Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
Беларусы бягуць - ва ўсю моц 🤍❤️🤍 🏃🏻‍♀️‍➡️🏃🏻‍♂️‍➡️ 🏃🏾‍➡️

🏃 Беларусы Паўночнай Каралiны, зладзілі першае бегавое спабортніцтва для жыхароў Шарлот у падтрымку праекта "Беларуская Амэрыка", на стрыме арганізатары, Іван і Каця, распавядуць пра мерапрыемства і падзеляцца сваімі ўражаннямі пра гэты радасны дзень.

📱Спасылка на стрым: https://youtube.com/live/kY4XaCNoX0E

🗓 22 кастрычніка (aўторак)
Нью-Ёрк/Таронта - 9 pm
Сан Францыска - 6 pm


#беларусызша #беларускаяамэрыка #run #BTCFriendsRun

Follow BCTFriendsRun on🏃🏻‍♀️‍➡️ Instagram 🏃🏻‍♂️‍➡️ Facebook 🏃🏾‍➡️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2👍2
Сябры, запрашаем вас на сустрэчу з гісторыкам, культурным антраполагам і пісьменьнікам Сцяпанам Стурэйкам у Нью-Ёрку.
🗓️ 25 кастрычніка
6 pm EST

Рэгістрацыя на сустрэчу 🔽
https://www.eventbrite.com/e/1037012009837

Сустрэча зарганізавана онлайн кнігарняй Літарка
https://litarka.com/
3👍3
Сябры, запрашаем вас паглядзець YouTube стрым на канале АБА.
https://www.youtube.com/live/vq1wN3KVWX0?feature=shared
🗓️27 кастрычніка
22.00 Варшава
17.00 Нью-Ёрк
14.00 Сан Францыска
Тэатралізавана-інтэрактыўная лекцыя, прысвечаная беларускім паэтам і празаікам, якіх расстралялі ў ноч з 29-га на 30-га кастрычніка 1937 года.
Рэжысёр і даследчык літаратуры Васіль Дранько-Майсюк разам з акторкай Аленай Баяравай раскажуць вам новыя нечаканыя факты пра нашых пісьменнікаў, распавядуць пра той жудасны час, прачытаюць малавядомыя вершы і ўрыўкі з апавяданняў.
З пятніцу на суботу (29-30 кастрычніка 1937 г.) ва ўнутранай турме НКВД “амерыканцы” былі расстраляныя каля 22 беларускіх літаратараў.
Сярод іх такія зоркі нашай паэзіі, як Міхась Чарот і Алесь Дудар, Тодар Кляшторны і Валеры Маракоў; сапраўдныя каралі беларускай прозы: Міхась Зарэцкі, Платон Галавач і Анатоль Вольны…
Іх не толькі знішчалі фізічна – спальваліся і іхнія творы.
Сёння спадчына расстраляных літаратараў вяртаецца да нас.
Вы ўбачыце, якой яркай, незвычайнай і свабоднай была наша літаратура, якімі нязломнымі былі нашы творцы.

🔔Падпісвайцеся на канал АБА, каб не прапусьціць (калі вам бясьпечна)
👍21
🏃 Беларусы бягуць - ва ўсю моц!🤍❤️🤍 🏃🏻‍♀️‍➡️🏃🏻‍♂️‍➡️ 🏃🏾‍➡️

Сёньня ўвечары на Youtube канале АБА - жывы эфiр з арганізатарамі 𝐁𝐞𝐥𝐚𝐫𝐮𝐬𝐢𝐚𝐧 𝐂𝐚𝐫𝐨𝐥𝐢𝐧𝐚𝐬 𝐓𝐫𝐚𝐢𝐥𝐬 𝐅𝐫𝐢𝐞𝐧𝐝𝐬 𝐑𝐮𝐧!

