Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
📢 Купальле ў ЗША ❗️

Спадарства, мы сабралі ўсе спасылкі на купальскія імпрэзы, якія будуць праводзіцца ў гэтым годзе ў ЗША.

Знаходзьце свой горад і далучайцеся 🙌

🔻Купальле ў Пенсільваніі
21-23 чэрвеня
Tobyhanna State park
https://www.facebook.com/share/cxMXnJMZBMW9w5Ma/?mibextid=9VsGKo
Арганізатары: Belarus Freedom - Philadelphia

🔻Купальле ў Сан Францыска
22 чэрвеня, 4-10 pm PST
Seascape brach
https://facebook.com/events/s/kupalle-belarusian-midsummer-c/343353691896856/
Арганізатары: Free Belarus SF

🔻Купальле ў Шарлат
22-23 чэрвеня
Badin lake campground
https://www.facebook.com/share/y8U3R2oCuZ6pTavh/?mibextid=9VsGKo
Арганізатары: Belarusians in Charlotte

🔻Купальле ў Вашынгтон, Акруга Калюмбія
22 чэрвеня, 12- 9 pm EST
Fletcher's Cove park
https://www.facebook.com/share/9LmQK5jG9W7W98FP/?mibextid=9VsGKo
Арганізатары: Belarusians in Washington DC and Metro Area

🔻Купальле ў Нью-Гэмпшыр
22-23 чэрвеня
Lazy river camping area
https://www.facebook.com/share/Be8GHKoTTAX1SUoS/?mibextid=9VsGKo
Арганізатары: Belarusians of Boston and New England

🔻Купальле ў Лос-Анджэлес
23 чэрвеня, 12 -9 pm PST
Huntington Beach
https://fb.me/e/4CJUenptF
Арганізатары: Belarusians in Los Angeles

🔻Купальле ў Чыкага
23 чэрвеня, 11 am - 6 pm CDT
Dam No 1 Woods Forest Preserve
https://www.facebook.com/share/Wk2itrEDxsxzMFih/?mibextid=9VsGKo
Арганізатары: Belarusians in Chicago

🔻Купальле ў Сіэтле
28-30 чэрвеня
Tolt McDonald Park and Campground
https://www.facebook.com/groups/belarusea/?ref=share&mibextid=NSMWBT
Арганізатары: Беларусы Сіэтлу

🔻Купальле ў Джорджыі
28-30 чэрвеня
Don Carter State Park
https://fb.me/e/6DMIZTYsH
Арганізатары: Беларусы Джорджыі
🔥7👍3
Сябры, нагадайка. Онлайн імпрэза ўжо сёньня. Далучайцеся 🙌
👍1
📚Да 💯годьдзя з дня нараджэньня Васіля Быкава!

22 чэрвеня 2024
Taronta/New York 1 pm
San Francisco 10 am

🖇Далучыцца да сустрэчы па спасылцы на Zoom

Запрашаем вас на лекцыю прафэсара Зіны Гімпелевіч ”Наш Быкаў” пад час анлайн сустрэчы, дзе мы пачуем гісторыю пра асабістае знаёмства з Васілём Быкавым зь першых вуснаў.

Падрабязьней: https://binim.org/index.php/2024/06/14/vasil-bykau-100/

Арганізатары сустрэчы:
🇨🇦Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва у Канадзе
🇨🇦Згуртаваньне Беларусаў Канады
🇨🇦Беларускі кніжны клюб “Неба адно на ўсіх”
🇺🇸Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы
1
⚡️Да ўвагі беларускамоўных бізнесоўцаў: падтрымайце ініцыятывы, скіраваныя на папулярызацыю і прасоўванне беларускай мовы.

