлюб узялі ў Нью Ёрку ў 1954 г.) А «Імгненьне вечнасьці» Раіса Сіплевіч падарыла іх сыну Багдану, які ў 1989 годзе меў шалёны посьпех у Беларусі, як сьпявак Данчык. На літаграфіі ёсьць дарчы надпіс мастачкі.

👉Грошы з продажу карцін Беларускaй фундацыi Крэчэўскага, мы ахвяруем на МЕДЫЧНЫЯ ВЫДАТКІ для беларускага добраахвотніка Зьміцера (пазыўны Акула), які зараз лякуецца ў Філядэльфіі (ЗША) пасьля цяжкiх раненьняў пад Бахмутам ва Ўкраіне, дэталi тут.

Набываючы падарунак сабе ці блізкім🫶, вы адначасова падтрымаеце нашага параненага беларускага добраахвотніка!

‼️Для ўдзелу, калі ласка, запоўніце форму па 👉спасылцы і там зрабіце прапанову на адзін з лотаў, які Вам да спадобы, або адразу на ўсе!

👉Пачатак аўкцыёна 19 сьнежня і канец аўкцыёна 26 сьнежня.

⛄️Вынікі аўкцыёна будуць абʼяўлены 27-га сьнежня – вынiк будзе дасланы вам email!🎅

З надыходзячымі святамі вас!🎄

P.S. Калi вы за межамі Беларусі і вам бяспечна, калі ласка стаўце падабайкі, рабіце рэпосты, дасылайце сябрам ды знаёмым.

Зробім годную справу разам! ❤️
7👍4🔥1