📱Спасылка на стрым: https://youtube.com/live/kY4XaCNoX0E

Далучайцеся i разам даведаемся:
🔻як з'явілася ідэя аб забегу
🔻ці ўдалося пасьпяхова яе рэалізаваць
🔻колькi сабралi грашэй

🗓 22 кастрычніка (aўторак)
Нью-Ёрк/Таронта - 9 pm
Сан Францыска - 6 pm

Follow BCTFriendsRun on🏃🏻‍♀️‍➡️ Instagram 🏃🏻‍♂️‍➡️ Facebook 🏃🏾‍➡️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍2
Імпрэзы да Ночы расстраляных паэтаў у ЗША.

🛜Онлайн

10/27 - Стрым на YouTube канале АБА тэатралізавана-інтэрактынай лекцыі "Вяртаньне з пекла" з удзелам рэжысёра і дасьледчыка літаратуры Васіля Дранько-Майсюка і акторкі Алены Баяравай
Facebook event 👉🏻 https://www.facebook.com/share/tsUkxJPQXsp5r3pi/
Спасылка на стрым 👉🏻https://www.youtube.com/live/vq1wN3KVWX0?si=ZBdyAlliqB7JUohJ

📍Оффлайн

10/29 - імпрэза да Ночы расстраляных паэтаў у Нью-Ёрку
Вечар ушанаваньня памяці беларускіх творцаў, якія загінулі ў Чорную ноч, на якім можна будзе зачытаць вершы паэтаў і узгадаць іх творчы шлях.
Падрабязнасьці і рэгістрацыя 👉🏻 https://www.eventbrite.com/e/1051086938327
3👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце, як прайшоў наш беларускі сямейны летнік 2024 у штаце Масачусэтс💥
Сачыце за нашымі сацсеткамі - хутка будуць аб'яўкі пра запіс на 2025 год.
🔥4😍2👍1
📢 Грант для Лічбавых Стваральнікаў ад Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы 📢

Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы прапануе грант у памеры $1000 для падтрымкі лічбавых творцаў, якія ствараюць праекты, прысвечаныя захаванню і прасоўванню беларускай культуры, мовы і гісторыі ў ЗША!

👇👇👇Падрабязнасці:
📌Для каго: Лічбавыя творцы, якія пражываюць у ЗША.
📌Калі: Апошні тэрмін падачы – 1 снежня 2024 года.
📌Грант: $1000 на рэалізацыю двухмоўных (беларуска-ангельскіх) праектаў па прасоўванні і захаванні беларускай культуры ў ЗША.
📌Тэрмін завяршэння: Праект павінен быць завершаны на працягу 8 месяцаў з моманту атрымання гранта.

👉Больш інфармацыі па спасылцы: https://aba-together.org/funding-1

❗️Як падаць заяўку?
📧 Дасылайце заяўку на info@aba-together.org з тэмай "Заяўка на грант". Дадайце дэталі вашага праекта і як ён будзе садзейнічаць захаванню беларускай спадчыны ў ЗША.

Далучайцеся да нашай місіі і дапамажыце пашыраць веды пра беларускую культуру!
👍5🔥21
Сябры, прапануем вам паглядзець кароткаментажны фільм Алеся Чахоўскага аб спатканьні з (не) расстраляным у 1937-м годзе паэтам Тодарам Кляшторным.
https://youtu.be/t3nRN7YC9B4?si=tFdA-i9esYbdt8Lb
Як кажа сам Алесь у апісаньні да відэа: "Публіцыстычна-мастасцкі фільм "ТОДАР" я бы хацеў аднесці да жанру паэтычнай фантастыкі. Аднойчы я ўявіў, што спаткаўся з Тодарам Кляшторным - паэтам, якога забіў сталінскі рэжым, а разам з ім яшчэ больш сотні выбітных дзеячоў беларускай культуры і навукі. Падчас нашага спаткання ў нас адбылася размова пра лёс беларускасці, пра ролю літаратуры ў нашым жыцці і пра тое, што рэпрэсіі супраць беларускасці неспынены дагэтуль”
4👍1