✔️Прадстаўнікі новай дыяспары, эміграваўшыя пасля 2020 году, якія нядаўна (за апошнія 10 гадоў) перайшлі на беларускую мову, запрашаюцца да ўдзелу ў фокус-групавых інтэрв'ю. Размовы будзе праводзіць выкладчык Бостанскага каледжа, беларусіст-сацыялінгвіст, Курт Вулхайзер. Ён праводзіць даследаванне "моўных аўтабіяграфій" беларускамоўных беларусаў, у прыватнасці тых, хто выхоўваліся ў рускамоўных сем'ях, але перайшлі на беларускую мову як галоўны сродак зносін.

23 чэрвеня, 15:00 і 16:00, працягласць каля гадзіны.
📍Варшава (ul. Nowogrodzka 38/1, American Councils). Запісвайцеся на размовы параз мэйл woolhise@bc.edu. Таксама інтэрв'ю пройдуць ва Уроцлае, Познані, Гданьску, Кракае, Беластоку, Вільні.

▫️Матэрыялы даследавання будуць выкарыстаныя для навуковых прац і артыкулаў, а таксама дапамогуць у вырашэнні такіх моўных пытанняў, як далучэнне беларускай мовы ў вядомыя сусветныя сэрвісы.

✔️Дададзім беларускую мову ў вядомы AI-генератар субцітраў Сaptions: падпішыце петыцыю! На дадзены момант даданне беларускай мовы ў аплікацыю падтрымалі ўжо больш за 700 карыстальнікаў. Далучайцеся!

АВВА заўсёды падтрымлівала і будзе падтрымліваць такія ініцыятывы, гэта частка нашай місіі і каштоўнасцяў. Далучайцеся да нас, звяртайцеся са сваімі ідэямі і прапановамі! Ганарымся быць беларускім бізнесам!

Далучайцеся і да іншых беларускамоўных праектаў і ініцыятыў — разам да лепшай будучыні!

Фота: Яўген Буры, Курт Вулхайзер, Марына Гірын.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍61🔥1
Дзякуем вам, сябры, за матэрыяльную і інфармацыйную падтрымку збора 🫶
👍2
❤️ Справаздача за «Дзіцячы збор» і падзяка ад дзяцей палітвязняў

Сябры, каманда службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі» падводзіць канчатковыя вынікі дабрачыннага летняга збору для дзяцей палітвязняў.

Традыцыйная дзіцячая акцыя была арганізаваная сёлета праектам служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі». У яго ўваходзяць Фонды BYSOL і «Краіна для Жыцця», грамадская кампанія ByHelp, ініцыятыва Dissidentby. Да акцыі таксама прыядналіся «Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой» і «Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы»

Дзякуючы неабыякавым беларусам удалося сабраць амаль 32 тысячы еўра! На платформе BYSOL мы зафіксавалі ахвяраванні ад 246 чалавек. Дзякуй вам вялікі – ад службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі» і ад імя дзяцей палітвязняў!

Мы таксама ўдзячны за значны ўдзел музыке Папе Бо, які на сваім канцэрце ў Варшаве сабраў на карысць дзяцей амаль 1700 еўра, а таксама Асацыяцыі беларусаў у Даніі «Талака». Іх унёсак склаў больш за тысячу еўра!

Усяго дапамогу атрымалі 250 дзяцей палітвязняў.

Сабраныя для іх грошы пайшлі на:
• экскурсіі, паездкі, падарожжы, летнія дзіцячыя лагеры;
• адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.;
• спартовыя секцыі: басейн, тэніс, футбол;
• экіпіроўку для гульняў: мячы, красоўкі, самакаты, веласіпеды, ролікі, пэндзлі, ватманы.

Усё, каб зрабіць лета для дзяцей незабыўным.

Пасля збору і пералічэння сродкаў дзецям палітвязняў (кожнае з 250 дзяцей атрымала па 100 еўра), у распараджэнні службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі» засталося 6842 еўра. Гэтыя грошы пойдуць на наступны «Дзіцячы збор», з дапамогай якога мы дапаможам сабраць у школу дзяцей палітвязняў.

Запрашаем далучыцца да гэтай акцыі, ужо хутка служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» апублікуе падрабязнасці яе правядзення.
5👍2
Forwarded from Літарка
📢 Спадарства, у Літаркі для вас некалькі аб'явак ♨️

📍Сабакі Эўропы Альгерда Бахарэвіча зноў у наяўнасці! 🔥
https://litarka.com/Sabaki-Europy-p540449091
📍Замаўляйце сёння, бо Літарка едзе на вакацыі ў Беларускі сямейны летнік.🏕️
📍Таксама жадаем вам нагадаць, што Амазон працуе без вакацыяў, перапынкаў і выхадных, і там заўжды можна адшукаць першую частку Ілюстраванай гісторыі Беларусі Уладзімера Арлова на ангельскай мове з бясплатнай дастаўкай праймам. https://www.amazon.com/dp/8396764425
4👍1🔥1
📢 Запрашаем на Купальле ў Беларускі сямейны летнік ❗️
🗓4 ліпеня
Дзе: Charltan, MA

Калі вы не трапілі ў гэтым годзе на Купальле – у вас ёсьць яшчэ адна магчымасьць – Купальле ў Беларускім летніку пад Бостанам! 🔥

Купальле будзе праводзіць Алена Рыжая, якая ладзіць Купальле ў НюЁрку больш за 20 год

❗️У праграме:
*Аповед пра Купальле і розьніцу паміж Іванам Купалай і Купальлем, пра сымбалі Купальля
*Пляценьне вянкоў
*Спальваньне марэны
*Гульні, Спевы, Карагод
*Старажытны крупнік з 27 зёлкаў
*Скокі праз вогнішча

Кошт прыезду на дзень - $95
Ёсьць некалькі месцаў застацца на ноч- $110
У кошт уваходзіць 3х разовае харчаваньне

ЗАПОЎНІЦЬ ФОРМУ-ЗАЯЎКУ
👍1🔥1
Шаноўныя сябры!

Ад імя нашай Асацыяцыі шчыра віншуем вас з Днём незалежнасьці Злучаных Штатаў Амэрыкі!

Для ўсіх нас гэты дзень зьяўляецца сымбалем свабоды, надзеі і неабмежаваных магчымасьцяў. Як беларуска-амэрыканская супольнасьць, мы глыбока цэнім і падзяляем прынцыпы свабоды і дэмакратыі, якія аб'ядноўваюць ЗША.

Злучаныя Штаты сталі для нас прытулкам і новым домам. Мы шчыра ўдзячныя амэрыканскай уладзе за падтрымку дэмакратычных сіл Беларусі і за дапамогу ў нашым імкненьні да свабоды і незалежнасьці нашай Радзімы.

Няхай гэтае сьвята прынясе радасьць у вашы дамы, абʼяднае семʼі і сяброў, і дасьць нам усім новыя сілы для дасягненьня нашых мараў і мэтаў.

Жадаем вам міру, дабрабыту і моцнага здароўя! Няхай Злучаныя Штаты і надалей застаюцца прыкладам свабоды і справядлівасьці для ўсяго сьвету.
7
Forwarded from Кулуары KYKY
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🪄Беларусы стварылі петыцыю, каб праваўладальнікі Гары Потара дазволілі выдаваць кнігі пра хлопчыка-які-выжыў па-беларуску

А што здарылася? Выдавецтва «Янушкевіч», якое зараз працуе ў Польшчы, паспела выпусціць па-беларуску тры кнігі — «Гары Потэр і філасофскі камень», «Гары Потэр і патаемная зала», «Гары Потэр і вязень Азкабана». Але дамовіцца з праваўладальнікамі на працяг серыі не атрымалася.

«Яны не хочуць звязвацца ні з чым беларускім, пакуль Рэспубліка Беларусь пад санкцыямі. Усе нашы тлумачэнні, што мы зараз пад польскай юрысдыкцыяй, не далі выніку, мы зрабілі што маглі. Мы ацэньваем тое, што адбылося, як акт дыскрымінацыі нацыянальнай культуры. І гэта адбываецца ў Еўропе…»распавёў выдавец Андрэй Янушкевіч.

Але беларусы з такім раскладам не пагадзіліся — і стварылі петыцыю (пад якой ужо 553 подпісы). Аўтары падкрэсліваюць, што выдавецтва «Янушкевіч» было створана ў Польшчы пасля пераследу з боку беларускіх уладаў і што праз палітычны пераслед за тры з паловай гады пакінулі краіну каля 500 тысячаў беларусаў. Акрамя таго, беларуская мова зараз знаходзіцца ў небяспецы, ЮНЕСКА прызнала яе «патэнцыйна ўразлівай», а выданне такіх папулярных кніг на беларускай мове спрыяла б пашырэнню яе выкарыстання.

Падтрымаць Гары Потара па-беларуску — вось тут.
👍21
⚡️Запрашаем на вэбінар "Жанчыны ў tech.індустрыі".

Спікерка: Марына Лейтман — Executive Director of QE at Disney Media, ужо 25 гадоў у Крэмніевай даліне.

Пагаворым пра:


▫️Што дапамагло Марыне без досведу і ведаў мовы стаць выканаўчым дырэктарам Дысней.
▫️Як кіраваць 200 людзьмі.
▫️Як выбудоўваць стасункі ў камандзе.
▫️Як расці па кар’ейнай лесвіцы.
▫️Разбяром вашыя пытанні.

6-га ліпеня, 18:00 (СЕТ), онлайн.
Бясплатна для усіх жадаючых
Мадэратар: Раман Цімафееў, амбасадар АВВА ва Уроцлаве. Падпісвайцеся на @abba_wro.

👉 Рэгіструйцеся на вэбінар па спасылцы.

✔️Падзяліцеся гэтай падзеяй!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍21🔥1🤗1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Да 142й гадавіны са Дня Нараджэньня Янкі Купалы беларусы ЗША зачыталі верш "Брату ў чужыне"
7🔥2
📢 Глядзіце відэа-інтэрвію з беларусамі ЗША на нашым ютуб-канале.

Пакуль рубрыка "З намі цікАВА" на паўзе. Але новыя выпускі рыхтуюцца і восеньню будуць ізноўку выходзіць.

Таму раім паглядзець выпускі, якія ўжо выйшлі
https://youtube.com/playlist?list=PLer1IOcHxEYFQ9Dj-jaDT-P9DaXv7rGdK&feature=shared

Ютуб-канал АБА прызнаны экстрэмісцкім матэрыялам
🔥5👍21
Forwarded from Volya Broughman
📢 Кніжны клюб ЗША запрашае на онлайн вечарыну чытаньня вершаў.
Калі: 10 ліпеня 9 pm EST/ 6 pm PST
Дзе: Zoom
https://us02web.zoom.us/j/83916551564?pwd=gPvxwbi1N7e6GwK3Fb7wh3FNOlbsTf.1
7 ліпеня беларусы адзначалі 142ю гадавіну са Дня Нараджэньня Янкі Купалы, а 9 ліпеня яшчэ аднаму выбітнаму беларускаму паэту Уладзімеру Някляеву споўнілася 78 гадоў.
Запрашаем усіх жадаючых сабрацца ў зум і ў сяброўскай атмасферы пад гарбатку пачытаць вершы гэтых геніяльных паэтаў ці любыя вашыя ўлюбёныя беларускія вершы.
👍43🔥2
Forwarded from Літарка
Сёньня, 11 ліпеня, свой 36 дзень народзінаў адзначае беларускі журналіст, блогер і пісьменнік Аляксандр Чарнуха. Вы можаце ведаць яго па юцюб канале "Міністэрства Сепультуры" з самымі свежымі аглядамі міравой і беларускай музыкі.
https://youtube.com/@minsepultury?si=0gEQYFlWu0RVD3Uo

Павіншаваць Аляксандра з днём народзінаў і падтрымаць "Міністэрства Сепультуры" можна па спасылцы
https://buymeacoffee.com/charnukha , а таксама праз замову рамана Аляксандра Чарнухі "Свінні" https://litarka.com/Svinni-p679696720

Сатырычны бэстсэлер «Свінні» — гэта гісторыя аднаго выдуманага райцэнтра ў неіснуючай дзяржаве. Вядома, чытач хутка разбярэцца ў сістэме каардынат і прыдумае прыдатную назву для гэтай краіны. Раман прачыталі ў больш чым 30 краінах, а п’есу па рамане купалаўцы паставілі ў тэатры Rampe у Штутгарце.

Таксама прапануем вам паглядзець запіс сустрэчы беларусаў Амэрыкі з Аляксандрам Чарнухам на YouTube канале АБА
https://youtu.be/4iFV83mgaMU?si=J1LR85PMgoi0hGuz
👍52
⚡️Далучайцеся да маштабнай сустрэчы беларусаў у Канадзе: 35 З'езд Беларусаў Паўночнай Амерыкі 31 жніўня-2 верасня чакае!

У гэтым годзе пры падтрымцы АВВА ўпершыню на з'ездзе адбудзецца бізнес-панэль! Не прапусціце магчымасць набыць новыя кантакты, распавесці пра свой бізнес, далучыцца да развіцця беларускай сусветнай бізнес-дыяспары.

У праграме:

▫️Панэль "Хай-тэк і сучасныя тэхналогіі".
▫️Панэльныя дыскусіі аб супрацы дыяспары, незалежных медыяў і бізнес-супольнасці "Узаемадзеянне беларускага бізнесу, медыяў і дыяспаральных арганізацый".
▫️Прыемныя сюрпрызы ад вядомых бізнесоўцаў і блогераў.
▫️Выступы вядомых беларускіх навукоўцаў і даследчыкаў.
▫️Вялікі канцэрт канадыйскіх і амерыканскіх музыкаў.
▫️Прэзентацыі аб выбітных беларусах з дыяспараў ЗША і Канады.
▫️Экскурсіі, нэтворкінг і інш.

🔣 Праграма з'езду.
👉 Рэгіструйцеся па спасылцы.

⭐️Беларусы Канады, ЗША і Еўропы, бізнесоўцы (незалежна ад памеру бізнесу і сферы дзейнасці), прадстаўнікі дыяспаральных арганізацый і фондаў, даследчыкі, навукоўцы і творцы — чакаем вас!

#Canada2024

Арганізатары і партнёры: Згуртаванне Беларусаў Канады, Беларуска Амерыканскае Заадзіночанне, Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы, ABBA, GVA Lighting, Парафія Св.Кірылы Тураўскага.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍3🔥1
15 ліпеня 1901 г у в. Агароднікі (Віцебская вобласьць) нарадзіўся беларускі паэт, празаік, перакладнік, мовазнаўца Уладзімер Дубоўка.

Цікавыя факты з яго біяграфіі:

🔻Увёў у беларускую мову такія словы як: дабрабыт, водар, апантаны, талака, дойлід, зьнічка, мілагучны і іншыя.

🔻Зьяўляўся адным з заснавальнікаў першага беларускага элітарнага літаратурнага аб’яднаньня «Ўзвышша».

🔻Назваў сына Альгердам. У савецкі час гэта была вельмі рэдкая зьява , каб беларускі дзеяч назваў сына у гонар літоўскага князя.

🔻Адкрыта крытыкаваў палітыку Масквы і Сталіна

🔻У 1930 быў арыштаваны ГПУ, але адмовіўся сьведчыць супраць таварышаў

🔻Правёў у лагерах 27 гадоў

🔻Пасля вызваленьня займаўся ў асноўным перакладчыцкай дзейнасьцю. Вядомы, як перакладчык твораў Шэкспіра на беларускую мову.

🔻Больш фактаў з жыцьця Уладзімера Дубоўкі можна пачытаць у артыкулах на сайце Будзьма беларусамі 👇
https://budzma.org/news/uladzimer-dubo-ka.html

І Радыё Свабода 👇
https://www.svaboda.org/a/30728547.html
4👍1